Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Мая 2014 в 17:12, реферат
Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай увагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча «ваеннай» прозы творамі В. Быкава, I. Навуменкі, I. Чыгрынава, А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка, С. Алексіевіч, А. Марціновіча, А. Савіцкага, Л. Арабей і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральнаэтычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў (творы У. Караткевіча, I. Шамякіна, У. Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі).