Гуканне вясны. Традыцыi i пераемнасцi

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Января 2013 в 22:27, курсовая работа

Краткое описание

Сёння мы назіраем разбурэнне згаданных сістэм, за гады атэістычнага нігілізму шмат чаго загублена. Цяпер свята Гуканне вясны больш ператварылася ў відовішча, якое арганізуюць работнікі культуры, якія фармальна і абыякава ставяцца да стварэння свята, значнае месца ў якім займае гандль, існуе істотны падзел на гледачоў і артыстаў, што стварае спажывецкія адносіны да культуры. У выніку чаго гледачы неахвотна прымаюць удзел у свяце, робяцца больш пасіўнымі. У той час калі раней удзельнікі з’яўляліся стваральнікамі свята і удзельнічалі ў абрадавых дзеях, гульнях і ігрышчах.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………..…3-6
Глава 1. Свята Гукання вясны: гісторыя і тэндэнцыя развіцця .
1.1. Гістарычныя аспекты ўзнікнення свята Гуканне вясны ................7-14
1.2.Культ раслiннасцi i традыцыйныя вобразы свята ........................14-19
1.3. Свята Гукання вясны ў iншых краiнах. ......................................19-22
Глава 2. Святкаванне Гукання вясны на сучасным этапе
2.1.Адраджэнне свята Гукання вясны на Беларусi. ..................................22-27
2.2. Стрктурныя асаблiвасцi свята Гукання вясны ....................................28-31
Бібліяграфічны спіс........................................................................... ........... 32
Заключэнне................................................................................. ....................32-34
Дадатак................................................................................. .......................... 32-40

Вложенные файлы: 1 файл

курсавая2.doc

— 223.00 Кб (Скачать файл)

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны  універсітэт культуры і мастацтваў

Факультэт завочнага  навучання

Кафедра рэжысуры абрадаў  і свят.

 

 

 

 

Гуканне вясны

Традыцыi i пераемнасцi.

 

                               

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 2011

ЗМЕСТ

 

          Уводзіны………………………………………………………………..…3-6

Глава 1. Свята Гукання вясны: гісторыя і тэндэнцыя развіцця .

1.1. Гістарычныя аспекты  ўзнікнення свята Гуканне вясны ................7-14

1.2.Культ раслiннасцi i традыцыйныя вобразы свята  ........................14-19

 1.3. Свята Гукання вясны ў iншых краiнах.   ......................................19-22

Глава 2. Святкаванне Гукання вясны на сучасным этапе

2.1.Адраджэнне свята Гукання вясны на Беларусi. ..................................22-27

2.2. Стрктурныя асаблiвасцi свята Гукання вясны ....................................28-31

Бібліяграфічны спіс........................................................................... ........... 32 

Заключэнне................................................................................. ....................32-34

Дадатак................................................................................. .......................... 32-40

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Актуальнасць  тэмы дыпломнай работы

Адным з найважнейшых складальнікаў любой нацыянальнай культуры з’яўляецца народная святочна-абрадавая культура, як сямейна-бытавая, так і каляндарная. Каляндарныя святы мелі вялікае значэнне для нашых продкаў. Яны мелі не толькі мастацка-забаўляльную вартасць, але ў першую чаргу рэгламентавалі жыццё і дзейнасць чалавека. Яны данеслі да нас водгукі старажытнай барацьбы чалавека за існаванне, яго імкненне авалодаць таямніцамі прыроды.

Светапогляд нашых продкаў  грунтаваўся на ўяўленнях аб цыклічнасці  жыцця і смерці, паўторнасці абнаўлення усяго існага. Пачатак новага сельскагаспадарчага года, натуральна, атаясамліваўся з веснавой парой. Веснавыя абрады з’яўляліся часткай складанага комплексу падрыхтоўкі да будучага ураджаю.

              Сучаснае грамадства, накіраванае на атрыманне матэрыяльных каштоўнасцей, усё менш і менш надае ўвагу суевер’ям. Але сучасныя псіхолагі падцвердзілі, што з прыходам вясны адзначаецца павышэне настрою. Можа менавіта таму інстынктыўна людзі не толькі чакаюць вясну, але і матэрылізуюць думкі ў рэальныя справы.

