Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Декабря 2014 в 02:40, контрольная работа
1939 год - апошнія імгненні перад вайной. Час насычаны вельмі важнымі падзеямі, як Савецка-французска-англійскія перамовы ў Маскве, падпiсанне пакта Молатава-Рэбентропа i Савецка-фінляндская вайна якая рушыла за iм. Яны азначылi многае ў тым ліку ворагаў і саюзнікаў.
Уводзiны ……………………………………………………………..…. 3
Савецка-французска-англійскія перамовы ў Маскве летам 1939 г . …………………………………………………………………..…………… 4
Савецка-германскія дагаворы ў жніўні-верасні 1939 г. ……..… 7
Савецка-фінляндская вайна ………………………………………... 9
Вывады па тэме …………………………………………………...…. 12
Спіс выкарыстанай літаратуры ……………………………………
ТЭМА № 2. ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА СССР НАПЯРЭДАДНІ I Ў ПЕРШЫ ПЕРЫЯД ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ.
Змест
Спіс выкарыстанай літаратуры ……………………………………… 13
1939 год - апошнія імгненні перад вайной. Час насычаны вельмі важнымі падзеямі, як Савецка-французска-англійскія перамовы ў Маскве, падпiсанне пакта Молатава-Рэбентропа i Савецка-фінляндская вайна якая рушыла за iм. Яны азначылi многае ў тым ліку ворагаў і саюзнікаў.
У ходзе палітычнага крызісу 1939 года ў Еўропе склалася два ваенна-палітычных блока: англа-французскі і германа-італьянскі, кожны з якіх быў зацікаўлены ў пагадненні з СССР.
Польшча, заключыўшы саюзныя дамовы з Вялікабрытаніяй і Францыяй, якія абавязаны былі дапамагчы ёй у выпадку нямецкай агрэсіі, адмаўляецца ісці на саступкі ў перамовах з Германіяй (у прыватнасці, па пытанні аб Польскім калідоры).
15 жніўня амбасадар Нямеччыны
ў СССР Шуленбурга зачытаў
Молатаву пасланне міністра
19 жніўня 1939 г. Молатаў выказаў згоду прыняць Рыбентропа ў Маскве для падпісання Дагавора аб ненападзе з Германіяй.
23 жніўня 1939 года ў Маскве
СССР падпісвае з Германіяй
Дагавор аб ненападзе. У сакрэтным
дадатковым пратаколе
Адным з важнейшых этапаў фарміравання міждзяржаўных адносін з’явілася дзейнасць Жэнеўскай міжнароднай канферэнцыі па раззбраенні. На працягу 1932 – 1935 гг. у ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі 63 краін. На ёй ў гэты час прадстаўнікі Савецкага Саюза настойліва прапанавалі здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага раззбраення, але заходнія дзяржавы вырашылі не падтрымаліваць савецкую прапанову.
У маі 1935 г. па ініцыятыве СССР былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі. Гэтыя дакументы маглі б стацца ў далейшым сур’ёзным аргументам стрымлівання агрэсіўнай палітыкі гітлераўскай Германіі і яе саюзнікаў і легчы ў аснову сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Але вывады ВКП(б) і Камінтэрна аб хуткай «сусветнай рэвалюцыі» і краху сістэмы капіталізму ў большасці краін Захаду былі памылкай. Кіраўнікі заходніх дзяржаў успрымалі іх як заклік да «камунізацыі Еўропы» і з’яўляліся падставай таго неканструктыўнага варыянта дыялогу, што вёўся паміж СССР і заходнімі краінамі. Сталінскія рэпрэсіі ў краіне сыгралі не апошнюю ролю у адносінах з захадам.
Выступленне І.В. Сталіна на ХVІІІ з’ездзе ВКП(б) 10 сакавіка 1939 г. сведчыць аб тым, што кіраўніцтва СССР было добра інфармавана аб дзейнасці і сапраўдных намерах заходніх краін. У прыватнасці, было адзначана, што ў Еўропе ўжо склаліся два моцныя блокі дзяржаў. З аднаго боку – краіны Анты-камінтэрнаўскага блоку, а з другога – краіны Захаду на чале з Вялікабрытаніяй і Францыяй. Вось што гаворыу І.В. Сталін аб намерах англійскага і франзузскага кірауніцтва: «Франция и Англия отвергли политику коллективной безопасности, коллективного сопротивления и заняли позицию нейтралитета… А политика невмешательства означает молчаливое согласие, попустительство агрессии, потворство в развязывании войны… Это опасная игра, равносильная погружению всех воюющих держав в трясину войны… с тем чтобы ослабить и измотать друг друга, подстрекающая немцев идти на восток, обещая легкую наживу и внушая: «Только начните войну с большевиками – и все будет в порядке».
Савецкі Саюз быў тады адзінай краінай, якая прапанавала пэўны план папярэджання новай сусветнай вайны. Яго кіраўніцтва звярнулася да заходніх урадаў з ініцыятывай стварыць антыгітлераўскую кааліцыю ў складзе СССР, Францыі і Англіі. «сроком на 5 – 10 лет … о взаимопомощи, включая и военную, в случае агрессии в Европе против любого из договаривавшихся государств».
