Асноўныя тэндэнцыі развіцця права на Беларусі ў 1990-я гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Мая 2013 в 21:50, контрольная работа

Краткое описание

У 1990-я гг. права, як рэгулятар грамадскіх адносінаў стала выкарыстоўвацца ў Рэспубліцы Беларусь значна паўней і аператыўней. Сучасная прававая сістэма краіны з’яўляеццы вынікам перапрацоўкі прававых нормаў былога СССР, якая пачалася ў пачатку 90-х гг. ХХ ст. і прадаўжаецца да сенняшніх дзен. За перыяд 1990-х гадоў была праведзена значная праца па кадыфікацыі і структурызацыі прававых нормаў ў розных галінах. Для гэтага выкарыстоўваліся крыніцы права, як краін СНД, так і міжнародныя нарматыўна-прававыя акты.
Я лічу, што дадзенае пытанне на сённяшні дзень вывучана недастаткова. На маю думку, гэта менавіта так таму, што прайшло вельмі мала часу для таго, каб рабіць вынікі па выкарыстанню сучаснай прававой сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь. Але, несумненна, што дадзеная праблема павінна вывучацца ў большым аб’еме, таму што гэта дазволіць сістэматызваць прававыя рэформы ў дзяржаве і не дапусціць памылак мінулых гадоў.

Содержание

УВОДЗІНЫ 3
1. АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў XVI (ПА СТАТУТАХ) 5
2. РАЗВІЦЦЁ ПРАВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У 1990-Я ГАДЫ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ГРАМАДЗЯНСКАГА, КРЫМІНАЛЬНАГА, ЗЯМЕЛЬНАГА, ЭКАЛАГІЧНАГА, КРЫМІНАЛЬНА-ПРАЦЭСУАЛЬНАГА, ГРАМАДЗЯНСКА-ПРАЦЭСУАЛЬНАГА І ІНШЫХ ГАЛІН ПРАВА). 13
2.1.Асноўныя тэндэнцыі развіцця права на Беларусі ў 1990-я гг. 13
2.2.Грамадзянкае і памежныя з ім галіны права. 15
2.3.Крымінальнае права і працэс. 18
ЗАКЛЮЧЭННЕ 22
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 24

Вложенные файлы: 1 файл

ИГиПБ.docx

— 41.04 Кб (Скачать файл)

Найбольш важныя з вышэй указаных кодэксаў (Грамадлянкі, Крымінальны), заснаваны на мадэльным  заканадаўстве, усхваленым Міжпарламентскай асаблеяй дзяржаў-удзельнікаў СНД.(3)

На рэферэндуме  ў лістападзе 1996 г. пераважная большасць  насельніцтва прагаласавала за суперпрэзідэнцкую  рэспубліку, забарону куплі-продажу  зямлі, за захаванне смяротнага пакарання, супраць абрання мясцовых адміністрацый  прамым галасаваннем. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. адзіная з найноўшых  законаў прадугледжвае інтытут  водзыва Парламенту.(3)

Асноўнымі крыніцамі  права ў Беларусі з’яўляюцца законы і іншыя нарматыўныя прававыя акты. У галаве іерархіі стаіць Кантытуцыя, далей ідуць законы Парламенте, дэкрэты  прынятыя Прэзідэнтам у парадку  дэлегіраванага або надзвычайнага  заканадаўства; указы Прэзідэнта, пастановы  Урада, падзаконныя акты міністэрстваў  і ведамстваў, Нацыянальнага Банку, акты рэгіянальных прадстаўнічых і  выканаўчых органаў, органаў мясцовага  кіравання і самакіравання.(3)

Судзебны прэцэдзент не з’яўляецца крыніцай права. Але  раз’ясненні Пленума Вярхоўнага Суда па пытаннях прымянення заканадаўства з’яўляюцца абавясковымі для судоў, іншых органаў для якіх прымяняецца закон “Аб судаўстройстве і статуце суддзяў ў Рэспубліцы Беларусь”. Такое ж значэнне для гаспадарчых судоў маюць пастановы Пленума Вышэйшага гаспадарчага суда.

