Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – пачатак ХХ ст.).

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Февраля 2013 в 14:02, контрольная работа

Краткое описание

Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – пачатак ХХ ст.).

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Беларусі.doc

— 174.50 Кб (Скачать файл)

Дзейнасць тайных суполак, якія вылучалі патрабаванні нацыянальна-дэмакратычных пераўтварэнняў, нарастанне сялянскай антыфеадальнай барацьбы, апаска, што апошняя можа зліцца ў адзіную плынь з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам, прымусілі расійскі ўрад дзейнічаць больш рашуча. Ён пайшоў на сур'ёзны палітычны крок, вядомы пад назвай “разбор шляхты”. Меры былі накіраваны супраць дробнай шляхты, распаўсюджваль-ніка апазіцыйных настрояў. Сэнс іх заключаўся ў змяншэнні колькасці прывілеяванага саслоўя шляхам пераводу ў падатныя саслоўі асоб, якія не мелі дакументаў аб шляхецтве. Праверка шляхецтва пачалася яшчэ з 1772 г., але да 1830 – 1831 гг. вялася марудна. Паўстанне падштурхнула царскую адміністра-цыю да рашучых дзеянняў.

У адпаведнасці з указамі  ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не даказалі дакументамі свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні: яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэта катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатнае саслоўе – аднадворцаў у сельскай мясцовасці і "грамадзян заходніх губерняў" у гарадах. І першыя і другія абкладаліся асобным "падымным" падаткам і выконвалі паслабленую вайсковую павіннасць. Аднадворцы, што жылі на дзяржаўных землях, прыпісваліся да дзяржаўных сялян, на землях памешчыкаў –  да вольных людзей.

Царскі ўрад прыняў меры па далейшым пашырэнні рускага ўплыву на беларускіх землях. 29 лістапада 1830 г. быў выдадзены ўказ аб адмене з 1 студзеня 1831 г. Літоўскага Статута на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Указам ад 18 лютага 1831 г. на землях Беларусі ўводзілася новае заканадаўчае ўлажэнне аб губернях. На падставе ўказаў ад 30 кастрычніка 1831 г. і 11 студзеня 1832 г. усім дзяржаўным установам і пасадам на Беларусі былі дадзены расійскія назвы.

4. Эканамічныя  рэформы 30 –  50-х гадоў XIX ст.

4.1. Рэформа П.Д.Кісялёва і яе напрамкі

3 40-х гадоў XIX ст. працэс разлажэння  феадальна-прыгоннай сістэмы на  Беларусі і ў Расіі перарос  у крызіс. Рубеж дзвюх грамадскіх  фармацый быў адзначаны асаблівай  вастрынёй супярэчнасцей. У сельскай  гаспадарцы крызіс выявіўся ў  рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкіх маёнткаў і гаспадарак дзяржаўных сялян, абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльна-класавых канфліктаў, якія яшчэ больш расхіствалі феадальныя асновы.

У гэтых умовах урад пайшоў на шэраг палавінчатых рэформ, мэтай якіх з'яўлялася захаванне дваранскай манаполіі на зямлю і сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. Адпаведна распрацоўваліся меры, якія дапамаглі б павысіць узровень сялянскай гаспадаркі, прыпыніць працэс маёмаснай дыферэнцыяцыі.

Рэформы пачаліся са спробы змяніць становішча дзяржаўных сялян, аднак прадугледжвалася, што гэта будзе першы вопыт вырашэння агульнасялянскага пытання.

Правядзенне рэформы было звязана  з імем графа П.Д.Кісялёва, яе аўтара і распрацоўшчыка. Гэта быў высокаадукавапы  чалавек, прыхільнік абмежавання прыгоннага права.

Рэформа П.Д.Кісялёва цікавая  для нас, па-першае, тым, што малавядомая; па-другое, з прычыны яе значнасці  ў працэсе вырашэння агульнасялянскага  пытання; па-трэцяе, таму што ў заходніх губернях Расіі, у тым ліку і на Беларусі, яна была больш глыбокай і па свайму зместу, і па выніках, чым у Цэнтральнай Расіі. Гэта тлумачылася вастрынёй сялянскага пытання ў беларускіх губернях. Царскі ўрад хацеў хутчэй сцерці розніцу паміж узроўнем развіцця далучаных губерняў і Расіі, прытушыць выбуха небяспечныя тэндэнцыі, баяўся зліцця сялянскіх хваляванняў са шляхецкім рухам.

