Загаловак ў газеце: інтэртэкстуальнасць

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Мая 2013 в 13:31, курсовая работа

Краткое описание

Актуальнасць даследавання газетных загалоўкаў абумоўлена адсутнасцю грунтоўных навуковых працаў па гэтай праблеме. Пэўныя даследаванні ў гэтай сферы пераважна маюць вузкаспецыялізаваны характар. Няма пакуль ніводнага ўніверсальнага дапаможніка па згаданым пытанні. Асобныя даволі грунтоўныя працы выдадзеныя яшчэ ў савецкы перыяд, на наш погляд, патрабуюць перагляду некаторых палажэнняў, з улікам змены ў сацыяльным і палітычным жыцці грамадства.
Мэтай нашага даследавання з’яўляецца высвятленне пытанняў функцыянальнага значэння загалоука ў газеце, выяўленне сувязей паміж характарам выдання і стылем загалоука, аб лексічных і сінтаксічных сродках выразнасці загалоўка і, урэшце, аб адпаведнасці назвы матэрыяла яго сэнсу (ці з’яўляецца загаловак сціслай формай перадачы тэксту), а таксама пытанне інтэртэкстуальнасці (цытацыі ў загалоўках).

Содержание

1.Агульная характарыстыка працы.........................................................................с.3
2.Ўводзіны.................................................................................................................с.4
3.Глава 1 “Функцыі газетных загалоўкаў”.............................................................с.
4.Глава 2 “Віды загалоўкаў”....................................................................................с.
5.Глава 3 “Семантычныя працэсы, якія датычацца загалоўка”...........................с.
6.Глава 4 “Сродкі выражэння загалоўка ў газеце”................................................с.
7.Глава 5 “Аналіз газетных загалоўкаў розных тыпаў перыядычных выданняў Рэспублыкі Беларусь”..............................................................................................с.

Вложенные файлы: 1 файл

вероника филлипович.doc

— 251.50 Кб (Скачать файл)

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

 

Кафедра стылістыкі і

літаратурнага рэдагавання

 

 

 

 

    1. Загаловак ў газеце: інтэртэкстуальнасць

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Курсавая праца

студэнткі 3 курса 1б групы

Філыповіч Веранікі

 

Навуковы кіраўнік: дацэнт

Хромчанка А.Р.

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск

2003

Змест

 

1.Агульная характарыстыка  працы.........................................................................с.3

2.Ўводзіны.................................................................................................................с.4

3.Глава 1 “Функцыі  газетных загалоўкаў”.............................................................с.

4.Глава 2 “Віды загалоўкаў”....................................................................................с.

5.Глава 3 “Семантычныя  працэсы, якія датычацца загалоўка”...........................с.

6.Глава 4 “Сродкі выражэння  загалоўка ў газеце”................................................с.

7.Глава 5 “Аналіз газетных  загалоўкаў розных тыпаў перыядычных  выданняў Рэспублыкі Беларусь”..............................................................................................с.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Агульная характарыстыка працы

 

 

   Актуальнасць даследавання газетных загалоўкаў абумоўлена адсутнасцю грунтоўных навуковых працаў па гэтай праблеме. Пэўныя даследаванні ў гэтай сферы пераважна маюць вузкаспецыялізаваны характар. Няма пакуль ніводнага ўніверсальнага дапаможніка па згаданым пытанні. Асобныя даволі грунтоўныя працы выдадзеныя яшчэ ў савецкы перыяд, на наш погляд, патрабуюць перагляду некаторых палажэнняў, з улікам змены ў сацыяльным і палітычным жыцці грамадства.

Мэтай нашага даследавання з’яўляецца высвятленне пытанняў функцыянальнага значэння загалоука ў газеце, выяўленне сувязей паміж характарам выдання і стылем загалоука, аб лексічных і сінтаксічных сродках выразнасці загалоўка і, урэшце, аб адпаведнасці назвы матэрыяла яго сэнсу (ці з’яўляецца загаловак сціслай формай перадачы тэксту), а таксама пытанне інтэртэкстуальнасці (цытацыі ў загалоўках).

Для вырашэння пастаўленай мэты намі вырашаліся наступныя задачы:

  • пазнаёміцца з навуковай літаратурай па названай вышэй тэме;
  • сабраць фактычны матэрыял ( на аснове газет “Звязда”, “Народная Воля”, “Беларуская дзелавая газета”, “Камсамольская праўда на Беларусі” і “Пераходны ўзрост” за 2003 год);
  • прааналізаваць фактычны матэрыял з гледжання сэнсавай сувязі загалоўка з тэкстам, а таксама інтэртэкстуальнасць;
  • выявіць асаблівасці загалоўка ў сучасных газетных матэрыялах.

