Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Января 2014 в 01:46, контрольная работа
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі – выдатны прадстаўнік беларускай гістарыяграфіі канца 19 – пачатку 20 ст. Яго неардынарная асоба і творчая спадчына не аднаразова станавіліся зачэпкай для выяўлення палярных гістарыяграфічных і палітычных ацэнак і версій. М.В. Доўнар-Запольскі таленавіты вучоны, грамадскі, дзяржаўны і палітычны дзеяч, арганізатар навукі і адукацыі, педагог, эканаміст, этнограф. Ён належыць да таго пакалення дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння, якому выпаў вельмі не просты, можна сказать нават трагічны лёс.
Не ладзілася
і асабістае жыццё М.Доўнар-
Наталля Ільінічна збліжаецца з бальшавіком У.П.Затонскім (1888 - 1938), які ў той час працаваў асістэнтам ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. У.Затонскі пачынае аказваць ўсё большы ўплыў на сыноў М.Доўнар-Запольскага Усевалада і Вячаслава. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917г. на мітынгаг яны выступаюць з асуджэннем свайго бацькі, “буржуазнага” прафесара, называюць яго ворагам пралетарыяту, чарначоценцам, рэакцыянерам. М.Доўнар-Запольскі вельмі балюча перажываў гэта. Старэйшы сын Усевалад займае віднае месца сярод кіеўскіх бальшавікоў, актыўна ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне, памёр ці быў забіты ў верасні 1919г. і пахавалі ў Гомелі. Малодшы – Вячаслаў – таксама быў на баку чырвоных, па адных з вестак памёр ад тыфу вясной 1919г., па іншых – быў забіты ў 1920г. Іх імя было ўшанавана ў назве вуліцы, партыйнай школы і сярэдняй школы ў Кіеве. Дачка Ірына захоўвала з бацькам добразычлівыя адносіны. Яна была замужам за стрыечным братам Віктарам, нарадзіла хлопчыка Юрыя, які памёр маленькім. Другі раз выйшла замуж за Міхася Савіцкага. Яны мелі сына Валерыя, які стаў доктарам юрыдычных навук СССР. Іх нашчадкі цяпер жывуць у Маскве, падтрымліваюць сувязі з беларускімі навукоўцамі.
Нягледзячы на ўсе перыпетыі бурнага 1917г., моцны характар М.Доўнар-Запольскага і імкненне да самарэалізацыі перамагаюць. Яго дзейнасць накіравана на стварэнне Кіеўскагаархеалагічнага інстытута (КАІ). 30 жніўня 1917г. быў атрыманы дазвол Міністэрства народнай асветы на яго адкрыццё, а 27 кастрычніка 1917г. на першым арганізацыйным пасяджэнні членаў-заснавальнікаў КАІ М.Доўнар-Запольскі абіраецца яго дырэктарам і працуе на гэтай пасадзе да 3 красавіка 1919г. КАІ сіаў першай на Украіне вышэйшай навучальнай установай для падрыхтоўкі археолагаў, архівістаў, музейных і бібліятэчных работнікаў.
1917 – 1920гг. не
былі асабліва плённымі для
навуковай дзейнасці М.Доўнар-
У 1920г. М.Доўнар-Запольскі пакідае Кіеў, каля 2 гадоў працуе у Харкаўскім універсітэце і Інстытуце народнай гаспадаркі, з’яўляецца кансультанатм Наркамата знешняга гандлю Украіны, а затым у 1922 пераяджае ў Баку. Сюды ж перавозіць і сваю багатую бібліятэку. Працуе прафесарам і першым прарэктарам Азербайджанскага універсітэта, прафесарам Політэхнічнага інстытута, начальнікам Упраўлення прамысловасці і гандлю Наркамата прамгандлю Азербайджанскай ССР, стварае сельскагаспадарчы і гандлёва-прамысловы музей Азербайджана. У той час ён актыўна працуе над праблемамі новай эканамічнай палітыкі, даследуе механізмы рыначнай эканомікі і цэнаўтварэння, пытанні знешне-эканамічных сувязей, банкаўскай справы. Вынікам з’яўляюцца артыкулы: “Администрирование в условиях НЭПа”, “Внешняя торговля РСФСР в 1921 году”, “К вопросам регулирования торговли”, “К вопросам томоженной политики”, “Конъюктура мирового рынка”, “Орудия сбережения”, “Торгово-промышленный музей” (1923) і інш.
Уладкоўваецца і асабістае жыццё. У снежні 1922г. М.Доўнар-Запольскі ўзяў ужо трэці шлюб, на гэты раз з Надзеяй Маркіянаўнай Федаровіч, якая была маладзей за мужа на 27 гадоў. Дзяцей у іх не было. Н.Доўнар-Запольская пакінула мемуары аб падзеях на Украіне ў пачатку 1920-х гадоў і аб сумесным жыцці з М.Доўнар-Запольскім.
М.Доўнар-Запольскі ўважліва сочыць за падзеямі роднай Беларусі, дзе ўсё большыя тэмпы набірае беларусізацыя. Здзяйсняецца і адна з даўніх яго мар: у 1921г адкрываецца Беларускі дзяржаўны універсітэт. Рэктар універсітэта У.І.Пічэта, вучань М.Доўнар-Запольскага, запрашае яго пераехаць у Мінск. М.Доўнар-Запольскі адказвае, што добра ўсведамляе свій абавязак быць у Мінску, лае не дазваляе здароўе. Абставіны, у якіх адбывалася запрашэнне М.Доўнар-Запольскага ў Мінск, яго праца ў БДУ, напружаныя адносіны з дзяржаўным і партыйным кіраўніцтвам БССР і рэктарам БДУ У.І.Пічэтам, а таксама ад’езд яго ў Маскву і падзеі апошніх гадоў жыцця прасочваюць у сваіх працах Р.Платонаў і А. Яноўскі.
