Контрольная работа па курсу "Гісторыя Беларусі"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Ноября 2012 в 17:58, контрольная работа

Краткое описание

Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай з яе таварна-грашовымi адносiнамi, рынкам працы i жорсткай канкурэнцыяй, якiя выклiкаюць заiнтэрэсаванасць у вынiках сваей працы, падштурхоўваюць тэхнiчнае развiцце, вядуць да iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, i гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. сталі лагічным працягам рэформы 1861 г. На Беларусі ўзнікаюць адносіны новага, капіталістычнага тыпу.

Содержание

1. Вынікі буржуазных рэформ 60-70гг. XIX ст., іх уплыў на эканамічнае жыцце Беларусі 4
2. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы беларускіх губерняў 10
3. Асноўныя галіны і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт 15
Заключэнне 21
Спіс літаратуры 23

Вложенные файлы: 1 файл

21 орігінал іст. белар.doc

— 123.00 Кб (Скачать файл)

  Пра пашырэнне і паглыбленне рыначных сувязяў сведчаць глыбокія зрухі ў гандлі. На змену кірмашам, якія праводзіліся перыядычна, прыходзіў сталы крамны гандаль. Гэта асабліва ўласціва гарадам, дзе к канцу XIX ст. на яго прыпадала ўжо 95% усяго ўнутранага абароту. Кірмашовы гандаль паступова дэградаваў. Кірмашы сталі асяродкамі лакальных рынкаў на вёсцы, дзе прадавалі і куплялі сельскагаспадарчую прадукцыю, жывёлу і рэчы хатняга ўжытку.

  Пад уплывам эканамічных пераўтварэнняў капіталістычнага характару мянялася і сацыяльная структура насельніцтва Беларусі. Адбывалася сацыяльнае і маёмаснае яго расслаенне, фарміраваліся класы буржуазнага грамадства. Пасля адмены прыгоннага права паскорылася маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства. На канец XIX ст. найбагацейшы яго слой (т. зв. кулакі) складаў каля 8%, сярэдні - прыблізна 32% і найбяднейшы - прыкладна 60% ад агульнай лічбы сялянскіх гаспадарак. Са збяднелых сялян, саматужнікаў, рамеснікаў фарміраваўся рабочы клас (пралетарыят). Напрыканцы XIX ст. прамысловы пралетарыят Беларусі налічваў 143 тыс. чалавек. Размешчанасць пераважнай большасці фабрык і заводаў у мястэчках і маёнтках, а таксама іх дробныя памеры абумовілі асаблівасці айчыннага рабочага класа. Ён усё яшчэ быў трывала звязаны з сельскай гаспадаркай. Толькі невялікая доля рабочых была сканцэнтравана на буйных прадпрыемствах. У склад буржуазіі ўваходзілі прамыслоўцы (вельмі часта адначасова памешчыкі), заможныя рамеснікі і саматужнікі, купцы, фінансісты, вярхушка сялянства.

 Прамысловасць  Беларусі працягвала развівацца  на базе інтэнсіўнага выкарыстання  лясных багаццяў краю і перапрацоўкі  мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. Эканамічны крызіс 1900-1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычных аб'яднанняў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу.

  Акцыянерным таварыствам належалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская льнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" (РускаБельгійскае акцыянернае таварыства), трамвай і электрычная станцыя ў Віцебску (Бельгійскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае акцыянернае таварыства карданажнапапяровай вытворчасці). У гэты час былі створаны і мясцовыя манапалістычныя аб'яднанні: акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі "Нёман" (былая фабрыка Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык "ПрагрэсВулкан" у Пінску і "Маланка" ў Мазыры.

 Напярэдадні  Першай сусветнай вайны ў Беларусі  існавалі 34 акцыянерныя таварыствы. Але па ўзроўні манапалізацыі і канцэнтрацыі прамысловасці Беларусь значна адставала ад агульнарасійскіх паказчыкаў. Тут паранейшаму вялікую ролю адыгрывалі дробныя рамесныя прадпрыемствы, якія ў 1913 г. давалі 50 % валавой прадукцыі прамысловасці.

 У 1900-1913 гг. у эканоміцы Беларусі значна  ўзрасла роля банкаў.

 Дзяржаўны  банк, абапіраючыся галоўным чынам на бюджэтныя і эмісійныя рэсурсы, праз губернскія аддзяленні абслугоўваў у Беларусі ў асноўным буйны гандаль і больш дробныя крэдытныя ўстановы. Камерцыйныя банкі, як правіла, не ўкладвалі свае капіталы непасрэдна ў прамысловасць. Яны выдавалі крэдыты пад кароткатэрміновыя вэксалі прыватных банкірскіх кантор, якім належалі прамысловыя прадпрыемггвЫ Менавіта банкірскія канторы ўкладвалі атрыманыя сродкі Ў прамысловасць і гандаль.

