Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Июня 2012 в 22:06, курсовая работа
Мэта даследвання – пазнаёміцца з дзейнасцю Адукацыйнай камісіі і сістэмай адукацыі ў часы яе існавання. Для рэалізацыі гэтай мэты было пастаўлена некалькі задач: прааналізаваць асноўныя працы вучоных, што датычацца адукацыі канца XVIII ст.; выявіць прычыны цяжкасцей, якія паўставалі перад кіраўнікамі Адукацыйнай камісіі; паказаць вынікі спробы стварэння першага ў Еўропе міністэрства народнай асветы.
Уводзіны ................................................................................................................3
Глава I. Стварэнне і мэты дзейнасці Адукацыйнай камісіі...........................4-10
Глава II. Рэформы навучальных устаноў і іх дзейнасць
Параграф 1. Вышэйшая адукацыя.................................................11-14
Параграф 2. Сярэдняя адукацыя....................................................14-17
Параграф 3. Ніжэйшая ступень адукацыі.....................................17-19
Параграф 4. Іншыя навучальныя ўстановы..................................19-21
Заключэнне .........................................................................................................22
Спіс літаратуры...........................
Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі
дзяржаўны універсітэт
Гістарычны факультэт
рускамоўная
плынь
Саланько
Анастасія Леанідаўна
Адукацыйная камісія і яе дзейнасць
на беларускіх
землях у 70−90-я гг. XVIII ст.
Курсавая
работа
Мінск
2010
Змест
Уводзіны ..............................
Глава
I. Стварэнне і мэты дзейнасці Адукацыйнай
камісіі.......................
Глава II. Рэформы навучальных устаноў і іх дзейнасць
Параграф 1. Вышэйшая адукацыя......................
Параграф 2. Сярэдняя адукацыя.............
Параграф 3. Ніжэйшая ступень адукацыі.....
Параграф 4. Іншыя навучальныя ўстановы......................
Заключэнне ..............................
Спіс літаратуры...............
Уводзіны
У апошні час у Рэспубліцы Беларусь адбываюцца палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя змены, якія непасрэдна звязаныя з сістэмай адукацыі ў краіне. Таму для асэнсавання сучаснай сітуацыі на ніве адукацыі і далейшага развіцця гэтай сферы культуры небходна звярнуцца да нашых гістарычных каранёў і прааналізаваць поспехі і памылкі тых, хто ўпершыню звярнуў увагу на вялізарную ролю адукацыі ў жыцці народа.
Адукацыйная камісія з'яўляецца адным з найбольш значных звенняў на шляху ўдасканалення сістэмы адукацыі. Яна падае яскравы прыклад ажыццяўлення рэформы школ і універсітэтаў. Распрацаваныя Адукацыйнайнай камісіяй сацыяльныя, педагагічныя і іншыя праекты асветніцкага характару можна ўзяць у якасці ўзора для добрага функцыяніравання сучасных органаў кіраўніцтва народнай адукацыяй.
Вучоныя, якія займаюцца вывучэннем сістэмы адукацыі ў 70−90-я гг. XVIII ст. па-рознаму характэрызуюць дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Першыя сцвяржаюць, што яна імкнулася абгрунтаваць і ўкараніць ў свядомасці грамадства ідэю нацыянальна-культурнага адзінства “дзяржавы абодвух народаў”, насаджвала польскую мову і каталіцкае веравызнанне. Другія робяць акцэнт на тое, што Адукацыйная камісія істотна ўдасканаліла сістэму народнай адукацыі і дасягнула немалага поспеху на ніве асветы.
Мэта даследвання – пазнаёміцца з дзейнасцю Адукацыйнай камісіі і сістэмай адукацыі ў часы яе існавання. Для рэалізацыі гэтай мэты было пастаўлена некалькі задач: прааналізаваць асноўныя працы вучоных, што датычацца адукацыі канца XVIII ст.; выявіць прычыны цяжкасцей, якія паўставалі перад кіраўнікамі Адукацыйнай камісіі; паказаць вынікі спробы стварэння першага ў Еўропе міністэрства народнай асветы.
