Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Марта 2014 в 21:05, реферат
Іван Мележ належыць да ліку мастакоў слова, пачатак творчай дзейнасці якіх прыпадае на суровыя ваенныя гады. Яго апавяданні, раманы і п’есы карыстаюцца шырокай папулярнасцю як у нашай рэспубліцы, так і далёка па-за яе межамі. Яны з’яўляюцца творчым дасягненнем не толькі самога аўтара, але і ўсёй савецкай літаратуры.
Радасць сустрэч у Мінску была азмрочана вялікай трагедыяй. Жонку Лагуновіча фашысцкія захопнікі закатавалі за некалькі дзён да прыходу чырвонай Арміі. Асабістыя пакуты ўзмацнялі пачуцці грамадзянскага абавязку, выклікалі яшчэ большую нянавісць да захопнікаў. І калі да роднага горада капітан Лагуновіч вёў грозныя танкі як вызваліцель, то далей, на Захад, ён павёў іх яшчэ і як мсціцель і суддзя. У бывалага воіна ўзнікла думка ад неабхлднасці сурова пакараць фашысцкіх акупантаў за ўсе із злачынствы.
Салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі паказаны пісьменнікам як адзіная дружная сям’я. Танкіста Лагуновіча ў бітве на Курскай дузе выратаваў пехацінец Праворны. За вызваленне Беларусі змагаюцца рускі Ціхаміраў і ўзбек Гаджыеў, украінец Якавенка і грузін Гогаберыдзе. Кожны з іх вызначаецца асаблівасцямі свайго характару, але ва ўсіх адно імкненне, адна мэта – хутчэй разграміць ворага.
Даволі цікавым атрымаўся вобраз генерала Чарняхоўскага, камандуючага Трэцім Беларускім фронтам. Іван Мележ паказаў, як ва ўмовах савецкай рэчаіснасці просты сялянскі хлопец стаў праслаўленым палкаводцам.
Вайна з гітлераўскімі захопнікамі ў паказе Мележа паўстае як агульнанародная па савёй мэце і характару. Пісьменнік стварыў вобраз гераічнага нескаронага беларускага народа, які ў цяжкіх умовах мужна змагаўся з ворагамі. Так, Ніна Лагуновіч у імя перамогі ахвяравала сваім жыццём. Застаўшыся ў акупіраваным Мінску з маленькай дачкой і старой маці, яна не сядзела склаўшы рукі. Жыць – азначала для яе – жыць свабодна. Па закліку ўласнага сумлення яна пайшла ў рады народных мсціўцаў. Не аднойчы выконвала самыя адказныя заданні камандвання, хадзіла ў разведку ў варожыя гарнізоны. Апошняе яе заданне было самым цяжкім. Да таго ж здарылася непрадбачнае: яе выдаў здраднік.
Родную Беларусь аўтар рамана паказвае як краіну-партызанку. На барацьбу з ворагам узняліся ўсе. У партызанскай брыгадзе Ермакова змагаліся мужчыны розных прафесій і ўзростаў, а таксама юнакі і жанчыны.
Падобна да Ніны Лагуновіч калгасніца Аўдоцця Шабухіна. У яе немцы забілі мужа. Жанчына з малымі дзецьмі ідзе ў партызанскі атрад, пераносіць незвычайныя нягоды і цяжкасці. З такой жа ўпартасцю і настойлівасцю яна прымаецца за аднаўленне свайго калгаса пасля выгнання акупантаў.
Нацыянальны характар народа фарміруецца на працягу доўгага часу, але з асабістай сілай і яскравасцю праяўляецца ў пераломныя часы гісторыі. Іван Мележ паказаў, што беларускі народ мужны і ніхто не можа яго адолець і перамагчы: ён непахісны ў барацьбе.
Сярод шматлікіх твораў нашых пісьменнікаў на ваенна-гістарычную тэму “Мінскі напрамак” займае адно з найбольш прыкметных месц.
Мастацкі талент Мележа развіваўся даволі хутка і ў кожным новым творы праяўляўся іншымі якасцямі і адценнямі. Пры гэтым ствараецца ўражанне, што пісьменнік быццам быў незадаволены ўласнымі поспехамі і ўсё больш настойліва, упарта працавў над удасканаленнем свайго мастэрства.
У другой палавіне пяцідзесятых годоў Іван Паўлавіч задумаў цыкл раманаў пад агульнай назвай “Палеская хроніка”. Падобна да таго, як Колас у трылогіі “На ростанях” адлюставаў жыццё дакастрычніцкай вёскі, Мележ паставіў перад сабой мэту – паказаць вёску і яе людзей на новых гістарычных шляхах, у бурны перыяд вялікіх сацыяльных і палітычных зрухаў. З задуманага цыкла першымі былі напісаны і апублікаваны два раманы: “Людзі на балоце” (1961) і “Подых навальніцы” (1966).
Чытачы і крытыка радасна і адзінадушна віталі з’яўленне гэтых раманў у друку. Усе ў адзін голас называлі іх выдатнай падзеяй у тагачаснай літаратуры, запаветнымі творвмі пісьменніка. Раманы “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”, маючы кожны паасобку самастойнае мастацкае значэнне, цесна звязаны паміж сабой сюжэтна і тэматычна, аджзінствам месца. У іх дзейнічаюць адны героі.
