Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Февраля 2013 в 14:02, контрольная работа
Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – пачатак ХХ ст.).
У канцы XVIII ст. у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся пад уладай Расійскай імперыі. Аднак гэта не стала канцом іх палітычнай гісторыі. У XIX – пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі адбываліся падзеі агульнарасійскага, еўрапейскага і нават сусветнага маштабу. Пры паўстанні (1794, 1830 – 1831, 1863 – 1864 гг.), якія мелі яскрава вызваленчы характар, недвухсэнсоўна напаміналі царызму аб неабходнасці па іншаму, чым у так званых “велікарускіх” губернях, будаваць свае адносіны з “нованабытымі землямі”. Нярэдка гэта адбывалася праз увядзенне надзвычайных і абмежавальных законаў, якія закраналі ўсе бакі сацыяльнага, нацыянальнага, рэлігійнага, культурнага і эканамічнага жыцця краіны.
У часы Расійскай імперыі працэсы трансфармацыі ахапілі ўсе слаі грамадства. Для былога набілітэту Рэчы Паспалітай няпросты працэс уваходжання ў склад расійскага дваранства, які суправаджаўся так званым “разборам шляхты”, супаў з нялегкім пошукам свайго месца ў эканоміцы ў новых гаспадарчых умовах, асабліва пасля адмены прыгоннага права. Беларускія сяляне, якія набылі ў выніку рэформы 1861г. асабістую свабоду, працягвалі сваю спрадвечную барацьбу за зямлю і лепшую долю. Гарадскія саслоўі трапілі пад жорсткі дыктат расійскай бюракратыі. Беларускае грамадства паступова пазбаўлялася рыс традыцыйнага аграрнага ладу і набывала аблічча грамадства індустрыяльнага.
Далучэнне да Расіі дало імпульс паскарэнню працэсу капіталістычнага развіцця на Беларусі, далучыла яе да агульнарасійскага рынку. Усе эканамічныя рэформы, праведзеныя расійскімі ўладамі ў заходніх губернях, мелі больш глыбокі сацыяльна-эканамічны сэнс, чым у Цэнтральнай Расіі: мэтай было падцягванне іх эканамічнага развіцця да агульнарасійскага ўзроўню.
Эканамічнае развіццё Беларусі, як і ўсёй Еўропы, адчула на сабе відавочныя ўплывы прамысловага перавароту. Яго звёнамі былі новыя паліўна-энергетычныя крыніцы, у першую чаргу паравыя рухавікі, узнікненне фабрык і заводаў, значнае паляпшэнне шляхоў зносін, працэсы урбанізацыі.
У складаных умовах працякала рэлігійнае жыццё ў Беларусі. За гады знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі канфесіянальнае становішча тэрыторыі значна замянілася. Каталіцкі касцёл саступіў сваё пануючую ролю праваслаўнай царкве, якая была інкарпаравана ў палітычную сістэму Расіі, з'яўлялася структурным элементам яе сацыяльна-эканамічнага ладу. Зыходзячы з гэтага, яна сваімі спецыфічнымі метадамі аказвала вялікі ўплыў на ўсе бакі жыцця грамадства. Новая ўлада забараніла ўніяцкую (грэка-каталіцкую) царкву на беларускіх землях. З адносінамі царызму да іудзейскай рэлігіі былі звязаны абмежавальныя законы для яўрэйскага насельніцтва. Разам з тым дзейнічала і агульнасусветная гістарычная тэндэнцыя – свецкае жыццё значна парушыла рэлігійныя асновы грамадства.
Уключэнне Беларусі ў
склад Расійскай імперыі
Нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі адбывалася ва ўмовах паланізацыі, якая працягвала мець месца, і адначасовага ўзмацнення рускага ўплыву на беларускіх землях. У такіх абставінах беларуская нацыянальная культура рабіла першыя крокі. Развівалася агульнаадукацыйная школа, узнікалі прафесійныя навучальныя ўстановы, павышаўся культурны ўзровень насельніцтва краю. У першай палове XIX ст. узнікла беларусазнаўства як навука, частка славістыкі, паглыбляўся інтарэс да гісторыі, этнаграфіі і фальклору Беларусі, ішоў працэс пераўтварэння беларускай народнасці ў беларускую нацыю.
Навука, мастацтва, літаратура,
тэатр таксама змагаліся за “валоданне
людскімі душамі”. На час далучэння
да Расійскай імперыі Беларусь мела
багатую культурна-гістарычную
Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі дало імпульс развіццю гуманітарных навук. Абумоўленае палітычнымі і эканамічнымі інтарэсамі расійскіх улад, распачалося комплекснае даследаванне гісторыі, мовы, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага этнасу. Ужо з канца XVIII ст. з’яўляюцца першыя навуковыя публікацыі пра Беларусь.
Асновай духоўнага, нацыянальна-культурнага развіцця беларусаў з’яўляліся найбагацейшы фальклор і гісторыя краю, якія прыводзілі да высновы аб існаванні самастойнага беларускага народа, а мастацкая апрацоўка вуснай народнай творчасці садзейнічала зараджэнню новай беларускай літаратурнай мовы і станаўленню нацыянальнай літаратуры. Нягледзячы на цэнзурныя забароны царскіх улад, з кожным дзесяцігоддзем пашыралася кнігадрукаванне. У пачатку ХХст.узнікла нацыянальнае кнігавыданне, пачалі выходзіць газеты, часопісы, разлічаныя на беларускага, галоўным чынам вясковага, чытача.
У канцы XVIII — першай палове XIX ст. адбывалася станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. У музычна-тэатральнай культуры вылучыўся прыгонны прафесійны тэатр магнатаў, узніклі аматарскі тэатр, прыватныя музычныя школы,аркестры і хоры з ліку аматараў музыкі, збіраліся і публікаваліся беларускія народныя песні, адбываліся літаратурна-музычныя вечары. Значны ўплыў на стан і развіццё беларускай культуры аказала культура Расіі, Украіны, Польшчы, краін Заходняй Еўропы.
Сацыяльная мадэрнізацыя грамадства на рубяжы XIX – XX стст. прывяла да абвастрэння палітычнай барацьбы, з’яўлення шматлікіх палітычных партый, арганізацый, агульнага ўздыму грамадскага руху. У сацыяльна-палітычных умовах беларускай рэчаіснасці эканамічныя пытанні былі цесна звязаны з нацыянальнымі праблемамі. Так званае “польскае пытанне”, а потым і яўрэйскае, і беларускае вызначалі асноўныя кірункі палітычнага крызісу расійскага самадзяржаўя.
Новыя з’явы ў грамадска-палітычным жыцці пачатку XX ст. абумовілі з’яўленне новых ідэій і вобразаў у нацыянальнай літаратуры. Галоўнымі тэмамі беларускай літаратуры гэтага перыяду былі сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, барацьба супраць самадзяржаўя, адраджэнне Бацькаўшчыны і роднай мовы, сцвярджэнне чалавечай годнасці, правоў народа на вольнае гістарычнае развіццё.
СПІСАК КРЫНІЦ
Информация о работе Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – пачатак ХХ ст.).