Фарміраванне даследчага стылю мыслення на ўроках мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Декабря 2014 в 23:10, реферат

Краткое описание

Сфера педагагічных зносін ў сучаснай школе – гэта не проста трансляцыя ведаў, але і арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў, асабліва ў старэйшых класах. Навуковая камунікацыя займае ў сучаснай інфармацыйнай прасторы ўсё больш значную пазіцыю. Навуковая камунікацыя – гэта сукупнасць працэсаў падачы, перадачы, здабывання інфармацыі, якія ствараюць асноўны механізм існавання і развіцця не толькі навукі, але і дамінуючы механізм развіцця культуры грамадства ў прыватнасці.

Вложенные файлы: 1 файл

ФАРМІРАВАННЕ ДАСЛЕДЧАГА СТЫЛЮ МЫСЛЕННЯ.docx

— 15.04 Кб (Скачать файл)

ФАРМІРАВАННЕ ДАСЛЕДЧАГА СТЫЛЮ МЫСЛЕННЯ

НА ЎРОКАХ МОВЫ

Сфера педагагічных зносін ў сучаснай школе – гэта не проста трансляцыя

ведаў, але і арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў, асабліва ў старэйшых

класах. Навуковая камунікацыя займае ў сучаснай інфармацыйнай прасторы

ўсё больш значную пазіцыю. Навуковая камунікацыя – гэта сукупнасць

працэсаў падачы, перадачы, здабывання інфармацыі, якія ствараюць асноўны

механізм існавання і развіцця не толькі навукі, але і дамінуючы механізм

развіцця культуры грамадства ў прыватнасці.

Апошняе дзесяцігоддзе XX ст. характарызуецца як “інфармацыйная” стадыя

развіцця посткласічнай навукі. Радыкальна змяніўся шлях стварэння, захавання,

перадачы інфармацыі, і, як следства, змяняюцца формы камунікацыі. Усё гэта

выклікае шмат праблем. Напрыклад, па ацэнках спецыялістаў, васьмідзесяці

працэнтам тых, хто атрымлівае сёння адукацыю ў вышэйшых навучальных

установах, давядзецца яшчэ двойчы за сваё жыццё перавучвацца і мяняць

прафесію. Гэта накладае дадатковыя абавязкі на адукацыю і патрабуе яе

змянення і ўдасканалення.

Галоўны акцэнт у сістэме адукацыі трэба рабіць на развіцці ўменняў

школьнікаў працаваць з інфармацыяй. Важнай умовай выжывання і

эфектыўнай працы чалавека ў інфармацыйнай прасторы з΄яўляецца

авалоданне метадам навуковага пазнання свету, фарміраванне асаблівага

стылю мыслення – даследчага. Гэта спосаб апрацоўкі любой інфармацыі і

фармулявання вывадаў. Вылучаць факты з навакольнага асяроддзя,

аналізаваць іх, супастаўляць правінен умець кожны чалавек. Даследчы тып

мыслення – надзейная ахова ад тэхналагічнай і інавацыйнай стомленасці.

Даследаванне як тып дзейнасці губляе ў сучаснасці сваю выключную

прыналежнасць да навуковай галіны і разглядаецца як аператыўны сродак

асваення рэчаіснасці. На жаль, колькасць людзей, якія валодаюць навуковым

тыпам мыслення, скарачаецца, распаўсюджаным з΄яўляецца рэпрадуктыўнае

ўспрыманне рэчаіснасці, спажыванне гатовых форм, развіццё так званага

“кліпавага” успрымання.

Адна з важнейшых задач школьнай адукацыі, такім чынам, – не дапусціць

да атрафіі здольнасці аналізаваць і выпрацоўваць уласную пазіцыю да зместу

інфармацыі. Мяркуем, што дамінантай педагагічных зносін, асабліва на

заключным этапе навучання ў сярэдняй школе, павінна стаць увядзенне

школьніка – будучага абітурыента і студэнта – у сферу навуковай

камунікацыі, што з неабходнасцю азначае спасціжэнне заканамернасцей яе

функцыянавання, авалоданне формамі ўзаемадзеяння яе суб΄ектаў, г. зн. жанрамі маўлення – вуснымі і пісьмовымі.

На ўроках мовы вучні знаёмяцца з такімі жанрамі, як вуснае

інфармацыйнае паведамленне, тэзісы, канспект, рэферат, даклад, анатацыя,

рэцэнзія. Школьнікі павінны ўмець:

· вызначаць межы тэмы (кола пытанняў, якія распрацоўваюцца);

· працаваць з крыніцамі матэрыялу па тэме, г. зн. валодаць рознымі

прыёмамі і метадамі працы з інфармацыяй: відамі чытання

(праглядальным, азнаямляльным, грунтоўным, сканіраваннем), запісаў

(нататкі, тэзісы, складанне табліц і інш.), аналізаваць прачытанае,

вылучаць галоўнае і другараднае, бачыць спрэчныя пытанні і г. д.;

· дарэчы выкарыстоўваць адабраны і асэнсаваны матэрыял, карэктна

цытаваць інфармацыю;

· вызначаць камунікатыўную скіраванасць ствараемага тэксту;

· кампазіцыйна арганізоўваць матэрыял (валодаць кампазітывамі жанраў

навуковага стылю);

· суадносіць змест з формай (кампазіцыйнай схемай) і спосабам выказвання

думкі (доказам, тлумачэннем, разважаннем-роздумам);

· выкарыстоўваць прыёмы папулярызацыі навуковага тэксту;

· фармуляваць тэзіс і падбіраць аргументы з улікам законаў логікі;

· аргументавана выказваць думку, выкарыстоўваючы розныя прыёмы

аргументацыі (дэдукцыю, індукцыю, аналогію);

· афармляць тэкст у адпаведнасці са стылем;

· удасканальваць змест, кампазіцыю і стыль тэксту і інш.

Фарміраванне даследчага тыпу мыслення – задача ўсёй школьнай

адукацыі ўвогуле; вучні павінны выпрацоўваць навыкі поліварыянтнага

рашэння праблем рознай ступені складанасці, развіваць уменні дзейнічаць у

поліверсійным асяроддзі. Але знаёмства з формамі навуковай камунікацыі і

першаснае авалоданне імі ажыццяўляецца на ўроках мовы, і настаўнік-

славеснік адказны за фарміраванне ў вучняў навукова-камунікатыўнай

кампетэнтнасц


Информация о работе Фарміраванне даследчага стылю мыслення на ўроках мовы