У “Палескай хроніцы” адлюстравана жыццё сялянства другой палавіны дваццатых гадоў. Вёска Курані знаходзіцца быццам на выспе. Яна адгароджана ад усяго свету балотамі. Адсюль можна выбрацц толькі зімой ці летам. Вясной і восенню балоты робяцца непраходнымі, і тады нават пісьмы і газеты куранёўцам месяцамі ляжаць у сельсавеце, пакуль пры зручным выпадку іх перададуць адрасатам.
Але чым больш падкрэслівае аўтар адасобленасцьКуранёў ад астатняга свету, тым знітаваней здаецца нам жыццё жыхароў гэтай глухой вёскі з жыццём усяго народа.Людзі ў Куранях жывуць вялікімі надзеямі на шчасце, змагаюцца за яго кожны па-свойму, любяць і ненавідзяць, працуюць і адпачываюць, радуюцца рэдкаму асабістаму шчасцю і пакутуюць вялікімі чалавечымі пакутамі.
“Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” Мележа нагадваюць мнагаводную раку з безліччу вялікіх і малых прытокаў, па-свойму прыгожых і своеасаблівых. Кожны герой раманаў – гэта цікавы і нпаўторны свет. Апавяданне пра аднаго з іх або пра ўзаемаадносіны яго з іншымі мае пэўную цікавасць. Усіх жа герояў разам яднае тая агульнасць, якая вынікае з іх адносін да тых перамен і зрухаў, што былі выкліканы перамогай рэвалюцыі. Такім чынам, адлюстраванне гістарычнага лёсу сялянства ва ўмовах сацыялістычнага будаўніцтва, паказ вялікіх перамен і сацыяльных перўтварэнняў у жыцці вёскі з’яўляецца тэмай твора. Тэма аб’ядноўвае і цэментуе ўсе сюжэтныя лініі, стварае тое маналітнае адзінства, якое вызначае адну з характэрных адзнак высокай мастацкай “Палескай хронікі”
Вельмі важна, пра што піша пісьменнік. Падзеі гістарычнага значэння заслугоўваюць таго, каб з’явіцца асновай выдатнага мастацкага твора.
У “Палескай хроніцы” Івана Мележа адлюстраваны адзін з важнейшых перыядаў жыцця нашага народа. Толькі што перамагла Кастрычніцкая рэвалюцыя. Людзі працы былі вызвалены з-пад уціску і эксплуатацыі паноў і буржуазіі, але ў вёсцы захаваліся ранейшыя формы ўласнасці, засталіся бедныя і багатыя, няывырашанымі засталіся многія супярэчнасці. У такіх умовах пачалі складвацца новыя сацыяльныя ўзаемаадносіны ў краіне.
Перамога пачаткаў новага жыцця ўжо ў канцы дваццатых гадоў прывяла да сацыялістычнай рэканструкцыі вёскі, што абумовіла ўзнікненне адносін паміж асобай і грамадствам. Сацыялістычны лад адкрываў шырокія магчымасці для эканамічнай і духоўнай дзейнасці як грамадства ў цэлым, так і кожнага чалавека ў паасобку.
Гэты працэс адбываўся ў вострай і напружанай класавай барацьбе. Часам дапускаліся памылкі і пралікі, сутнасць якіх заключаецца ў тым, што не заўсёды ўлічваліся, а ў асобных выпадках некаторымі работнікамі нізавога апарату і проста ігнараваліся інтарэсы і запатрабаванні асобы.
“Палеская хроніка” прасякнута глыбокім пачуццём сацыялістычнага гуманізму, жывой увагай да асобы працаўніка, будаўніка сацыялістычнага грамадства. Такім чынам, ідэя твора заключаецца ў сцвярджэнні ленінскіх адносін да чалавека, гэта значыць, неабходнасці праяўлення ўвагі да яго штодзённых клопатаў і патрэб, да яго грамадзянскіх правоў.
Ідэю свайго твора пісьменнік заўсёды раскрывае праз мастацкія вобразы, у якіх тыпізуюцца найбольш істотныя і характэрныя рысы пэўных пластоў грамадства на тым ці іншым гістарычным этапе. Праз узаемаадносіны герояў ён паказвае грамадскія ўзаемаадносіны і супярэчнасці.
У раманах “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” аўтар стварыў яркія і самабытныя характары-тыпы, паказаў нам рэчаіснасць дваццатых гадоў так, як ніхто з беларускіх пісьменнікаў не паказваў раней, раскрыў не прыкмечаныя іншымі мастакамі слова асаблівасці жыцця, грані чалавечага характару, духоўна абагаціў нас.
Літаратура:
Беларуская савецкая літаратура
Н. С. Перкін,
Ю. С. Пшыркоў
Выданне трэцяе
“Біяграфія Івана Мележа”
10. Як уганараваны літаратурныя здабыткі І. П. Мележа і яго
памяць?