Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Мая 2013 в 20:46, курс лекций
1. Феномен мовы і паняцце соцыуму
2. Асноўнымі рысамі мовы з’яўляюцца:
3. Канцэпцыі паходжання мовы
...
18. Справавы ліст. Кампазіцыя справавых лістоў
Увядзенне ў дзеянне Закона Рэспублікі
Беларусь “Аб Правілах беларускай
арфаграфіі і пунктуацыі”, прынятага
Палатай прадстаў-нікоў
14. Паняцце пра стылістыку
Стылістыка (ад лац. stylos завостраная палачка для пісьма) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца сродкі маўленчай выразнасці, заканамернасці ўжывання мовы ў працэсе моўнай камунікацыі, функцыянаванне моўных адзінак ў адпаведнасці з іх функцыянальнай прыналежнасцю, а таксама “сістэма стыляў”.
Асноўнымпрадметам вывучэння стылістыкі выступае найперш стыль ва ўсёй сукупнасці яго лінгвістычных значэнняў.
Першачарговыя задачы стылістыкі зводзяцца да апісання функцыянальных стыляў, даследавання асаблівасцей ужывання ў іх моўных сродкаў. Акрамя гэтага праводзіцца вывучэнне экспрэсіўных сродкаў мовы, фігур маўлення і тропаў.
Стылістыка як навука бярэ свой пачатак з антычнай і сярэднявечнай паэтыкі (навука аб паэзіі) і рыторыкі (навука аб сродках пераканання, метадах уздзеяння на масавую аўдыторыю).
Першыя распрацоўкі праблем стылістыкі ў беларускай філалогіі адбыліся ў 20-30-я гады ХХ ст. Навуковае асэнсаванне пытанняў і праблем гэтай дысцыпліны адбылося ў пасляваенны час. Стылістычныя назіранні адлюстроўваюцца ў працах Ф. Янкоўскага, У. Анічэнкі, А. Аксамітава, Л. Антанюк, М. Бірылы, М. Булахава, Т. Бандарэнка і інш.
Слова стыль паходзіць ад лацінскага stilus, што абазначае палачку з завостраным канцом для пісання на навошчаных дошчачках, на другім канцы палачкі была лапатачка, якой разгладжвалі воск, калі трэба было сцерці напісанае або выправіць памылку.
Стыль з’яўляецца цэнтральным, базавым паняццем стылістыкі.
Стыль – гэта разнавіднасць мовы, моўная падсістэма, што характарызуецца своеасаблівым слоўнікам, адборам і арганізацыяй моўных сродкаў, выкарыстоўваецца ў той або іншай сферы грамадскай дзейнасці.
У навуковай і метадычнай літаратуры шырока ўжываюцца тэрміны “стыль мовы” і “стыль маўлення”.
Стыль мовы – “функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая адрозніваецца адборам моўных сродкаў і ўжываннем у адпаведнасці са зместам, задачамі і сітуацыяй маўлення1.
Стыль маўлення – “выкарыстанне моўнага стылю ў канкрэтнай сітуацыі маўлення”2.
Стылістыка, як і шмат якія сучасныя лінгвістычныя дысцыпліны, шматаспектна, а таму адметнасцю яе сучаснага стану з’яўляецца развіццё у ёй разнастайных напрамкаў. Напрамкі стылістыкі адрозніваюцца ў залежнасці ад характарыстыкі галоўнага прадмета яе даследавання – стылю.
Перадусім вядзецца размежаванне на лінгвастылістыку і літаратуразнаўчую стылістыку.
Літаратуразнаўчая стылістыка:
- побач з моўнымі прыёмамі, што
выкарыстоўвае пісьменнік
- вывучае стыль асобнага твора,
індывідуальнага стылю
- характарызуе ідэйна-мастацкія асаблівасці, уласцівыя шэрагу твораў (розных пісьменнікаў), аб’яднаных адной школай або напрамкам;
- апісвае такія ідэйна-
“Сучасная лінгвістычная стылістыка вывучае:
стылістычную афарбоўку моўных сродкаў – функцыянальна-моўную і эмацыянальна-экспрэсіўную;
формы і тыпы (стылі) маўлення”;
выяўленчыя сродкі мовы (тропы, фігуры);
суадноснасць сродкаў
сінаніміку ў самым шырокім аб’ёме і значэнні”3.
Прадстаўнікі традыцыйнай стылістыкі (структурнай, аналітычнай, стылістыкі мовы, стылістычных рэсурсаў) займаюцца апісаннем стылістычна маркіраваных сродкаў мовы, выяўленчых магчымасцей форм і канструкцый на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы: фанетычным (фартух - хвартух), лексічным (экзатычны – незвычайны), фразеалагічным (галаву злажыць – даць дубара), словаўтваральным (досыць - до), марфалагічным (ціхай ночы – ціхае ночы), сінтаксічным (быў пастухом – быў за пастуха).Таму вядуць гаворку пра такія раздзелы сродкаў стылістыкі, як: фанетычная стылістыка, лексічна-фразеалагічная стылістыка, граматычная (марфалагічная і сінтаксічная), словаўтваральная стылістыка.