Летам 1925г. кіраўніцтва Наркамата асветы БССР накіравала запрашэнне М.Доўнар-Запольскаму пераехаць у Мінск для працы ў БДУ, а таксама паведаміла аб намерах выдаць яго кнігу «История Белоруссии» і набыць яго бібліятэку. Канчатковыя перамовы вялі наркам асветы і адначасова старшыня Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) У.Ігнатоўскі намеснік наркама асветы (з лютага 1926г. наркам) А.Баліцкі. М.Доўнар-Запольскі даў згоду, ў ліпені ўрад БССР выдзеліў сродкі на пераезд, і з 1 кастрычніка 1925г. ён пачаў працаваць прафесарам кафедры гісторыі Беларусі на педагагічным факультэце і прафесарам кафедры народнай гаспадаркі Расіі на факультэце права і гаспадаркі БДУ.
Адначасова з 1 жніўня М.Доўнар-Запольскі ўзначаліў створаную ў пачатку 1925 г. гісторыка-археаграфічную камісію Інбелкульат і быў прызначаны членам эканамічнай секцыі Дзяржплана БССР, а з верасня 1925г. узначаліў створаны пры Дзяржплане рэдакцыйна-выдавецкі савет. Пад кантролем савета выдаваўся часопіс “Советское строительство”, які не без удзелу М.Доўнар-Запольскага пачаў выходзіць на беларускай мове пад назвай “Сацыялістычнае будаўніцтва”. З пачатку 1926г. пад рэдакцыяй М.Доўнар-Запольскага пачаў выдавацца штотыднёвік “Народное хозяйство БССР”. У лютым 1926г. ён прымае удзел у рабоце Першага Усебеларускага краязнаўчага з’езда.
М.Доўнар-Запольскі працаваў ў Беларусі практычна адзін год. Аднак можна ттолькі здзіўляцца , колькі было зроблена. Ён падрыхтаваў грунтоўную працу “Народное хозяйство Белоруссии 1861 – 1914 гг.”, вялікі разддзел “Белорусская ССР и Западная область РСФСР” для кнігі “Экономическая география СССР”, надрукаваў шэраг арьыкулаў у перыядычных выданнях.
У Мінску ён завяршае працу над “Историей Белоруссии”, якая ахоплівае перыяд ад старажытнасці да станаўлення савецкага ладу. Па глыбіні вывучэння праблем беларускага мінулага яна не мела сабе роўных.
Пачынаецца ціск партыйных органаў на М.Доўнар-Запольскага. Яго дзейнасць абмяркоўвалася на пасэджэннях Бюро і сакратарыята ЦК КП(б)Б. Пачалося шальмаванне вядомага вучонага на розных сходах і ў перыядычным друку. Не заладзіліся і асабістыя адносіны М.Доўнар-Запольскага з рэктарам БДУ У.І.Пічэтам, які таксама прыклаў руку да “выдання” яго з БССР. У верасні 1926г. М.Доўнар-Запольскі пад прымусам ЦК КП(б)Б і органаў НКУС назаўсёды пакідае родную Беларусь. “Для Міці гэта трагедыя. Баюся за яго душэўную раўнавагу”, - адзначала ў сваім дзённіку Н.Доўнар-Запольская. Сям’я пераяджан ў Маскву, дзе вядома вучоны працуе прафесарам Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі, выкладчыкам у Інстытуце народнай гаспадаркі імя Г.В.Пляханава, правадзейным членам Інстытута гісторыі АН СССР.
Вельмі цяжкім, фактычна
трагічным быў для М.Доўнар-
30 верасня 1934г. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі памёр, але бічаванне яго і іншых “нацдэмаў”, многія з якіх загінулі у ГУЛАГу, працягвалася яшчэ дзесяцігоддзі. Пасля смерці М.Доўнар-Запольскага яго архіў забраў адзін з кіеўскіх вучняў, але хутка ён сам быў арыштаваны, і архіў, верагодна, загінуў. Загінула і большасць яго велізарнай бібліятэкі, частку якой – 11000 тамоў – ён перадаў Інбелкульту, калі на заўсёды апкінуў Мінск, куды ён так імкнуўся, але не сустрэў тут шчаслівай долі.
Творчая спадчына
М.Доўнар-Запольскага
М.Доўнар-Запольскі адзін з першых пачаў вывучаць гісторыю Беларусі ў якасці ассобнага аб’екта навуковага даследавання, заклаў тым самым падмурак для стварэння беларускай нацыянальнай школы гісторыкаў і нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Ён выдатна спалучаў у сябе талент вучонага, патрыятызм і інтэрнацыяналізм, заўсёды знаходзіўся сярод тых, хто быў непахісна перакананы ў неабходнасці і магчымасці нацыянальнага адраджэння. Нягледзячы на шматлікія перашкоды, Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі зрабіў вельсі шмат, каб наблізіць гэты доўгачаканы час. Вельмі неабходна напісанне навуковай біяграфііславутага вучонага, перавыдаванне яго навуковых прац, прысвечаных гісторыі і культуры Беларусі. Ёсць усе падставы лічыць, што “доўнаразнаўства” ўжо пусціла глыбокія карані ў Беларусі, Расіі, на Украіне і будзе паспяхова развівацца ў XXI стагоддзі.
Літаратура: