Майстэрства К.Крапівы ў стварэнні вобразаў у п’есе “Хто смяецца апошнім”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2014 в 18:38, сочинение

Краткое описание

Кандрат Крапіва – гэта выдатны беларускі пісьменнік-сатырык, які меў вялікі талент тонка падмячаць адмоўнае чалавечай асобы. Аўтар заўсёды прытрымліваўся думкі, што “адмоўнае павінна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сатырыка, як ў цэнтры ўвагі хірурга знаходзіцца нарыў на здаровым целе чалавека” . Таму ў сваёй вядомай камедый “Хто смяецца апошні” пісьменнік адлюстраваў сацыяльна-палітычную атмасферу на прыкладзе дзейнасці адной з навукова-даследчых устаноў.
У п’есе”Хто смяецца апошнім” прысутнічаюць адмоўныя і станоўчыя вобразы. Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі. Гарлахвацкі - дырэктар інстытута геалогіі.

Вложенные файлы: 1 файл

бел лит..Звягина Даша.docx

— 16.12 Кб (Скачать файл)

Кандрат Крапіва

(1896 - 1991)

“Хто смяецца апошнім”

Сачыненне

Майстэрства К.Крапівы ў стварэнні вобразаў у п’есе “Хто смяецца апошнім”.

Кандрат Крапіва  – гэта выдатны беларускі пісьменнік-сатырык, які меў вялікі талент тонка падмячаць адмоўнае чалавечай асобы. Аўтар заўсёды прытрымліваўся думкі, што “адмоўнае павінна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сатырыка, як ў  цэнтры ўвагі хірурга знаходзіцца нарыў на здаровым целе чалавека” .   Таму  ў сваёй вядомай камедый “Хто смяецца апошні” пісьменнік  адлюстраваў сацыяльна-палітычную атмасферу  на прыкладзе дзейнасці адной з навукова-даследчых устаноў.

У  п’есе”Хто смяецца апошнім”  прысутнічаюць адмоўныя і станоўчыя вобразы. Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі. Гарлахвацкі - дырэктар інстытута геалогіі. Пасаду дырэктара інстытута ён займае не за свае навуковыя дасягненні, а па пратэкцыі таварышаў. На самай справе ў прафесіі палеантолага ён нічога не разумее. Гарлахвацкі - вельмі небяспечны чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе. Ён вельмі хітры і вынаходлівы. 3 рознымі людзьмі паводзіць сябе па-рознаму. Палахлівага - прыпужае, а з даверлівымі - прыкідваецца шчырым сябрам. Але "колькі вяровачцы ні віцца - заўсёды ёсць канец". У рэшце рэшт усе ўбачылі, што за чалавек Гарлахвацкі, які ён невук. 
 
Зёлкін - малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта сапраўдны падхалім. А падхалімства, як вядома, заўсёды выклікала гнеў у Кандрата Крапівы. Хаця навуковы супрацоўнік з яго не вельмі ўдалы, затое Зёлкін - вельмі здольны паклёпнік. Наколькі ён тупы ў навуцы, настолькі багатая яго фантазія ў выдумванні плётак. Такія разуменні, як дружба, давер паміж людзьмі, Зёлкіну не даступны. Ён умее бачыць у людзях толькі адмоўнае.

 А станоўчымі вобразамі ў камедыі з'яўляюцца Чарнавус, Вера і Левановіч.

Чарнавус - прафесар інстытута геалогіі. Аўтар з сімпатыяй малюе гэтага вучонага. Шчыра спачувае яму, даведаўшыся пра непрыемнасці, якія наваліліся на беднага прафесара. Вось гэта справядлівасць і сумленнасць часам перашкаджаюць вучонаму бачыць з'явы ў сапраўд ным святле. Чарнавус непатрабавальны і сціплы. Яго вельмі любяць калегі. Ён увесь час адчувае іх маральную падтрымку. Калі што-небудзь не ладзіцца, ён непакоіцца, каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег. Інтарэсы навукі для Аляксандра Пятровіча даражэй за ўсё. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця. 
 