У развіцца права  у 90-х гг. ХХ ст. можна выдзеліць 3 асноўныя тэндэнцыі: інтэнсіўнае аднаўленне тякучага заканадаўства з мэтай  яго прыстасавання да новых умоў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага  жыцця рэспублікі; кадыфікацыя права  і прывядзенне нормаў нацыянальнага права у адпаведнасць з нормамі міжнароднага права. (2, 153)

Важнымі крыніцамі  права з’яўляюцца міжнародныя-прававыя акты і дактрына.  Сярод магчымых крыніц права канстытуцыя называе  таксама акты міждзяржаўных утварэнняў, у якія уваходзіць Рэспубліка Беларусь.

2.2.Грамадзянкае і памежныя з ім галіны права.

 

Сучаснае грамадзянскае  права Беларусі сфарміравалася ў  выніку палітычных і эканамічных  рэформаў 1990-х гг. Асновы грамадзянска-прававых і гаспадарчых адносінаў устаноўлены  ў арт.13 Канстытуцыі 1994 г. Уласнасць  можа быць дзяржаўнай і прыватнай.

Карэнная рэформа  грамадзянкага заканадаўствав, якая праводзілася з пач. 1990-х гг., уступіла ў заключную стадыю з прыняццем  новага Грамадзянкага кодэксу Рэспублікі Беларусь ад 1998 г. У яго аснову пакладзен  садэльны Грамадзянскі кодекс, зацверджаны  Міжпарламентскай асамблеяй дзярждаў-удзельніц  СНД. Гэта перадумовіла высокую ступень  падабенства беларускага і расейскага грамадзянскіх кодэксаў.

Кодэкс рэгулюе  ўсе маемасныя адносіны, у тым ліку и звязаныя з  гаспадарчым абаротам. Прыняцце Грамадзянскага кодэксу  у такой рэдакцыі паклала канец спрэчкам аб дуалізме прыватнага права ў Рэспубліцы Беларусь, аб магчымасці прыняцця адначасова двух кодэксаў  - грамадзянскага і гандзевага (прадпрымальніцкага і гаспадарчага).

У 1990-я гг. у Беларусі прынята абшырнае заканадаўства, якое складае прававую базу для прадпрымальніцкай дзейнасці, ў тым лікуі і законы "Аб банках и банкаўскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" ад 14 снежня 1990 г.; "Аб інвестытацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" ад 25 мая 1991 г.; "Аб замежных інвістыцыях на тэррыторыі Рэспублікі Беларусь" ад 14 лістапада 1991 г.; "Аб таварных біржах" ад 13 сакавіка 1992 г.; "Аб акцыянерных таварыствах, таварыствах з абмежаванай адказнасцю і таварыствах з дадатковай адказнацю" ад 9 снежня 1992 г.; "Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі" ад 10 снежня 1992 г.; "Аб каштоўных паперах і фондавых біржах" ад 12 сакавіка 1993 г.; "Аб аудытарскай дзейнасці" ад 8 катрычніка 1994 г.; "Аб рэкламе" ад 18 лютага 1997 г.; "Аб цэнаутварэнні" ад 10 мая 1999 г.

Эканамічныя рэформы  ў Беларусі уключаюць і правядзенны  прыватызацыі. Яе прававую базу складаюць  законы "Аб раздзяржаўленні і  прыватызацыі дзяржаўнай маемасці ў  Рэспубліцы Беларусь" ад 19 студзеня 1993 г.; "Аб імянных прыватызацыйных чэках ў Рэспублікі Беларусь" ад 7 ліпеня 1993г.

Адносіны інтэлектуальнай  маемасці рэгулююць ГК, аконы "Аб таварных знаках и знаках аблугоўвання" ад 5 лютага 1993 г.; "Аб патэнтах на прамысловыя  узоры" ад 5 лютага 1993 г.; "Аб аўтарскім  праве и памежных правах" от 16 мая 1996 г.; "Аб патэнтах на вынаходніцтвы  і  карысныя маделі" от 8 ліпеня 1997 г.

