Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2014 в 13:04, курсовая работа
Мясцовае самакіраванне – самастойнае вырашэнне справаў насельніцтвам мясцовасці ўласнымі сродкамі паводле ўласных інтарэсаў і асаблівасцяў развіцця мясцовасці. Гэтае тлумачэнне было ўзята з закона 2010 г. “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні”. Яна мае пэўную аўтаномію, працуе ў межах заканадаўства адпаведнай краіны, і вырашае пытанне мясцовага характару. Сама з’ява самакіравання мае старажытную гісторыю.
Уводзіны…………………………………………………………..3
Глава 1. Мясцовае самакіраванне Беларусі ў савецкі час (1971 – 1990 гг.)………………………………………………………………….6
Глава 2. Мясцовае самакіраванне Беларусі ў 1991 – 1993 гг….12
Глава 3. Мясцовае самакіраванне Беларусі ў 1994 – 1996 гг….20
Заключэнне……………………………………………………….27
Спіс літаратуры…………………………………………………..28
Праз 12 дзён, 21 лістапада 1994 г. па Заключэнню № 3-8/94 “О соответствии Конституции Закона от 6 октября 1994 года «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О местном самоуправлении и местном хозяйстве в Республике Беларусь»” было прызнана, што нормы закона 6 кастрычніка 1994 г. наконт Саветаў першаснага ўзроўня з’яўляюцца неадпаведнымі Канстытуцыі і страчваюць сваю сілу. Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь прадпісвалася распрацаваць праект новага закону [10].
Гэты закон быў распрацаваны праз два месяцы, 9 лютага 1995 г., пад нумарам 3572-ХІІ “О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь»”, згодна якому Саветы першаснага ўзроўня былі ўзноўлены, маглі ўзаемадзейнічасць з выканкамамі гэтага ж узроўня. 20 сакавіка 1995 г. быў унесены дадатак, па якому сумеснае валоданне пасадамі старшыні раённых у гарадах Саветаў дэпутатаў і старшыні гэтага ж выканаўчага камітэта можа быць сканчэння выбараў у адпаведныя Саветы новага склікання [8]. Праз некалькі тыдняў, 13 красавіка гэтага ж года – яшчэ адзін, які казаў аб тым, што паўнамоцтвы мясцовага Савета дэпутатаў захоўваюцца да адкрыцця першага паседжання таго ж Савета новага склікання [9]. Наконт гэтага дадатка Канстытуцыйны Суд праводзіў праверку на адпаведнасць, у выніку чаго па Заключэнню № 3-15/95 было прызнана, што закон 13 красавіка 1995 г. адпавядае Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь [11].
Пасля гэтага прайшло некалькі месяцаў. За гэты час пачаўся працэс пераходу з парламенцкай рэспублікі ў прэзідэнцкую. Паступова роля парламента пачало зніжацца, умацоўваецца роля Прэзідэнта. Адной з важлівых пунктаў перахода было як раз кантроль за органамі мясцовага самакіравання, узмацненне ролі выканкамаў, стварэнне “вертыкалі” іх старшын. Вось гэты працэс і распачаўся ў верасні 1995 г., калі праводзілася рэформа мясцовага самакіравання.
19 верасня 1995 г. Аляксандрам
Рыгоравічам Лукашэнка быў
Такім чынам, можна лічыць аб тым, што Прэзідэнт не страчваў надзеі зноў ліквідаваць Саветы першаснага ўзроўня, лічачы іх непрацаздольнымі. Аднак гэтыя органы маюць сваю спецыфіку і таму ня трэба было іх распускаць. Тым больш, што гэта зноў супярэчыць Канстытуцыі, як у выпадку з законам 6 кастрычніка 1994 г. Але працягнем далей разглядваць рэформу мясцовага самакіравання.
Наступнай датай рэформы лічыцца 20 кастрычніка 1995 г. У гэты дзень Прэзідэнтам было прынята 3 Указы. Гэта:
Пачнем з першых двух указаў, таму што яны маюць адну і тую ж фармулёўку. Па першаму указу было прынята рашэнне аб аб’яднанні аднайменных адміністратыўных адзінак, якія маюць агульны цэнтр. Пры гэтым аб’ядноўваюцца органы першаснага ўзроўня (горада раённага падпарадкавання, вёскі) з раённымі, а вышэйназваныя ліквідуюцца. На месцы першых ствараюцца ліквідацыйныя камісіі, якая дзесяцідзённы тэрмін павінен апісаць і перадаць маёмасць ліквідаваных органаў раённаму выканаўчаму камітэту. Раённы выканкам вырашае пытанне працаўладкавання членаў былых выканкамаў гарадоў раённага падпарадкавання і вёскі, а падаткі, зборы і іншы прыбытак налічваецца на кошт раённага Савета[26]. Другі ўказ – гэта спіс тых населеных пунктаў, якія пападаюць пад дзеянне першага ўказа, а менавіта:
Калі паглядзець на гэтыя два ўказы, то зрабіць вынік, што аб’яднанне аднайменных адміністрацыйных адзінак з цэнтрамі значна аблегчыла кіраванне рэгіёнамі, тым самым яшчэ і павысіла прыбыткі. Акрамя таго, яны скарачалі колькасць членаў для органаў самакіравання, улічваючы той факт, што названыя вышэй населеныя пункты былі не мелі вялікай колькасці жыхароў. Таму можна сказаць, што гэтыя ўказы мелі пазытыўны момант у развіцці мясцовага самакіравання. Цяпер пагаворым пра трэці ўказ.