На Беларусі дзяржаўных сялян было значна менш. Інстытут "дзяржаўнага  феадалізму" на Беларусі і ў Расіі  дзейнічаў па-рознаму.

У Расіі ён існаваў  у адносна чыстай форме як сістэма  эксплуатацыі з боку казённага ведамства, пад якую падпадалі непасрэдна дзяржаўныя сяляне. Дзяржаўнымі маёнткамі кіравалі чыноўнікі казённых палат. Права  ўласнасці казны не мела такой  моцнай юрыдычнай сілы, як права памешчыкаў. Эксплуатацыя дзяржаўных сялян абмяжоўвалася складзенымі па кожным маёнтку юрыдычнымі дакументамі (інвентарамі). Адзначаныя ў іх нормы павіннасцей ніхто не меў права перавышаць.

На Беларусі "дзяржаўны  феадалізм" дзейнічаў апасродкавана, праз сістэму часовага валодання. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду ці "адміністрацыю" мясцовым памешчыкам. "Адміністрацыя" адрознівалася ад арэнды больш кароткім тэрмінам валодання маёнткам, некалькі іншай формай атрымання прыбыткаў і справаздачнасці. У сістэме часовага валодання як у арэндзе, так і "адміністрацыі" ў цэлым пераважалі кароткатэрміновыя формы, што ўзмацняла ступень эксплуатацыі маёнткаў, рабіла яе больш драпежніцкай нават у параўнанні з прыватнаўласніцкімі.

Розным было і прававое становішча дзяржаўных сялян Расіі і Беларусі. Больш хуткія тэмпы развіцця капіталізму ў Расіі прымушалі ўрад прыстасоўваць феадальныя адносіны да новых эканамічных умоў, што, у прыватнасці, выявілася ў пашырэнні грамадзянскіх правоў сялян названай катэгорыі. Яны былі абвешчаны вольнымі грамадзянамі, мелі права мяняць месца жыхарства, сыходзіць у іншыя саслоўі, мяняць характар дзейнасці, звяртацца са скаргамі ў судовыя інстанцыі.

На Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян не адрознівалася  ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладальнік быў надзелены эканамічнай, адміністрацыйнай і судовай уладай над сялянамі. Але галоўнае эканамічнае адрозненне двух рэгіёнаў заключалася ў сістэме збору феадальнай рэнты. У Расіі дзяржаўныя маёнткі знаходзіліся на падушным аброку, на Беларусі –  на "гаспадарчым становішчы", г.зн. на паншчыне.

Рэформа П.Д.Кісялёва прадугледжвала тры напрамкі: рэформу сістэмы  кіравання дзяржаўнымі сялянамі; палітыку “апякунства” у адносінах  да сялян; шэраг аграрных пераўтварэнняў, вядомых пад назвай "люстрацыі дзяржаўных маёмасцей". І калі ў Расіі апошняя звялася галоўным чынам да замены падушнага вылічэння аброку пазямельным, то на Беларусі яна суправаджалася пераменамі ў галіне сялянскага землекарыстання і адносін рэнты. Люстрацыі праводзіліся і раней, аднак абмяжоўваліся рэгуляваннем памераў маёнткаў і складаннем інвентароў з вызначэннем сялянскіх падаткаў.

 

4.2. Новы апарат рэформы сістэмы “кіравання”

 

Рэформа пачалася з перабудовы апарату кіравання. Агульнакіраўнічыя  функцыі, якія з 1811 г. сканцэнтраваліся ў дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фінансаў, з 1 студзеня 1838 г. перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маёмасцей. Першым міністрам быў прызначаны граф П.Д.Кісялёў. У снежні 1839 г. Мікалай І падпісаў Палажэнне аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў заходніх губернях і Беластоцкай вобласці. Замест чатырох'яруснай сістэмы мясцовага кіравання, уведзенай у расійскіх губернях, на Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня – акруга – сельская ўправа. Функцыі валасной адміністрацыі, якая мела месца ў Расіі, на Беларусі былі размеркаваны паміж эканамічнымі ўпраўленнямі часовых уладальнікаў і сялянскімі выбраннікамі.