Прадметам вывучэння экспрэсіўнай стылістыкі з’яўляюцца не столькі выразныя сродкі мовы, колькі прыёмы і спосабы выкарыстання гэтых сродкаў у маўленні для дасягнення выразнасці маўлення.
Практычная стылістыка мае прыкладны характар і ў яе задачы ўваходзіць выхаванне стылістычнага чуцця ў карыстальніка мовай, азнаямленне з нормамі таго або іншага стылю.
Функцыянальная стылістыка вывучае функцыянальныя стылі.
Стылістыка тэксту садзейнічае поўнаму і глыбокаму разуменню моўнага твора праз аналіз яго структурных прынцыпаў і прыёмаў арганізацыі.
Прадметам вывучэння супастаўляльнай (кампаратыўнай) стылістыкі з’яўляюцца стылявыя сістэмы некалькіх моў, адрознае і супольнае ў стылявых заканамернасцях.
Гістарычная (дыяхранічная) стылістыка займаецца асэнсаваннем функцыянальнай і традыцыйнай стылістыкі ў дыяхраніі (развіццё стылістычных сродкаў мовы, функцыянальных стыляў, узбагачэнне літаратурнай мовы за кошт функцыянальна-стылявых разнавіднасцей).
Стылістыка мастацкай літаратуры даследуе ўзаемадзеянне літаратурнай мовы і стылю мастацкай літаратуры ў іх гістарычным развіцці, вызначае ўзровень дасканаласці літаратурнай мовы, якая павінна забяспечыць пэўны (рэалістычны, рамантычны) стылістычны напрамак літаратуры. Стылістыка мастацкай літаратуры мяжуе са стылістыкай літаратуразнаўчай. Да гэтага ж напрамку належыць стылістыка індывідуальнага маўлення, або стылю пісьменніка і асобнага мастацкага твора.
Стылістыка кадзіравання (ад аўтара, генетычная) вывучае твор у аспекце рэалізацыі ў ім аўтарскай задумы. Стылістыка дэкадзіравання (успрымання, чытача) разглядае спосабы тлумачэння мастацкага тэксту на аснове аналізу структуры самога тэксту і ўзаемадзеяння яго складовых частак. Аб’ектам вывучэння гэтых стылістык з’яўляецца служыць мова мастацкай літаратуры.
15. Асаблівасці афіцыйна-
Афіцыйна-справавы
стыль абслугоўвае афіцыйна-
Разгледзім асаблівасці афіцыйна-справавога стылю:
1. Паўната
і своечасовасць інфармацыі, дакладнасць
і лаканізм фармулёвак (гранічна
дакладна адлюстраваць звесткі,
2. Нейтральны
тон выкладання (асобасны, суб’ектыўны
момант адсутнічае). Не выкарыстоўваецца
эмацыянальна-экспрэсіўная
3. Дакладнасць інфармацыі дасягаецца перш за ўсё праз ужыванне спецыяльнай тэрміналогіі (у справавым маўленні тэрміны распаўсюджаны вельмі шырока), а таксама агульналітаратурных слоў у першым прамым значэнні з мэтай выключэння любых іншых тлумачэнняў. Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў пісьмовай форме, таму асабліва важна, каб не было двухсэнсоўных і расплывістых фармулёвак.
4. Высокая
частотнасць моўных формаў у
тэксце дакумента з’яўляецца
вынікам агульнай
5. Уніфікацыя мовы справавых зносін заключаецца ў скарачэнні неапраўданай разнастайнасці дакументаў, прывядзенні іх да аднастайных формаў, структуры, моўных канструкцый.
Усе вышэйпералічаныя
асаблівасці афіцыйна-
Вось прыклад афіцыйна-справавога тэксту:
У вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі прымаюцца грамадзяне РБ, якія пражываюць у Беларусіі маюць сярэднюю адукацыю: на дзённае навучанне ва ўзросце да 35 гадоў, на навучанне без адрыву ад вытворчасці – без абмежавання ва ўзросце
16. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі
Дакументы вылучаюць па відах дзейнасці (планавыя, навукова-тэхнічныя, праектна-каштарысныя і г.д.); па спосабе фіксацыі інфармацыі (пісьмовыя, графічныя, кіна-, фота-, фонадакументы); па месцы складання (для рашэння знешніх і ўнутраных пытанняў); па ступені галоснасці (сакрэтныя, зусім сакрэтныя, адкрытыя); па юрыдычнай сіле (сапраўдныя і фальшывыя); па тэрмінах выканання (тэрміновыя і нетэрміновыя); па стадыях падрыхтоўкі (чарнавыя і арыгінал); па тэрмінах захоўвання (пастаяннага і часовага захоўвання).
