Дзейнасць віленскай археалагічнай камісіі па вывучэнні беларускай культуры ў 1855-1865 гадах

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Июня 2013 в 15:10, курсовая работа

Краткое описание

Мэта дадзенай курсавой работы: комплексна вывучыць дзейнасць Віленскай археалагічнай камісіі, дзейнасць Віленскага музея старажытнасцяў, які існаваў пры ёй.
У адпаведнасці з пастаўленай мэтай намечана рашэнне наступных задач:
— Вывучыць Віленскую Археалагічную камісію, яе стварэнне, дзейнасць і ліквідацыю;
— Разгледзіць дзейнасць Віленскага музея старажытнасцяў;
— Даведацца прычыну ліквідацыі Віленскай археалагічнай камісіі.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………3
Глава 1. Агульная характарыстыка Віленскай Археалагічнай камісіі……………...………………………………………………………...5
Глава 2. Археалагічнае вывучэнне Беларусі у другой палове ХІХ стагоддзя…………………………………………………………….....9
Глава 3. Дзейнасць Віленскагя музея старажытнасцяў і часовай археалагічнай камісіі па вывучэнні археалагічных помнікаў…………………………………………………………………...16
Заключэнне…………………………………………………………26
Спіс крыніц і літаратуры………………………………………....27

Вложенные файлы: 1 файл

курсовая полностью.doc

— 193.50 Кб (Скачать файл)

У 1843 – 1845 гг. Я.Тышкевіч наведаў  Фінляндыю, Швецыю і Данію, дзе агледзеў музеі з археалагічнымі калекцыямі, пазнаёміўся з шэрагам скандынаўскіх  археолагаў, што значна пашырыла яго  навуковы досвед. Тут ён засвоіў прынцыпы археалагічнай перыядызацыі трох эпох, распрацаваныя дацкім даследчыкам К.Томсенам, якія ён потым паспяхова выкарыстоўваў у сваіх працах. У тым падарожжы ў яго нарадзілася ідэя аб стварэнні музея старажытнасцей на тэрыторыі Беларусі і Літвы [4, с. 22-23]. Ён прытрымліваўся думкі , што музей можа прадстаўляць не толькі археалагічныя знаходкі, а павінен стаць месцам збору рознага роду каштоўнасцяў, выяўленных на тэрыторыі краю [5]. Ідэю стварэння падобнага музея падтрымалі вядомыя краязнаўцы і літэратары таго часу Канстанцін Тышкевіч, Іосіф Сыракомля (Людвік Кандратовіч), Адам Кіркор, Іосіф Крашэўскі, Тэадор Нарбут, Міхаіл Балінскі і інш. – яны ужо мелі працы па гісторыі і этнаграфіі народаў, якія насялялі Беларусь і Літву.У 1851 г. Я. Тышкевіч распрацааў праекты арганізацыі і дзейнасці музея, аднак з-за бюракратычнай цяганіны царскай адміністрацыі Палажэнне аб Віленскім музеі старажытнасцей часовай археалагічнай каміссі было зацверджана Аляксандрам ІІ толькі 29 красавіка 1855 на тры гады, у якасці выпрабавальнага тэрміну [6, с. 8]. Адпавелна Палажэнню музей меў намер займацца зборам старажытных кніг , рукапісаў, дакументаў, манет, медалёў, зброі,помнікаў эпіграфікі і іншых прадметаў, звязаных з гісторыяй насельніцтва заходніх рэгіёнаў Расійскай імперыі, дзеля іх захавання і выкарыстання ў навуковых мэтах. Прадугледжвалася і такая праца музея, як пошук на паверхні і ў зямлі рэдкасцяў, што заставаліся не выкарыстанымі і часта знішчаліся праз незнаёмасць з іх гістарычнай вартасцю. Акрамя таго, Археалагічнай камісіі належала весці збор рукапісаў, што захоўваліся ў зачыненых расійскімі ўладамі альбо ў бібліятэках дзейных каталіцкіх касцелаў і кляштараў. Куратарам музея і старшынёй археалагічнай камісіі стаў Яўстах Тышкевіч, віцэ-старшынёй зацвярджаецца Міхаіл Балінскі, сакратаром – Маўрыцы Круповіч [7, с. 49].Музей і камісія аб’ядналі дзеячаў, якія мелі грунтоўны вопыт палявых даследванняў і былі знаёмыя з дасягененнямі тагачаснай еўрапейскай археалогіі, што дазволіла сфармуляваць канкрэтную праграму па выяўленню і захоўванню старажытнасцяў. Ставілася задача падсумавання набыткаў археалогіі ў краі, што ўключала збор зветак аб ужо выяўленых помніках і артэфактах, стварэнне агульнага рэестра курганных могільнікаў , гарадзішчаў і іншых земляных умацаванняў, а таксама помнікаў архітэктуры, апісанне прыватных калекцый археалагічных прадметаў. Планавалася таксама распрацаваць інструкцыю па методыцы раскопак курганоў і гарадзішчаў, фіксацыі выяўленных матэрыялаў і спосабах іх захавання [8, с. 62].

