Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2014 в 23:07, доклад
Сёння як ніколі востра стаяць праблемы ўзаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя. Надышоў час, калі мы павінны вырашыць, ці захаваць нам прыроду і тым самым атрымаць магчымасць выжыць, ці загінуць у страшэннай экалагічнай катастрофе.
Чарнобыль... У назве гэтага старажытнага горада быццам нейкае змрочнае прадказанне. Было, быль... Але, на жаль, Чарнобыль – гэта не быль сівых вякоў, не мінуўшчына, гэта сучаснае. Чарнобыль – горыч усяго народа. Чарнобыль – гэта вайна, якую нельга спыніць. Чарнобыль – адвечны боль за зямлю, Бацькаўшчыну.