ДУА “ Цемналеская ВПК яслі-сад-базавая
школа”
Тэма Культура Беларусі у XVI
ст.
Асвета і кнігадрукаванне XVI
ст. прынесла змены ў асветніцкую і школьную
справу Беларусі. Разам з развіццём прагрэсіўных
традыцый Старажытнай Русі на асвету пашыраецца
ўплыў рэнесансавага гуманізму. На тэрыторыі
Беларусі з'яўляюцца найбольш перадавыя
для таго часу пратэстанцкія і брацкія
школы. Амаль у кожнай пратэстанцкай абшчыне
адчыняліся школы. У 70-я гады XVI ст. на Беларусі
былі 163 кальвініцкія саборы, пры якіх
існавалі школы ў Брэсце, Ашмянах, Смаргоні,
Нясвіжы, Мінску, Пінску, Магілёве, Оршы,
Віцебску і г.д. Яскравым прыкладам кальвініцкай
школы.на Беларусі быў Слуцкі ліцэй, заснаваны
ў 1617 г. Ён меў свой статут, праграму, метадычныя
распрацоўкі, а таксама правілы для вучняў
і настаўнікаў. У ліцэі вывучаліся галоўным
чынам гуманітарныя навукі - лацінская,
грэчаская, старажытнаяўрэйская, польская,
нямецкая мовы і літаратуры, рыторыка,
гісторыя, логіка, правазнаўства, матэматыка,
фізіка. Ліцэй быў чатырохкласнай установай,
дзе тэрмін навучання ў кожным класе складаў
два гады. У адказах вучняў найболып каштоўным
лічылася самастойнасць вывадаў. Большасць
вучняў ліцэя станавіліся прапаведнікамі
кальвінізму, а найболыш здольныя накіроўваліся
ва універсітэты Германіі, Англіі, Італіі.
Арыянскімі абшчынамі былі
заснаваны школы ў Іўі, Клецку, Нясвіжы,
Койданаве, Любчы, Лоску, Навагрудку і
іншых гарадах і мястэчках. Арыянскія
школы былі двух тыпаў - пачатковыя і гімназіі.
У гімназіях, у тым ліку ў Іўеўскай, Нясвіжскай,
Лоскай, вывучаліся разам з мовамі і літаратурамі
(лацінскай, грэчаскай, старажытна-яўрэйскай),
філасофія, рыторыка, права, геаграфія,
прыродазнаўства, матэматыка, фізіка,
этыка. Вядомым педагогам арыянскіх школ
быў Ян Ліцыній Намыслоўскі.
У канцы XVI ст. на Беларусі адчыняюцца
брацкія школы, спачатку ў Вільні (1584),
а затым і ў іншых гарадах (Брэст, Магілёў,
Мінск, Пінск, Орша і г.д.). У брацкіх школах
звычайна вывучаліся пяць моў (беларуская,
славянская, грэчаская, лацінская, польская),
арыфметыка, дыялектыка, рыторыка, геаграфія,
астраномія і іншыя дысцыпліныНавучальны
год, як і зараз, пачынаўся 1 верасня. Былі
вельмі вялікія патрабаванні да вучняў
(за два дні пропуску без уважлівых прычын
маглі выключыць са школы) і высокія патрабаванні
да настаўнікаў. Адметную ролю ў павышэнні
якасці выкладання ў брацкіх школах адыгралі
выданні "Азбукі".
Брацкія школы з'яўляліся цэнтрамі
не толькі асветы, але і кнігадрукавання.
Брацкія друкарні ў Вільні, Еўі (каля Вільні),
Куцейне і Магілёве выдавалі большасць
кніг богаслужэбнага зместу. Гэта выклікалася
неабходнасцю ўпарадкаваць сістэму богаслужэння,
процістаяць каталіцызму і уніяцкаму
ўплыву. Побач з літургічнымі выданнямі
прыкметнае месца займалі кнігі для хатняга
чытання (творы Іаана Златавуста, Макарыя
Егіпецкага), вучэбная і іншая літаратура.
Беларуская рэфармацыя і контр-рэфармацыя
вылучылі плеяду публіцыстаў: С.Буднага,
В.Цяпінскага, П.Скаргу, І.Пацея, М.Сматрыцкага,
Х.Філалета, Л.Карповіча, братоў Зізаніяў,
А.Філіповіча і інш.
Сымон Будны (1530 - 1593) упершыню
ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле
з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі,
у якіх спрабаваў даць радыкальную рацыяналістычную
крытыку кніг Новага Запавету. Ён напісаў
некалькі твораў, больш значным з якіх
быў "Аб найгалоўнейшых палажэннях
хрысціянскай веры".
Будны лічыў, што без дапамогі
царквы чалавек можа дасягнуць маральнай
дасканаласці. Грамадска-палітычныя погляды
Буднага былі памяркоўна-гуманістычныя.
Ён прызнаваў прыватную ўласнасць, саслоўна-класавую
няроўнасць, феадальную залежнасць сялян,
але крытыкаваў феадальнае самавольства,
беззаконне, захопніцкія войны, быў абаронцам
верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды.
Ідэі С.Буднага аб развіцці беларускай
мовы, культуры былі адным з фактараў станаўлення
нацыянальнай самасвядомасці, а яго эстэтычныя
погляды насілі рацыянальны характар:
цудоўнае тое, што ісціннае.
Адным з самых лепшых пісьменнніккаў
быў Францыск Скарына. Нарадзіўся ў другой
палове 1480-х гадоў
у Полацку ў
сям’і купца Лукі
Скарыны. З 1504 года вучыўся ў Кракаўскім
унівэрсытэце. 5
лістапада 1512 года Савет дактароў мэдыцынскай калегіі Падуанскага
ўнівэрсытэту дапусціў Скарыну без аплаты на ступень
доктара мэдыцыны..Каля 1517 года Скарына засноўвае ў Празе друкарню,
у якой 6
жніўня 1517 года выдаў першую друкаваную беларускую
кнігу —“ Псалтыр”. Усяго на працягу 1517—1519 гадоў
Скарына пераклаў і выдаў 20 кніг Бібліі.
Каля 1522 года Скарына выдаў “ Малую падарожную
кніжыцу”, а ў сакавіку 1525 гаду —“ Апостал”.Каля 1535 года
Францішак Скарына пераехаў у Прагу, дзе
служыў лекарам і вучоным-садоўнікам пры
каралеўскім двары і каля 1551года памёр.
Непрымірымым змагаром за веру продкаў
і нацыянальныя традыцыі стаў прадстаўнік
аратарскай прозы Лявонцій Карповіч (1580-1620)
- беларускі пісьменнік-публіцыст, педагог,
царкоўны дзеяч. Яго "Казанні"
напісаны прыўзнятым стылем з выкарыстаннем
сімволікі, вобразных параўнанняў. Яны
аказвалі вялікае ўздзеянне на слухача
і чытача.
Адной з зорак старажытнай беларускай
літаратуры з'яўляецца Мялецій Сматрыцкі
(Максім Герасімавіч Сматрыцкі, 1572 -1630).
М.Сматрыцкі вучыўся на філасофскім факультэце
Віленскай езуіцкай акадэміі, слухаў лекцыі
ў Лейпцыгскім, Вітэнбергскім, Нюрнбергскім
універсітэтах. Нам ён вядомы болыш, як
аўтар славутай "Граматыкі", якую
М.Ламаносаў назваў "вратамі" сваёй
вучонасці. Сучаснікам Сматрыцкі быў больш
знаёмы як пісьменнік-палеміст. Асобае
месца сярод іх займае "Фрынас" (1610),
у якім Сматрыцкі ад імя сімвалічнага
вобраза мацеры-царквы звяртаецца да народа
з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе
з наступаючым каталіцызмам.. Ён быў таксама
адным з перакладчыкаў заходнееўрапейскай
літаратуры розных часоў і народаў - Гея,
Пятраркі, Ратэрдамскага і інш.
Шырокае распаўсюджанне на
Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек -
батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны
на біблейскай і евангельскай тэматыцы,
а таксама бытавых матывах. Дзеянне адбывалася
ў спецыяльна пабудаваным двухпавярховым
доміку з вежачкай-мезанінам. На самым
верхнім "узроўні" разыгрываліся
сцэнкі са Святога Пісання пра Адама і
Еву, нараджэнне Ісуса, на сярэднім пра
злачынства цара Ірада, а ў самым нізе
- з народнага побыту. Пастаноўкі батлейкі
суправаджала як вакальная, так і інструментальная
музыка: псалмы і канты, на-родныя песні
і танцы. Музычныя нумары пачыналі і завяршалі
спектаклі, гучалі паміж сцэнамі, з'яўляліся
своеасаблівымі інтэрмедыямі.
Высокі ўзровень музычнай культуры
забяспечваў магчымасць пастаноўкі на
сцэнах тэатраў такіх складаных музычных
твораў, як опера і балет. Для падрыхтоўкі
акцёраў оперы і балета на Беларусі існавала
некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме).
Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў
высокай кваліфікацыі (у асноўным немцы,
чэхі, аўстрыйцы). Некаторыя спектаклі
былі разлічаны на тэатральныя карціны:
выхад на сцэну групы салдат, узяцце штурмам
крэпасцей, фехтаванне, баталіі. У гэтых
выпадках удзел у спектаклях прымалі кадэты,
салдаты гарнізона.
Ідэі Адраджэння, а затым
і барока праніклі ў майстэрні мастакоў.
У беларускім жывапісе акрэсліліся два
налрамкі. Першы - мастацтва, заснаванае
на старажытнарускіх традыцыях; другі
- жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам
заходнееўрапейскай мастацкай школы.
Але і ў першым і ў другім напрамках адбываецца
перапляценне візантыйскага і заходнееўрапейскага
стыляў з мясцовай школай, захаванне мясцовых
традыцый, выпрацоўка свайго ідэалу і
мастацкіх прынцыпаў.
У XVI ст. ускладнялася планіроўка
і архітэктура беларускіх гарадоў, працягвалася
стварэнне абарончых і культавых збудаванняў
у стылі барока. Як і раней, беларускі феадальны
горад меў тыповую забудову: умацаваны
замак - рэзідэнцыя феадала, князя альбо
велікакняжацкага намесніка і размешчаны
вакол замка гандлёва-рамесны пасад пад
аховай замкавых сцен.
Галоўнай архітэктурна-будаўнічай
дамінантам Нясвіжа з'яўляўся замак, заснаваны
ў 1583 г. на месцы створанага раней драўлянага
замка. Мікалай Радзівіл Чорны ў 1547 г. перабудаваў
драўляны замак. Яго сын і наследнік Мікалай
Крыштоф Радзівіл, па мянушцы Сіротка,
пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет
распачаў у Нясвіжы вялікае будаўніцтва.
Ён запрасіў выдатнага архітэктара Яна
Марыю Бернардоні, па праектах якога былі
створаны цудоўныя збудаванні ў Кракаве,
Калішы і Любліне. Але менавіта ў Нясвіжы
таленавіты італьянец пакінуў свае лепшыя
творы - замак, касцёл і калегіум езуітаў.
У 1587 - 1593 гг. быў пабудаваны
Нясвіжскі фарны касцёл. Даследчыкі адносяць
Нясвіжскі фарны касцёл разам з аналагічным
у Калішы да першых помнікаў барока на
тэрыторыі Рэчы Паспалітайю
Ствараліся таксама выдатныя
палацавыя ансамблі, якія спалучалі розныя
стылявыя плыні - барока, ракако, класіцызм.
Для палацавых пабудоў характэрна спецыфічная
кампазіцыя з парадным дваром, , багатай
дэкаратыўнай апрацоўкай фасада і інтэр'ера.
Іх веліч і прыгажосць дапаўнялі паркавыя
ансамблі. Магнацкія рэзідэнцыі сапернічалі
паміж сабой, а часам і з каралеўскімі
палацамі ў пышнасці архітэктуры, аксесуарах
іх унутранага ўбрання. Галерэю палацаў
гэтага перыяду складаюць рэзідэнцыі
буйных магнатаў: Агінскіх у Слоніме, Чартарыйскіх
у Воўчыне (Камянецкі р-н), Радзівілаў у
Нясвіжы і Дзятлаве, Тызенгаўза ў Гродне
і інш.
Мануфактура ў Слуцку па вытворчасці
паясоў была заснавана па загаду князя
Міхала Казіміра Радзівіла ў канцы XVI ст.
Слуцкія паясы, вытканыя з шаўковых, залатых
і сярэбраных нітак, упрыгожваліся ўзорным
шляком і беларускім раслінным арнаментам
з кветак слуцкага краю - незабудак, валошкаў
і інш. Арнамент амаль ніколі не паўтараўся.
Лепшыя майстры ўмелі рабіць двух- і чатырох-баковыя
паясы. На кожным баку быў свой малюнак.
Адзін і той жа пояс выкарыстоўвалі як
будзённы, святочны, вясельны і жалобны.
Паводле падлікаў даследчыкаў, усяго было
выраблена каля 10 тыс. унікальных, непаўторных
слуцкіх пая.
Такія асноўныя накірункі развіцця
культуры на беларускіх землях XVI ст.
Рэферат
вучаніцы 9 класа
Аўсяннікавай Крысціны
В. Цёмны Лес-2013