Курсавая
работа складаецца з уводзін, дзвюх
частак і заключэння.
Глава I. Стварэнне і мэты дзейнасці Адукацыйнай камісіі
Школьная рэформа Канарскага 40-х гадоў ХVІІІ ст., палепшыла і ўдасканаліла звыклую сістэму шляхецкай адукацыі, але не пахіснула манаполію манаства ў справах асветы. Між тым з прыходам да ўлады ў 1764 г. караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і блізкага да яго кола рэфарматараў, якія ўсведамлялі неабходнасць правядзення карэннай рэарганізацыі ўсіх бакоў жыцця краіны, менавіта гэта манаполія ўсе больш успрымалася як фактар, які стрымлівае рэформы. Дзяржава імкнулася стаць моцнай і унітарнай, і ей патрабаваліся па-новаму адукаваныя і выхаваныя грамадзяне.
Першы падзел Рэчы Паспалітай, які гвалтоўна ўчынілі ў 1772 г. самыя магутныя ў Еўропе імператары Расіі, Прусіі, Аўстрыі істотным чынам паўплывалі на стан народнай адукацыі Беларусі. Ад гэтага часу яе народ не па сваей волі аказаўся падзелены на няроўныя часткі паміж дзвюма буйнымі дзяржавамі – Рэччу Паспалітай і Расійскай імперыяй – з іх далека неаднолькавым укладам сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця.
Яшчэ да першага падзелу Рэчы Паспалітай у польскім сейме грунтоўна абмяркоўваліся праекты розных дзяржаўных рэформ. Адным з найбольш надзенных пытанняў з'яўлялася вырашэнне лесу самага магутнага і ўплывавага езуіцкага ордэна, паколькі ў адпаведнасці з прынятай у 1773 г. булай папы Клімента XIV ён належаў ліквідацыі ва ўсіх краінах Еўропы. У Рэчы Паспалітай заставалася вялікая спадчына езуітаў, якую складалі шырокая сетка касцелаў, кляштароў, вялізарныя зямельныя фундушы, буйны грашовы капітал. У іх распараджэнні знаходзілася і шмат рознага тыпу навучальных устаноў добра абсталяваных неабходным інвентаром, забяспечаных кваліфікаванымі педагагічнымі кадрамі. Аднак перадавыя колы грамадства не задавальнялі дасягненні езуітаў на ніве адукацыі. Эпоха асветніцтва патрабавала значна большага на гэтым важным участку духоўнага жыцця. Пэўныя змяненні ў яго трэба было ўносіць і з прычыны ўжо здзейсненай расійскім, прускім і аўстрыйскім манархамі анексіі немалой часткі тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Акрамя свецкай улады краіны, пытаннямі адукацыі вельмі цікавіліся рознага роду масонскія ложы, у якія ўваходзілі прадстаўнікі самых уплывовых колаў грамадства, не выключаючы і высокіх дзяржаўных асоб. “Усе масоны, - пісаў даследчык адукацыі і этнограф Юльян Крачкоўскі, - кіруючыся поглядамі энцыклапедыстаў і сучасных філосафаў, галоўным сваім абавязкам лічылі заснаване і, магчыма, шырокае распаўсюджванне адукацыі... Адукацыя, здавалася ім заснаваная на “праве натуры”, па сістэме Русо і іншых філосафаў, павінна вярнуць чалавецтву страчаны залаты век”.1
Пад уплывам усяго таго, што раней пісалася і гаварылася пра вялізарную ролю адукацыі, і асабліва цяпер, калі Рэч Паспалітая панесла сур'езныя тэрытарыяльныя страты ў выніку першага падзелу, дзяржава цвёрда вырашыла ўзяць у свае рукі калі не усе, дык пераважную большасць навучальных і выхаваўчых устаноў, што знаходзіліся ва ўладзе розных таварыстваў і прыватных асобаў. Польскі сейм без усялякіх хістанняў прыняў прапанову падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Іаахіма Храптовіча стварыць асобую Адукацыйную (у першапачатковым напісанні – Эдукацыйная) камісію з абавязковай перадачай ёй усіх навучальных устаноў Рэчы Паспалітай. І такі патрэбны орган быў створаны ў кастрычніку 1773 г.