 Сёння мы назіраем разбурэнне згаданных сістэм, за гады атэістычнага нігілізму шмат чаго загублена. Цяпер свята Гуканне вясны больш ператварылася ў відовішча, якое арганізуюць работнікі культуры, якія фармальна і абыякава ставяцца да стварэння свята, значнае месца ў якім займае гандль, існуе істотны падзел на гледачоў і артыстаў, што стварае спажывецкія адносіны да культуры. У выніку чаго гледачы неахвотна прымаюць удзел у свяце, робяцца больш пасіўнымі. У той час калі раней удзельнікі з’яўляліся стваральнікамі  свята і удзельнічалі ў абрадавых дзеях, гульнях і ігрышчах.

Але тое, што засталося  ў памяці людзей, несумненна, дапаможа аднавіць страчаныя звычаі і абрады.

 

Мэта даследавання:

Вызначыць рэгiянальныя асаблівасцi святкавання свята Гукання вясны;

 

Задачы:

1.Раскрыць гісторыю свята Гуканне вясны;

2. Выявіць агульнасць,  рэгіянальную асаблівасць і адметнасць свята                               Гуканне вясны;

3.Выявiць новыя святочныя формаутварэннi ў сучасным свяце Гуканне вясны;

4.Вызначыць асаблівасці свята Гуканне вясны ў розных краiнах свету;

5.Вызначыць захаванне і развіццё традыцый свята Гуканне вясны;

 

Метады даследвання:

 

1.Этнаграфічны агляд і аналіз развіцця свята;

2.Аналіз артыкулаў прэссы; 

3.Аналіз навуковай, фальклорнай i публіцыстычнай літаратуры па святу Гуканне вясны;

4.Этнаграфiчны агляд i аналiз развiцця свята Гукання вясны;

5. Прагляд i аналiз з носбiтамi даследавання свята Гукання вясны на сучасным этапе;

  Аналіз літаратуры

 

   Энцыклапедычны  даведнік “Народная культура Беларусі” пад агульнай рэдакцыяй Цітова В.С.  змяшчае каля 700 артыкулаў, якія асвятяюць пытанні матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. У кнізе прапануецца асноўная даведачная інфармацыя па гісторыі і тэорыі свята Гуканне вясны, абрадавыя дзеi, скiраваныя на развiтанне з зiмой i на сустрэчу вясны.

У кнізе В. Ліцьвінкі  “Святы і абрады беларусаў” падаюцца метадычныя парады па арганізацыі святкавання  свята Гуканне вясны, рэкамендуецца  адпаведная літаратура. Выданне ілюстравана  фотаздымкамі, якія зроблены непасрэдна ў час правядзення гэтага свята.

Кніга Катовіч А., Крук Я. “Веснавыя святы: нарысы” прысвечана разгляду найбольш багатага цыкла каляндарных святкаванняў беларускага народа – веснавым рухамым святам. У тым ліку разглядаюць і Гуканне вясны. Асноўную ўвагу аўтары ўдзяляюць падрабязнаму разгляду ўсіх складовых частак рытуальна-абрадавых комплексаў: дзеянням, персанажам, атрыбутам, рытуальным стравам, варожбам, часу і месцу правядення, абрадавай паэзіі.

 Аўтар кнігі “Жывая  спадчына” Пятроўская Г.А. аналізуе, як складваліся звычаі і абрады беларусаў і з цягам часу многія ператварыліся ў народныя гульні, як царква дарэмна імкнулася падпарадкаваць іх сваім мэтам.  У кнізе раскрываецца роля і значэнне народнай творчасці ў сучасных абрадах і рытуалах, даецца апісанне народных свят і абрадаў гадавога кола і сямейнай абраднасці.