Указ № 476 прадстаўляў сабой перагляд прававога статуса старшыні абласнога і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэтаў. Цяпер яны прызначаліся Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і зацвярджаліся на сесіі адпаведных Саветаў шляхам адкрытага галасавання. Пры гэтым трэція маюць права не зацвярджаць кандыдатаў. Вызваляць з пасады старшыні можа толькі Прэзідэнт. Ён павінен быць грамадзянінам Рэспулікі Беларусь, мець вышэйшую адукацыю і вопыт у дзяржаўным кіраванні. Пры гэтым старшыня не мае права абірацца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь, займаць іншыя пасады і займацца якой-небудзь дейнасцю. Паўнамоцтвы яго былі амаль жорсткімі: акрамя кіравання выканкама і прадстаўляе яго ва ўсёй сферы грамадства, старшыня прызначае на пасады ў выканкаме, рэгулюе штаты і колькасць яго толькі са згоды Прэзідэнта. Падпарадкаваны і справаздачны ён Прэзідэнту і Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, а па справах Саветаў – Савету. Астатнія паўнамоцтвы захоўваюцца ў межах закона 1991 г. (гл. Глава 2), але ім надаюцца большы прыарытэт. Такім чынам можна казаць аб тым, што з гэтага часу галоўную ролю грае старшыня выканкама. Але гэтая пасада стала амаль поўнасцю залежна ад Прэзідэнта, што вельмі істотна зніжае ролю мясцовых Саветаў і зводзіць яго да дадарчага органа [28].
Пасля гэтага, 27 і 30 лістапада 1995 г. былі прыняты два ўказы, № 481 “Аб зацвярджэнні прыкладнай структуры мясцовых адміністрацый у раёнах горада” і 485 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ў Часовае палажэнне аб мясцовай адміністрацыі”, якія вызначаюць структуру мясцовай адміністрацыі і дадае ім частку новых функцый. Дадзеныя ўказы зкончылі рэформу мясцовага самакіравання. Падводзячы яе вынікі, можна казаць аб тым, што некаторыя палажэнні выклікала незадавальненне чынавенства, бо яны лічылі іх супярэчнымі да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта выклікала ўвагу Канстытуцыйнага Суда. І яна пачала іх разгляд.
11 лістапада 1995 г. Канстытуцыйны Суд разглядаў указы Прэзідэнта № 383, 481 і 485, прыйшоў да высновы, што яны супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і дзеянне іх ліквідуецца [15]. Некалькі пазней, 18 чэрвеня 1996 г. быў аналізаваны указ № 476. У выніку, суд прыняў наступнае рашэнне: прызнаць гэты ўказ не адпаведным Канстытуцыі ў нормах: формы галасавання пры зацвярджэнні старшыні выканкама на сэсіі Савета; аб выкананнях абавязкаў старшынёй у выпадку вакансіі іншай асобай і ў некаторых паўнамоцтвах (вызваленне з пасад прадпрыемстваў, накладанне дысцыплінарных пакаранняў і г.д.) [16].
У выніку гэтай высновы,
асноўныя прынцыпы ўказа № 476
былі падмацаваны новай
Такім чынам, можна падвесці вынік, што ў 1994 – 1996 гг. замест удасканалення ўсех органаў мясцовага самакіравання адбыўся пераход да ўдасканалення аднаго – выканаўчага камітэта. Гэта прывяло да зніжэння ролі Саветаў, які пачаў станавіцца “прыдаткам” выканкама. Яшчэ больш узрасла фінансавая залежнасць ад дзяржавы, якой належыла камунальная ўласнасць. З гэтага часу ўсё меньш выдзяляюцца пытанні мясцовага характару, павялічваецца роля вырашэння дзяржаўных пытанняў. Усё гэта прывяло да ўсталявання прынцыпаў дзяржаўнай тэорыі мясцовага самакіравання, якая потым замацоўвалася і далей.
Заключэнне
У ходзе сваёй працы аўтар прыйшоў да наступных вынікаў:
Развіццё мясцовага самакіравання на Беларусі можна было ўявіць як цяжкае абранне: надаць пэўную самастойнасць органам самакіравання ці ўзяць іх пад дзяржаўны кантроль. Закон “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні” замацоўваў органы самакіравання як дзяржаўныя. Нягледзячы на гэта, прыарытэтным органам ў 1991 – 1993 гг. і нават у 1994 г. былі мясцовыя Саветы дэпутатаў. Менавіта яны маглі вырашаць многія пытанні мясцовага характару. Аднак змена накірунка на наданне большых паўнамоцтваў усем органам самакіравання на ўмацаванне выканкамаў, што вельмі сказалася на органах мясцовага самакіравання. Цяпер выканкамы займалі прыарытэтнае становішча, але пры гэтым замацоўвалася моцная залежнасць ад Прэзідэнта, Саветы страцілі свой уплыў і ўладу. Хоць сістэма мясцовага самакіравання ў 1991 – 1996 гг. не зусім сфарміравалася, можна казаць аб тым, што органы мясцовага самакіравання павінны мець пэўную самастойнасць і права вырашаць пытанні мясцовага характару.
Спіс крыніц і літаратуры:
Информация о работе Мясцовае самакіраванне Рэспублікі Беларусь