Па сваім
функцыянальным прызначэнні ўсе
службовыя дакументы
1) асабістыя (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска);
2) дырэктыўныя, або распарадчыя (загад, пастанова, распара-джэнне);
3) фінансавыя і ўліковыя (бухгалтарскі баланс, пенсійнае даручэнне, справаздачы аб прыбытках і стратах, плацёжныя даручэнні, справаздача аб выдатках, акты рэвізіі касы, квітанцыі);
4) адміністрацыйна-арганізацыйныя (кантракт, план, дамова, справаздача, пратакол, канстытуцыя);
5) інфармацыйна-даведачныя (даведка, дакладная запіска, службовая і тлумачальная запіскі, акт, тэлефанаграма, факс);
6) арганізацыйныя (статут, палажэнне, інструкцыя, штатны расклад);
7) справавыя лісты (пісьмы і іншая карэспандэнцыя).
17. Культура падрыхтоўкі і афармлення справавых дакументаў
Кожнаму віду дакумента адпавядае пэўная колькасць рэквізітаў – абавязковых элементаў службовага дакумента. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр. Пры стварэнні уніфікаванай сістэмы дакументацыі распрацоўваецца фармуляр-узор – мадэль сукупнасці уніфікаваных формаў дакументаў. Два асноўныя фарматы дакументаў – А-4, А-5. Фармуляр мае 3 зоны: службовае поле дакумента, поле для размяшчэння вуглавога (падоўжнага) штампа і рабочае поле дакумента. Службовае поле – гэта частка плошчы фармата, прызначаная для палёў дакумента і замацавання яго для захоўвання. Левы верхні вугал – поле для размяшчэння штампа. Астатняя частка фармуляра – рабочае поле. Плошча фармата запаўняецца рэквізітамі.
Згодна са стандартам РБ (СТБ 6. 38 – 95) для арганізацыйна-распарадчых дакументаў зацверджаны 32 рэквізіты:
1. Дзяржаўны герб РБ.
2. Эмблема арганізацыі.
3. Код арганізацыі.
4. Код дакумента.
5. Назва вышэйстаячай арганізацыі.
6. Назва арганізацыі.
7. Назва структурнага падраздзялення.
8. Паштовы адрас адпраўшчыка.
9. Камунікацыйныя дадзеныя.
10. Назва віду дакумента.
11. Дата.
12. Індэкс дакумента.
13. Спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента.
14. Месца
складання або выдання
15. Грыф абмежавання доступу да дакумента.
16. Адрасат.
17. Грыф зацвярджэння.
18. Рэзалюцыя.
19. Загаловак да тэксту.
20. Адзнака аб кантролі.
21. Тэкст.
22. Адзнака аб наяўнасці дадатку.
23. Подпіс.
24. Грыф узгаднення.
25. Візы.
26. Пячатка.
27. Прозвішча
выканаўцы і нумар яго
28. Адзнака аб засведчанні копіі.
29. Адзнака
аб выкананні дакумента і
30. Адзнака
аб пераносе дадзеных на
31. Адзнака аб паступленні.
32. Папераджальны знак.
Адрозніваюць рэквізіты пастаянныя і пераменныя. Пастаянныя рэквізіты паўтараюцца ва ўсіх дакументах дадзенай назвы (дадзенай групы). Пераменныя рэквізіты наносяцца непасрэдна пры падрыхтоўцы канкрэтнага дакумента. Пастаянныя рэквізіты: герб, таварны знак, код арганізацыі, назва арганізацыі, даведачныя дадзеныя аб арганізацыі, рахунак, назва дакумента. Пераменныя рэквізіты: дата, рэгістрацыйны нумар, адрасат, рэзалюцыя, тэкст дакумента, пячатка, адзнака аб паступленні дакумента ў арганізацыю.
Службовы дакумент – гэта перш за ўсё пісьмовы тэкст. Вылуча-юцца наступныя тыпы тэкстаў дакументаў:
1) традыцыйны, лінейны запіс – паслядоўнасць сінтаксічна аформленых сказаў, тэкст афармляецца ў радкі, захоўваюцца абзацы, магчыма вылучыць раздзелы, главы (палажэнні, статуты, правілы, канстытуцыя, заява, аўтабіяграфія, справавы ліст);
2) трафарэт – традыцыйны лінейны запіс, надрукаваны загадзя, але з прабеламі, якія запаўняюцца пры канчатковым афармленні ў залеж-насці ад канкрэтнай сітуацыі (даведка, кантракт, некаторыя загады);