Зямельныя адносіны ў Беларусі рэгулююцца Кодексам аб зямлі ад 4 студзеня 1999 г. Згодна Кодэксу  ўласнасць на зямлю існуе ў  дзяржаўнай і прыватнай формах. Землі  сельскагаспадарчага прызначэння  знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы. Купля-продаж прыватнай зямлі на Беларусі забарронены.

Асноўнай крыніцай сямейнага права з’яўляецца новы Кодэкс Рэспублікі Беларусь Аб шлюбе  і сям’і  прыняты 9 ліпеня 1999 г.  

Працоўнае права  Беларусі засноўвалася на новым Працоўным  Кодэксе, які быў прыняты 26 чэрвеня 1999 г. і законах "Аб занятасці насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь" ад 30 мая 1991 г.; "Аб прафесіных саюзах" от 22 красавіка 1992 г. і інш.

Не гледзячы на прагрэсіўнасць праведзеных рэформаў, у той жа час працоўнае права  на Беларусі захоўвае элементы сацыялістычных канцэпцый працоўных адносінаў. Згодна арт.13 Канстытуцыі дзяржава гарантуе працоўным права прымаць удзел у кіраванні прадрыемтствамі, арганізацыямі і установамі з мэтай павышэння эфекыўнасці іх працы і паляпшэння сацыяльна-эканамічнага узроўня жыцця.

Спецыфічныя паўнамоцтвы  ў рэгуляванні працоўных канфліктаў на Беларусі належаць Прэзідэнту Рэспублікі, які па Канстытуцыі (арт.64) у выпадках прадугледжанных заканадаўствам можа адкласці правядзенне забастоўкі ці прыпыніць яе, але не больш, чым  на трохмесячны перыяд.

Значнае развіцце на Беларусі атрымала і экалагічнае  права. Прыняты законы “Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе” ад 18 чарвеня 1993 г.; "Аб  асоба абараняемых  прыродных тэррыторыях и аб’ектах" ад 20 кастрычніка 1994 г. і інш.

Беларусь з’яўляецца адной з нешматлікіх краін  СНД, якая прыняла новы Грамадзянска-працэсуальны кодэкс (11 студзеня 1999 г.). У грамадзянскім  працэсе захоўваюцца 3 інстанцыі: першая, касацыйная і наглядная. Асобныя  раздзелы Кодэкса прысвечаны выканаўчаму  справаводству і міжнароднаму грамадзянскаму працэсу. Судаводства па гаспадарчым  спрэчкам рэгулюе Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 1998г.

2.3.Крымінальнае права і працэс.

 

Крымінальнае  права Беларусі развіваецца ў  цеснай сувязі з заканадаўствам Расіі  і іншых краін СНД.

9 чэрвеня 1999 г.  КК 1960 г., які дзейнічаў са шматлікімі  змяненнямі і дапаўненнямі, заменены  новым Крымінальным кодэксам  Рэспублікі  Беларусь, падрыхтаваным  на аснове Мадэльнага  Крымінальнага  кодэкса для дзяржаў удзельніц  СНД, усхавленага Міжпарламенцкай  асамблейя.

КК РБ з’яўляецца адзіным крымінальным законам, які  дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Новыя законы, якія прадугледжваюць  крымінальную адказнаць, падлягаюць уключэнню  ў КК.

Злачынствы ў  заежнасці ад характара і ступені  грамадскай небяспекі падзяляюцца  на злачынствы , якія не прадстаўляюць  вялікай грамадскай небяспекі, меньш  цяжкія, цяжкія і асабіста цяжкія (п.1 арт.12).

На думку міжнародных  назіральнікаў, крымінальная палітыка Беларусі працягвае насіць карацельны характар. Колькасць арыштаваныі і прыгавораных да пазбаўлення свабоды расце больш хуткімі тэмпамі, чым злачыннаць.

Заканадаўства па барацьбе са злачыннасцю уключае  законы “Аб аператыўна-пашуковай  дзейнасці” ад 12 лістапада 1992 г., “Аб  барацьбе са злачынствамі ў галіне эканомікі і з карупцыяй" ад 15 чэрвеня 1993 г.; "Аб марах барацьбы з арганізаванай зачыннацью і карупцыяй" ад 26 чэрвеня 1997 г.