  3 развіццём транспарту ў Беларусі памяншалася роля кірмашовага гандлю і ўсе большае значэнне набываў крамны [тагазінны гандаль. За 1900 — 1913 гг. рознічны тавараабарот павялічыўся на 72 %. Рыначныя сувязі беларускіх гарадоў і вёсак рабіліся ўсё больш рэгулярнымі і трывалымі. У рознічным тавараабароце пераважаў прыватнакапіталістычны гандаль, які ў 1913 г. складаў 78,9 %.

  У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычназаводскія і гандлёвыя цэнтры. За паўстагоддзе (1863 1913) колькасць гарадскіх жыхароў Беларусі павялічылася ў 2,8 раза (з 350,8 да 983,3 тыс. чалавек), прычым найбольшая частка гараджан (у 1913 г. 54,8  канцэнтравалася ў буйных гарадах, якія налічвалі болып за 40 тыс. чалавек. У 1913 г. самым буйным горадам быў Мінск, другім па значэнні Віцебск, трэцім Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца.

  Уваходжанне тэрыторыі Беларусі ў "мяжу яўрэйскай аселасці" прывяло да таго, што па сваім нацыянальным складзе гарады Беларусі не былі беларускімі. Па даных перапісу 1897 г., большую частку гараджан Беларусі складалі яўрэі 53,5 %, каля 18 % рускія, а ўдзельная вага беларусаў не перавышала 17 %.

 Да пачатку  XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі  Беларусі на капіталістычны лад  яшчэ не завяршылася. 3за перавагі памешчыцкай уласнасці тут не склалася развітая сялянская заможная гаспадарка. У пачатку XX ст. сярод сялян было 61 % беднякоў, 28 % сераднякоў і толькі 11 % заможных сялян. Працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці ў Беларусі ішоў значна марудней, чым у Цэнтральнай Расіі. За 1877 1905 гг. дваране ў беларускіх губернях страцілі толькі 10,8 % сваіх зямель, а ў Цэнтральнай Расіі 27,2 %. У першую чаргу гэта з'яўлялася вынікам большай эканамічнай устойлівасці памешчыцкіх гаспадарак Беларусі, што было звязана са значным развіццём тут таварнаграшовых адносін. Феадальныя перажыткі і ўрадавая палітыка стрымлівалі развіцце капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачатку XX ст. у Беларусі складала толькі 16,5 % агульнай зямельнай плошчы.

 У першае  дзесяцігоддзе XX ст. Беларусь паранейшаму  заставалася адным з аграрных рэгіёнаў Расіі. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9 % нацыянальнага даходу, а прамысловасць толькі 15 %. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі ўсё больш уцягвалася ў гандлёваэканамічныя адносіны, больш выразна праяўлялася яе спецыялізацыя на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травы. Адбываўся пераход ад трохпольнай да шматпольнай сістэмы земляробства. Да 1913 г. істотна павялічылася выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасілак) у памешчыцкіх гаспадарках і ў заможных сялян. У Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях значную ролю ў павышэнні культуры земляробства і жывёлагадоўлі адыгрывалі ўведзеныя ў 1911 г. земствы. Яны арганізоўвалі агранамічныя, заатэхнічныя і ветэрынарныя службы, садзейнічалі продажу і пракату сельскагаспадарчай тэхнікі.

  Развіваўся транспарт Беларусі. Агульная працягласць чыгуначных пуцей склала ў 1914г. 3,9 тыс.км. Хутка ішло будаўніцва шашэйных дарог.

Заключэнне

У выніку напісання дадзенай кантрольнай работы, мною былі цалкам раскрыты і вывучаны наступныя пытанні:

  1. Вынікі буржуазных рэформ 60-70гг. XIX ст., іх уплыў на эканамічнае жыццё Беларусі;
  2. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы беларускіх губерняў;
  3. Асноўныя галіны і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

літаратура

  1. Гісторыя Беларусі з 1795 г. да вясны 1917 г.: Вуч. дапам. -Мн., 2001.
  2. Эканамічная гісторыя Беларусі. -Мн., 1999. С.168-196
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т.Т.1-6.-Мн.,1984 Т.1.
  4. История Беларуси: с древнейших времен до нашего времени. 2002.
  5. Гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік 1994.
  6. Эканамічная гістрыя Беларусі.

 


Информация о работе Контрольная работа па курсу "Гісторыя Беларусі"