Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Декабря 2014 в 02:40, контрольная работа
1939 год - апошнія імгненні перад вайной. Час насычаны вельмі важнымі падзеямі, як Савецка-французска-англійскія перамовы ў Маскве, падпiсанне пакта Молатава-Рэбентропа i Савецка-фінляндская вайна якая рушыла за iм. Яны азначылi многае ў тым ліку ворагаў і саюзнікаў.
Уводзiны ……………………………………………………………..…. 3
Савецка-французска-англійскія перамовы ў Маскве летам 1939 г . …………………………………………………………………..…………… 4
Савецка-германскія дагаворы ў жніўні-верасні 1939 г. ……..… 7
Савецка-фінляндская вайна ………………………………………... 9
Вывады па тэме …………………………………………………...…. 12
Спіс выкарыстанай літаратуры ……………………………………
У той час Германія, з аднаго боку, і Англія і Францыя - з другога, знаходзіліся ў стане вайны. Лондан і Парыж, якія лічылі СССР пасля заключэння савецка-германскіх дагавораў 1939 саюзнікам Германіі, прынялі рашэнне падрыхтаваць да высаджвання на Скандынаўскім паўвостраве дэсант з тым, каб не дапусціць захопу радовішчаў шведскай жалезнай руды і адначасова забяспечыць шляхi будучага перакідання сваіх войскаў у Фінляндыю. Аднак Швецыя і Нарвегія, імкнучыся захаваць нейтралітэт, катэгарычна адмовіліся прыняць на сваёй тэрыторыі англа-французскія войскі. Фінляндыя, улічваючы пазіцыю суседніх скандынаўскіх краін, якія не звярнулася да заходніх саюзнікаў з афіцыйнай просьбай аб удзеле іх войскаў у вайне супраць СССР, прымала ад іх ваенна-тэхнічную і матэрыяльную дапамогу.
Паступова СССР павялічыў колькасць войскаў на фінскім фронце да 1 млн. чалавек. З-за недастатковых матэрыяльных і людскіх рэзерваў Фінляндыя такіх магчымасцяў не мела. У канцы лютага - пачатку сакавіка 1940 Чырвоная Армія ажыццявіла прарыў лініі Маннергейма, заняла Выбарг. У гэтых умовах Хельсінкі праявілі гатоўнасць пачаць мірныя перамовы з Масквой і пайсці на выкананне тэрытарыяльных і іншых патрабаванняў СССР.
У ноч на 13 сакавіка 1940 г ў Маскве быў падпісаны мірны дагавор, па якім Фінляндыя саступіла СССР каля дзесятай часткі сваёй тэрыторыі і абавязалася не ўдзельнічаць ва варожых СССР кааліцыях (гэта абавязацельства не было выканана, і ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 Фінляндыя выступіла на баку Германіі). «Народны ўрад» Куусинена без якой-небудзь агалоскі спыніў свае існаванне.
Такім чынам, дзякуючы намаганням кіруючых колаў СССР у 1939 – 1940 гг. адбылося значнае ўзмацненне краіны. Больш чым на 20 млн чал. павялічылася колькасць насельніцтва Савецкага Саюза, на 400 тыс. км2. пашырылася яго тэрыторыя. У складзе Савецкага Саюза заходнія вобласці Украіны і Беларусі ўключыліся ў агульнасаюзны працэс сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Аднак савецка-фінская вайна прывяла да таго, што Фінляндыя стала вернай саюзніцай Германіі і ў чэрвені 1941 г. уступіла ў вайну з СССР на баку рэйха.
Такім чынам, на працягу 1939 года ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце вельмі цяжка знаходзілі паразуменне з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Урады гэтых краін больш імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт СССР, накіроўвалі агрэсію нацысцкай Германіі на Усход. У выніку Савецкі Саюз прымае прапановы Германіі і падпісвае з ёй дагавор аб ненападзенні. Далейшая гісторыя пакажа памылковасць такой палітыкі – але і Захад у адносінах з Берлінам памыляўся не адзін раз.
Спіс выкарыстанай літаратуры
Информация о работе Савецка-французска-англійскія перамовы ў Маскве летам 1939 г