Парыж і Лондан зрабілі сустрэчныя захады, згодна з якімі Савецкі Саюз павінен быў аказваць неадкладную ваенную дапамогу не толькі Англіі і Францыі, але і тым краінам, якім яны гарантавалі бяспеку, што было непрыймальнай для Савецкага ўрада ўмовай. Савецкае кіраўніцтва не прыняло Англа-французскія прапановы, паколькі яны ставілі СССР у няроўнае становішча і не ўлічывалі прынцыпа ўзаемнасці. У іх не прадугледжвалася, па-першае, абавязкаў з боку Англіі і Францыі дапамогі Савецкай краіне ў выпадку нападзення Германіі на Савецкі Саюз. Па-другое, прапановы распаўсюджвалі гарантыю аказання ваеннай дапамогі толькі Польшчы і Румыніі, у той час як бяспека паўночна-заходніх межаў СССР – з боку Фінляндыі, Эстоніі і Латвіі – не гарантавалася і яны заставаліся неахопленымі дамоўленасцямі.
З 15 чэрвеня па 2 жніўня 1939 г. у Маскве праходзілі перамовы паміж СССР, Англіяй і Францыяй. Адбылося 12 пасяджэнняў. Аднак не было знойдзена ні воднага станоўчага рашэння. Па ініцыятыве савецкай дэлегацыі была дасягнута дамоўленасць аб працягу перамоў і адначасовым падпісанні палітычнага і ваеннага пагадненняў.
Нягледзячы на ўсю неадкладнасць перамоў, англійская і французская ваенныя місіі прыбылі ў Маскву толькі ў сярэдзіне жніўня, да таго ж іх прадстаўнікі не былі надзелены правам прымаць рашэнні. З 12 па 21 жніўня, адбылося дзевяць безвыніковых пасяджэнняў. Кіраўнік Генеральнага штаба Чырвонай Арміі Б.М. Шапашнікаў бы вымушаны 15 жніўня адкрыта заявіць, што СССР гатоў выставіць супраць агрэсара ў Еўропе 136 дывізій, 5 тыс. гармат, 9 – 10 тыс. танкаў і каля 5,5 тыс. самалётаў. Былі прапанаваны тры варыянты сумесных дзеянняў. Паўстала праблема ў выпадку ваеннай неабходнасці пропуску праз польскую тэрыторыю савецкіх войск. Польскія улады адносіліся да гэтага негатыўна. У выніку перамоў для савецкага кіраўніцтва стала відавочным нежаданне іх ўдзельнікаў дасягнуць пазітыўных і хуткіх вынікаў. Перамовы зайшлі ў тупік.
Адначасова паміж прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі на дзяржаўных і дыпламатычных узроўнях таксама адбываліся перамовы. Шмат было зроблена каб уцягнуць СССР і нацысцкую Германію ў ўзброены канфлікт.
23 жніўня 1939 г. у Маскве быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Яго падпісалі ў прысутнасці І.В. Сталіна і іншых вышэйшых кіраўнікоў СССР з савецкага боку - старшыня Саўнаркома, нарком замежных спраў В.М. Молатаў, з германскага боку – міністр замежных спраў І. Рыбентроп. Таму ў публіцыстычнай літаратуры гэты дагавор атрымаў назву «пактам Молатава – Рыбентропа».
Па-першае, дагавор даваў СССР адтэрміноўку ад нападзення Германіі, а разам з гэтым час і магчымасці для ўмацавання абароназдольнасці краіны. Па-другое, з мая па жнівень 1939 г. ішлі баі на р. Халхін-Гол у Манголіі, куды ўварваліся японскія войскі. Перад СССР стаяла рэальная перспектыва вайны на два фронты – супраць Германіі і Японіі, саюзнікаў па «Антыкамінтэрнаўскім пакце» 1936 г. Дагавор 1939 г. паміж СССР і Германіей не даваў магчымасці аб’яднацца Германіі і Японіі супраць СССР. Па-трэцяе, пасля мюнхенскай змовы 1938 г. Савецкі Саюз па сутнасці аказаўся ў міжнароднай ізаляцыі. У такім выпадку савецка-германскі дагавор 1939 г. даваў магчымасць не дапусціць стварэння адзінага антысавецкага фронту.
Для германіі дагавор аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. даваў свабоду дзеянняў у адносінах да Польшчы, а таксама краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.
У той жа час ад сусветнай грамадскасці быў утоены той факт, што разам з дагаворам быў падпісаны «сакрэтны дадатковы пратакол».
Гэтым дакументам вызначаліся сферы ўплыву паміж СССР і Германіяй. У сферу ўплыву СССР траплялі Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна, што было палітычна абгрунтаваным; значная тэрыторыя Польшчы паміж рэкамі Нараў, Вісла і Сан (ад заходняй савецкай граніцы і аж да Варшавы); Эстонія і Латвія. Апошняе з’яўлялася грубым парушэннем правоў польскага, латвійскага і эстонскага народаў на самавызначэнне. Абедзве краіны прызнавалі інтарэсы Літвы ў адносінах да Віленскай вобласці. Літва лічылася сферай інтарэсаў Германіі. Германскі бок падтрымліваў інтарэс СССР да Бесарабіі.
