Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Ноября 2012 в 17:58, контрольная работа
Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай з яе таварна-грашовымi адносiнамi, рынкам працы i жорсткай канкурэнцыяй, якiя выклiкаюць заiнтэрэсаванасць у вынiках сваей працы, падштурхоўваюць тэхнiчнае развiцце, вядуць да iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, i гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. сталі лагічным працягам рэформы 1861 г. На Беларусі ўзнікаюць адносіны новага, капіталістычнага тыпу.
1. Вынікі буржуазных рэформ 60-70гг. XIX ст., іх уплыў на эканамічнае жыцце Беларусі 4
2. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы беларускіх губерняў 10
3. Асноўныя галіны і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт 15
Заключэнне 21
Спіс літаратуры 23
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ інфарматыкі
і радыёэлектронікі»
Інстытут інфармацыйных тэхналогій
Спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў эканомікі»
КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
Па курсу "Гісторыя Беларусі"
Варыянт № 21
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯЎ У ПАРЭФОРМЕННЫ ПЕРЫЯД І НА РУБЯЖЫ XIX-XX
Уводзіны
1. Вынікі буржуазных
рэформ 60-70гг. XIX ст., іх уплыў на эканамічнае
жыцце Беларусі
2. Праяўленні імперыялістычнай
стадыі капіталізму ў эканоміцы
беларускіх губерняў
3. Асноўныя галіны і
спецыялізацыя сельскай
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права:
Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай з яе таварна-грашовымi адносiнамi, рынкам працы i жорсткай канкурэнцыяй, якiя выклiкаюць заiнтэрэсаванасць у вынiках сваей працы, падштурхоўваюць тэхнiчнае развiцце, вядуць да iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, i гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. сталі лагічным працягам рэформы 1861 г. На Беларусі ўзнікаюць адносіны новага, капіталістычнага тыпу.
Сялянская гаспадарка паступова звязвалася з рынкам праз таргі і кірмашы. Развіццё гандлёвага, капіталістычнага земляробства ў сялянскіх гаспадарках ішло павольна. Яно стрымлівалася малазямеллем. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы прыводзіла да разарэння сялянства і ўтварэння лішняй рабочай сілы ў вёсцы.
Прамысловасць Беларусі ў першыя два парэформенных дзесяцігоддзя развівалася таксама павольна. Большасць прадпрыемстваў заставалася на ўзроўні дробнатаварнай вытворчасці і мануфактуры. У гарадах і мястэчках было засяроджана вялікая колькасць дробных майстэрняў. У 80-90-е гады паскорылася развіццё фабрычна-завадской прамысловасці. Колькасць фабрыкаў і заводаў павялічылася з 1860 г. у 15 раз і склала ў канцы XIX ст. 1137. З пашырэннем капіталістычных формаў гаспадарання змянялася і структура грамадства. Феадальна-саслоўнае дзяленне губляла сваё значэнне. Ішоў працэс адукацыі новых сацыяльных груп і класаў. У прафесійным плане сярод працоўных дамінавалі швейнікі, тытуннікі, пекары і інш. Гарадскі пралетарыят папаўняўся, першым чынам, за кошт згалелых мяшчан, рамеснікаў, гандляроў, галоўным чынам яўрэйскай нацыянальнасці. У пачатку XX ст. ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі.
Падарваўшы
асновы прыгонніцкай сістэмы
гаспадарання, рэформа 1861 г. стварыла
ўмовы для пераходу да
Паводле даных 1877 г., памешчыкам належала 50,3 % зямлі, сялянам 33,4, казне, царкве, розным установам 11,2 %. Буржуазнае землеўладанне складала ўсяго 5,1 % ад агульнай зямельнай плошчы. Буйныя памешчыкі валодалі дзесяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. Граф Чарнышоў-Круглікаў меў 74,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь Паскевіч — 83,5 тыс., граф Патоцкі — 121,6 тыс., князь Радзівіл — 150 тыс., а князь Вітгенштэйн — амаль 1 млн дзесяцін. У той жа час сялянскія надзелы складалі ў сярэднім ад 2 да 5 дзесяцін.
Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром навакольных сялян, якія атрымлівалі за сваю працу ад памешчыка зямельныя плошчы ў арэнду. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі шырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца.
Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны, Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Гэтаму спрыяла, у прыватнасці, геаграфічнае становішча Беларусі, праз тэрыторыю якой праходзілі стратэгічныя і гандлёвыя шляхі ў Польшчу, Прыбалтыку, Заходнюю Еўропу.
Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш перажыткаў прыгонніцтва і пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся і ў болып спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай адносна рынку збыту сельскагаспадарчай прадукцыі. Перш за ўсё прадпрымальніцкі характар набывала памешчыцкая гаспадарка. У выніку малазямелля сялян таварная вытворчасць іх гаспадарак была вельмі нізкай, таму асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі на Беларусі былі памешчыкі.
Калі памешчыкі цэнтральных губерняў Расіі з 1877 па 1905 г. страцілі 27,2 % сваёй зямлі, то на Беларусі толькі 10,8 %. Многія памешчыцкія гаспадаркі, асабліва на захадзе і ў цэнтры Беларусі, сталі на капіталістычны шлях развіцця. У сваіх маёнтках памешчыкі адкрывалі вінакурныя, цагельныя, смалакурныя заводы, млыны, лесапільні. Разам з тым многія памешчыкі самі не вялі гаспадарку, а здавалі зямлю ў арэнду.
Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму - прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. У 60 — 70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку.
3 усіх рэформ самай радыкальнай з'яўлялася судовая. Новыя судовыя статуты, якія былі прыняты 20 лістапада 1864 г., рашуча парывалі з існаваўшым раней судовым ладам. Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой - з'езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (аб'ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеляцыйная інстанцыя — сенат. Міравыя суддзі павінны былі выбірацца на павятовых земскіх сходах і ў гарадскіх думах. Разам з тым судовая рэформа пакідала валасны суд для сялян (па грамадзянскіх і дробных крымінальных справах), духоўны суд (кансісторыю) па справах духавенства і ваенныя суды для вайскоўцаў. Вышэйшыя дзяржаўныя чыны падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду.
На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. Аднак міравыя суддзі, у адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі, тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з'явіліся ў заходніх губернях толькі ў 1882 г. Спіс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамі. Усё гэта было вынікам паўстання 1863 - 1864 гг. - самадзяржаўе не давярала мясцовым памешчыкам, сярод якіх былі моцныя прапольскія настроі.
Земская рэформа, аб'яўленая
1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне
ў паветах і губернях выбарных
устаноў для кіраўніцтва
Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусі была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870 г., а на Беларусі пачалася ў 1875 г.). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання — гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. У сваю чаргу, яны падзяляліся на тры выбарчыя курыі (у залежнасці ад памеру выплочваемага ў гарадскую казну падатку). У першую ўваходзілі найболып буйныя плацельшчыкі, якія плацілі трэць агульнай сумы гарадскіх падаткаў; у другую — сярэднія падаткаплацельшчыкі, яны таксама плацілі трэць гарадскіх падаткаў; у трэцюю — дробныя падаткаплацелыпчыкі, што выплочвалі астатнюю трэць агульнай сумы. Пры гэтым кожная курыя выбірала аднолькавую колькасць членаў гарадской думы (галосных). Такім чынам, уведзеная сістэма гарадскога самакіравання забяспечвала ўладу буйной буржуазіі - купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.
Гарадская дума падначальвалася непасрэдна сенату, а не мясцовай адміністрацыі, аднак нагляд за дзейнасцю думы ажыццяўляў губернатар праз спецыяльна створаныя губернскія ўстановы па гарадскіх справах, Гарадскі галава ў буйных гарадах зацвярджаўся на сваёй пасадзе міністрам унутраных спраў, а ў дробных — губернатарам. Кампетэнцыя гарадскога самакіравання была абмежавана вузкімі рамкамі чыста гаспадарчых пытанняў: добраўпарадкавання тэрыторыі горада, арганізацыі гарадскога гандлю і транспарту, народнай адукацыі і аховы здароўя, прыняцця санітарных і супрацьпажарных мер. Дума мела права абкладваць падаткамі маёмасць і прыбыткі прыватных асоб, але ў вельмі абмежаваных памерах — не больш 1% кошту нерухомасці альбо гандлёвага ці прамысловага прыбытку. Пры гэтым больш паловы сабраных сродкаў выкарыстоўвалася не на гарадскія, а на казённыя патрэбы - утрыманне паліцыі і органаў улады. Разам з тым, нягледзячы на значную абмежаванасць, рэформа гарадскога самакіравання ўсё ж такі здолела замяніць былыя феадальныя саслоўна-бюракратычныя органы гарадскога кіравання на новыя, заснаваныя на буржуазным прынцыпе маёмаснага цэнзу.
Рэфармаванне арміі пачалося ў 1862 г., калі былі ўтвораны 15 ваенных акруг і скарочаны тэрмін службы ў сухапутным войску да 7 і на флоце да 8 гадоў. Разам з тым у расійскай арміі яшчэ працягваў дзейнічаць саслоўны прынцып камплектавання войска. 1 толькі закон 1874 г. увёў усеагульную воінскую павіннасць. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павінны былі служыць у войску (выключэнне рабілася толькі для карэннага насельніцтва Сярэдняй Азіі, Казахстана, Сібіры і Поўначы).
Буржуазны характар насілі таксама школьная рэформа 1864 г. і цэнзурная рэформа 1865 г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання. Гімназіі падзяляліся на класічныя і рэальныя (апошнія пазней пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы). У класічных гімназіях у аснову навучання было пакладзена выкладанне т.зв. класічных моў - грэчаскай і лацінскай, а таксама гуманітарных дысцыплін. Рэальныя гімназіі павялічвалі аб'ём выкладання матэматыкі і прыродазнаўства за кошт старажытных моў. Скончыўшыя класічныя гімназіі атрымлівалі права паступаць без экзаменаў ва універсітэты. Доступ ва універсітэты тым, хто скончыў рэальныя гімназіі, быў абмежаваны. Яны маглі паступаць пераважна ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. Увогуле, з-за даволі высокай платы за навучанне магчымасць атрымаць добрую адукацыю мелі пераважна прадстаўнікі прывілеяваных і заможных саслоўяў. Для жыхароў Беларусі становішча ўскладнялася яшчэ і тым, што ў краі не было ніводнай вышэйшай навучальнай установы.
Новы цэнзурны статут, прыняты ў 1865 г., значна пашыраў магчымасці друку. Адмянялася папярэдняя цэнзура для твораў памерам не менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў — 20. Выданні меншых памераў абавязкова падлягалі папярэдняй цэнзуры. Буйным перыядычным выданням дазвалялася выходзіць без папярэдняй цэнзуры, але толькі пры ўнясенні вялікіх грашовых закладаў. Пры гэтым органы ўлады мелі права кантролю і прымянення розных санкцый да парушальнікаў закону аб друку — ад грашовага спагнання да закрыцця "нядобранадзейных" газет і часопісаў. Аднак гэта тычылася перш за ўсё цэнтральных выданняў і выдавецтваў. На Беларусі да сярэдзіны 80-х гадоў усе перыядычныя выданні залежалі ад урадавых устаноў і праваслаўнай царквы.
Такім чынам,
уступкі самадзяржаўя
Информация о работе Контрольная работа па курсу "Гісторыя Беларусі"