Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Апреля 2013 в 00:41, доклад
Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай увагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча «ваеннай» прозы творамі В. Быкава, I. Навуменкі, I. Чыгрынава, А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка, С. Алексіевіч, А. Марціновіча, А. Савіцкага, Л. Арабей і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральнаэтычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў
Тэма вайны у сучаснай беларускай прозе
Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай увагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча «ваеннай» прозы творамі В. Быкава, I. Навуменкі, I. Чыгрынава, А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка, С. Алексіевіч, А. Марціновіча, А. Савіцкага, Л. Арабей і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральнаэтычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў
Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з'явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сённяшняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х гг. Больш абвострана ставіцца пытанне аб жыцці сённяшняй вёскі і яе праблемах, аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры.
Ад імя таго пакалення, чыё юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняў, піша Аркадзь Марціновіч. Убачанае і перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для раманаў «Не шукай слядоў сваіх», «Груша на Голым Полі», аповесці «Няхай ідзе дождж». Храналагічныя рамкі рамана «Груша на Голым Полі» (1986) невялікія — вясна — восень 1942 г. Галоўны герой — беларускі юнак Ігнат Валока. Скончыўшы ваеннае вучылішча, ён становіцца камандзірам роты супрацьтанкавых ружжаў. Часць, дзе ён пачынае новую службу, рыхтуецца на фронт. А потым — перадавая, баі, удачы і няўдачы, горыч страт, успаміны пра родную вёску і яе людзей. Паступова прыходзіць воінская сталасць, якая не дазваляе герою рамана думаць толькі пра сябе. Валока клапоціцца пра сяброў, думае пра свой пачэсны абавязак перад Радзімай, у імя вызвалення якой гіне ў цяжкім 1942 годзе. Заключны раздзел рамана — першы пасляваенны год. Наладжваецца мірнае жыццё ўжо без прыгажуні-грушы, якая засохла на голым полі. Ігнатаў бацька, у якога загінулі два сыны і два зяці, ставіць на папялішчы новую хату. Жыццё, на думку аўтара, нягледзячы на страты і згубы, нельга спыніць, яно прадаўжаецца.
У беларускай прозе нямала твораў, у якіх народ і вайна разглядаюцца праз прызму ўспрыняцця мірнага жыхара. Гэта раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы» (1983) I. Чыгрынава, «Тартак» I. Пташнікава, «Чужое неба» Б. Сачанкі, «У падзямеллі» М. Аўрамчыка, «Знак бяды» В. Быкава. Трагедыя тут у тым, што чалавек безабаронны перад жорсткасцю, несправядлівасцю. Яго з сям'ёй могуць вывезці ў чужую краіну і ператварыць у раба, прыкрыцца ім ад куль. Галгофай, напрыклад, для герояў В. Быкава, месцам здзекаў і гвалту стаў уласны хутар, што падкрэслівае асабліва трагічнае становішча чалавека на вайне.
Многія творы пра Вялікую Айчынную вайну грунтуюцца на дакументальнай аснове. Кніга А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка «Я з вогненнай вёскі» (1975) — страсны публіцыстычны дакумент, абвінавачанне фашызму. 3 ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў, фотаздымкаў, галасоў людзей, якія цудам уратаваліся з агвю, складваецца цэласны вобраз нязломнага беларускага народа. Са старонак кнігі паўстаюць маці, бацькі, дзеці, якія выжылі, каб расказаць усяму свету пра здзекі катаў-нелюдзяў, пра адну з самых трагічных старонак у гісторыі беларусаў.
Страшныя факты недаверу да людзей, віна якіх была толькі ў тым, што апынуліся пад немцамі, прыводзіць С. Грахоўскі ў дакументальнаЙ аповесці «Зона маўчання».
Пра 'мінулую вайну шмат піша А. Савіцкі. У 80-я гг. ён апублікаваў раманы «Літасці не чакай», «Памерці заўсёды паспееш» (разам з раней напісаным творам «Верай і праўдай» яны складаюць трылогію). У апошніх раманах «Зямля нераскажа», «Верасы», «Обаль» А. Савіцкі расказвае пра барацьбу беларускіх партызан, пра жыццё людзей горада і вёскі на акупіраванай тэрыторыі. Падзеі ў гэтых творах адбываюцца ў полацкіх лясах, на левабярэжжы Заходняй Дзвіны, у Полацку і блізкіх да яго населеных пунктах. Раман «Обаль» пісьменнік прысвяціў юным змагарам Падзвіння, якія загінулі ў барацьбе за волю сваёй Бацькаўшчыны. Героі твора — Фруза Зянькова, кіраўнік обальскай падпольнай арганізацыі, і Зіна Партнова.
Значнае месца ў сучаснай беларускай прозе займаюць творы на маральна-этычныя тэмы. Праблеме ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, адказнасці старэйшага пакалення за лёс маладых прысвечаны аповесці В. Блакіта «Вырай», А. Асіпенкі «Рэха даўніх падзей», Т. Бондар «Марыя», раман А. Карпюка «Карані».
Справамі, працай, побытам, узаемаадносінамі праходзяць людзі выпрабаванне на чалавечнасць, духоўнасць. Праблеме адказнасці чалавека за ўсё зробленае ім у жыцці прысвечан раман Л. Дайнекі «Футбол на замініраваным полі». Дзеянне адбываецца ў нашы дні, хаця нямала старонак у творы адведзена падзеям вайны. Іван Памалейкін, вярнуўшыся з канцлагера, прытулак для свайго сумлення шукае ў новых месцах жыхарства, новых працах і шлюбах. Аднак у яго 63-гадовым узросце не дае яму спакойна жыць памяць вайны, на якой ён дбаў толькі пра захаванне свайго жыцця любымі сродкамі. Падслухаўшы размову фашыстаў аб тым, што палонныя будуць гуляць у футбол на замініраваным полі, Памалейкін не папярэдзіў таварышаў. Сам жа, прыкінуўшыся хворым на сэрца, адстаяў на полі ў якасці бакавога суддзі. На яго вачах загінулі сябры, якія пасля вайны ўсё часцей стануць прыходзіць у сны, клікаць да адказнасці. I не будуць даваць спакою вочы Рыгора Невідовіча, калі той, акрываўлены, «поўз праз дым і агонь з футбольнага замініраванага поля».
Для беларускай прозы не новай з'яўляецца тэма жыцця сучаснай вёскі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў аповесцях «Ціхае лета» П. Місько, «Раданіца» А. Кудраўца, рамане I. Шамякіна «Вазьму твой боль». Запусценне вёсак, у якіх шчырыя аратыя і сейбіты дажываюць свой век у адзіноце, паказана ў аповесці С. Грахоўскага «А маці не спіць». Павел Кастрыцкі — галоўны герой аповесці — адмовіўся ад маці, пакінуўшы яе без кута і грошай. Аглядаючыся на пражытыя гады, маці ўспамінае дні калектывізацыі і раскулачвання, высылку ў Сібір бацькоў, адвечных працаўнікоў, вайну, партызанства, гібель дзяцей і мужа. Гераіня шукае сваю віну ў тым, што сын стаў эгаістам, стаў цурацца ўсяго роднага, сваёй вёскі, мовы і ўрэшце старой маці. Не змаглі, значыць, бацькі прылучыць уласных дзяцей да роднай зямелькі, навучыць іх любіць яе так, як любілі самі. Старэйшае пакаленне адчувае віну за гэта — такую думку праводзіць С. Грахоўскі.
Шчымлівае развітанне са старой матчынай хатай і вёскай паказана ў рамане Л. Гаўрылкіна «Матчына хата». Працэсы міграцыі вясковых жыхароў у горад і вяртанне іх у якасці блудных дзяцей знайшлі адлюстраванне ў аповесцях М. Гіля «Тэлеграма з Кавалевіч» і «Дзень пачаўся».
3 вёскай звязана пераважная
большасць твораў А. Жука. Галоўны
герой аповесці «Паляванне на
Апошняга Жураўля» — былы
Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды сцвярджаецца ў творах В. Казько («Неруш», «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»), I. Пташнікава («Мсціжы»), В. Карамазава («Пушча»), X. Лялько («Лес», «Світанак над бярозамі»), У. Ягоўдзіка («Стрэл дуплетам», «Стронга»), А. Наварыча («Забівец», «Язь»).