Неабходна адзначыць, што Адукацыйная камісія распачала сваю дзейнаць ужо на другі год пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Несумненна, яе палітыкі, інтэлектуальныя колы добра разумелі, што хаос у многіх сферах грамадскага жыцця быў у значнай ступені прадвызначаны сур'ёзнымі хібамі ў сістэме навучання і выхавання. Для дасведчаных людзей не з'яўлялася сакрэтам, што калі ўсё пакінуць без змяненняў, Рэч Паспалітую могуць неўзабаве нападкаць яшчэ больш сур'ёзныя выпрабаванні. Таму даводзілася спяшацца з рэарганізацыяй сістэмы адукацыі, выкідаць з яе ўсё тое, што не адпавядала патрабаванням часу, і паралельна з гэтым неадкладна і настойліва шукаць новыя шляхі і сродкі ўзгадвання маладых, да канца адданых сваей радзіме, грамадзян.
Галоўнай мэтай Адукацыйнай камісіі, якую вызначыў ёй сейм 1773-1775 гг., з'яўлялася не проста рэфармаванне традыцыйнай шляхецкай адукацыі, а стварэнне зусім новай сістэмы народнай асветы – дзяржаўнай і свецкай, а таксама дапамагчы сваёй дзяржаве выйсці з глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу, узвысіць у распачатай ёю перабудове грамадскага жыцця ролю адукацыі і асветніцтва, выхаваць новае пакаленне маладых грамадзян.
У
стварэнні і дзейнасці
І. Масальскі (1729-1794) і І. Храптовіч прынялі самы актыўны ўдзел у рэарганізацыі спраў адукацыі на землях ВКЛ, першы, аднак, у хуткім часе быў адхілены ад працы ў камісіі за карупцыю. Масальскі належаў да той нешматлікай катэгорыі культурных і духоўных дзеячоў, якія выдатна разумелі і настойліва імкнуліся даць асвету як мага больш шырокім масам насельніцтва, у т. л і вясковага, бо “удасканаленне земляробства з'яўляецца справай народа свабоднага, адукаванага, думаючага, упэўненага.” Ён лічыў неабходнасць забяспечыць усім сялянам свабоду, магчымасць валодаць і павялічваць сваю ўласнасць, імкнуўся пашырыць сярод іх веды. Ён выдаваў спецыяльныя інструкцыі для ніжэйшага духавенства, у якіх ён падпісваў ім дапамагаць сялянам у асвеце і адкрываць школы, спрабаваў наладзіць сумеснае навучанне дзяцей сялянскіх і шляхецкіх сем'яў. У 1777 г. Масальскі звярнуўся са спецыяльнай адозвай пра неабходнасць арганізацыі пачатковых (парафіяльных) школ для сялян, а ў інструкцыях для такіх школ рэкамендаваў пачынаць навучанне з разумення рэчаў, што акружаюць дзяцей у іх жыцці. Ён запрасіў у краіну віднага дзяча фізіякрэтаў Бадо, які адыграў заметную ролю ў дзейнасці Адукацыйнай камісіі. Разам з іншымі членамі гэтай камісіі Масальскі падтрымліваў непасрэдныя кантакты з французкімі асветнікамі.
Ролю ж Храптовіча ў працэсе перабудовы на асветніцкіх пачатках адукацыі ў Беларусі і Літве пераацаніць цяжка. Ён шмат зрабіў для рэарганізацыі езуіцкай Віленскай акадэміі, спрыяў абнаўленню яе прафесарскага корпуса, аказваў значную дапамогу рэктару акадэміі М. Пачобуту-Адляніцкаму, з якім падтрымліваў цесныя дзелавыя і сяброўскія сувязі. Шмат увагі ўдзяляў Храптовіч сярэднім навучальным установам рэгіёна. На сустрэчах у пачатку правядзення рэформаў з рэктарамі школ Літоўскай правінцыі ён наступным чынам абгрунтоўваў неабходнаць змен у галіне шляхецкай адукацыі: “Народная адукацыя – фарміраванне сэрцаў і розумаў... не трэба тлумачыць панству становішча нашай айчыны. Якія грамадзяне, такая і айчына, якое выхаванне моладзі – такія і грамадзяне.”.
