Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2013 в 19:38, контрольная работа
Пасля Люблінскай уніі ўзаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай у значнай меры заставаліся такімі ж, як і пры персанальнай уніі да 1569 г. Новым было толькі тое, што гэты саюз дзвюх дзяржаваў быў дапоўнены ўтварэннем новай канфедэратыўнай шматнацыянальнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай (Рэч Паспалітая – даслоўны пераклад з лацінскай мовы слова respublica), хоць па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць.
Уводзіны.............................................................................................................................3
Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Кароль, сойм, сенат. Іх прававое становішча.....................................................................................................................4
2. Спробы ажыццяўлення рэформаў. Канстытуцыя 1791 года ....................................8
Заключэнне.......................................................................................................................14
Спіс выкарыстанай літаратуры......................................................................................15
Тэма: Грамадска-палітычны лад Беларусі ў перыяд існавання аб’яднанай Рэчы Паспалітай (другая палова XVI–XVIII стст.)
ЗМЕСТ
Уводзіны......................
2. Спробы ажыццяўлення
рэформаў. Канстытуцыя 1791 года ..............................
Заключэнне....................
Спіс выкарыстанай літаратуры....................
Уводзіны
Пасля Люблінскай уніі ўзаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай у значнай меры заставаліся такімі ж, як і пры персанальнай уніі да 1569 г. Новым было толькі тое, што гэты саюз дзвюх дзяржаваў быў дапоўнены ўтварэннем новай канфедэратыўнай шматнацыянальнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай (Рэч Паспалітая – даслоўны пераклад з лацінскай мовы слова respublica), хоць па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць. Але паводле Статута 1588 г. яно захоўвала поўны суверэнітэт, а акт уніі ігнараваўся. Такім чынам, гэтыя ўзаемаадносіны грунтаваліся не на аснове акта Люблінскай уніі, а на больш чым двухсотгадовай практыцы персанальных уній і новых прававых актах [4, С. 278–279].
1. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Кароль, Сойм, сенат.
Іх прававое становішча
Вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай былі кароль і Сойм. Прававое становішча караля вызначалася агульнадзяржаўнымі актамі – «Пакта канвента» і «Генрыхаўскімі артыкуламі», а на Беларусі і ў Літве яшчэ і Статутам 1588 г. «Пакта канвента» ўтрымлівала шэраг абавязкаў, якія былі прапанаваны да падпісання Генрыху Валуа пры абранні яго на каралеўскі прастол у Рэчы Паспалітай у 1573 г. Потым па іх узору заключаліся пагадненні і з іншымі кандыдатамі на каралеўскі трон. Адначасова з «Пакта канвента» ў 1573 г. былі распрацаваны і «Генрыхаўскія артыкулы». У іх змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад «Пакта канвента», які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі прастол і заключаўся з ім, «Генрыхаўскія артыкулы» насілі нязменны характар і кожны нанава абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Генрых Валуа іх не пацвердзіў, яны набылі сілу закона толькі пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і пасля пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, свабода хрысціянскага веравызнання, абавязак склікаць сойм раз на два гады на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма, мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Забаранялася вызначаць новыя падаткі і пошліны без згоды сойма. У выпадку вайны апалчэнне павінна было знаходзіцца ў межах дзяржавы, а пры пераходзе межаў выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў. Прадугледжвалася, што калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права адмовіцца ад падпарадкавання каралю і выступіць супраць яго [4, С. 280].
Улада караля была абмежаванай, прычым настолькі, што самастойна ён не валодаў ні заканадаўчай, ні судовай, ні выканаўчай уладай. У сферы заканадаўства кароль меў права заканадаўчай ініцыятывы, канчатковага рэдагавання законаў, санкцыянаваў соймавыя пастановы. Паўнапраўным заканадаўцам кароль заставаўся толькі ў адносінах да каралеўскіх гарадоў і іх насельніцтва, а таксама адносна сялян уласных спадчынных уладанняў і яўрэяў.
Кароль з'яўляўся вярхоўным галоўнакамандуючым, але яго ўлада была абмежаваная гетманам. Наяўнасць Галоўных судоў (Трыбуналаў) рэзка абмяжоўвала судовую ўладу караля. Ён нават не меў права амністыі і памілавання злачынцаў.
У сферы выканаўчай улады кароль меў права на прызначэнне службоўца.ў цэнтральных дзяржаўных органаў. Кароль не меў права распараджацца казной дзяржавы. У складзе Сената (верхняй палаце сойма) дзейнічала так званая Каралеўская рада, у склад якой уваходзіла спачатку 16, по.тым 28 сенатараў-рэзідэнтаў, якія выступалі ў якасці дарадчыкаў караля, а на самой справе ажыццяўлялі кантроль за яго дзейнасцю. Каралеўская рада, якая перавыбіралася праз кожныя 2 гады, падзялялася на чатыры групы, якія па чарзе, праз кожныя 6 месяцаў, змянялі адна другую [1, С. 118].
Заканадаўчай функцыяй валодаў сойм Рэчы Паспалітай (Вальны сойм). Ён складаўся з трох так званых «соймавых станаў»:
– караля,
– сената, у склад якога ўваходзілі па пасадзе ўсе каталіцкія біскупы і найболей важныя саноўнікі цэнтральнага і мясцовага апаратаў абедзвюх дзяржаў,
– Пасольскай ізбы (ніжняй палаты сойма) – палаты дэпутатаў, якая складалася з абраных прадстаўнікоў павятовай шляхты.
Лічылася, што пасольская ізба была рашаючай часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не магла. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве, а з 1673 г. кожны трэці сойм збіраўся ў Гародні. У сенат уваходзілі ўсе каталіцкія архіепіскапы і епіскапы, ваяводы, кашталяны і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кіравання Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, усяго 140-150 сенатараў. Пасольская ізба складалася з выбіраемых прадстаўнікоў павятовай шляхты. У сярэдзіне XVIII ст. у складзе пасольскай ізбы было 236 дэпутатаў (Польскі сейм. –Варшава, 1959. – С. 16).
Усімі справамі на сойме кіравалі вярхі каталіцкага духавенства і некалькі сем'яў буйных землеўладальнікаў-магнатаў, якія праз сваіх стаўленікаў кантралявалі выбары дэпутатаў на павятовых сойміках і накіроўвалі іх паводзіны на вальных соймах. Соймы збіраліся, як правіла, адзін раз на два гады не больш чым на шэсць тыдняў. Для прыняцця рашэнняў патрабавалася аднагалоснае іх ухваленне. Кожны дэпутат валодаў правам накладаць на любое рашэнне і ўсю работу сойма забарону – свабоднае вета, што вяло да бяссілля сойма. Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што ў сваю чаргу стварала цяжкасці ў рабоце. З 55 соймаў, якія склікаліся ў 1652-1764 гг., 42 былі сарваны накладаннем вета. Першы раз сойм Рэчы Паспалітай быў сарваны ў 1652 г. дэпутатам Уладзіславам Сіцінскім, які дзейнічаў па ўказанню Аляксандра Радзівіла. У некаторых выпадках для таго каб пазбегнуць зрыву сойма накладаннем вета, дэпутаты абвяшчалі яго канфедэрацыяй, і тады рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў [4, С. 280].
Кампетэнцыя агульных соймаў Рэчы Паспалітай была шырокай. Лічылася, што сойм можа вырашаць усе пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства. Да спецыяльнай кампетэнцыі сойма адносіліся: выбранне караля, скліканне апалчэння, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру; вызначэнне падаткаў з шляхты для вядзення вайны. У 1601 г. быў прыняты закон, згодна з якім прысваенне простаму чалавеку шляхецкага звання магло праводзіцца толькі па прадстаўленню сената і дэпутатаў сойма, а для феадальна-залежнага чалавека патрабавалася яшчэ і згода яго пана. У пачатку XVII ст. соймавымі пастановамі былі створаны камісіі па ўдакладненню межаў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай. У 1646 г. сойм прыняў пастанову аб уключэнні ў склад Вялікага княства гарадоў Лоева і Любеча з прылеглымі да іх раёнамі.
Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры групы:
1) датычыліся ўсёй Рэчы Паспалітай аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах;
2) мелі дачыненне да Польшчы;
3) мелі сілу для Вялікага княства Літоўскага. Як правіла, апошнія ў соймавых дакументах вылучаліся ў спецыяльны раздзел [4, С. 281].
Соймы Рэчы Паспалітай падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя, калі склікаліся кіраўніком каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай Прымасам, у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад прастола. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы:
1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, выпрацоўваліся ўмовы дагавора з кандыдатам;
2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне «Пакта канвента»;
3) каранацыйны, на якім ажыццяўлялася ўрачыстая каранацыя і кароль прыносіў прысягу захоўваць усе правы і ўмовы пагаднення. [1, С. 119].