Новы апарат кіравання  пачаў дзейнічаць з красавіка 1840 г. Функцыі губернскіх органаў улады  перадаваліся палатам дзяржаўных маёмасцей. У іх кампетэнцыю ўваходзілі выбар форм кіравання дзяржаўнымі маёнткамі, правядзенне рэвізій, люстрацый, ахова грамадскага парадку, пытанні харчовай, медыцынскай дапамогі і г.д. Акруговая адміністрацыя займалася непасрэднай арганізацыяй сельскіх абшчын. Акругі дзяліліся на сельскія абшчыны, і з іх фарміраваліся маёнткі. Сельскія ўправы з'явіліся ніжэйшым ярусам новай адміністрацыі. Іх органамі былі сельскі сход, сельскае кіраўніцтва. Сход выбіраў старэйшын, даваў сялянам адпускныя для пераходу ў іншыя саслоўі, дзяліў землі сялянскай грамады, праводзіў размеркаванне падаткаў і збораў паміж сялянамі. Абшчына, уводзімая ў беларускіх дзяржаўных маёнтках усіх губерняў пасля далучэння да Расіі, у выніку рэформы П.Д.Кісялёва была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору. Новая адміністрацыя ўпарадкавала кіраванне дзяржаўнымі маёнткамі, увяла жорсткі кантроль за часовымі ўладальнікамі, узвысіла статус сельскіх абшчын. Уводзілася таксама арэнда сялянамі дзяржаўных маёнткаў.

Негатыўным вынікам увядзення новай сістэмы “кіравання” быў моцны рост бюракратычнага апарату. Толькі ў Мінскай губерні з 1837 па 1838 г. колькасць службовых асоб з ліку дзяржаўных сялян вырасла з 243 да 840 чалавек. Блытаніна ў справаводстве, валакіта, службовыя злоўжыванні сталі нормай існавання новага апарату.

 

4.3. Палітыка  «апякунства» у адносінах да сялян

 

Наступнай часткай праграмы П.Д.Кісялёва стала палітыка "апякунства" над дзяржаўнымі сялянамі. Была арганізавана харчовая дапамога сялянам, якую ажыццяўлялі спецыяльна пабудаваныя запасныя хлебныя магазіны. Павелічэнне запасаў у іх ажыццяўлялася як за кошт часткі сялянскага збожжа, так і за кошт атрыманага хлеба са спецыяльна адведзенай плошчы грамадскага ворыва. Харчовая палітыка прадугледжвала меры на выпадак неўраджаяў і масавых эпідэмій, паморку жывёлы і высокай смяротнасці сялян.

Ставілася пытанне аб арганізацыі пачатковага навучання  сялян. Шматлікаму апарату кіравання  дзяржаўнай вёскай патрабаваліся пісьменныя працаўнікі. Гэтыя патрэбы павінны  былі задавальняць прыходскія школы ў сельскіх грамадах. У 1848 г. у Мінскай губерні адзін вучань прыпадаў на 111 сялянскіх душ, Магілёўскай – на 123, Гродзенскай – на 163, Віцебскай – на 204, у Віленскай – на 371 сялянскую душу дзяржаўных маёнткаў. Выдаткі на навучанне былі мізэрныя. Прыходскія школы не маглі нават падрыхтаваць неабходнай колькасці сельскіх пісараў. Міністэрства дзяржаўных маёмасцей рабіла спробы адкрыць вучылішчы для навучання сялян розным рамёствам, аднак гэтыя спробы былі не вельмі настойлівымі.

Значнае месца ў апякунскай палітыцы адводзілася арганізацыі  першаснай медыцынскай дапамогі ў дзяржаўных маёнтках. Яны забяспечваліся фельчарамі, акушэрамі, аднак медыкаў  не хапала.

Апякунская палітыка прадугледжвала таксама ўкараненне розных агранамічных мерапрыемстваў, развіццё сістэмы страхавання, барацьбу з п’янствам, актывізацыю гандлю. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі побыт за кошт саміх жа сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў.

 

4.4. “Люстрацыя дзяржаўных маёмасцей”

 

Трэцяй і важнейшай часткай  рэформы П.Д.Кісялёва з’явілася  люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Яна  карэнным чынам адрознівалася ад ранейшых люстрацый. Гэта было палітычнае мерапрыемства, якое ставіла тры  мэты: “прывядзенне ў вядомасць” дзяржаўных маёмасцей, нівеліроўку гаспадарчага ўзроўню сялянскіх сем’яў шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннаснага прыгнёту, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўнага сялянства. Пачатак ажыццяўлення гэтай палітыкі быў пакладзены Палажэннем аб люстрацыі дзяржаўных маёмасцей у заходніх губернях і Беластоцкай вобласці ад 28 снежня 1839 г. Яна праводзілася ў два этапы: да 1844 г. –  пры захаванні фальваркава-паншчыннай сістэмы, з 1844 г. –  на аснове паскоранага пераводу сялян на аброк. На першым этапе ўрад спрабаваў вырашыць праблему землезабяспечанасці гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам пераразмеркавання зямельнага фонду паміж дзяржаўнымі маёнткамі і перасялення часткі сялян у больш забяспечаныя ворнымі землямі губерні Расіі. Аднак гэтыя меры аказаліся вельмі дарагімі, працаёмкімі і маладзейснымі.

Перамены ў характары  феадальных адносін да 1844 г. былі нязначныя  і зводзіліся да адмены натуральнай  рэнты і ўводу дэталёвай рэгламентацыі  сялянскіх павіннасцей з паўсюдным  пашырэннем урочнай сістэмы. 3 1844 г. урад памяняў напрамак рэформ: знішчалася фальваркава-прыгонная сістэма ва ўсіх дзяржаўных маёнтках. Паскоранымі тэмпамі дзяржаўныя сяляне пераводзіліся на пазямельны аброк. 3 фальваркавых зямель ім былі зроблены прырэзкі да надзелаў. Да канца 1857 г. на аброк пераведзены ўсе маёнткі Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Была знішчана ў іх сістэма часовага ўладання.

Адмова ад фальваркава-паншчыннай сістэмы і перавод на аброк  з’явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны  сэнс. Агульная плошча надзельнага фонду павялічылася ў выніку рэформы П.Д.Кісялёва на 10,73%. Гэта мала што змяніла ў забяспечанасці сялян зямлёй, бо за гады рэформы колькасць рэвізскіх душ узрасла на 38,5%. Але было нівеліравана становішча сялян, за кошт знішчэння паншчыны ў сярэднім на 20% знізіўся павіннасны прыгнёт, хаця ў Віцебскай губерні ў трэцяй частцы маёнткаў перавод на аброк, наадварот, узмацніў эксплуатацыю. Асабліва спрыяльныя перамены адбыліся ў прававым статусе беларускіх дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Прынцыповае значэнне мелі правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія, апякунскія, правы атрымання спадчыны, уласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі, хаця яны былі ў многім дэкларатыўныя.

Рэформа не змагла прадухіліць  працэс выспявання капіталістычных  адносін у дзяржаўнай вёсцы, затрымаць  працэс расслаення сялян. Аб'ектыўна  яна мела супрацьлеглыя вынікі. Перавод  на аброк спрыяў росту маёмаснай  дыферэнцыяцыі, працэсу першапачатковага накаплення капіталу, вызваліў працоўныя рукі для капіталістычнай вытворчасці, стымуляваў рост гарадскога насельніцтва.

У 40-я гады XIX ст. урад узняў  пытанне аб увядзенні абавязковых  інвентароў у памешчыцкіх маёнтках. 3 сакавіка 1840 г. П.Д.Кісялёў пачаў займацца ўмовамі інвентарнай рэформы з мэтай падцягвання ўзроўню памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. Памешчыкі сталі на абарону сваёй уласнасці. Паступова рэфармісцкія памкненні Камітэта па справах заходніх губерняў, які адказваў за рэформы, усё больш прыглушаліся. Прынцыпы рэформы дзяржаўнай вёскі ў дачыненні да памешчыцкай былі адхілены. У выніку праведзеная інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы была значна менш радыкальнай.

Рэформа уніфікавала  павіннасны прыгнёт шляхам увядзення  ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах, але асаблівай палёгкі сялянам не дала. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкіх маёнтках засталіся наступныя віды павіннасцей: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Агульны памер павіннасцей складаў 1/3 валавога даходу з надзелу. Захоўвалася ўрочная сістэма. Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання – аб сялянскім землекарыстанні. Сцвярджалася толькі, што сялянскія надзелы не павінны змяншацца. Аднак на першым часе гэта не было замацавана заканадаўствам. Толькі 14 мая 1855г. Аляксандр II зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх нарміраваўся мінімальны сялянскі надзел – 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а баршчына – 3 дні на тыдзень.

Информация о работе Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – пачатак ХХ ст.).