Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Декабря 2013 в 17:48, практическая работа
У XIV—XV стст. жыхары тэрыторыі Беларусі ўжо вылучалі сябе сярод іншых народаў, што знаходзіліся ў складзе ВКЛ. Назва «русіны» адносілася да насельніцтва Падзвіння і Падняпроўя (Віцебская, Магілёўская вобласці), а назва «ліцвіны» — да жыхароў Верхняга Панямоння (Гродзенская вобласць), а больш позняя назва «палешукі» — да тых, хто жыў на Палессі (Брэсцкая і Гомельская вобласці).
Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ праваслаўе было тут пануючай верай сярод мясцовых жыхароў. Пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 г. паміж ВКЛ і Польшчай праваслаўная царква ў ВКЛ была пазбаўлена ўсіх ранейшых правоў. Ягайла ў абмен на пасаду польскага караля прыняўкаталіцтва, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ і выдаў прывілей, які даваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам-католікам.