У XVIII ст. змяненні ў прававой сферы ў асноўным былі звязаны з прыняццем «Кнігі законаў» («Volumina Legum») – зборніка законаў, соймавых пастаноў і іншых прававых актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, Вялікага Княства Літоўскага і Правабярэжнай Украіны да 1793-1795 гг. Першыя 8 тамоў «Кнігі законаў», у якіх утрымліваліся нарматыўныя акты за 1347-1779 гг., былі выдадзены ў 1732 1782 гг., 9-ы і 10-ы тамы – ужо пасля таго, як Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. «Кніга законаў» уключала ў сябе як дзеючае заканадаўства, так і ўжо скасаваныя нарматыўныя акты [3, C. 65].
2. Спробы ажыццяўлення рэформаў. Канстытуцыя 1791 года
Рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі аказалі значны ўплыў на дзейнасць сойма Рэчы Паспалітай. У студзені 1791 г. сойм якія адмянілі папярэдні аднайменны закон 1768 г. і замацавалі новыя прынцыпы канстытуцыйнага ладу дзяржавы. Адпаведна гэтаму закону Рэч Паспалітая аб'яўлялася прававой дзяржавай, у якой вяршэнства належыла закону, прынятаму соймам. Гаварылася аб вечнай уніі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Такім чынам, закон па сутнасці замацоўваў федэратыўнае ўладкаванне дзяржавы.
У дзяржаве абвяшчаліся грамадзянскія правы: свабода слова і друку, якія належылі ўсім «абывацелям», г.зн. грамадзянам Рэчы Паспалітай, Прызнавалася дамінаванне і каталіцкай рэлігіі, а пераход з каталіцкай веры ў якую-небудзь іншую лічыўся крымінальным злачынствам. Адначасова з прызнаннем вяршэнства каталіцкай рэлігіі дэкларавалася свабода іншых хрысціянскіх рэлігійных веравызнанняў.
Былі прадпрынятыя спробы ажыццяўлення некалькіх рэформаў, якія датычыліся гарадоў, падатковай сферы і павятовай ўлады.
У сакавіку 1791 г. быў прыняты закон аб павятовых сойміках, у адпаведнасці з якім беззямельная шляхта («галота») пазбаўлялася права ўдзельнічаць у працы соймікаў і абіраць дэпутатаў на агульнадзяржаўны сойм. Выбарчым правам магла валодаць толькі аселая шляхта не маладзей 24 гадоў [1, C. 128].
У красавіку 1791 г. прымаецца закон аб гарадах, які значна пашырыў правы гарадскога насельніцтва. Мяшчанам гарантавалася права на асабістую недатыкальнасць, якім адпаведна ранейшым законам дзяржавы валодала толькі шляхта. Акрамя таго, мяшчане атрымалі права набываць маёнткі з залежнымі сялянамі, займаць нязначныя пасады ў дзяржаўных установах і судах, быць адвакатамі, прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях пры разглядзе пытанняў, якія тычыліся гарадоў. Тыя мяшчане, што валодалі маёнткамі альбо выслужылі ў войску афіцэрскія званні, атрымоўвалі права на шляхецкае званне. Шляхцічамі маглі станавіцца і мяшчане, якія валодалі пэўнай нерухомасцю ў гарадах. У шляхецкія званні ўводзіў спецыяльнай пастановай сойм. Такім чынам, закон аб гарадах стварыў дадатковыя ўмовы для эканамічнага і палітычнага развіцця гарадоў, збліжэння правоў мяшчан і шляхты, а таксама ў пэўнай ступені для больш значнай кансалідацыі ўсяго грамадства. Гэты закон быў уключаны потым у Канстытуцыю 1791 г.
У эканамічнай сферы дзяржавы другой паловы XVIII ст. значна павялічваецца роля ўнутранага і знешняга гандлю, прымаюцца законы, якія спрыяць усталяванню новых эканамічных стасункаў. У 1764 г. уводзіцца адзіны дзяржаўны мытны падатак з адначасовай адменай унутраных пошлінаў, абавязковых для ўсіх саслоўяў, у тым ліку адносна шляхты і духавенства. У 1768 г. уводзіцца адзіны дзяржаўны бюджэт [4, C. 76].