Шмат карыснага зрабіў для прапаганды ў народзе ідэі Адукацыйнай камісіі накіраваны ёю ў Віленскую галоўную школу візітатар Выбіцкі. Ён, выступаючы ў 1777 г. перад яе прафесарамі і студэнтамі, запэўніў студэнтаў, што для Польшчы вернецца шчасце, “ калі толькі ў вас знойдзецца столькі старанасці жадання быць добрымі абывацелямі, колькі для гэтай мэты прыкладзена працы з боку прасветлай Адукацыйнай камісіі... Адукацыя дае вам магчымасць разгледзець сапраўдныя інтарэсы краю. Запаленыя мужнасцю патрыятызму, вы ніколі не дазволіце сабе ўнізіцца ці ўцякаць перад гвалтам, калі толькі пытанне будзе датычыцца шчасця айчыны. Жадаючы і ўмеючы ратаваць народ, вы будзеце шукаць крыніц яго няшчасцяў і зло прадухіліце на самім пачатку”.4
З часу заснавання Адукацыйнай камісіі каталіцкая царква страціла ўсе правы на навучанне і выхаванне моладзі. Асветніцкая функцыя цалкам перайшла да камісіі, уся практычная дзейнасць якой павінна была адпавядаць характару і ідэі францускай адукацыі XVIII ст.
Неабходнасць секулярызацыі асветы фармулявалася наступным чынам: “Моладзь не для касцела, а для народа”. У адпаведнаці з гэтымі задачамі Адукацыйная камісія распачала распрацоўку новых праграм для сярэдніх школ. У іх замацоўвалася ўсе лепшае, што было назапрашана да таго часу традыцыйнай школай, - пашырылася выкладанне дакладных, прыродазнаўчых, грамадскіх навук, якім адводзілася галоўнае месца ў вучэбным працэсе, прадугледжвалася абавязковае вывучэнне замежных моў і заняткі па фізічнаму выхаванню. У той жа час з праграм выключаліся тэалагічныя прадметы, а вывучэнене Закона Божага выносілася па-за межы класных заняткаў. Працу па складанню новых падручнікаў каардынавала створанае Адукцыйнай камісіяй Таварыства элементарных кніг, якое ў сваёй дзейнасці арыентавалася на заходнееўрапейскія, у прыватнасці французскія, узоры.
Маючы на мэце выхаванне высокапатрыятычнай моладзі, Адукацыйная камісія ад самага пачатку сваей дзейнасці ўзяла курс на няўхільнае павышэнне ролі польскага фактару, паступовую замену ва ўсіх тыпах навучальных устаноў лацінскай мовы польскай. Тым з педагогаў, хто быў вельмі павязаны да лаціны, слушна даводзілася, што на чужой мове нельга ўзгадаваць сапраўнага грамадзяніна краіны. Правядзенне на практыцы такой моўнай трансфармацыі аказалася зусім нялегкай справай. Але паступова польская мова шырокім патокам уваходзіла ў навучальныя ўстановы. У вялікай колькасці на ёй стала выдавацца патрэбная літаратура. Такое франтальнае ўзрастанне ролі польскай мовы ў навучальна - выхаваўчым працэсе зрабіла яго ў адначассе як вельмі дзейным сродкам патрыятычнага ўзгадавання польскай моладзі, так і больш эфектыўнага апалячвання маладога пакалення беларускага народа. У такіх маштабах яшчэ ніколі не адбывалася яго дэнацыяналізацыя. Калі ўжыванне ліцініцы ў навучальных установах Беларусі далучала яе моладзь да лацінскай культуры перадавых краін Еўропы, дык цяпер навучэнцаў выхоўвалі выключна ў духу польскіх культурна-моўных традыцый.
Информация о работе Адукацыйная камісія і яе дзейнасць на беларускіх землях у 70−90-я гг. XVIII ст