Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Января 2013 в 22:27, курсовая работа
Сёння мы назіраем разбурэнне згаданных сістэм, за гады атэістычнага нігілізму шмат чаго загублена. Цяпер свята Гуканне вясны больш ператварылася ў відовішча, якое арганізуюць работнікі культуры, якія фармальна і абыякава ставяцца да стварэння свята, значнае месца ў якім займае гандль, існуе істотны падзел на гледачоў і артыстаў, што стварае спажывецкія адносіны да культуры. У выніку чаго гледачы неахвотна прымаюць удзел у свяце, робяцца больш пасіўнымі. У той час калі раней удзельнікі з’яўляліся стваральнікамі свята і удзельнічалі ў абрадавых дзеях, гульнях і ігрышчах.
Уводзіны………………………………………………………………..…3-6
Глава 1. Свята Гукання вясны: гісторыя і тэндэнцыя развіцця .
1.1. Гістарычныя аспекты ўзнікнення свята Гуканне вясны ................7-14
1.2.Культ раслiннасцi i традыцыйныя вобразы свята ........................14-19
1.3. Свята Гукання вясны ў iншых краiнах. ......................................19-22
Глава 2. Святкаванне Гукання вясны на сучасным этапе
2.1.Адраджэнне свята Гукання вясны на Беларусi. ..................................22-27
2.2. Стрктурныя асаблiвасцi свята Гукання вясны ....................................28-31
Бібліяграфічны спіс........................................................................... ........... 32
Заключэнне................................................................................. ....................32-34
Дадатак................................................................................. .......................... 32-40
Ён абвяшчае новы строй — ручаёк, і першы праходзіць ззаду праз ручаёк, выцягваючы наперад абранага ім. Новая гульня-працяг суправаджаецца новым спевам.
Такім чынам, магічныя дзеянні
спалучаюцца з побытам
Звонкія, радасныя песні разносіліся паўсюль. У абрадах задавала тон няўрымслівая, вясёлая моладзь, асабліва дзяўчыны. Яны збіраліся на самім высокім месцы ў вёсцы, слалі тамака салому і сеўшы спявалі вясновыя песні да позняй ночы. Кожны дзень гучаў гімн вясне, сонцу, маладосці, каханню. У сваіх песнях яны не толькі прывіталі прыход цёплых дзён, абуджэнне прыроды, але і як бы паведамлялі ўсім аб сваёй гатовасці да кахання, шлюбу.
Жанчыны па-свойму сустракалі вясну. Яны выпякалі з тэста фігуркі птушак, лічачы, што такім чынам яны пасадзейнічаюць іх хуткаму прылёту. Дзяўчыны бралі гэтых птушак і, выконваючы вяснянкі, падкідвалі іх уверх: "Жаўраначкі прыляціце, вясну прынясіце".
Хлопцы раскладвалі вогнішча, на якім палілі розныя старыя рэчы. Да дзяўчын яны далучаліся толькі познім увечар, калі пачыналі разам вадзіць карагоды. Хлопцы рабілі арэлі, на якіх моладзь гушкалася парамі, імкнучыся разгайдацца як мага вышэй, каб паказаць сваю сілу, уменне, спрыт. Існавала прымета, што чым вышэй разгайдаеш арэлі, тым вышэй вырасце лён і іншыя расліны сёлета. Дзеці таксама павінны былі пагушкацца на арэлях хоць бы адзін раз, каб быць здаровымі і моцнымі ўвесь год.
Дзяўчыны і хлопцы ў першы дзень вясны абыходзілі ўсе хаты, жадаючы добрага ўраджая, прыплода статку, здароўя ўсім жыхарам.
У некаторых сёлах на неараным полі раскладвалі агонь і выбіралі "вясноўку" - прыгожую дзяўчыну. На галаву ёй апраналі вянок, саджалі на барану і з песнямі вазілі вакол вогнішча.
Дзеці таксама цешыліся прыходу вясны. Яны збіраліся сваёй групай. Бегалі па вёсцы, не прапускаючы ні адной хаты. Спявалі вяснянкі з пажаданнем здароўя і добрага ўраджая. Гаспадары давалі дзецям хлеб, яйкі, каўбасу, гарбузікі, сушаную чарніцу і яблыкі. Потым дзеці збіраліся ў адной хаце, уладкоўвалі пачастунак, спявалі, песціліся, распавядалі смешныя гісторыі.
Важным момантам было паленне агню. Складалі вогнішча з мялля і ўсякай старызны і спявалі ля яго вяснянкі. Часам, як і на купальскія ігрышчы, моладзь ладзіла скокі праз агонь. У Чачэрскім раёне існаваў звычай падпальваць старое кола і пускаць яго на плыце па рэчцы. У рытуале раскладання агню мы бачым адгалоскі старажытных магічных дзеяў: пазбаўленне ад непатрэбнай рэчы па прынцыпе падабенства цягне за сабою пазбаўленне ад непажаданай з’явы; таксама ўзнікаюць асацыяцыі з ахвярным полымем.