Гіпотэза: мяркуем, што загаловак ў сучасных перыядычных выданнях становіцца ўсе больш цікавым. Аўтары выкарыстоўваюць розныя сродкі выразнасці каб зрабіць яго прывабным для чытачоў. Частка выданняў імкнецца да сенсацыйных і інтрыгуючых загалоўкаў, але гэта не заўседы апраўдана і часам можа прывесці да непаразумення аўтара з чытачамі.

У працы намі выкарыстаны  наступныя метады даследавання: апісальны і параўнальны.

Курсавая праца “Загаловак ў газеце: інтэртэкстуальнасць” складаецца са зместу, агульнай характарыстыкі працы, уводзінаў, пяці глаў, заключэння, дадатку і спісу літаратуры агульным аб’емам..?. старонак кампутарнага тэксту.  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3

Уводзіны

 

 

Адной з найбольш важных частак газетнай публікацыі з’яўляецца загаловак. Без  сумнення можна сказаць, што кожны  з нас, гартаючы старонкі таго ці іншага выдання, звяртае сваю ўвагу на цікавыя і яркія назвы публікацый, яны прыцягваюць нас сваей незвычайнасцю, сенсацыйнасцю паведамлення альбо проста цікавасцю зместа. Калі мы праглядаем газетную старонку, загалоукі дапамагаюць арыентавацца ў яе змесце. Добра распрацаваны загаловак можа адразу паведаміць: вось гэта інфармацыйны матэрыял, гэты – звязаны з эканамічнымі прблемамі, а вось наступны – сенсацыя. Менавіта загаловак з’яўляецца тым сігналам, або маяком, які запрашае нас або прачытаць матэрыял, або адсунуць газету ўбок. Даследаванні паказваюць, што каля 80% усіх чытачоў выдання надаюць надзвычайную ўвагу загалоўкам, і калі яны іх нечым незадавальняюць, артыкул так і застанецца непрагледжаным [       ].

Дагэтуль шмат даследчыкаў звярталася да пытання загалоўкаў. Шмат было зроблена ў гэтай галіне Э.А Лазаравай, М.Шостак, О.Н.Чырухінай і многімі іншымі.

Праблема стварэння цікавага загалоўка  патрабуе глыбокага і сур’ёзнага даследавання, бо ад гэтага залежыць шмат іншых фактараў. Па-першае, калі назва  матэрыялу не адпавядае пэўным патрабаванням, нават вельмі важная інфармацыя можа быць незаўважана чытачамі. Па-другое, ад таго, наколькі цікавыя загалоўкі маюць артыкулы, залежыць агульны тыраж выдання. Напрыклад, чалавек бачыць з нумара ў нумар шэрыя, нецікавыя загалоукі, з часам ён наогул перастане цікавіцца гэтым выданнем, і газета такім чынам можа страціць вялікую колькасць сваіх падпісчыкаў.

Стыль газетнага загалоўка павінен  напрамую залежыць ад характару выдання. Напрыклад, калі аўтары “Пераходнага ўзросту” будуць даваць сваім публікацыям назвы як у “Звяздзе”, рана ці позна падлеткі пачнуць засынаць над старонкамі газеты. Немалаважнае значэнне ў гэтым плане мае графічнае афармленне загаловачнага комплекса.

Ва ўсе часы погляды даследчыкау  на ролю загалоўка ў матэрыяле  і птрабаванні да яго былі прыкладна аднолькавыя. Гэта – інфарматыўнасць, адпаведнасць стылю газетнай паласы ці выдання ў цэлым, паведамленне пра ступень важнасці падзей, арыентацыя на псіхалогію чытача. Часам, праз стыль загалоўка можна зразумець пазіцыю аўтара і яго адносіны да паведамляемай сітуацыі.

Вядомы літаратуразнаўца С.Кржыжаноўскі адзначыў, што кніга – гэта разгорнуты да канца загаловак, апошні ж, у сваю чаргу, - сцягнутая да аб’ёму двух-трох слоў кніга [    ] . Нельга не пагадзіцца з гэтым, бо і сапрауды задача ў загалоука нялёгкая – у некалькі словах ( а магчыма і ў адным) перадаць змест цэлай публікацыі. Але не толькі адлюстраваць гэты змест, а, з аднаго боку, заці-

 

4

кавіць чытача, прыцягнуць яго ўвагу, а з другога – не падмануць  яго жаданняў, не расчараваць яго спадзяванняў.

Знакамітыя даследчыкі Р.Каппервуд  і Р.Нэльсан ў сваёй кнізе  “Як падаваць навіны” гавораць пра тое, што вельмі проста для  аўтара загалоўка збіцца з дарогі і ўвесці ў зман чытача. Калі-нікалі падобныя промахі з’яўляюцца вынікам таго, што аўтар пасля чытання матэрыяла (маецца наўвазе практыка, калі назвы артыкулам прыдумвае спецыяльна вызначаны для гэтага супрацоўнік), мае дакладнае ўяўленне аб яго змесце, але ў яго не атрымоўваецца перадаць гэту ідэю чытачам, якія сутыкаюцца з загалоўкам яшчэ да чытання асноўнага матэрыяла.