Дзейнасць створаных Віленскага музея старажытнасцей і Археалагічнай камісіі спрыяла разгортванню археалагічных прац на Беларусі на навуковым узроўні. На рэгулярных пасяджэннях Археалагічнай камісіі заслухоўваліся даклады аб выніках даследванняў, абмяркоўваліся праблемы методыкі раскопак, інтэрпрэтацыі даных. Ухвалялася традыцыя вядзення палявых дзённікаў і дакладнай фіксацыі палажэння археалагічных аб’ектаў у пласце. У цэлым сфармаваўся погляд на археалогію як гістарычную навуку, якая дае магчымасць праз вывучэнне рэшткаў матэрыяльнай культуры пазнаць гістарычнае мінулае народаў у дапісьмовы перыяд [9, с. 6-9]. Камісія заснавала спецыяльны штогоднік “Pamietniki Wilenskie Komissii Archeologicznej”, які друкаваўся на польскай і рускай мовах, вынікі даследванняў у Беларусі і Літве публікаваліся у працах Рускага і Маскоўскага археалагічных таварыстваў, у перыядычным зборніку “Teka Wilenska” і інш., а таксама выходзілі асобнымі кніжкамі. Прызнаннем навуковых заслуг даследчыкаў археалогіі Беларусі і Літвы было запрашэнне іх да удзелу ў працы іншых науковых таварыстваў. Сябрамі Адэскага таварыства гісторыіі і старажытнасцей сталі І.Крашэўскі, А.Кіркор, Я.Тышкевіч, сябрамі таварыстваў у Маскве і Пецярбургу ў розныя гады станавіліся Я.і К. Тышкевічы, А.Кіркор, М.Круповіч, Э.Гутэн-Чапскі [3, с. 73]. Цесныя навуковыя кантакты, абмен інфармацыяй і кнігамі былі налажаны таксама з навуковымі ўстановамі і таварыствамі Англіі, Францыі, Даніі,Швецыі і інш [10, с. 86-87]. Трэба падкрэсліць, што шэраг прац Я.І К. Тышкевічаў, А.Кіркора, І.Крашэўскага і інш., а таксама арганізацыйную дзейнасць Віленскага музея старажытнасцей і Археалагічнай камісіі можна аднесці да найлепшых дасягненняў усходнееўрапейскай археалогіі сярэдзіны ХІХ ст.[11]. Гэтыя працы цікавыя не толькі прадстаўленнымі ў іх археалагічнымі матэрыяламі, а таксама высновамі, новымі ідэямі і падыходамі ў інтэрпрытацыі назапашаных фактаў.Напрыклад, абсалютна ўнікальным і перспектыўным у метадалагічным плане быў прапанаваны Яўстахам Тышкевічам спосаб вызначэння тэрыторыі рассялення крывічоў па форме жаночых скроневых колцаў [11, с. 48].

Гады дзейнасці Віленскай  археалагічнай камісіі (1855-1865гг.) у  значнай ступені супалі з гадамі ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху беларускага, польскага і літоўскага народаў, з адменй прыгоннага права ў Расіі. Пасля падаўлення вызваленчага паўстання 1863 года Віленскі музей старажытнасцей і Археалагічная камісія былі зачынены. Частка калекцый музея была перададзена ў Маскву, у Румянцаўскі музей, а частка папала ў Пецярбург [12, с. 73]. На думку прызначанай пасля паўстання ў Вільню новай адміністрацыі начале з генерал-губернатарам М.М.Мураўёвым, Віленскі музей старажытнасцей і Археалагічная камісія свядома ўхіліліся ад дзяржаўнай устаноўкі на распрацоўку, на аснове старажытнасцей, доказаў аб гістарычный еднасці народаў Расіі і далучаных да яе заходніх губерняў. У той час кіраўніцтва  Віленскіх музея і камісіі жорстка крытыкавала польская эміграцыя, абвінавачваючы ў правядзенні русіфікатарскай палітыкі і празмернай лаяльнасці да расійскіх улад [4, с. 36]. Абодва бакі не хацелі заўважаць самастойнасць гістарычнага і нацыянальнага развіцця народаў Вялікага княства Літоўскага і права ліцвінскіх даследчыкаў на арыгінальныя меркаванні і дзеянні ў адносінах да вывучэння і зберажэння гістарычнай спадчыны.

