Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Декабря 2013 в 23:23, реферат
Алесь Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 г. ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Брэсцкае вобласці ў сям'і служачых. Бацька, Сцяпан Разанаў (1910–1986), паходзіў з вёскі. Вялікая Ржакса (Тамбоўская вобласьць), прыехаў з геадэзічнай экспэдыцыяй ў Беларусь, дзе і застала яго вайна. У 1942 схоплены фашыстамі і вывезены ў Нямеччыну, дзе працаваў на заводзе, знаходзіўся ў канцлагерах Заксенхаўзен і Маўтхаўзен, з якога ў 1945 вызвалены савецкай арміяй. Вярнуўся да сям'і на Брэстчыну і застаўся жыць у вёсцы Сялец. Маці, Надзея, працавала мэдсястрой, фэльчарам-акушэркай, пазней – у бальніцы ў вёсцы Сялец, цяпер на пэнсіі.