К. Кабашнікаў запісаў на Палессі Чачэрскага раёна тэатралізаваны элемент Гукання вясны на Звеставанне: “звязваюць плот”, на яго кладуць старое калясо, запальваюць, пускаюць па рэчцы і ідуць з песнямі вяснянкамі ў край сяла, да маста, потым сустракаюцца з другім сялом, вуліцай, святкуюць”. Запаленае кола тут магічна “гукала” разгаранне сонца.
На Звеставанне клікалі і буслаў: “Бусел, бусел, на табе галёпу (пірог), а ты
мне дай жыта копу, на табе сярпа, а ты мне жыта снапа”, дражнілі іх: “Бусел-
клекатун цягаў бабу за каўтун”.
1.3. Святкаванне Гукання вясны ў іншых краінах.
Кожны год 1 сакавіка святкуецца адзін з найбольш любімых нацыянальных свят - Мэрцішор. Сябры і калегі ў першыя сакавіцкія дні дораць адзін аднаму маленькія бутаньеркі ў выглядзе кветачак, абавязкова спалучаюх белы і чырвоныя колеры. Завуцца яны мэрцішорамі. Іх носяць на адзежы ўвесь месяц, а 31 сакавіка здымаюць і развешваюць на дрэвах. Хто гэта зрабіў, таму ўвесь год будзе спадарожнічаць поспех.
Народжана гэта прыгожая традыцыя легендай. У першы дзень сакавіка выйшла на ўзлесак лесу прыгажуня Вясна, агледзелася і ўбачыла на праталінцы, у зарасніках цярноўніка першацвет які прабіўся з-пад снега. Вырашыла яна дапамагчы яму і пачала расчышчаць вакол зямлю, вызваляючы яго ад калючых галін. Убачыла гэта Зіма і раз'юшылася. Узмахнула рукамі, заклікала халодны вецер са снегам, і адправіла яго знішчыць першацвет. Слабая кветка ўнурылася пад жорсткім ветрам. Нахілілася Вясна, закрыла рукамі слабы парастак і ўкалолася цярноўнікам. З параненай рукі звалілася кропля гарачай крыві, і кветка ажыла. Так Вясна перамагла Зіму.
У гэтыя ж дні з 1967 года праходзіць і галоўны музычны фэст краіны, які таксама носіць назва «Мэрцішор». На свята запрашаюцца аматарскія калектывы, прафесійныя артысты з розных краін.
У Румыніі існуе выдатны вясновы звычай: першага сакавіка людзі дораць сваім каханым, родным і блізкім невялікі падаруначак - Мэрцішор. Гэта чырвона-белае плеценае ўпрыгожванне, якое носяць на грудзі ўвесь сакавік, а ў красавіку яго завязваюць на квітнеючае фруктовае дрэва і загадваюць запаветнае жаданне. Так людзі адзначаюць прыход вясны.
З гэтай традыцыяй злучана
Змагаліся яны цэлымі днямі і юнак перамог Змея. Ён вызваліў прыгожае Сонца. Яно паднялося на неба, асвятліўшы ўвесь свет. Ажыла прырода, людзі ўзрадаваліся, але адважны юнак не паспеў убачыць вясну. Яго цёплая кроў сцякала на снег. Звалілася апошняя кропля крыві. Памёр мужны юнак. Там, дзе снег раставаў, вырасталі белыя кветкі - пралескі, веснікі вясны і кветкі, белыя пялёсткі якіх былі ўсеяныя чырвонымі, як кроў, плямкамі.
З той пары ў гонар вызваліцеля свету ад цемры і суму маладыя людзі сплятаюць два тонкіх шнурочка: адзін белы і адзін чырвоны.
1 сакавіка Балгары
вельмі маляўніча святкуюць
Марцяніцы - звычай, які мае дрэўнефракійскае паходжанне. Першыя марцяніцы ўяўлялі сабою белую і чырвоную ваўняную нітку, да якой часам прывязвалі срэбную ці залатую манету.
Марцяніцы робяць жанчыны напярэдадні свята. Па традыцыі марцяніцы прывязваюць на рукі, ногі, шыю, пояс, верхнюю адзежу. Мартяніцы носяць на целе на працягу трох, дзевяці, 25 дзён. Затым іх здымаюць і хаваюць пад камень, вешаюць на зазелянелае ў двары пладовае дрэва, кідаюць у раку, закідваюць на дах хаты.
Нярэдка марцяніцы носяць датуль, пакуль не ўбачаць першую вясновую птушку, часам змяю.