Царскі ўрад Расіі прадпрыняў шэраг мер, накіраваных  на выяўленне аргументаў, якія б  паказалі беспадстаўнасць прэтэнзій  палякоў на землі Беларусі і Літвы, а законнасць панавання тут рускага  самадзяржаўя, што меркавалася сцвердзіць шляхам публікацый крыніц. Па афіцыйнаму меркаванню паняцце “праваслаўны ” было раўназначна паняццю “рускі”, у сувязі з чым распрацоўвалася праграма публікацыі дакументаў, якія сведчылі аб наяўнасці на тэрыторыі Беларусі і Літвы праваслаўных цэркваў і манастыроў. Дзеля гэтай жа мэты патрабавалася выданне матэрыялаў , якія б паказалі, што шмат якія магнацкія і шляхецкія роды Беларусі і Літвы,якія ў сярэлзіне ХІХ ст. прытрымлісаліся каталіцкага веравызнання, у мінулым былі праваслаўнымі, а гэта значыць рускімі. Асноўнай установай, якая стваралася для публікацыі падобнага кашталту дакументаў стала Віленская археаграфічная камісія , заснаваная ў 1864 г. Яна пріснавала да 1915 г. За 50 гадоў сваёй працы Камісія выдала 49 тамоў, у якіх апублікаваны крыніцы па гісторыі Беларусі і літвы ХІV – ХІХ стст. [6, с. 8]. У тым жа 1864 г. пры Віленскай Вучэбнай акрузе заснавана публічная бібліятэка і музей пры ёй. Гэтыя ўстановы, па задумцы ўрада, павінны былі стаць месцам захавання пісьмовых і рэчавых помнікаў Беларусі і  Літвы. Падчас камандыровак з мэтаю папўнення фондаў бібліятэкі і музея знойдзены Тураўскае Евангелле ХІ ст., летапіс Аўрамкі. Была распачата праца па маляванню старажытных цэркваў, рэшткаў замкаў і іншых абарончых збудаванняў, старажытных абразоў і фрэсак, царкоўнага начынання. Мастак Пятроў падрыхтаваў Супральскі альбом, які складаўся з 54 ілюстрацый (захаваўся ў Віленскай публічнай бібліятэцы). У 1868 годзе выдадзены альбом “Замечательности северо-западного края”, які складаўся з 14 малюнкаў і тэкста, напісанага М.І. Сакаловым. У прыватнасці, у ім змяшчаліся малюнкі Каложскай Барысаглебскай царквыХІІ ст. ў Гродне, Спаса – Ефрасінеўскай царквы ХІІ ст. у Полацку, Супральскага Дабравешчанскага манастыра ХVІ ст. каля Беластока і інш [13, с. 147-152].

Пэўную ролю ў вывучэнні старажытнасцяў адыгралі створаныя у Расіі ў 1830-ыя гады губернскія статыстычныя камітэты, матэрыяльная база якіх і кола вывучаемых пытанняў значна пашырылася пасля пряняцця спецыяльнага палажэння 1861 года. Згодна з палажэннем, у іх абавязкова ўваходзіла вывучэнне побыту, вытворчых сіл і мясцовых запатрабаванняў у губерніях, рэкамендавалася таксама наладзіць навуковыя даследаванні [14, с. 124-129]. У 1863 г.Міністэрства унутраных спраў, якому падпарадкоўваліся статыстычныя камітэты, выдала спецыяльны цыркуляр аб іх удзеле ў зборы звестак аб старажытнасцях – гарадзішчах, курганах, земляных валах, гарадскіх умацаваннях, старадаўніх цэрквах і будынках, надмагільных камнях, месцах знаходак даўніх манет альбо рэчаў [15, с. 273]. Губернскія статыстычныя камітэты друкавалі ўласныя выданні: “Зборнікі”, “Запіскі”, “Бюлетэні”, “Памятныя кніжкі” і інш. З 1849 года сябрам статыстычнага камітэта і рэдактарам (у перыяд з 1850 па 1854 гг.) яго выдання “Памятная кніжка Виленской губернии” быў А. Кіркор. У гэтым зборніку па яго ініцыятыве быў ўведзены аддзел, дзе змяшчаліся артыкулы па гісторыі і этнаграфіі краю [10, с. 56-57]. На першым археалагічным з’езде ў Маскве ў 1869 г. адзначана, што статыстычныя камітэты павінны стаць дзейснымі памочнікамі археалагічных устаноў у зборы звестак аб археалагічных помніках [16, с. 9-10]. Гэтыя пажаданні з’езда былі ўлічаны ў працы Мінскага губернскага статыстычнага камітэта , які падрыхтаваў і выдаў у 1870 г. “Историко – статистическое описание девяти уездов Минской губернии”, а яго сябры А.П. Смародскі і Г.Х.Татур бралі непасрэдны ўдзел у археалагічных даследаваннях на тэрыторыі Беларусі ў канцы ХІХ ст. зрабілі сябры губернскіх статыстычных камітэтаў А.П. Сапуноў, М.В.Фурсаў, Е.Ф.Арлоўскі [16, с. 8].

Значным штуршком у інтэрсіфікацыі археалагічных  даследванняў у Беларусі, выпрацоўкі навуковых праграм і метадаў археалогіі сталі падрыхтоўка і правядзенне ІХ Археалагічнага з’езда, які адбыўся ў 1893 г. у Вільні. Ён быў скліканы па прапанове Маскоўскага археалагічнага таварыства, якое з’явілася ініцыятарам усіх 15 археалагічных з’ездаў, якія адбыліся у Расіі на працягу другой паловы ХІХ ст. – пачатку ХХ ст. З’езду папярэднічала вялікая падрыхтоўчая праца . У 1891 годзе быў створаны Маскоўскі падрыхтоўчы камітэт па ўстройству і правядзенню ІХ Археалагіянага з’езда і яго аддзяленне ў Вільні. Механізм падрыхтоўкі падобных мерапрыемстваў ужо быў адпрацаваны. У прешую чаргу, Маскоўскі папярэдні камітэт і яго аддзяленне ў Вільні выпрацавалі праграму вывучэння старажытнасцей Беларусі і Літвы, якая ўключла праверку наяўных звестак аб курганах і гарадзішчах, разведачныя раскопкі новых археалагічных помнікаў, абагульненне атрыманых матэрыялаў у гістарычным плане, стварэнне археалагічных карт, збор даных аб прыватных калекцыях. Для выканання задуманай праграммы была распрацавана спецыяльная анкета, якая складалася з вялікай колькасці пытанняў, на якім патрэбна даць адказ пры зборы звестак аб археалагічных аб’ектах, пры правядзенні раскопак і разведак, падчас абмераў архітэктурных помнікаў. У колькасці сямі тысяч экземпляраў гэтая анкета была разаслана ў органы мясцовай адміністрацыі, статыстычныя камітэты, памешчыкам, настаўнікам, святарам, ляснічым. Акрамя мясцовых краяведаў да працы па рэалізацыі праграмы археалагічных даследванняў на тэрыторыі Беларусі і Літвы прыцягваліся навукоўцы з Масквы, Пецярбурга, Кіева, Харкава, Адэсы, Юр’ева (Тарту), Варшавы і ншых гарадоў [16, с. 4-3].

Віленскае аддзяленне Маскоўскага падрыхтоўчага камітэта атрымала на разасланыя і апублікаваныя  анкеты каля 900 адказаў ад настаўнікаў, святароў, ляснічых, валасных пісараў. Гэтыя звесткі, а таксама апублікаваныя раней матэрыялы, сталі крыніцай для складвання археалагічных карт па асобных губернях. Захавльнік Віленскага музея старажытнасцей Ф.В. Пакроўскі падрыхтаваў і апублікаваў археалагічныя карты Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў [17]. Археалагічную карту Магілёўскай губерні складаў Е.Р. Раманаў, а Мінскай – А.П. Смародскі. Але яны так і не былі апублікаваны. Дзейсны ўклад і падрыхтоўку ІХ з’езда ўнеслі сябры Віленскай археалагічнай камісіі, якія ўсе ўвайшліў склад Віленскага аддзялення Маскоўскага падрыхтоўчага камітэта. Да дня адкрыцця ІХ Археалагічнга з’езда Віленская археаграфічная камісія апублікавала ХХ том сваіх прац, цалкам прысвечаны старажытнай Вільні. У томе прадстаўлены матэрыялы гістарычнай тапаграфіі горада, змяшчалася 226 дакументаў, адлюстраваўшых гісторыю Вільні з 1529 па 1804 гады, прыкладзены два планы горада: першы – Брауна ХVІ ст., а другі – 1840 г. [18, с. 54].

На жаль фінансаванне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і  правядзенню ІХ з’езда было вельмі абмежаваным. Вылучаныя папячыцелем Віленскай вучэбнай акругі і ахвяраваныя прыватнымі асобамі сродкі пайшлі на выданне прац ІХ Археалагічнага з’езда, а археалагічныя раскопкі помнікаў праводзіліся на ўласныя сродкі даследчыкаў. У сувязі з фінансавым абставінамі раскопкі, такім чынам, праводзіліся, у асноўным, асобамі з забяспечаных слаёў грамадства, у першую чаргу, землеўласнікамі.

Мэтанакіраваныя даследванні археалагічных помнікаў у адпаведнасці з праграмай падрыхтоўкі  да з’езда правялі В.З. Завітнквіч, Ф.В.Пакроўскі, М.В. Фурсаў,С.Ю. Чалоўскі, В.А, Шукевіч, А.С. Дэмбавецкі, М.П. Авенарыюс, Э.А. Вальтэр. ІХ працы былі апублікаваны ў працах Віленскага аддзялення Маскоўскага падрыхтоўчага камітэта ў працах ІХ і Х археалагічных з’ездаў. Пераважна даследваліся курганныя старажытнасці, назіранні над іншымі катэгорыямі археалагічных помнікаў мелі нязначнае месца. Гэта звязана з тым, што метадычныя ўстаноўкі праграмы на падрыхтоўцы з’езда арыентавалі даследчыкаў, перш за ўсе, на вывучэнне пахавальных помнікаў.

У цэлым, віленскі археалагічны з’езд і падрыхтоўка  да яго мелі важнае значэнне ў справе археалагічнага вывучэння тэрыторыі Беларусі. Адбылося далейшае накапленне матэрыялаў і іх  навуковая сістэматызацыя. Акрамя таго, распрацаваныя інструкцыі па абследаванню і раскопках археалагічных помнікаў павышалі якасць палявых прац і інфарматыўнасць атрыманых матэрыялаў. Была створна адзіная праграма археалагічных даследванняў для ўсёй тэрыторыі Беларусі. Пры адказах на пытанні разасланай анкеты вялікая колькасць адукаваных людзей далучалася да збору звестак аб  археалагічнай спадчыне, што дадатна паўплывала на адносіны іх да мясцовых старажытнасцей і паспрыяла фарміраванню грамадскай думкі аб неабходнасці іх зберажэння.

У канцы ХІХ  ст. назапашаны ў выніку археалагічных разведак і раскопак на тэрыторыі Беларусі фактычны матэрыял быў падсумаваны ў працах А.А. Спіцына . Выяўленыя данныя аўтар згрупаваў у храналагічным парадку, пачынаючы з каменнага веку і канчаючы сярэдневеччам. Ён зрабіў спробу падзяліць курганныя старажытнасці на больш познія, а таксама намеціць межы летапісных славянскіх плямёнаў, прымяняючы ідэю Я.Тышкевіча аб своеасаблівасцях формаў іх жаночых упрыгожванняў. Сфармуляваныя даследчыкам этна- геаграфічныя назіранні былі супастаўлены з летапіснымі звесткамі аб рассяленіі плямёнаў і ў шэрагу выпадкаў супалі. Аб’яднанне ў сістэму разнародных археалагічных матэрыялаў , якія знаходзіліся ў музеях альбо ў прыватных калекцыях, часцяком не выдадзеных , альбо апублікаваных у малавядомых выданнях, культурная і храналагічная ідэнтыфікацыя шэрагу археалагічных понікаў, іх гістарычная характарыстыка надал працам А.А. Спіцына абагульняючы характар [19]. 

Информация о работе Дзейнасць віленскай археалагічнай камісіі па вывучэнні беларускай культуры ў 1855-1865 гадах