3 мая 1791 г. у выніку кансалідацыі на сойме дэпутатаў-рэфарматараў быў прыняты закон аб урадзе (Ustawa Rzadowa), або, як яго пачалі называць, Канстытуцыя Рэчы Паспалітай. Гэты закон стаў вяршыняй заканадаўчай дзейнасці Чатырохгадовага сойма і быў закліканы стаць асновай канстытуцыйнай і іншых дзяржаўных рэформаў. Канстытуцыя з'явілася вынікам барацьбы і кампрамісу паміж прагрэсіўным шляхецка-мяшчанскім блокам і рэакцыйнымі клерыкальна-феадальнымі групоўкамі, якіх падтрымлівалі замежныя дзяржавы.
Канстытуцыя 1791 г. утрымлівала адно з самых прагрэсіўных прававых палажэнняў, якім абвяшчалася, што ўлада ў дзяржаве бярэ пачатак з волі народа. У Канстытуцыі гаварылася, што кароль займае сваю пасаду як з Божай ласкі, так і па волі народа. Народ сам забяспечвае абарону дзяржавы і захаванне дзяржаўнага суверэнітэту, а ўсе грамадзяне з'яўляюцца абаронцамі цэласнасці дзяржавы і народных свабод. Вельмі важным і прагрэсіўным з'яўлялася канстытуцыйнае палажэнне аб тым, што дабрабыт народа «залежыць ад усталявання і дасканаласці народнай Канстытуцыі», якая дае магчымасць пазбавіцца «ад зневажаючых наказаў чужога насілля» і ўсталяваць «незалежнасць знешнюю і вольнасць унутраную народа» [3, C. 166].
Упершыню сяляне, пра якіх гаворыцца у 4 раздзеле Канстытуцыі, ўяўлялі сабой вельмі «дзейсную сілу» , прызнаваліся грамадзянамі дзяржавы. Яны таксама прызнаваліся галоўнымі творцамі багаццяў дзяржавы і аб'яўляліся «пад апекай права і краёвага ўраду», што ў некаторай ступені абмяжоўвала самаўпраўнасць феадалаў і давала надзею на паляпшэнне становішча сялян у будучым. Кастытуцыйны закон абвяшчаў поўную свабоду ўсім людзям, «як новапрыбылым, так і тым, якія спачатку адышлі з краю, а цяпер захацелі вярнуцца на бацькаўшчыну». Гэтае палажэнне мела важнае значэнне для Беларусі, бо па сутнасці запрашала вярнуцца на радзіму беглых сялян.
Усе грамадзяне аб'яўляліся абаронцамі суверэнітэту дзяржавы і народных свабод. Фактычна ў Канстытуцыі тэарэтычна было выкладзена новае, буржуазнае паняцце народа і грамадства, якім ахоплівалася нe толькі шляхта, але мяшчане і нават сяляне, хоць шляхта і прызнавалася «найпершым абаронцам вольнасці, свабодаў, Айчыны, Канстытуцыі».
Абвяшчаючы у першым артыкуле Канстытуцыі рымска-каталіцкую рэлігію пануючай, закон гарантаваў спакой у веры і апеку ўрада ўciм іншым абрадам і рэлігіям. Трэба адзначыць, што ў гэтым артыкуле, як і ў некаторых іншых, назва дзяржавы «Рэч Паспалітая» падмяняецца назвамі: «Польшча», «краіны польскія» [5, C. 26].
Канстытуцыя 1791 г. поўнасцю не адмяняла Кардынальныя непарушныя праву, але карэнным чынам змяняла дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай, якая пераўтварылася ў федэратыўную дзяржаву. Законам абвяшчаўся падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую, адмянялася выбарнасць пасады караля, сойм станавіўся пастаянна дзеючым заканадаўчым органам, адмянялася правіла ліберум вета, упершыню ўтвараўся адзіны ўрад для ўсёй Рэчы Паспалітай. Вельмі важнай кастытуцыйнай нормай з'явілася замацаванне прыналежнасці заканадаўчай улады толькі сойму. У восьмым артыкуле Канстытуцыі абвяшчаўся прынцып ажыццяўлення правасуддзя толькі судом.
Канстытуцыя па-новаму рэгламентавала дзейнасць сойма, у склад якога ўваходзілі дзве палаты – выбарная шляхецкая Пасольская палата і Сенат. Апошні складаўся з караля, каталіцкіх архіепіскапаў, епіскапаў, ваявод, кашталянаў і іншых службовых асобаў [2, C. 171].