Баявая дзейнасць падпольшчыкаў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Января 2014 в 18:14, реферат

Краткое описание

Мэта гэтага рэферата – вызначыць ролю дзейнасці беларускіх падпольшчыкаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Пастаўленыя задачы: прасачыць пры якіх умовах зараджалася падпольная барацьба, як яна ўзмацнялася; вызначыць які яна насіла характар; адзначыць вялізарнасць вынікаў дзейнасці падпольшчыкаў; падкрэсліць самаахвярнасць, патрыятызм, мужнасць падпольшчыкаў і ўсяго беларускага народа.

Вложенные файлы: 1 файл

Реф.docx

— 36.39 Кб (Скачать файл)

Важная роля ў разгортванні антыфашысцкага руху ў Брэсцкай вобласці належала створанаму ў маі 1942 г. па ініцыятыве былых членаў КПЗБ I.П.Урбановіча, М.Е.Крыштафовіча, I.I.Жыжкі «Камітэту барацьбы з  нямецкімі акупантамі». Камітэт  не абмяжоўваў сваю дзейнасць толькі раёнамі Брэсцкай вобласці, а распаўсюджваў  уплыў на шэраг раёнаў Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей. Ён меў пішучыя машынкі, сваю нелегальную друкарню. У ліпені 1942 г. друкарня распачала работу – выдавала адозвы, звароты, зводкі Саўінфармбюро і інш.

У Гомелі актыўную барацьбу з ворагам  вялі падпольныя групы на чыгуначным вузле, паравоза-вагонарамонтным заводзе, лесакамбінаце, гарадской электрастанцыі, іншых прадпрыемствах горада – усяго  больш за 400 чалавек. Іх дзейнасцю  кіраваў аператыўны цэнтр у складзе  Ц.С.Барадзіна, I.Б.Шылава, Р.I.Цімафеенкі. 8 мая 1942 г. у час падрыхтоўкі падрыву  гарадской электрастанцыі гэтыя  асобы і дзесяткі іншых актыўных падпольшчыкаў былі схоплены разведвальна-карнай службай ворага.

Вясною 1942 г. каля 40 груп Магілёва (больш  за 400 чалавек) аб’ядналіся ў падпольную арганізацыю «Камітэт садзейнічання  Чырвонай Арміі», якую ўзначальваў  мясцовы настаўнік К.Ю.Мэтэ. Камітэт  каардынаваў дзейнасць групы  чыгуначнікаў, настаўнікаў, рабочых  хлебазавода, аўтарамонтнага завода, фабрыкі  штучнага шоўку, работнікаў абласной бальніцы, былых ваеннаслужбоўцаў і іншых. Дзякуючы пільнасці, надзейнай канспірацыі  і ўдалай структуры арганізацыі  магілёўскаму падполлю доўгі час  удавалася пазбягаць масавых  правалаў і арыштаў. Летам 1942 г. яны знішчылі варожы штаб і 5легкавых аўтамашын.

У жніўні 1942 г. фашысцкім катам удалося натрапіць на след падпольшчыкаў Брэста. Такі ж лёс напаткаў у верасні мінскіх падпольшчыкаў, у снежні і студзені – падпольшчыкаў Магілёва і іншых гарадоў. Большасць з арыштаваных закатавана, загінула ў канцлагерах, на шыбеніцах, у душагубках, расстраляна.

Мужна, з годнасцю савецкія патрыёты Д. А. Караткевіч, І. Х. Казлоў, Н. Я. Герасіменка і іншыя паводзілі сябе на допытах у фашысцкіх катавальнях. Яны і там знаходзілі сілы, каб працягваць барацьбу з ворагам.

На змену таварышам, якія загінулі, станавіліся новыя барацьбіты, на месцы разгромленых узнікалі новыя  арганізацыі. Падпольная барацьба разгортвалася  з новай сілай.

У канцы 1942 г. камуністычнае падполле ў гарадах і вёсках, нягледзячы на жорсткія ўдары ворага, працягвала ўмацоўвацца, пачалі стварацца больш заканспіраваныя групы, якія падтрымлівалі сувязь толькі з невялікім колам асоб і дзейнічалі пад кіраўніцтвам партыйных органаў ці партызанскіх атрадаў.

Паколькі з кожным месяцам пашыралася сетка партыйных і камсамольскіх  органаў, павялічвалася і колькасць упаўнаважаных, а гэта давала магчымасць далучаць да падпольнай дзейнасці новыя групы і ўсе большую колькасць савецкіх патрыётаў.

У Асіповічах у ноч на 30 ліпеня 1943 г. была здзейснена адна з самых буйных дыверсій другой сусветнай вайны. Адзін  з кіраўнікоў падполля камсамолец Фёдар  Крыловіч, падлажыў дзве магнітныя  міны пад эшалон з гаручым, які  павінен быў адысці ў бок Гомеля. Але партызаны пашкодзілі чыгунку, і эшалон быў пераведзены ў  парк, дзе ў гэты час знаходзілася яшчэ тры эшалоны з вогненебяспечнымі  грузамі. Праз некаторы час раздаліся  выбухі. Пажар перакінуўся на іншыя  эшалоны, нагружаныя ваеннай тэхнікай, боепрыпасамі і авіябомбамі. Амаль 10 гадзін немцы не маглі ліквідаваць  пажар, які суправаджаўся выбухамі авіябомб, снарадаў і мін. У выніку аперацыі былі поўнасцю знішчаны 4 эшалоны, у тым ліку адзін з танкамі  «тыгр», 31 цыстэрна з гаручым, 63 вагоны са снарадамі, авіябомбамі, мінамі.

Баявыя падпольныя групы праводзілі вялікую работу па арганізацыі выратавання  насельніцтва ад знішчэння і вывазу ў фашысцкае рабства. З лістапада 1943 г. да студзеня 1944 г. з горада і  яго ваколіц у партызанскую зону было выведзена 1050 сем’яў. Мінскія  падпольшчыкі ў час адступлення  захопнікаў з горада сачылі за мініраваннем прадпрыемстваў і будынкаў у горадзе.

Большасць членаў падпольных антыфашысцкіх  арганізацый актыўна ўдзельнічала ў баявых аперацыях партызанскіх атрадаў. Яны рабілі на дарогах завалы, спілоўвалі тэлеграфныя слупы, мініравалі дарогі і г. д.

Узброеная барацьба на акупаванай тэрыторыі  Беларусі ў 1944 г. набыла нябачны да гэтага часу размах і сілу, вялася выключна актыўна і мэтанакіравана, насіла манеўраны і наступальны характар. Брыгады і атрады к гэтаму часу выраслі, узмацнелі, набылі вопыт барацьбы, сталі лепей забяспечвацца з  Вялікай зямлі тэхнікай і боепрыпасамі.

Камуністычная партыя і яе падпольная арганізацыя, якія змагаліся за ўзмацненне ўсенароднай партызанскай барацьбы на тэрыторыі Беларусі, падтрымлівалі ў насельніцтва дух савецкага патрыятызму і пралетарскага інтэрнацыяналізму, клапатліва расцілі і развівалі яго любоў да сацыялістычнай Радзімы, яго еднасць і згуртаванасць, умацоўвалі братэрскую дружбу, як вялікую заваёву сацыялізму, як крыніцу поспехаў барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Камуністычная партыя Беларусі з’яднала ў падпольных арганізацыях і партызанскіх атрадах ураджэнцаў многіх раёнаў СССР – людзей больш як 70 нацыянальнасцей. Удзел у партызанскім і падпольным руху Беларусі сыноў і дачок розных нацыянальнасцей паказаў трываласць вялікага братэрства людзей, аб’яднаных незалежна ад іх нацыянальнай прыналежнасці агульнасцю класавых інтарэсаў і мэтаў.

Такім чынам, падполле мела усенародны характар. З пачатку і да канца свайго існавання (а праз яго за гады вайны прайшло звыш 70 тыс. чалавек) было цесна звязана з народнымі масамі, абапіралася на іх пастаянную падтрымку і канкрэтную дапамогу. У яго ўзнікненні і дзейнасці вялікую ролю адыгралі камуністы, што знаходзіліся ў варожым тыле і карысталіся даверам мясцовага насельніцтва. Сведчаннем гэтага з’яўляецца і той факт, што за тры гады варожай акупацыі ў партыю непасрэдна на акупаванай тэрыторыі Беларусі ўступіла звыш 12,5 тыс. патрыётаў.

Нягледзячы на раптоўнасць нападу акупантаў, бяззбройнасць большасці насельніцтва, адсутнасць неабходнай падрыхтоўкі, беларусы ўзнімаліся на абарону сваёй Радзімы. Гэта барацьба развівалася ў цяжкіх умовах фашысцкага акупацыйнага рэжыму – рэжыму драпежніцкага рабавання і разарэння захопленых раёнаў, масавага знішчэння савецкіх людзей, іх фізічнага і духоўнага зняволення.

Атрады і групы, якія пераадолелі  цяжкасці і выпрабаванні 1941 г., сталі  асновай для далейшага  разгортвання вайны за свабоду нашай Бацькаўшчыны. Гэта вайна не спынялася, пашыралася, ахопліваючы ўсё большую колькасць патрыётаў. Рэпрэсіі не маглі зламаць волю беларускага народа да барацьбы. На месцы тых, хто загінуў, прыходзілі новыя змагары. Рады партызан і падпольшчыкаў пастаянна пашыраліся. Іх дзеянні станавіліся ўсё больш актыўнымі і наносілі захопнікам адчувальныя страты.

Падпольшчыкі Беларусі сваёй дзейнасцю  дапамагалі савецкім вайсковым часцям і злучэнням. Важнае значэнне набылі баявыя аперацыі на камунікацыях нямецка-фашысцкіх  армій, іх разведвальная дзейнасць. Народныя мсціўцы зрывалі забеспячэнне фашысцкай арміі ўзбраеннем, боепрыпасамі, прадуктамі харчавання, перашкаджалі перадыслакацыі варожых войск.

Савецкі патрыятызм вытрымаў самую  суровую праверку ў тыле ворага. Наш народ усімі сродкамі вёў бязлітасную барацьбу з ненавіснымі яму захопнікамі, ён не прыняў «новы парадак», які сілай насаджаўся фашысцкімі акупантамі. Я лічу, нам неабходна помніць аб гэтым, каб вучыцца ў нашых продкаў патрыятызму і любві да нашай Радзімы.

Спіс літаратуры:

  1. І. С. Краўчанка, А. І. Залескі, У. А. Палуян, І. В. Пароцькін, А. А. Філімонаў, Э. Ф. Языковіч, “Гісторыя Беларускай ССР” у пяці тамах, том чацвёрты – Мінск, “Навука і тэхніка”, 1975 г. – 640 с.
  2. А. А. Каваленя, М. С. Сташкевіч, “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)” – Мінск, выдавецкі цэнтр БДУ, 2004 г. – 279 с.
  3. М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. І. Вышынскі і інш., “Нарысы гісторыі Беларусі” у 2-х  частках, частка другая – Мінск, Інстытут гісторыі АНБ, 1995 г. – 560 с.
  4. ВАВ // інтэрнэт-рэсурс: http://www.istoriya.org/vav/31-baratsba/79-padpolnaya-baratsba.html

 

 


Информация о работе Баявая дзейнасць падпольшчыкаў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны