Прыказкі у творах беларускіх пісьменнікаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Января 2014 в 16:05, доклад

Краткое описание

Прыказкі на працягу доўгага перыяду вывучаліся толькі ў фальклоры, разглядаліся як адзін з жанраў вуснай народ¬най творчасці. Зрэшты, i цяпер нярэдка бытуе аналагічны погляд на прыказкі як фальклорны жанр. Аднак ужо тое, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўляецца ў памяці ў якасці гатовага слоўнага комплексу, дазваляе ставіць яе ў адзін рад з такімі моўнымі адзінкамі, як слова, фразеалагізм, састаўны тэрмін, крылаты выраз

Вложенные файлы: 1 файл

исследовательская.docx

— 35.98 Кб (Скачать файл)

___________________________ 

3 людзей па радку, а мне эпіграма: 

у гэтым вершы толькі адзін  радок мой. 

 

Сапраўды, «у гэтым вершы толькі адзін радок» крапівоўскі: За гарой Максіма бiў (маецца на ўвазе выступленне ў друку маладога, 19-гадовага паэта А. Куляшова ў нязвычнай для яго ролі дэбютанта — крытыка твораў Максіма Гарэцкага). Першы радок эпіграмы ўзяты з вядомай жартоўнай песенькі такой самай назвы, а два апошнія — з верша А. Александровіча «Хлопчык i певень»: «Ку-ку-рэку! Ку-ку-рэку! Вось i певень тут аднекуль, крадучыся, неўзаметку падляцеў, xaпiў катлетку. Дзюбаў, дзюбаў — аслабеў, толькі збрудзіў, а не з’еў». Ды i другі  радок не зусім крапівоўскі, гэта — перафразаванне з той жа песенькі «За гарой гарэлку пiў». Варта таксама зазначыць, што ў кантэксце гэтай эпіграмы адбыліся семантычныя зpyxi ў словах, дастасаваных да крытыка-дэбютанта: чыжык, дзюбаў, збрудзіў, з’еў. Яны атрымалі сэнсавае прырашчэнне, падвойны змест.

Яшчэ адзін прыём — выкарыстанне вобразнай асновы прыказкі. Тут ужо традыцыйная структура прыказкі разбураецца. Ад прыказкі бярэцца толькі частка яе кампанентаў, якія даюць больш-менш яркае ўяўленне пра яе вобразную аснову, вы-клікаюць асацыяцыю з пэўнай прыказкай.

Я. Купала ў вершы «Час!» піша: «Ўсходзе сонца залатое роўна ўсім свяціць». I яшчэ праз тры радкі: «Дык i нам цапы i косы час браць з вышак, покi росы воч не згрызлі ў нас». За метафарычнымі прэдыкатыўнымі словазлучэннямі «ўсходзе сонца» i «покі росы воч не згрызлі» адчуваюцца творча выкарыстаныя элементы прыказкі Покі  сонца ўзыдзе, раса вочы выесць.

На вобразнай аснове прыказкі з  выкарыстаннем яе элементаў іншы раз будуецца сюжэт невялікіх  твораў, асабліва баек.

Так, у аснову байкі К. Крапівы  «Дзед i Баба» пакладзена прыказка Баба з воза — каню лягчэй, якая ўжываецца i ў такіх варыянтах: Баба з калёс — калёсам лягчэй; Баба з калёс — калёсы як чорт панёс. М. І. Міхельсон падае прыказку з дадаткам-этымалогіяй: «Баба з воза, кабыле лягчэй (сказаў мужык, калі баба, раззлаваўшыся, што ёй няёмка сядзець,  злезла з воза)» [71, с.37]. Прыкладна ў такім плане i распрацоўваецца сюжэт байкі, толькі матывы спрэчкі паміж героямі іншыя, i гэта адпавядае ідэйнай задуме аўтара: байка пра Бабу, што стала памагаць каню, «седзячы на возе», накіравана супраць такіх «баб» ва ўстановах, якія, «здэцца, й робяць... штось, але справы слабы». У асобных радках байкі захоўваюцца элементы прыказкі, пры гэтым з абодвух варыянтаў:  

 

Потым — гоп яна з калёс,

Села  ля дарогі,

А каня як чорт панёс,—

Дзе ўзяліся й ногі! 

 

Выдзеленыя словы амаль дакладна паўтараюць загаловак байкі пры  яе першай публікацыі: «Баба з калёс, дык каня як чорт панёс» (Беларуская вёска. 1925. 29 верас.).

Звернемся цяпер да другой групы  прыёмаў, калі прыказка, не змяняючы сваёй формы, абыгрываецца ў далейшым выказванні (найчасцей у рэпліцы суразмоўніка).

Адзін з найбольш пашыраных прыёмаў  — выкарыстанне на фоне прыказкі яе кампанентаў. Паўтораны следам за прыказкай яе кампанент часцей за ўсё атрымлівае аказіянальнае значэнне, не заўсёды звязанае з агульным зместам прыказкі.

Прыказка Перамелецца — мука будзе абазначае ‘ўсё дрэннае, непрыемнае з часам пройдзе, забудзецца’ i гаворыцца, каб суцешыць каго-небудзь. У трылогіі Я. Коласа гэта прыказка двойчы i амаль аднатыпна абыгрываецца сутыкненнем паўторанага кампанента мукá з амографам мýка, у выніку чаго ствараецца каламбур: «Ён [пicap] не парушыўся ў cвaix перакананнях, нават пабачыўшы бурлівы вip маніфестантаў на вуліцах Пінска, калі паліцыя баязліва пахавалася. А старшыні сказаў: — Нічога, Захар: перамелецца — мука будзе. — Або мукá, або мýка, — уздыхае старшыня»; «Лабановіч спыніўся ў дзвярах бакавушкі i сказаў: — Перамелецца — мука будзе. — Можа, мукá, а можа i мýка, — заўважыў Турсевіч». Дарэчы, гэта ж прыказка ў п’есе Я. Купалы «Тутэйшыя» ўжыта з далучэннем слова ліха: Jlixa перамелецца — мука будзе.

Прыказка Будзе табе (нам) дудка, будзе i cвicmoк ужываецца як пагроза пакараць каго-небудзь ці як чаканне пакарання. У п’есе А. Макаёнка «Выбачайце, калі ласка» на фоне гэтай прыказкі яе назоўнікавыя кампаненты напаўняюцца кантэкстуальным сэнсам, не парываючы, аднак, сувязі з яе агульным зместам: «[Гарошка:] Дачуецца Калібераў — будзе нам i дудка, будзе i свісток. Не? [Моцкін:] Навошта табе свісток?.. Хопіць з цябе i дудкі... А паслязаўтра на пасяджэнні ад Каліберава не толькі дудка, труба табе будзе».

У «Тутэйшых» Я. Купалы Гануля Зношчыха прыказкай Маладое niвa заўсёды шуміць ацэньвае дзейнасць Здольніка i Аленкі, якія носяцца «з усялякімі мудрымі думкамі». Гарошка, Аленчын бацька, занепакоена адказвае: «Так яно, так. Але найчасцей ад гэтага шуму нам, бацьком, галава баліць». Як бачым, слова шум, выкарыстанае на фоне папярэдняй прыказкі i пастаўленае ў сувязь з кампанентам шуміць, атрымлівае спецыфічнае значэнне ‘кіпучая дзейнасць’.