Схаваўшы марцяніцу пад камень, на наступны дзень па ёй варожаць пра пладавітасць скаціны. Па павер'ях з Пірынскага края, прыліплае да марцяніцы насякомае абяцае поспех у гадоўлі скаціны, пры гэтым мяркуюць, што мурашкі на марцяніцы азначаюць мноства коз ці авечак, багоўкі - буйная рагатая скаціна, павук - гадоўля аслоў. Падобнай выявай (па наяўнасці на марцяніцы насякомых, саломінак, друзачак) дзяўчыны варожаць пра замужжа.
Дзень вясны ў Эстоніі адзначаецца 1 траўня
Ў сярэднявечча (да сярэдзіны ХVI стагоддзі) у траўні спраўлялася прыгожае свята, сімвалізуючы прыход вясны. У гэты дзень праводзіліся розныя турніры па стральбе і скачкам.
Пераможца турніру па скачкам і стральбе ў цель станавіўся травеньскім графам, які выбіраў сярод дзяўчын сабе травеньскую графіню. Прыбраная кавалькада на чале з імі заязджала ў горад, і арганізоўваўся вялікі баль і пір да ночы. Цяпер гэта традыцыя адноўлена падчас Дзён Старога горада напачатку чэрвеня.
Глава 2. Свята Гукання вясны на сучасным этапе.
2.1.Адраджэння i святкавання свята Гукання вясны на Беларусi.
У пачатку 1990-х сталі актыўна адраджацца абрады "гукання" вясны.
Гуканне вясны — спалучэнне гэтых слоў лажыцца на слых паэтычным фраiгалагiзмам, але тэта i шматвечаровае (пачыналася яно апоўднi) народнае свята. Сама назва яго ўздзейнiчае на свядомасць энергiяй абуджэння i абвастрэння пачуц-цяў.
Гуканне вясны — народнае свята, якое мае глыбокiя, цi глыбiнныя, каранi, што прараслi i прарастаюць у нашу сучаснасiдь з сiвога язычнiцтва праз стагоддзi хрысцiянiзацыi.
Гуканне вясны пранесла праз тыя самыя стагоддзi i дзе больш, дзе менш, а ўсё ж данесла да нас абрад з аграрна-магiчнымi рысамi. У пэўным сэнсе — гэта светапогляд i дух культуры нашых продкаў. Распачыналася i выконвалася Гуканне вясны дзяўчатамi.
У розных месцах Беларусi
адпаведна з геаграфiчна-клiмат
Згодна з працаю Е. Раманава «Народны каляндар», спяваць вяснянкi, «клiкаць вясну» на Беларусi пачыналi 1 красавiка, што ў мiнуўшчыне супадала з пачаткам года, але гэта быў i першы дзень вясны. Калi браць Беларусь у цэлым, час «гукання вясны» супадае са святам Дабравешчання або
Звеставання (25 сакавiка па ст. ст.)2 , цi 7 красавiка па н. ст. i да першай баразны ў полi.
Рытуал Гукання вясны ў розных месцах спраўляўся па-рознаму. Недзе вадзiлi “танкi” з веснавымi песнямi, недзе, як на Чэрыкаўшчыне, збiралiся каля лазнi, дзе з iльнянога i пяньковага мялення раскладвалi агонь i спявалi пры iм вяснянкi. А на Рагачоўшчыне «дзяўчаты дзялiлiся на два гурты, займалi кожны паасобку два ўзгоркi, дзе зямля ўжо падсохла, i пачыналi так “гукаць вясну”, падаючы голас адны другiм»
У перыяд Гукання вясны спраўлялiся Саракi (прыпадаюць на 9 сакавiка). Па народнаму павер'ю, у гэты дзень з поўдня вяртаецца 40 выраяў птушак У некаторых месцах выпякалiся «жаваранкi» з цеста, а дзецi падкiдвалi iх угару i прасiлi, каб хутчэй прыляцелi птушкi»4. У вёсцы Малая Вольса на Клiчаўшчыне трэба было да ўсходу сонца праз дах хаты на свой двор перакiнуць 40 трэсак Лiчылася, што пашанцуе знайсцi шмат гнёздаў птушак Трэба сказаць, што дзецi вельмi старалiся, хаця i не проста было перакiнуць трэску праз дах вясковай хаты. Патрэбна была трэнiроўка — i трэнiравалiся, развiваючыся фiзiчна. 3 поўдня было абавязкова гушканне на арэлях у гумне. Там выпрацоўвалася смеласць узлятаць так высока, што дух займала. А калi хто i перастараўся — то падаў у салому. Вакол такога геройсгва шмат было смеху, захаплення, а то i кпiнаў.
3 першых жа веснавых дзён вялася аграрная варажба па прыкметах. Лiчылася, што першыя чатыры сакавiцкiя днi прадракаюць надвор'е на ўвесь год, адпаведна: першы — вясну, другi — лета i г. д.