Крымінальны працэс на Беларусі регулюецца КПК 1999 г., заменившим КПК 1960 г. Згодна Канстытуцыі справы ў судах разглядаюцца калегіяльна, а ў прадугледжанных законам выпадках – асабіста суддзямі (арт. 113). Разбор спраў вва ўсіх судах адкрыты. Правасуддзе ажыццяўляецца на аснове спаборства і роўнасці бакоў у працэсе.

У першапачатковым  варыянце КПК 1999 г. была прадугледжана  самастойны раздзел, які рэгламентаваў  вытворчасць з удзелам прысяжных  засядацеляў, аднак Законам ад 11 мая 2000г. гэта форма суда была поўнасцю выключана, у сувязі з тым, што  Парламент не пераадолеў вета Прэзідэнта. Такім чынам, увядзенне ў прававую сістэму Беларусі інстытута суда прысяжных, якое дэкларавалася яшчэ ў 1993 г., не адбылося.

З пачатку 1990-х  гг. в крымінальна-працэсуальнае  заканадаўства Беларусі, як і іншых  былых саецкіх рэспублік, уносяцца некаторыя дэмакратычныя змены, накіраваныя на ўсіленне прававых гарантый асобы. У прыватнасці, некалькі пашыраны магчымасці для атрымання юрыдычнай  дапамогі ў крымінальным працэсе. Згодна з Законам аб адвакатуры 1993г. затрыманаму, арыштаванаму, асуджанаму забяспечваюцца неабходныя умовы для сустрэч  і кансультацый з адвакатам з  захаваннем поўнай іх канфедэнцыяльнасці.

2.4.Судовая сістэма.

Згодна арт.109 Канстытуцыі сістэма судоў у  Беларусі будуецца па прынцыпах тэрытарыяльнасці і спецыялізацыі. Утварэнне надзвычайных судоў забараняецца. (3)

Асноўны Закон  замацаваў канстытуцыйныя асновы судова-прававой рэформы. Да іх перш за ўсё неабходна  аднесці юрыдычнае аддзяленне судовай  улады ад заканадаўчай і выканаўчай; абарону судоў ад уплыву палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў; ажыццяўленне судовай улады толькі судом; прызнанне правоў грамадзяніна на разгляд яго справы кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом  ва ўстаноўленыя законам тэрміны; замацаванне  прэзумпцыі невінаватасці, спаборнасці  і роўнасці старон у працэсе; вызначэнне асноўнага прынцыпу прававога статусу  суддзяў (незалежнасць, незмяняльнасць, недатыкальнасць, забарона займацца прадпрымальніцтвам, выконваць іншую аплачваемую  работу, акрамя выкладчыцкай і навукова-даследчай  і г.д.). У артыкуле 112 Асноўнага  Закона падкрэсліваецца, што суды ажыццяўляюць правасуддзе на аснове Канстытуцыі  і прынятых у адпаведнасці з ёю іншых нарматыўных актаў, гэта значыць, што суды падпарадкоўваюцца толькі закону.

У адпаведнасці з Асноўным Законам у судовую  сістэму рэспублікі ўключаецца і  Канстытуцыйны суд (арт. 116). ІПэсць суддзяў  назначаюцца Прэзідэнтам Беларусі, шэсць выбіраюцца Саветам Рэспублікі. Старшыня Канстытуцыйнага суда назначаецца  Прэзідэнтам са згоды Савета Рэспублікі. Канстытуцыйны суд прызваны забяспечваць адпаведнасць законаў, іншых нарматыўных  актаў Канстытуцыі і міжнародна-прававым абавязацельствам рэспублікі.