Іншы раз суразмоўнік знарок пераасэнсоўвае прыказку, робіць выгляд, нібыта ён успрымае яе літаральна. Гэтак  абыгрываецца ў камедыі K. Kpaпівы «Мілы чалавек» прыказка Зняўшы галаву, па валасах не плачуць, што значыць ‘страціўшы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі’. Стылістычны прыём пераасэнсавання прыказкі дапамагае стварэнню вобраза Жлукты — махінатара i блатмайстра: «[Жлукта:] Ну, як табе падабаецца пакой? [Клава, абыякава:] А, ужо які ёсць. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць. [Жлукта:] Вось гэта ты дарэмна. Галаву маглі зняць, гэта праўда, але мы своечасова паклапаціліся, каб захаваць яе... Нават з валасамі. (Пагладжвае яе па галаве.) А калі ёсць галава на плячах, дык усё будзе». У выказванні Жлукты выкарыстоўваюцца амаль усе кампаненты прыказкі, пры гэтым каламбурна перакрыжоўваюцца, па-першае, слова валасы ў першасным значэнні i сугучны пры-казкавы кампанент, па-другое, прамое значэнне слова галава i цэласныя значэнні фразеалагізмаў галаву зняць, ёсць галава на плячах, у складзе якіх маецца кампанент галава.

Можна адзначыць i такі прыём, як сутыкненне прыказкі i сугучнага з яе кампанентам  слова. А. Макаёнак у п’есе «Выбачайце, калі ласка» каламбурна сутыкае дзеяслоў пляваць на каго (‘пагардліва адносіцца да каго-небудзь’) i суадносны дзея-слоўны кампанент прыказкі Не плюй у калодзеж, прыйдзецца вады напіцца (ужыта з недагаворваннем яе другой часткі): «[Калібераў:] Што мне народ? Я сам разбяруся! [Міхальчук:] I верна, што яму народ, плюе ён на народ. [Калібераў:] Што? [Міхальчук:] Не плюй у калодзеж». Гэта ж прыказка ўжываецца ў такой разнавіднасці: Не плюй у карытца, мо прыйдзецца напіцца. Параўн. у «Тутэйшых» Я. Купалы: «[Янка:] Ці не паспяшаліся, пане рэгістратар, пляваць у карытца — каб не прыйшлося напіцца».

Зразумела, што разнастайныя індывідуальна-аўтарскія  варыяцыі прыказак, апраўданыя, матываваныя  ідэйна-мастацкімі мэтамі i прыдатныя, эфектыўныя ў пэўным творы, ні ў якім  разе нельга прызнаваць за агульнанародныя, агульнамоўныя прыказкі. А між тым тлумачальныя слоўнікі прыказак («Крынічнае слова» I. i Р.  Шкрабаў, «Слоўнік беларускіх прыказак, прымавак i крылатых выразаў» С. i Я. Івановых) памылкова падаюць у якасці загаловачных у слоўнікавых артыкулах многія аўтарскія варыяцыі прыказак. Так, ёсць агульнанародная прыказка Блізка відаць, ды далёка дыбаць. А ў абодвух памянёных слоўніках знаходзім: Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць. Гэта — з рамана І. Мележа «Людзі на балоце», з выказвання Сарокі, якая амаль заўсёды гаворыць у рыфму, часам перайначваючы прыказку.

Каменціруючы выкарыстанне прыказак у мастацкіх творах, нельга не закранаць  і пытання пра мастацкія асаблівасці  той ці іншай прыказкі. Калі разглядаць шырокаўжывальныя прыказкі, змешчаныя  ў СПБ [55], то амаль усе яны з’яўляюцца паэтычнымі мініяцюрамі, маюць у  сваім значэнні і афармленні спецыфічныя  прыметы мастацкага характару. Можна вылучыць 10 груп парэмійных паэтычных мініяцюр.

1. Алегарычныя, вобразныя прыказкі, у якіх усе ці амаль усе кампаненты пераасэнсаваныя. Пэўнае абстрактнае суджэнне, увасобленае ў такіх прыказках, перадаецца праз канкрэтны вобраз жывёльнага, птушынага, расліннага і іншага паходжання, напрыклад: Колькі ваўка ні кармі, а ён усё ў лес глядзіць; Старога вераб’я на мякіне не правядзеш; Яблык ад яблыні недалёка падае.

2. Прыказкі з нерэальным вобразам  у іх аснове. Іх узнікненне  – плён народнай фантазіі: Кінь за сабою –– знойдзеш перад сабою; Адальюцца ваўку авечыя слёзы; На кірмашы і бык цельны.