Аўтары павінны выкарыстоўваць усю сваю фантазію дзеля таго, каб  стаць на месца чытачоу самім. Загаловак дарэмны, калі для яго  разумення неабходна спачатку прачытаць  матэрыял. Дасціпнасць,- асабліва ў  загалоўках да тэматычных артыкулаў або нарысаў,- удалы выхад, але дрэннае пачуццё гумару горш за простую і ясную фразу[    ].

Сапраўды, у свеце існуе практыка, калі загалоўкі да артыкулаў прыдумваюць  не самі аўтары, а іх калегі. Гэта дае  ім магчымасць аб’ектыўна глянуць на матэрыял, вылучыць у ім галоўнае і дадатковае, расставіць акцэнты. Яны глядзяць на яго з пазыцыі чытача, а не аўтара, а таму і могуць зразумець, што іх цікавіць, а што – не.

Рэдактар расійскага часопіса “Профиль” Д.Б.Талкачоў лічыць, што “удачные заголовки – емкие, красивые, с юморком. Заголовок – это завершенное произведение, привлекающее к себе особое внимание: чтобы читатель захотел ознакомиться со статьей. В заголовке должен быть отражен ее смысл. Именно отражен, а не полностью передан. Заголовки могут сказать, что главное – ухватить суть материала и попытаться поиграть с ассоциативными связями или с формой слова вплоть до нарушения норм языка. И таким образом получить парадоксальный смысл, призванный служить читателю особой сигнальной системой: здесь есть изюминка – необходимо прочитать статью” [ ].

Сапраўды, нельга проста браць загалоўкі-матрыцы  і механічна ўціскаць у іх новы змест. Гзта павінна быць на 99% інтуіцыі, натхненне. Ці лёгка бывае прыдумаць  загаловак для свайго асабістага матэрыяла? З асабістага вопыту скажам – гэта вельмі цяжка, таму што неабходна не толькі ведаць, пра што артыкул, але і абстрагавацца ад падрабязнасцей, ухапійшы сутнасць, адысці ад дэталей. Менавіта гэта для карэспандэнта, які ў момант напісання артыкула ўвесь з галовою ў матэрыяле, амаль нерэальна.

Вядомы даследчык Э.А.Лазарава ў  сваёй кнізе “Загаловак ў газеце”  адзначае “важность заглавия в плане воздействия на читателя определяется тем, что оно. Наряду с зачином и концовкой текста занимает стилистически сильную позицию. Именно эти компоненты произведения привлекают наибольшее внимание”.

Менавіта таму ў загалоўку трэба  выкарыстоўваць усе вядомыя лексічныя  і сінтаксічныя сродкі выразнасці. Экспрэсійныя загалоўкі, створаныя  на аснове

 

5

пераносных значэнняў слоў, сінонімаў і антонімаў. У загалоўках могуць выкарыстоўвацца прыказкі, прымаўкі, назвы вядомых песень, кінафільмаў, п’ес, гутарковыя элементы. Шырока ўжываюцца сінтаксічныя сродкі выразнасці: сінтаксічныя фігуры, пытальна-адказная форма, эліптычныя сказы.

Пра гэтыя і многія іншыя сродкі выразнасці вы даведаецеся ў наступных частках працы.

 

 

 

 

Глава першая

Функцыі газетных загалоўкаў

Агульныя функцыі

Загалоўкі ў публіцыстычных тэкстах  як важныя пазіцыі маюць вызначальную ролю ў іх інтэрпрэтацыі, таму што  выконваюць некалькі галоўных функцый:

1.Намінатыўная,

2.Інфарматыўная,

3.Рэкламная,

4.Апелятыўна-экспрэсіўная.

У першую чаргу загаловак выдзяляе матэрыялы на паласе, аддзяляе іх адзін  ад аднаго. Для рашэння гэтай задачы служаць ўсе загалоўкі, якія пры  гэтым выконваюць графічна-выдзяляльную функцыю. Яна адзіная, якая рэалізуецца не моўнымі сродкамі: з дапамогай шрыфтоў, графічных сродкаў, метадаў вёрсткі. Форма загалоўка актывізуе міжвольную ўвагу чытача, якая не патрабую валявых намаганняў. Але міжвольная ўвага хутка змяняецца самавольнай, накіраванай, якая кантралюецца сазнаннем, і тады чытач звяртаецца да моўнага афармлення загалоўка.