Як вынікае з тэксту дакументаў, Савецкаму Саюзу даваліся пэўныя гарантыі бяспекі. Аднак ні дагавор аб ненападзенні, ні прыкладзены да яго «сакрэтны дадатковы пратакол» не ўтрымлівалі артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве двух краін і не абавязвалі весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў выпадку ўдзелу адной з іх у ваенным канфлікце. Дасягнутыя дамоўленасці паміж СССР і Германіяй не рабілі іх саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна.
Савецка-фінская вайна 1939-1940 гадоў, ваенны канфлікт паміж СССР і Фінляндыяй напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945. Вытокі канфлікту бяруць свой пачатак з савецка-германскага дагавора аб ненападзе ад 23 жніўня 1939 і сакрэтнага дадатковага пратаколу да яго, згодна з якім Германія прызнала Фінляндыю сферай савецкіх інтарэсаў. У кастрычніку 1939 адбыліся савецка-фінляндскія перамовы, якія завяршыліся адмовай з фінскага боку адцягнцуць ад Ленінграда мяжу і падаць СССР у арэнду паўвостраў Ханко пад ваенную базу для прыкрыцця марскога ўваходу ў Фінскі заліў (у замен фінам прапаноўваліся ўчасткі савецкай тэрыторыі на поўначы). Фінскі ўрад лічыў, што прыняцце савецкіх патрабаванняў аслабіць стратэгічныя пазіцыі дзяржавы, прывядзе да страты Фінляндыяй нейтралітэту і яе падпарадкавання СССР. Савецкае кіраўніцтва, у сваю чаргу, не жадала адмаўляцца ад сваіх патрабаванняў, неабходных, па яго думку, для гарантавання бяспекі Ленінграда.
Вайна пачалася 30 лістапада 1939 г.. У гэты дзень наркам замежных спраў СССР В. М. Молатаў выступіў з заявай аб аб'яўленні вайны, Чырвоная Армія перасекла фінскую мяжу і ўступіла ў баі з фінскай арміяй, разгорнутай да таго часу на абарончых рубяжах.
Да пачатку вайны ў Маскве быу сфармаваны так званы «народны ўрад» Фінляндыі на чале з вядомым фінскім камуністам і дзеячам Камінтэрна О. В. Куусіненом. 1 снежня 1939 гэты ўрад, месцам знаходжання якога стаў фінскі памежны пасёлак Теріокш, абвясціла сваёй мэтай звяржэнне «тыраніі правакатараў вайны» і заклікала фінскі народ вітаць Чырвоную Армію як вызваліцеля. Днём пазней савецкі ўрад падпісаў з урадам Куусінена дагавор аб дружбе і ўзаемадапамогі. Згодна з сакрэтным пратаколам да гэтай дамовы, прадугледжвалася перадача Савецкаму Саюзу ў арэнду паўвострава Ханко і размяшчэнне там да 15 тысяч савецкіх войскаў. Гэты дагавор азначаў таксама, што Масква адмаўлялася ад якіх-небудзь кантактаў з законным урадам у Хельсінкі на чале з Р. Рюті.
З самага пачатку вайны перавага ў сілах быў на баку СССР. У наступальнай групоўцы Чырвонай Арміі налічвалася ад 450 да 500 тысяч чалавек, у фінскай арміі - 295 тысяч байцоў. (Дакладная іфармацыя аб суадносінах старон у Табліцы 1) Перавага савецкага боку ў авіяцыі, танках і артылерыі была пераважнай. У фінаў не хапала баявой тэхнікі, асабліва сродкаў супрацьпаветранай абароны. Аднак савецкія войскі апынуліся слаба падрыхтаванымі да наступальнай вайны зімой, у цяжкіх умовах пераадолення ахоўных ўмацаванняў так званай лініі Маннергейма (пабудаваныя фінамі магутныя фартыфікацыйныя збудаванні, размешчаныя ў асноўным на Карэльскім пярэсмыку). У сваю чаргу фінскія войскі, якія баранілі незалежнасць сваёй краіны, праявілі высокую ўстойлівасць ў абароне. У выніку замест двух-трох тыдняў, на працягу якіх савецкае ваеннае камандаванне разлічвала атрымаць перамогу, барацьба на фронце прыняла зацяжны характар. За першыя два месяцы баёў, атрымаўшы велізарныя страты, савецкія войскі здолелі уклініцца ў абарону фінаў толькі на 25-65 кіламетраў.
Табліца 1 - Iфармацыя аб суадносінах Чырвонай і фінскай армій.
Фінская армія |
Чырвоная Армія |
Суадносіны | |
Дывізіі |
14 |
24 |
1:1,7 |
Асабовы склад |
265 000 |
425 640 |
1:1,6 |
Гарматы і мінамёты |
534 |
2876 |
1:5,4 |
Танкі |
26 |
2289 |
1:88 |
Самалёты |
270 |
2446 |
1:9,1 |
Информация о работе Савецка-французска-англійскія перамовы ў Маскве летам 1939 г