  У сваёй працы “Беларускі народны каляндар” А.Ю. Лозка ў храналагічнай паслядоўнасці апісвае народнае свята Гуканне вясны, звязаныя з ім абрады, гульні і ігрышчы. Апісанне дапаўнеюцца прымаўкамі, песнямі, якія паэтызуюць розныя этапы працы і адпачынку чалавека. Асвятляе пытанні паходжання структурных адзінак беларускага народнага календара, іх суадносін з язычніцтвам і хрысціянствам у параўнальным вывучэнні з культурнымі традыцыямі народаў Еўропы.

             У том “Гульні, забавы, ігрышчы” А.Ю. Лозка ўключаны гульні, забавы, ігрышчы святочнай культуры беларусаў, дае іх дэфініцыю, класіфікацыю, раскрывае сэнс найбольш архаічных варыянтаў.

Энцыклапедыя “Беларуская міфалогія” С.Санька з’яўляецца першай у гісторыі нашай краіны, спробай сістэматычнага і найболш поўнага апісання і аналізу традыцыйна-культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па ранейшаму выяўляюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу.

У кнізе В. Ліцьвінкі  “Веснавыя святы і абрады” раскрываецца роля і значэнне свята Гуканне вясны ў веснавых абрадах і рытуалах, прасочваюцца яе вытокі і развіццё на розных гістарычных этапах. Даецца апісанне веснавых свят і абрадаў.

У кнізе У.М. Сысова “З крыніц спрадвечных” раскрываецца вясенняя абраднасць нашых продкаў-язычнiкаў у якой знайшоў прадаўжэння i сваеасаблiвы рэзананс сонечны культ. Праз прызму вясеннiх свят Саракоў, Вялiкдня, Дабравешчання,

тэматычны спектар гукання вясны ўсё актыўней факусiруецца на рытуалах,

прысвечаных сонцу i яго жыватворнай сiле цяпла.

 

Прааналізаваўшы дадзены  пералік можна зрабіць выснову, што на сённяшні дзень існуе шмат выданняў па традыцыйнай культуры беларусаў. Аднак навуковай літаратуры, каб раглядзець сітуацыю аб беларускай традыцыйнай культуры на сучасным этапе ў пэўным аб’еме, амаль што няма. Па гэтаму маё даследванне з’яўляецца актуальным i саццыяльна значымым.

 

Структура курсавой работы.

          Уводзіны

Глава 1. Свята Гукання вясны: гісторыя і тэндэнцыя развіцця .

1.1. Гістарычныя аспекты  ўзнікнення свята Гуканне вясны

1.2.Культ раслiннасцi i традыцыйныя вобразы свята

1.3. Свята Гукання вясны ў iншых краiнах.  

Глава 2. Святкаванне Гукання  вясны на сучасным этапе

2.1.Адраджэнне свята Гукання вясны на Беларусi.

2.2. Стрктурныя асаблiвасцi свята Гукання вясны

Бібліяграфічны спіс

Заключэнне

Дадатак

Глава 1.  Свята  Гукання вясны: гісторыя і тэндэнцыя  развіцця .

1.1.Гістарычныя аспекты ўзнікнення свята Гуканне вясны

 

Адным з найважнейшых складнікаў любой нацыянальнай культуры з’яўляецца народная святочна-абрадавая культура, як сямейна-бытавая, так і каляндарная. Каляндарныя святы мелі вялікае значэнне для нашых продкаў. Веснавыя абрады з’яўляліся часткай складанага комплексу падрыхтоўкі да будучага ураджаю.

 Прыход вясны ва ўсе часы быў чаканым i жаданым у народе. Адраджэнне прыроды да новага вiтка жыцця, хараство i непаўторнасць вясеннiх колераў успрымалiся чалавекам, як Божы дар, якiм надзялялi яго жыццёванеабходная энергiя сонца, нараджаючая моц мацi-зямлi i жыватворныя сiлы вады.

Як ні адна іншая пара года вясна прыносіць з сабой  спадзяванні на аднаўленне, безліч клопатаў, звязаных з лёсавызначальным і жыватворным колазваротам чалавека-земляроба.