3. Прыказкі з сюжэтным патэнцыялам.  У іх пэўныя дзеянні, адлюстраваныя  ў іх зыходным, дапрыказкавым  значэнні, падаюцца ў цеснай сувязі  паміж сабой, як у сюжэце  якога-небудзь апавядання: Выпрамлялі быку рогі, ды скруцілі шыю; Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць; Жыве кот і жыве сабака.

4.  Прыказкі-каламбуры. У іх знарок сутыкаюцца розныя значэнні полісемантычнага слова ці абыгрываюцца амонімы або сумежныя з імі паняцці; напрыклад: Зранку і коні не п’юць; Не падмажаш –– не паедзеш; Бог тройцу любіць.

5. Рытмічныя прыказкі. Іх больш  як 270 з ліку 1500 змешчаных у СБП  [55]. Да прыкладу, у прыказцы Каб ведаў, дзе павалішся, саломкі падаслаў бы –– сямістопны ямб; Шэпты хату зводзяць –– трохстопны харэй; Капейка рубель беражэ –– трохстопны амфібрахій.

6. Рыфмаваныя прыказкі (630 сярод  1500). Схема рыфмоўкі ў іх самая  разнастайная, напрыклад: Спроба не хвароба; Зяць любіць узяць; Бадлівай карове Бог рог не дае; Дома і салома ядома; На чужой старонцы рад сваёй варонцы.

7. Прыказкі з фанетычнымі сродкамі  выразнасці. Ёсць дзесяткі прыказак, кампаненты якіх пачынаюцца аднолькавым  зычным гукам (Воран ворану вока не выклюе) або для якіх характэрна алітэрацыя (Скрыпучае дрэва доўга скрыпіць) ці асананс (Забаронены плод салодкі).

8. Таўталагічныя прыказкі (іх больш  за 50). Таўталогія ў прыказках  гэтай групы выступае не як  нешта заганнае, а як своеасаблівы  стылістычны прыём, што склаўся  гістарычна і замацаваўся ў  маўленні: Новая мятла па-новаму мяце; Дасць бог дзень, дасць і полудзень; Кума куме, а кума па ўсім сяле.

9. Прыказкі з антытэзным супрацьпастаўленнем.  Ёсць каля сотні прыказак, пабудаваных  на сэнсавым супрацьпастаўленні  кампанентаў, якія на ўзроўні  слоў з’яўляюцца моўнымі або  кантэкстуальнымі антонімамі: Меней гавары –– болей пачуеш; Начная зязюля дзённую перакукуе; За пчолкаю –– у мёд, за жуком –– у гной.

10. Прыказкі з сінтаксічным паралелізмам (іх больш як 200): Воўк не пастух, а казёл не агароднік; На каго бог, на таго і людзі; Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын.

Можна прывесці сотні прыкладаў, калі высокая мастацкасць прыказак дасягаецца сукупнасцю некалькіх стылістычных прыёмаў. Так, прыказка Блізка відаць, ды далёка дыбаць (‘не так лёгка дасягнуць таго, пра што марыць хто-небудзь’) склалася ў выніку пераасэнсавання яе кампанентаў, грунтуецца на прыёмах сінтаксічнага паралелізму і антытэзнага супрацьпастаўлення; апрача таго, у ёй ёсць рыфма, рытм (чатырохстопны дактыль), гукапіс (да –– ды –– да –– ды). Каму па каму, а каму два камы (гаворыцца неадабральна, калі неаднолькава адносяцца да каго-небудзь, несправядліва дзеляць што-небудзь) –– прыказка, па-першае, вобразная, алегарычная, па-другое, каламбурнага характару (абыгрываюцца амаформы каму –– ад займенніка хто і каму –– ад назоўніка ком); да таго ж у ёй ёсць рыфма ў першай частцы, рытм (амфібрахій у 1-й частцы і анапест у 2-й), антытэза, гукапіс, эфектыўная таўталагічнасць аднолькавага, аднакаранёвага і сугучнага слоў.


Информация о работе Прыказкі у творах беларускіх пісьменнікаў