У разглядаемы  перыяд суды і органы расследавання  Рэспублікі Беларусь ажьшцяўляюць сваю дзейнасць на мяжы магчымага. У некаторых  следчых органаў унутраных спраў  адначасова знаходзіцца ў вытворчасці  да 60 крымінальных спраў. На аднаго народнага  суддзю прыпадае штомесячна звыш 50 спраў  і матэрыялаў. Пры гэтым колькасць  супрацоўнікаў праваахоўных органаў  і судоў у рэспубліцы не адпавядае  рэальным грамадскім патрэбнасцям. Так, напрыклад, паводле даных на 1997 г. у Беларусі працуюць у якасці суддзяў  судоў агульнай юрысдыкцыі — 761, следчых  органаў унутраных спраў —  болып за 2 тыс, следчых пракурату-ры — 369, следчых органаў дзяржбяспекі — 50, адвакатаў — больш за 1 тыс. На 1 млн насельнштва ў нашай  дзяржаве прыходзіцца ў 2,5 — 3 разы менш суддзяў, чым у развітых краінах  з аналагічнай сістэмай права, прычым трэба мець на ўвазе іх непараўнальна  больш высокую арганізацыйна-тэхнічную  аснашчанасць і значна болып высокі сацыяльны статус. [1, c. 303]

Такім чынам, Асноўны  Закон Рэспублікі Беларусь замацаваў  канстытуцыйныя асновы арганізацыі  і дзейнасці судоў, а намечаная  судова-прававая рэформа, павінна разглядацца  як неад'емная частка агульнай рэформы  дзяржаўнага апарату, якая ажыццяўляецца  з улікам патрабаванняў падзелу  ўлад. [1, c. 301] 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Кароткі агляд найбольш важных нормау цывільнага права дазваляе сцвяржаць, што к канцу XVI ст. на Беларусі склаліся неабходныя сацыяльна-эканамічныя і прававыя умовы усталявання пачаткау новага буржуазнага права, якія аказалі уплыу на развіццё грамадска-прававых ідэй і прававой культуры.

На развіцце права  у 1990-я гг. аказалі ўплыў працэсы, якія адбываліся ў эканомічнай, сацыяльнай сферах і палітыцы не толькі рэспублікі, але і СНД, а таксама ў краінах  далекага замежжа. Пры прававым рэгуляванні  розных галін грамадскага і дзяржаўнага  жыцця ў краіне, улічваліся накоплены  на дадзены перыяд чалавечай цывілізацыяй міравы вопыт , прымаліся да увагі  і нормы міжнароднага права.

У той жа час  прававое развіцце Беларусі ў некаторых  адносінах ідзе у разрэз з кіруючымі  ва Усходняй Еўропе і многіх іншых  краінах з ліберальна-дэмакратычнымі тэндэнцыямі. Насельніцва рэспублікі традыцыйна падтрымлівае акія каштоўнасці  і падыходы, як моцная дзяржава і  яго актыўная роля ў рэгуляванні  эканамічных працэсаў, прыярытэт  грамадскіх інтарэсаў над індывідуальнымі.

У развіцца права  у 90-х гг. ХХ ст. можна выдзеліць 3 асноўныя тэндэнцыі: інтэнсіўнае аднаўленне тякучага заканадаўства з мэтай  яго прыстасавання да новых умоў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага  жыцця рэспублікі; кадыфікацыя права  і прывядзенне нормаў нацыянальнага  права у адпавведнасць з нормамі  міжнароднага права.

Такім чынам, права  на Беларусі інтэнсіўна аднаўляецца, развіваецца, выкарыстоўваючы больш шырокае  кола крыніц: бягучае нацыянальнае заканадаўства, мадэльныя кодэксы СНД, міжнародныя прававыя акты.

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

    1. Т.І. Доунар “Развіццё асноуных інстытутау грамадзянскга і крымінальнага права Беларусі у XV-XVI стагоддзях” Мінск 2000г.  
    2. Я.А. Юхо “Крыніцы беларуска-літоускага права” Мінск 1991г.
    3. Я.А. Юхо “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” частка 1 Мінск 2000г.
    4. А.Ф. Вішнеўскі “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” – Мн.: 2000. – 319с.
    5. И.Н. Кузнецов, В.А. Шелкопляс «История государства и права Беларуси» - Мн.: 2004. – 320с.
    6. Правовые системы стран мира: Энциклопедический справочник http://kommentarii.org/strani_mira_eciklopediy/balarus.html

Информация о работе Асноўныя тэндэнцыі развіцця права на Беларусі ў 1990-я гг