Вера - правая рука Чарнавуса, малодшы навуковы супрацоўнік. Яна чалавек прынцыповы, мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх учынках. У цяжкія хвіліны яна стараецца падтрымаць Чарнавуса і дапамагчы яму. Менавіта яна садзейнічае шчаслівай развязцы ў камедыі. Сваёй энергічнасцю, адкрытасцю натуры Вера выклікае нашы сімпатыі. 
 
Левановіч - сакратар парткома. Ён - сумленны і прынцыповы камуніст. Левановіч умее выслухаць чалавека, паверыць яму і дапамагчы пры неабходнасці. Раней за іншых ён зразумеў сапраўдную абстаноўку ў інстытуце, і не без яго дапамогі выкрылі Гарлахвацкага. 
 
Туляга - навуковы супрацоўнік. Страх з'яўляецца галоўнай перашкодай да мэты на працягу ўсяго жыцця. Але ён змог пераадолець самога сябе і расказаць аб усім Левановічу. Такія людзі, як Туляга, вельмі небяспечныя, бо яны жывуць пад уплывам каго-небудзь. Калі такі чалавек будзе браць прыклад з дрэннага чалавека, то і сам стане дрэнным. Туляга пакутуе ад сваёй палахлівасці, горка прызнаецца, што праз гэту рысу характару не паважае самога сябе.

Але больш за ўсіх мяне ўразіў вобраз Гарлахвацкага Аляксандра Пятровіча . Пра такіх у народзе кажуць,  што гэта чалавек,  які  імкнецца сваёй хітрасцю узяць   чалавека ”за горла” . Абапіраючыся на паслугі пляткара і падхаліма Зелкіна, карыстаючыся баязлівасцю Тулягі, дабратой і даверлівасцю Чарнавуса, Гарлахвацкі спрабуе “пралезці” ў вучоныя. Для гэтага ён хоча стварыць у інстытуце атмасферу падазронасці і недаверу. Гарлахвацкі выкарыстоўвае разнастайныя сродкі і прыемы, каб дасягнуць свайго. Шантаж і паклеп, начальніцкі вокрык. На яго думку, гэтым можна прымусіць Тулягу і нават самаго Чарнавуса працаваць на яго - "Хрыбецікі у іх моцныя, галовы разумныя, няхай стараюцца, калі хочуць на свеце жыць". Гарлахвацкі шырока карыстаецца «паслугамі» Зёлкіна, і пры гэтым зусім не паважае яго, не хаваючы ад яго сваіх адносін:

Зёлкін .– «Аляксандр Пятровіч, навіна!» 
Гарлахвацкі .– «Плётка ці праўда — прызнавайцеся.»  
Зёлкін. - « За каго вы мяне лічыце ?»  
Гарлахвацкі.- « За Зёлкіна.»  
Зёлкін. – « Мне гэта нават крыўдна.»

П'еса заканчваецца не арыштам Гарлахвацкага, а яго маральным крахам. Усе разыходзяцца. Гарлахвацкі застаецца ў кабінеце, «стаіць... утаропіўшыся ў злашчасную костку». Нічыпар кідае костку праз фортку сабаку са словамі:

 «На  табе тваё дабро назад!..Праз цябе толькі непрыемнасці чалавеку! (Хітра падміргвае цёці Каці, і абодва выходзяць.)»

Такім  чынам аўтар вызначыў, што  духоўнае непрыняцце “гарлахватчыны”  як агідна-наступальнай  з’явы сумленнымі супрацоўнікамі інстытута спрыяла выкрыццю дэмагогіі і двурушніцтва Гарлахвацкага.  

Добра смяецца той, хто смяецца апошнім. Галоўнае пытанне жыцця і адпаведна адна з асноўных праблем мастацтва - хто смяецца апошнім? Хто здольны перамагчы зло? Што неабходна, каб перамагчы «сілы гэтыя, у шэрую бронь адзетыя», каб зло ляцела пад адхон, а дабро святкавала перамогу? Трагедыя і ў жыцці, і ў мастацтве вызначаецца болем сатаны, як трыумф жыцця - перамогай дабра. 

 

 

 

 


Информация о работе Майстэрства К.Крапівы ў стварэнні вобразаў у п’есе “Хто смяецца апошнім”