У час першага знаёмства з  загалоўкам яшчэ да чытання асноўнага  тэкста, рэалізоўваецца намінатыўная функцыя. Загалоўкі называюць тэкст, выступаюць ў якасці яго імен.

Загаловак актывізуе работу думак  чытачоў праз узніманне цікавасці. Яны выконваюць інфарматыўную функцыю, прыцягваючы чытача да тэкста, калі ён змяшчае неабходныя для яго звесткі.

Самавольную ўвагу да тэкста прыцягвае  загаловак, які нараджае цэлую гаму эмоцый – не толькі інтарэс, але і цікаўнасць, здзіўленне, збянтэжанасць. Загаловак выконвае рэкламную функцыю. Ён стварае псіхічны настрой асобы, дзякуючы чаму актывізуецца ўвага, якая прымушае мэтанакіравана звярнуцца да газетнай публікацыі. Рэкламная функцыя заўсёды спалучаецца з экспрэсіўна-ацэначнай ці інфарматыўнай.

 

6

 

Мадэлі інтэрпрэтацыі  загалоўкаў

У залежнасці ад функцый, якія выконвае загаловак у тэксце, вызначаюць тры  інтэрпрэтацыйныя мадэлі:

1.Інфармацыйная,

У загаловак выносіцца фактычная інфармацыя, якая знаходзіцца ў тэксце, што дазваляе зразумець чытачу нназву матэряла як інфарматыўную, безацэначную (“Інфармацыйная прастора Беларусі неад’емна звязана з расійскай”(         ).

2. Мадэль, якая  рэалізуе  функцыю ўздзеяння.

У большасці выпадкаў чытачу прапаноўваюцца загалоўкі, якія змяшчаюць змястоўна-канцэптуальную інфармацыю. Такі тэкст, як правіла, з’яўляецца праблемным. У гэтай мадэлі загаловак  звязаны з асноўнай думкай тэкста больш складаным тыпам сувязі (“Мёртвым не баліць. А жывым?...”(   ).

3. У адрозненні ад першых двух мадэлей, якія больш характэрны для навуковых і мастацкіх тэкстаў, трэцяя, займальная, выкарыстоўваецца ў тэкстах сучасных СМІ. Менавіта тут загалоўкі найбольш ярка і поўна выкарыстоўваюць экспрэсіўныя запасы мовы на ўсіх узроўнях, што дазваляе чытачу беспамылкова аднесці гэтыя тэксты да геданістычнага дыскурса (“Правосудие “кинуло” покойницу” (   ) [    ].

Функцыі загалоўка з  улікам  яго дваістай прыроды

Калі мы звернемся да працы Г.Г.Хазагерава, то ўбачым, з аднаго боку, выдзеляюцца аўтаномныя функцыі (іх зага!!!! Выконвае па-за тэкстам, як самастойная адзінка): інфарматыўная, выяўленчая якая выражае адносіны аўтара да прадмета маўлення і ўмовам зносін. З іншага боку, існуюць абумоўленыя функцыі ( загаловак у гэтым выпадку выступае ў сувязі з тэкстам ): інфарматыўная, выяўленчая якая выражае адносіны аўтара да тэкста і танальнасць тэкста. [10;4]

 

1.4 Этапы ўспрымання  загалоўкаў

На першым этапе ўспрымання тэкста (“ датэкставым “) !!!! загалоўка  – абудзіць увагу чытача, вызваць  інтарэс. Узровень увагі – гэта першае далучэнне чалавека да пудлікацыі, калі ўзнікае часовы сітуацыйны інтарэс. Менавіта такое ўспрыманне назвы матэрыяла ствараецца !!!!!! рэалізацыі графічна-выдзяляльнай, намінатыўнай і рэкламнай функцый. Галоўная задача загалоўка ў тым, каб прыцягнуць чытача да тэкста, зацікавіць яго ў азнакамленні з паведамленнем.

На  другим этапе, калі чытач ужо перайшоў да знаёмства з тэкстам, ён усе яшчэ трымае загаловак публікацыі ў полі зроку. Назва дапамагае, у першую чаргу, зразумець сэнс матэрыяла, канцэпцыю журналіста. Ен у сжатым выглядзе здольны выражаць змест тэкста, які прадстаўляе ланцуг тэзісаў, звязаных адзін з адным. Чытач, успрымаючы публікацыю, інстуітыўна суадносіць загаловак з тым ці іншым элементам сэнсавай схемы тэкста.

Загаловак удзельнічае ў фарміраванні эмацыйнага ўздзеяння газетнага твора, выконвае ацэначна-экспрысіўную функцыю. Яе важнасць для газет вызначаецца тым, што матэрыял павінен пераканаць чытача ў тых тэзісах, якія абараняе аўтар, надаць яму пэўныя палітычныя ўстаноўкі.

Информация о работе Загаловак ў газеце: інтэртэкстуальнасць