Менавіта вясною ўсё  жывое адчувае ўздым жыццёвых сіл, расце, квітнее, імкнецца да новага і лепшага. Дык як жа ж падштурхнуць вясну-красну, каб хутчэй прыходзіла, прыносіла дабрабыт і парадак? Гукаць, зваць, клікаць! І чым вышэй забрацца, чым далей разнясецца песня-заклічка, тым лепей. Таму і збіраліся звычайна на высокіх адкрытых месцах: пагорках, беразе ракі ці возера, на ўскрайку лесу ці на дахах хат і лазняў, ды складалі вогнішча, каб сагрэць зямельку, каб зазваць сонейка. А яшчэ спальвалі ў ачышчальным агні старызну і непатрэбшчыну, каб пазбавіцца ад ўсякага ліхога і марнага. Сам жа веснавы карагод валодаў магічнай сілай, бо кола – старажытны сімвал абароны, захаванасці. Наспяваўшыся-нагукаўшыся, моладзь ішла на арэлі гушкацца, ды чым вышэй, тым лепей! Гэта ж не проста забава – вышэйшы лён уродзіцца, ды ўраджай багацейшы будзе.

На Беларусі ў розных мясцінах гуканне вясны адбывалася ў розны час. У адрозненне ад пераважнай большасці каляндарных свят, якія маюць дакладную па часе прымеркаванасць, гуканне вясны адзначалася ў розных геаграфічных зонах і нават невялікіх лакальна-рэгіянальных традыцыях у розны час. Амплітуда ваганняў часавой прымеркаванасці была даволі значнай — ад Масленіцы да другога дня Вялікадня. Такі вялікі дыяпазон рухомасці можна патлумачыць двума прычынамі. Па-першае, геаграфічна-кліматычнымі ўмовамі; па-другое, значным уплывам хрысціянскага календара і ўвядзеннем Вялікага посту.

 Фактычна, вясну на Беларусі пачыналі клікаць з 1 сакавіка, на Аўдакею (Аўдоцця-вясноўка).

 у некаторых раёнах  гукалі вясну 9 сакавіка, на Саракі, дзень, у які, на думку беларуса, павінныя былі прыляцець сорак  выраяў – вестуноў лета.

 У некаторых мясцовасцях  вясну пачыналі клікаць на Звеставанне (Дабравешчанне), якое адзначалася 25 сакавіка.

Гуканне вясны пачыналася 14 сакавіка (1 па старому стылю) (Аўдоцця-вясноўка, Аўдакея, Яўдоха, Аўдоння).

Калi гэты дзень туманны, то будзе ўраджай на стручковыя раслiны; калi ж мяцелiца i завiруха, то ў гэтым годзе трэба чакаць вялiкага холаду.

Аўдоцця пагодна —  усё лета прыгодна.

Еўдакiя красна i вясна  красна (цёплая).

На Аўдоццю снег, па старажытным павер’i, набывае асаблiвую  лекавую моц. Яго збiраюць па пагорках, якiя ўжо сагрэтыя сонейкам, i пасля гэтага даюць хворым для пазбаўлення ад розных немачаў.

Галоўнае месца ў  вясновых святах, дзе панаваў культ  раслін і розных палявых духаў, займалі  абрадава-магічныя дзеянні ахоўнага характару. Гаспадарчая неабходнасць дыктавала земляробу як мага больш уважліва прыглядацца да змены надвор'я, своечасова рыхтавацца да будучых пасеваў і выгану жывёл на луг. Вясна магла быць і ранняй, і позняй. Позняя вясна прыносіла голад. Таму на Беларусі шырока існавалі абрады сустрэчы і гукання  вясны.

У поўдзень моладзь збіралася  гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу.

Хлопцы збіралі з  усяе вескі розную старызну і зносілі  іх у адно месца і распалівалі  вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі.

Абстрактнае для старажытных  людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы - прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, з’яўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі:

Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!

Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!

А зімачку забярыце - у-у-у-у!

Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!

Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!

Асноўны матыў песняў-гуканняў зводзіўся да проціпастаўлення састарэлай зімы доўгачаканаму лету.

Зіма з летам сустракаецца,

Пра здаровейка пытаецца:

- Ой, чалом, чалом, да  цёпла лецечка!

Информация о работе Гуканне вясны. Традыцыi i пераемнасцi