У апошні час у беларускай літаратуры пачынаюць гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, вада і зямля — аснова ўсяго жывога на планеце — забруджваюцца. Атручванне прыроды звязана з безгаспадарчай дзейнасцю чалавека, якая і прывяла да самай страшнай катастрофы сучаснасці — аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэтай тэме прысвечаны творы I. Шамякіна («Злая зорка»), I. Пташнікава («Львы»), Б. Сачанкі («Родны кут», «Запіскі аб радыяцыі») і інш.
Характэрнай асаблівасцю
сучаснай прозы з'яўляецца вяртанне
яе да мінулага. Увагу пісьменнікаў
прыцягваюць усе эпохі і
Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвяціў шэраг сваіх твораў У. Караткевіч: раманы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Алыданскі», аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чазенія». Многія творы прысвечаны гістарычным дзеячам, асветнікам, постацям далёкай мінуўшчыны, барацьбе беларускага народа за сваю незалежнасць (К. Тарасаў. «Тры жыцці Рагнеды», «Пагоня на Грунвальд», «Памяць пра легенды»; Л. Дайнека. «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака»; У. Арлоў. «Еўфрасіння Полацкая», «Дзень, калі ўпала страла»; А. Лойка. «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае»; В. Коўтун. «Крыж міласэрнасці», «За морам Хвалынскім», «Агонь у жылах крэменю»; Г. Далідовіч. «Кліч роднага звона». Кніга В. Чаропкі «Імя ў летапісе» расказвае пра дзеячаў далёкага мінулага Беларусі Рагвалода, Рагнеду, Святаполка Тураўскага, Брачыслава Ізяслававіча, Усяслава Чарадзея, Глеба Менскага, Гедыміна, Альгерда, Кейстута і інш. Цікавай з'яўляецца кніга I. Масляніцынай і М. Багадзяжа «Слава і няслаўе» (1995), 34 аповесці якой знаёмяць чытача з Ефрасінняй Полацкай, Соф'яй Гальшанскай, Барбарай Радзівіл, Соф'яй Слуцкай, Ганнай Кобрынскай і іншымі жанчынамі, лёсы якіх у той ці іншай ступені звязаны з Беларуссю.
Апошнія гады называюць гадамі праўды, якая стала неад'емнай часткай нашага жыцця. У літаратуры пачынаюць узнаўляцца падзеі 30—60-х гг., расказваецца аб Курапатах, аб масавых ахвярах таго часу. Скалечаныя таталітарнай сістэмай лёсы пісьменнікаў і іх творчасць сёння становяцца прадметам спецыяльнага даследавання. I ўжо духоўным набыткам шырокага кола чытачоў сталі дакументальныя аповесці і апавяданні С. Грахоўскага («Зона маўчання», «3 воўчым білетам»), П. Пруднікава («Яжовыя рукавіцы», «Пекла»), Ф. Аляхновіча («У капцюрох ГПУ»), Б. Мікуліча («Аповесць для сябе»), Я. Скрыгана («Рубец», «Скураное паліто», «Уанагарода»), Б. Хомчанкі («Цар-зэк Сямён Івашкін»). 3 іх паўстаюць падрабязнасці тых страшных падзей, высвечваюцца абліччы катаў і шматлікіх іх ахвяр. Крык збалелай душы чуецца ў творах былых вязняў і сёння, калі ўжо зарубцаваліся раны і ў дачыненні да іх вярнулася справядлівасць.
Сучасная беларуская проза развіваецца ў розных жанрах, вядучымі сярод якіх па-ранейшаму з'яўляюцца раман, аповесць, апавяданне. У апошні час назіраецца цікавасць да лірычных мініяцюр, абразкоў, эсэ (творы Я. Брыля, У. Арлова, X. Лялько, А. Асташонка, В. Чаропкі). Беларускія пісьменнікі па-філасофску ацэньваюць грамадска-сацыяльныя працэсы сённяшняга дня, удумліва ўглядаюцца ў мінулае. Агульнымі для многіх твораў з'яўляюцца шырыня ахопу падзей, гуманістычны пафас, імкненне аўтараў даць праўдзівую ацэнку таму, што робіцца сёння на Зямлі.