Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Мая 2013 в 04:01, реферат
У гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння адным з выдатнейшых з'яўляецца перыяд "нашаніўства". Пад гэтай назвай разумеецца шэраг з'яў і падзей у літаратурным, агульнакультурным і грамадскім жыцці Беларусі, так ці інакш звязаны з газетай "Наша Ніва". Нараджэнне "Нашай Нівы" адносіцца да ліку пераломных падзей у жыцці беларускага народа. Яно паклала пачатак новаму перыяду ў гісторыі Беларусі, багатаму па сваім нацыянальным змесце і па сваёй плённасці, а газета была галоўнай спружынай, якая рухала яго развіццё і з'яўлялася яго духоўным асяродкам, розумам і сэрцам.
Уводзіны……………………………………………………………………………………...3
1. Перадумовы ўзнікнення “Нашай Нівы”………………………………………………5
2. Структура газеты і склад яе рэдакцыі:
• Першы нумар “Нашай Нівы”, яе выдавуцкия праграмы…………………………7
• Склад рэдакцыі, яе ідэйная скіраванасць…………………………………………...7
• Умовы выдання “Нашай Нівы”……………………………………………………...8
• Структура і жанрава-тэматычная разнастайнасць “Нашай Нівы”………………..11
3. Дзейнасць газеты “Наша Ніва”:
• Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты……………………………………….14
• Дзве плыні ў “нашаніўскім” руху…………………………………………………...14
• Роля ў станаўленні нацыянальна-гістарычная адукацыі ў Беларусі………………17
Заключэнне…………………………………………………………………………………..20
Спіс выкарыстанай літаратуры………………………………………………………….21
“Наша нива” будзе другой беларускай газэтой – першая газэта “Наша Доля” не жывець: яна была надта нядоуго, блиснула як маланка и згинула гдзесьци. Разумеем, якую вяликую работу яна можэ зрабиць. И дзеля таго мы будзем старацца, каб наша газэтка заглянула усюды, каб папала яна и пад стрэху бедной курной хаты мужыка-беларуса. Не думайце, што мы хочам служыць тольки ци панам, ци адным мужыкам. Не николи не! Мы будзем служыць усему беларускаму скрыуджэнаму народу, пастараемся быць люстром жыцця, каб ад нас, як ад люстра, свет падаў у цемнасць… Мы будзем браць усе ад усих и, злажыушы ў парадак, зноў аддаваць. Ведайце добра, што «Наша Нива», газэта не рэдакцыи, але усих беларусоу и усих тых, хто им спагадае. Кожны мае право быць выслуханым на страницах нашэй газэты и кераваць ею, тольки кааб было разумнее. Мы з сваей стараны будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць хто яны ёсць, - зразумели, что яны беларусы и людзи, кааб пазнали свае права и памагли нам у нашай рабоци.
Ня будзем писаць громка. Будзем спакойне, цверда кидаць усим прауду у вочы, пастараемся быць церпеливыми и панаваць над сабою: нехай халодны розум моцна трымае у сваих руках гарачэе сэрцэ…
А цяпер прызываем усих тых, хто разуме нашы цэли, адчувае тое, што мы чуем, захочэ нам памагчы:
Падтрымайце нас у рабоце, што цяпер пачынаецца!”[2, с. 3]
Кіраўнікі БСГ лічылі, што вырашэнне асноўных сацыяльна-эканамічных пытанняў адбудзецца не ў выніку рэвалюцыі, а праз дзейнасць Дзяржаўнай думы. Таму ужо ў першым нумары рэдакцыйны артыкул быў прысвечаны выбарам у Дзяржаўную думу.
У артыкуле адзначалася, што галоўнай мэтай “Нашай нівы“ з̕яўляецца пашырэнне адукацыі і навукі сярод “ цёмнага нашага народу” і дзеля вырашэння гэтай мэты неабходна выкарыстаць магчымасці выбарнай Дзяржаўнай думы. Аўтары ідэалізавалі маніфест 17 кастрычніка 1905 г. царскага ўрада Расійскай імперыі. Праўда ў артыкуле ідзе гаворка і пра характар выбараў дэпутатаў, пра абмежаванні правоў і ліквідацыі права голасу “ многіх мужыкоў ды работнікаў “. Не атрымалі права голасу навучэнцы і студэнты з сялянскага саслоўя. Аўтары артыкула заклікалі ўсіх працаўнікоў , якой бы веры яны не былі, аб’яднацца дзеля выбару сваіх дэпутатаў-заступнікаў, каб палепшыць сваё жыццё.
У артыкуле Мацея Крапіўкі “Як нам учыцца” выказваецца ідэя аб пераводзе навучэння ў Беларусі з “расейскай” на беларускую мову, аб адкрыцці беларускіх школ і напісанні беларускіх падручнікаў. Аўтар прывёў выказванне Мацея Бурачка, які лічыў , што нельга забываць родную мову, бо людзей можна пазнаць “…ци па гаворцы, ци па адзежы, хто якую носиць; - отож гаворка , язык и есць адзежа душы”.[3, с. 4]
У першым нумары “Нашай Нівы” змешчаны здымак і невялічкі артыкул Шчаснага пра замчышча Навагрудка. Вельмі к месту змешчаны тут і верш Якуба Коласа “Нёман”.
На старонках першага нумара змяшчаліся звесткі крымінальнага характару, розныя навіны фінансавага характару, але галоўную ўвагу аўтары звярталі на праблемы адукацыі: аб дэпутацыі навучэнцаў маладзечненскай семінарыі са скаргай на дырэктара Гадыцкага-Цвірку да папячыцеля Віленскай акругі і ў Пецярбург, і аб стане адукацыі ў Расіі ўцэлым і ў Беларусі. Параўноўваючы ўзровень адукаванасці , прыведзены наступныя звесткі: ў Японіі з 100 дзяцей вучацца 97 чалавек, а ў Мінскай губерніі, напрыклад, толькі 20.
Распавядаючы пра сацыяльную няроўнасць, Элька ў артыкуле “Нявидзимые наши вороги” піша, што калі ў аднаго ёсць шмат, а ў другога нічога, то трэба весці вайну, як гэта адбываецца ў прыродзе.
У далейшым “Наша Ніва“ агітавала не толькі за нацыянальнае адраджэнне і развіццё адукацыі, але і крытыкавала тагачасны грамадскі і дзяржаўны лад. Газета заклікала да барацьбы за поўную свабоду слова, друку, сходаў, саюзаў , забастовак. [3, с. 5]
4.Структура і жанрава-тэматычная разнастайнасць “Нашай Нівы”
Першай пазіцыяй на старонцы 1 і 2 друкаваўся артыкул рэдакцыі. Ён пазначаўся датай, але ж пасля меў пэўны загаловак, калі тэма была надта важная. Абмяркоўваліся праблемы ад нацыянальна-беларускіх да міжнародных.
Былі артыкулы і да датаў самой газеты і падзеяў самой беларускай, славянскай ці сусветнай гісторыі. На месцы артыкула друкаваліся і вершы, і ўзгадкі, і здымкі. Часам артыкул замянялі міжнароднымі навінамі. Аднак менавіта ў рэдакцыйным артыкуле на першай старонцы заўжды давалася рэдакцыйная пазіцыя да з’яў жыцця беларусаў.
У “Нашай Ніве” існавала
пастаянная рубрыка “У Думе і каля
Думы”. У ёй рэгулярна даваўся
поўны змест пасяджэнняў
Побач з гэтымі артыкуламі даваліся падборкі матэрыялаў пра палітычнае становішча ў замежных краінах.
Не меў супынку “дыспут”
з рускімі і польскімі
Існавала рубрыка “З нашага жыцця”. У ёй даваліся праблемныя, дыскусійныя артыкулы. Іх тэмы – адукацыя, навука, культура, мова, рэлігія, пытанні вёскі і горада.[1]
Значная ўвага была дадзена і на гаспадарчыя, побытавыя, сельскагаспадарчыя праблемы. Друкуюцца парады для гаспадароў, якія пасля перараслі ў асобную рубрыку з гэтай жа назвай. Такія матэрыялы сустракаліся толькі да красавіка 1912 года, калі быў арганізаваны часопіс “Саха”, дзе рэдактарам-выдаўцом быў той жа Аляксандр Уласаў. Выйшла 27 нумароў часопіса. Уся карэспандэнцыя на гэтую тэму накіроўвалася туды.
У 1911 годзе з’явілася рубрыка “З газет”, у якой рабіўся агляд прэсы за тыдзень. Там была магчымасць не толькі знаёміць чытача з матэрыяламі іншых выданняў, але і палемізаваць з імі, сцвярджаючы свой пункт погляду. Шмат прыкладаў прыводзілася з расійскіх, украінскіх выданняў. Звычайна выбіраліся ўрыўкі пра беларускі край. Аднак з-за выразнай антыбеларускай пазіцыі розных газет “Наша Ніва” нярэдка друкавала тыя ўрыўкі для палемікі.
У 1910-1911 гадах на старонках “Нашай Нівы” з’явіўся новы від публіцыстыкі – падарожныя нататкі. Спачатку друкаваліся “Лісты з Украіны”, а пасля Ядвігін Ш з нумару ў нумар дасылаў свае “Лісты з дарогі”. У пачатку кожнага ліста ён пазначаў месцы, пра якія пойдзе гаворка. Гэта ўжо прыцягвала чытача, бо ён меў спадзеў на тое, што будзе апісана і яго вёска ці мястэчка. “З Фінлядыі” – так назваў свае падарожныя нататкі Янка Купала. Гэта быў першы “шматсерыйны” артыкул, дзе аўтар расказваў пра замежжа. Асаблівую ўвагу аўтар акцэнтаваў на краявідах, побыце, гаспадарцы.
Нярэдка ў першай частцы з’яўляліся рэпартажы з мерапрыемстваў, якія праводзіліся беларускімі таварыствамі ў розных гарадах Беларусі. У асноўным гэта былі паведамленні пра выступы трупы Ігната Буйніцкага. Таксама змяшчаліся рэпартажы з выстаў у Вільні, Мінску ці за мяжой. Артыкулы такой накіраванасці складалі першую частку газеты. За ёй ішоў літаратурны раздзел, які падзяляў выданне на дзве выразныя часткі: 1) афіцыйна-дзелавую, сацыяльна-эканамічную, публіцыстычную 2) інфармацыйную. [1]
Літаратурны аддзел складаўся найчасцей з паэмаў, фельетонаў, апавяданняў. Сярод аўтараў – Якуб Колас, Максім Багдановіч, Янка Окліч, Алесь Гурло, Карусь Каганец, Ядвігін Ш, Алесь Гарун, Канстанцыя Буйло, Альберт Паўловіч, Фёдар Чарнышэвіч, Гальяш Луўчык, Вацлаў Ластоўскі, Янка Купала, Максім Гарэцкі. Фактычна – тыя, хто пасля складуць класічную беларускую літаратуру ХХ стагоддзя. Вершы друкаваліся ў асноўным у інфармацыйнай частцы, паміж рубрыкамі. Час ад часу сустракалася літаратурная крытыка, у асноўным на пачатку года, дзе аналізавалася становішча літаратуры за год. У 1910 годзе такі агляд рабіў С. Ясеновіч, у 1911 з артыкулам “Глыбы і слаі” Максім Багдановіч.
Віленскія дзеячы не маглі ствараць беларускую газету без сеткі пастаянных карэспандэнтаў. На старонках “Нашай Нівы” існавала рэгулярная інфармацыйная рубрыка “З Беларусі і Літвы”, дзе друкаваліся карэспандэнцыі, дасланыя ў газету чытачамі. У іх паведамлялася пра вясковыя здарэнні і разнастайныя гаспадарчыя клопаты сялян. Характар пэўнай часткі такіх лістоў дазваляе гаварыць пра арганізаваную рэдакцыяй завочную школу культурнага будаўніцтва на вёсцы. Цікава, што ўжо да 1910 года ў рубрыцы пастаянна друкаваліся падборкі інфармацыі з найбуйнейшых беларускіх гарадоў: Мінску, Вільні, Гродна, Беластоку. Сфармавалася кола пастаянных аўтараў газеты. Стала пісалі з Копыля (Алесь Гарло, Хведар Чарнышэвіч, Фібіян Шатыр), Мінску (Мікола Камароўскі), сяло Хоміна на Магілёўшчыне (Саўка Коваль). У інфармацыйным аддзеле значнае месца таксама займалі рубрыкі “Аб усём па троху” (цікавыя і карысныя навіны з Расіі і замежжа), “З усіх старон” (навіны Расійскай Імперыі і замежжа). У 1910 годзе апошняя рубрыка вылучыла частку, прысвечаную выключна замежным навінам – “За граніцай”.
З №2 за 1906 год на апошняй старонцы “Нашай Нівы” з’явілася “Паштовая скрынка” – новая рубрыка “Нашай Нівы”. У ёй рэдакцыя давала кароткія адказы і парады сваім карэспандэнтам па самых розных пытаннях – ад заканадаўства да вырашэння вясковых звадак, але найчасцей яны былі адрасаваны пачынаючым аўтарам, якія дасылалі ў газету свае першыя творы.
Часам рэдакцыя раіла выбраць іншую тэму ці наогул адмовіцца ад напісання вершаў і звярнуцца да белетрыстыкі ці звычайных паведамленняў з месцаў. Тым не менш, каля ста аўтараў былі надрукаваны на старонках “Нашай Нівы” з 1906 па 1914 гады.
Арыентацыя на малаадукаванага чытача прымушала рэдакцыю падаваць матэрыялы ў зразумелым для яго выглядзе, таму тон артыкулаў нагадваў гутарку інтэлігента з мужыком. Аднак нашаніўцам заўсёды ўдавалася не даводзіць гэтую спрошчанасць да абразлівай прымітыўнасці, і нават аповеды пра палітыку не былі залішне складанымі для ўспрымання.
Такім чынам можна зрабіці высновы, што ў газеце “Наша Ніва” працавалі вельмі таленавітыя людзі, якія вельмі любілі сваю радзіму і свой народ. Нягледзячы на розныя цяжкасці, якія з’яўляліся пры выданні газеты, “Наша Ніва” працягвала выдавацца, бо яна была патрэбна беларускаму народу.
Дзейнасць газеты “Наша Ніва”
1. Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты
Умоўна
грамадска-палітычную і
І. 1906-1910 гг. Тады адбываўся спад рэвалюцыйных выступленняў і ўзмацненне рэпрэсій з боку ўладных структур, выпрабаванне сацыяльна-палітычнай дзейнасці дэмакратычнага друку ў новых умовах росту нацыянальнай свядомасці. Уздымалася і шырока абмяркоўвалася праблема нацыянальнай адукацыі, станаўлення беларускай мовы і літаратуры, вырашэнне на тэарэтычным узроўні праблем беларускай дзяржаўнасці і самастойнасці.
ІІ. 1910-1914 гг. Рэдакцыя канчаткова перайшла на пазіцыю вызначэння нацыянальнага развіцця беларускага грамадства на аснове народна-дэмакратычнай ідэалогіі і агульначалавечых маральна-этычных прынцыпаў. Палітычныя, эканамічныя і культуралагічныя ідэі рэдакцыі і супрацоўнікаў “Нашай Нівы” былі падпарадкаваны рэвалюцыйнай праграме перабудовы. Рэдакцыя выпрацавала свае погляды на ўладкаванне дзяржаўнага кіраўніцтва, вырашэнне маёмасных пытанняў, неабходнасць рэфармавання асноў функцыянавання грамадства.
ІІІ. 1914-1915 гг. “Купалаўскі” перыяд – самы карысны і прадуктыўны ў дзейнасці рэдакцыі “Нашай Нівы”. Газета стала інтэгратарам дэмакратычнай грамадскай думкі, сфарміравала асновы беларускай мовы і літаратуры.[1]
2. Дзве плыні ў “нашаніўскім” руху
У нашаніўскім
руху можна вылучыць дзве
Выдаўцы газеты паставілі перад сабой смелыя па тым часе задачы: змагацца за легітымізацыю і адраджэнне роднай мовы; сварэнне нацыянальнай школы; згуртаванне вакол ідэі нацыянальнага адраджэння інтэлігенцыі; абуджэнне і ўключэнне ў нацыянальны рух асноўнага носьбіта беларускай мовы – сялянства.[3, с. 10]
У рэалізацыі пастаўленых задач газета сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі: