Историография урбанизационных процессов на белорусских землях
Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Декабря 2013 в 15:14, реферат
Краткое описание
Вывучэнне гісторыі гарадоў становіцца ўсё больш актуальным у сувязі з пашырэннем гарадскога жыцця. Гэтым займаецца урбаністыка: раздзел эканамічнай геаграфіі, у рамках якой даследуецца функцыянаванне і развіццё гарадскіх цэнтраў; навука пра гарадское планаванне, горадазнаўства; навука, якая вывучае праблемы толькі буйных гарадоў.
ГІСТАРЫЯГРАФІЯ
УРБАНІЗАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭСАЎ НА БЕЛАРУСКІХ
ЗЕМЛЯХ
Падрыхтавала
студэнтка 4 курса
1 групы
Аляксеенка Г.
УРБАНІСТЫКА
Вывучэнне гісторыі гарадоў становіцца ўсё больш актуальным у сувязі з пашырэннем гарадскога жыцця. Гэтым займаецца урбаністыка:
раздзел эканамічнай геаграфіі, у рамках якой даследуецца функцыянаванне і развіццё гарадскіх цэнтраў;
навука пра гарадское планаванне, горадазнаўства;
навука, якая вывучае праблемы толькі буйных гарадоў.
УРБАНІСТЫКА
урэшце, можна сказаць, што урбаністыка – гэта інтэгральная навука, якая вывучае працэсы урбанізацыі, функцыянаванне гарадоў і жыццядзейнасць гараджан.
Праблемы урбанізацыі і гарады прыцягваюць увагу прадстаўнікоў розных галін ведаў – сацыялогіі, філасофіі, гісторыі, культуралогіі, эканомікі, геаграфіі і г.д.
Спіс айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаных урбанізацыі, мог бы скласці сотні старонак.
Даследванне праблем урбанізацыі забяспечвае раскрыццё многіх важных асаблівасцей, тэндэнцый і сутнасных сэнсаў развіцця грамадства.
Што датычыць праблем урбанізацыі і гарадоў у беларускай гістарычнай навуцы, то неабходна адзначыць, што гэта тэматыка застаецца маладаследаванай.
Пры вывучэнні пытанняў урбанізацыі назіраецца тэндэнцыя пераноса акцэнтаў на горад, на даследванне асаблівасцей яго развіцця ў розныя гістарычныя эпохі. Як правіла, у работах айчынных гісторыкаў разглядаюцца пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў Беларусі.
У Беларусі працэсы урбанізацыі былі звязаныя не толькі з гарадамі, але і з мястэчкамі, у іх канцэнтравалася частка гарадскога насельніцтва.
Мястэчкі былі шырока распаўсюджаным на Беларусі тыпам пасяленняў і аказвалі значнае ўздзеянне на фармаванне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага аблічча нашага краю на працягу ўсяго перыяду іх функцыянавання.
Другая палова
XIX ст.
Адным з першых да гісторыі беларускіх гарадоў звярнуўся член Румянцаўскага гуртка Ігнат Лабойка – прафесар Віленскага ўніверсітэта (1786 – 1861 гг.). Пад яго кіраўніцтвам студэнты склалі апісанне 80 гарадоў і мястэчак Беларусі і Літвы. Сам аўтар склаў шэраг гістарычных прац, у тым ліку “Апісанне польскіх і літоўскіх гарадоў”.
Другая палова
XIX ст.
У другой палове XIX ст. з’яўляюцца новыя гістарычныя даследванні гарадоў Беларусі, што было вынікам дзейнасці членаў губернскіх статытычных камітэтаў, афіцэраў Генеральнага штаба Расійскай імперыі, мясцовых аматараў гісторыі.
Аўтары (Без-Карніловіч, Баброўскі, К. Тышкевіч, Я. Тышкевіч, А. Кіркор і інш.) пакінулі этнаграфічныя нарысы гарадоў і мястэчак Беларусі, дзе ўвага надавалася дзейнасці, быту мясцовага насельніцтва, яго дэмаграфічнай характарыстыцы.
Другая палова
XIX - пачатак XX ст.
У другой палове XIX - пачатку XX ст. прадстаўнікі кіеўскай гістарычнай школы (Владзімірскі-Буданаў, Леантовіч і інш.) сфармулявалі “гістарычную школу права”. Прадметам даследвання стала гісторыя прававой сістэмы ВКЛ, у прыватнасці Магдэбургскае права.
Аўтары даказвалі негатыўны ўплыў Магдэбургскага права на развіццё гарадоў Беларусі, бачылі ў ім прычыну заняпаду РП.
Гісторыя гарадоў
ВКЛ
Вывучэннем гісторыі гарадоў ВКЛ займаўся А.С. Грушэўскі. У 1918 г. ён выдаў манаграфію “Гарады ВКЛ у XIV – XVI стст.: даўніна і барацьба за даўніну”, дзе паўтарыў канцэпцыю аб негатыўным уплыве Магдэнбургскага права.
Аўтар лічыў, што асновай развіцця гарадскіх паселішчаў з’яўлялася адзінства горада і воласці.
А.С. Грушэўскі раскрыў сутнасць гарадскога кіравання, сацыяльнае жыццё мяшчан, налогавую сістэму, параўнаў становішча дзяржаўных і прыватных гарадоў.
Гісторыя гарадоў
ВКЛ
Праца віцебскага гісторыка У. Стукаліча “Беларусь і Літва. Нарысы з гісторыі гарадоў Беларусі” адрозніваецца антысеміцкім характарам.
На думку аўтара, заняпад гарадоў быў вызваны абмежаваным характарам Магдэбургскага права. Упадку гарадоў ВКЛ садзейнічала “замещение христиан евреями”, якія сталі “удобным орудием против горожан” у шляхты.
Расійская гістарыяграфія
У расійскай гістарыяграфіі да ліку першых вядомых даследчыкаў спецыфікі расійскіх гарадоў належалі К.І. Арсеньеў і В.П. Сяменаў-Цянь-Шанскі. Яны першымі звярнулі ўвагу на тое, што ў канцы XIX ст. стаў заўважны разрыў паміж афіцыйным статусам расейскіх гарадоў і іх рэальным значэннем.
1920-я гг.
В. Дружчыц – “Войты і іх улада ў беларускіх местах з магдэбургскім правам” (1928), “Магістрат у беларускіх местах з магдэбургскім правам” (1929).
Магдэбургскае права – вынік эканамічнага развіцця гарадоў і сацыяльнай барацьбы гараджан.
1930-я гг.
У сярэдзіне 30-х гг. быў усталяваны ідэалагічны манапалізм, які прывёў да рэзкага абмежавання круга гарадской праблематыкі.
З тых часоў на многія гады урбаналагічныя даследаванні былі абмежаваныя пераважна пытаннямі горадабудаўніцтва, уласна геаграфіі і гарадской гаспадаркі. Яны былі арыентаваны на вузка-прагматычныя задачы - абслугоўванне фарсіраванай індустрыялізацыі.
1940 – 1950-я гг.
У 1940-я гг. уся ўвага даследчыкаў была падпарадкавана спачатку вайне, а затым пасляваенным аднаўленням. І ў працах урбаністаў галоўная ўвага надзялялася вырашэнню і асвятленню аднаўлення гарадоў.
У другой палове 1940 – 50-я гг. пачынаецца распрацоўка гісторыі беларускіх гарадоў: Мінска – Н.В. Каменскай, Віцебска - Л.Б. Каменскай, Полацка – Хазарэвічам, Гомеля – Грабковым.
1960 – 1980-я гг.
З’яўляюцца новыя даследаванні па гісторыі сярэдневяковых гарадоў.
А.П. Ігнаценка ў манаграфіі “Рамесленая вытворчасць у гарадах Беларусі у XVII – XVIII стст.” (1963), дзе прадставіў шырокую характарыстыку гарадскога рамяства.
З.Ю. Капыскі ў манаграфіях “Эканамічнае развіццё гарадоў Беларусі ў XVI – першай палове XVII стст.” (1966), “Сацыяльна-эканамічнае развіццё гарадоў Беларусі ў XVI – першай палове XVII стст. ” (1975), дзе прааналізаваў становішча 37 гарадоў і больш за 300 мястэчак.
1960 – 1980-я гг.
А. П. Грыцкевіч ў манаграфіях “Прыватнаўласныя гарады Белаурсі ў XVI – XVIII стст.” (1975), “Сацыяльная барацьба гараджан Беларусі ў XVI – XVIII стст.” (1979) вызначыў колькасць прыватнаўласных гарадоў, іх тыпы, узровень эканамічнага развіцця, ваенную ролю, развіццё магдэбургскага права.
1960 – 1980-я гг.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё гарадоў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. разгледзена ў даследаваннях В.В. Чапко “Гарады Беларусі ў першай палове XIX ст.: Эканамічнае развіццё” (1981)
А.М. Люты “Сацыяльна-эканамічнае развіццё гарадоў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. ” (1987).
1990-я гг.
Увага даследчыкаў была скіравана на вывучэнне дробных гарадоў – мястэчак Беларусі.
Аб гэтым сведчаць кандыдацкія дысертацыі, падрыхтаваныя Ю.М. Боханам(“Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў XV – XVIII стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)”) і І.В. Соркінай “Роля мястэчак ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX стст.”
1990-я гг.
Зноў набыла актуальнасць гісторыя гарадскога самакіравання, сведчаннем чаго стала кандыдацкая дысертацыя “Гарадское самакіраванне ў вялікакняжацкіх уладаннях заходняй частцы ВКЛ у XV – XVIII стст.”, абароненая С.П. Стрэнкоўскім у 1999 годзе.
Трэба адзначыць, што гістарычная навука ў цэлым аказалася на перыферіі даследавання урбанізацыйнага працэсу XX ст., і чым бліжэй да нашых дзён, тым менш у айчыннай гістарыяграфіі прадстаўлена гарадская праблематыка.
У айчыннай урбаністыцы гістарычныя працы складаюць нешматлікую частку і прысвечаны ў асноўным гораду да пачатка XX ст. Прыкладам могуць служыць даследаванні І.В. Соркінай па мястэчкам Беларусі ў XIX ст.
Манаграфія прафесара Захара Шыбекі “Гарады Беларусі (60-я гг XIX – пачатак XX ст.)” (1997).
Тут горад вывучаецца як пэўная сістэма, як гістарычная з’ява – комплексна. Эканоміка, палітыка, культура ідуць побач. Горад разглядаецца ў цеснай сувязі з вёскай, вызначаецца роля мястэчак у гэтай узаемасувязі.
Даследванне прызнана новай класікай беларускай гістарыяграфіі.
Спробы асэнсавання асаблівасцей і ролі урбанізацыі ў жыцці беларускага грамадства зроблены Захарам Шыбекай (манаграфіі “Гарады Беларусі (60-я гг XIX – пачатак XX)”, “Нарыс гісторыі Беларусі. 1795 – 2002 гг.”, шэраг артыкулаў, у прыватнасці, “Семантыка беларускай гарадской традыцыі (пераемнасць і пераўтрыўнасць) у XIX – XX ст.” і інш.), Андрэем Кішматавым і Яўгенам Насытка).
XX – пачатак XXI стст.
Даследаванні гісторыкаў па беларускаму гораду і урбанізацыі Беларусі ў XX ст., нажаль, амаль адсутнічаюць.
Дацэнт І.В. Соркіна падрыхтавала спецкурс для студэнтаў гістарычных спецыяльнасцей у ГрДУ імя Я.Купалы, прысвечаны гісторыі мястэчак Беларусі. Ёй у 2001 г. былі выдадзены адпаведныя метадычныя рэкамендацыі.
Аўтар прадставіў невялікі гістарычны нарыс урбанізацыі, выдзяліў яе эканамічна-геаграфічныя асаблівасці, праблемы урбанізацыйнага развіцця.
Праца С.В. Лебедзева і Г.В. Сцельмашука “Беларускі феномен” (2006) звяртае ўвагу на асаблівасці урбанізацыі ў заходнім рэгіёне Беларусі.
XX – пачатак XXI стст.
З 2006 г. супрацоўнікі кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Я. Купалы (І.П. Крэнь, І.В. Соркіна, А.М. Загідулін, М.А. Ступакевіч, В.А. Белазаровіч, І.Ф. Кітурка) разам з прафесарам З.В. Шыбекам распрацоўваюць навукова-даследчую тэму “Урбанізацыйныя працэсы ў заходнім рэгіёне Беларусі (XIX – XX стст.)”. Вынікі даследавання дадуць магчымасць падрыхтаваць спецыяльныя гістарычныя працы, прысвечаныя гарадам Беларусі XX ст.
XX – пачатак XXI стст.
Новым словам у вывучэнні гарадоў Беларусі стала манаграфія І.А. Марзалюка “Этнічны і канфесійны свет беларускага горада XVI – XVIII стст.” (2007).
У ёй аўтар прааналізавў этнаканфесійны склад насельніцтва, этнічную свядомасць і этнаканфесійны склад гараджан.
XX – пачатак XXI стст.
Вельмі цікавай падаецца кніга Ю. Гарадзеева “Магдэбурская Гародня” (2008).
Даследчык раскрыў планіроўку і забудову горада, сацыяльную тапаграфію гарадзенскіх вуліц і плошчаў, ахарактарызаваў сацыяльныя і мёмасныя адносіны, вызначыў стратыграфію і прафесійную структуру горада ў Новы час.