Напрыклад Жыткавiцкае Гуканне вясны бьшо зладжана агульнымi сiламi раённых i абласных структур Мiнiстэрства культуры з непасрэдным удзелам самога мiнiстэрства. Жыткавiцкае «гуканне» як народнае свята спраўлялася 25 красавiка. Канешне ж, пазнавата, бо ўжо была ўзарана не адна баразна i нават не адно поле. Але, згодна з народнай мудрасцю, лепш позна, чым нiколi, бо бьшо гэтае свята вясёлым i карысным шмат у якiх накiрунках культурнага развiцця i адраджэння.
Стала вiдавочным, што тут вясну ўжо дагукалiся, але неяк само сабою прыйшло да ўсiх жаданне таксама «гукнуць вясну», i «гукнулi» на ўскрайку цудоўнага сасняку легендарнай зямлi, што недалёка ад помнiка славутым братам Цубам. Нарэшце апынулiся на краi гукальнага поля», даволi шырокага i святочнага. Раскiнулася яно, прымыкаючы да шашы, на некалькiх дзесятках гектараў, можа, на адлегласцi якiх трох кiламетраў ад Жыткавiч, i зноў вярнула ўсiх да свята.
Цэнтральная вулiца i плошча, як нацягнутая цецiва лука, стрымлiвала няў-рымслiвыя гурты аўтэнтычных калектываў раённай самадзейнасцi. Вазы былi шыкоўна расквечаныя строямi гуртоў. А строi гэтыя з'явiлiся адбiткам шматвякавога мясцовага ўмельства майстрыц i майстроў. Можна сказаць, што кожная веска мела свой каларыт, сваю гаму колераў i душэўнага настрою. Гэтая адметнасць знешняга i ўнутранага складу ўсё ж злiвалася ў цэльную фандыёзную карцiну сiмпатычнага Палесся з адметным тварам Жыткаўшчыны. I глядзелася яна вясёлай, ласкавай, тэмпераментнай, маладжавай, задорнай, iскрыстай
Агульная ўзбуджанасць людскога настрою перадалася ўся-му наваколю. У яго святочнай атмасферы мы з прыемнасцю сустрэлi прыехаўшых сюды раней Анатоля Сабалеўскага, Нiну Загорскую, Уладзiмiра Крука i Мiколу Макарцова — галоўнага рэжысёра гэтага свята. Яны разам з раённым кiраўнiцтвам апошнi раз абыходзiлi тэатральна-аматарскае войска, гатовае ў секунду рушыць да «гукальнага поля».
Святочная працэсiя расцягнулася на добры кiламетр. I ўся гэтая афамадзiна спявала або прыпявала, iфала, танцавала. А ўсё перасыпалася жартамi, смехам, воклiчамi. У такой атмасферы можна не заўважыць i некалькiх кiламетраў ходу. Але «галава» калоны паволi паварочвала на «гукальнае поле». Там яе ўзначалiўса сваей пеўчай свiтай iерэй айцец Леанiд, настаяцель Свята-Троiцкай царквы. Ен па-майстэрску адпраўляў царкоўны рытуал, ведучы калону па намечаным маршруце да цэнтральнага месца «гукання вясны». Спачатку да паўсмерцi напалохалi чародку авечак, якiя немаведама адкуль узялiся тут i з актыўным бляяннем кiдалiся ў розныя бакi, дратуючы маладую траву. Ад авечак эстафету прыняла карова, каля якой завi-хаўся ў пастухоўскiх строях не слабы мужчына, але ледзьве ўтрымлiваў яе на вяроўцы. Пазней высветлiлася, што ўсё гэта рабiлася па рытуале Гукання вясны. Карова, цi то ад перапуду, цi ад радасцi, што людзi запрасiлi яе адну ад усёй шматчароднай раднi на гэтакае важнае свята, сустракаючы калону, зычна i з нейкiм надрывам пасылала ў нябёсны блакiт свае магутнае «му». Грэшнай справай мне падумалася.- «Цi не да бугая гэтае рыканне. Усё ж такi вясна». А можа, i карова ад такой да сябе ўвагi пераўвасобiлася ў «гукальнiцу вясны» i з захапленнем дэ-манстарвала прынародна свой артыстычны парыў. Хто яго ведае, мо, яно так i было. Даўно ўжо вядома, што там, дзе свята ладзiць Мiкола Макарцоу, як правiла, у артыстах ходзяць не толькi людзi, але i козы, конi, авечкi, каровы. Усё гэта гарманiч-на завязваецца ў святочны вузел цi вузлы i стварае непаўторны святочны каларыт i настрой. Так было i на Жыткавiцкiм Гуканнi вясны.