Нашаніўскае адраджэнне

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Мая 2013 в 04:01, реферат

Краткое описание

У гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння адным з выдатнейшых з'яўляецца перыяд "нашаніўства". Пад гэтай назвай разумеецца шэраг з'яў і падзей у літаратурным, агульнакультурным і грамадскім жыцці Беларусі, так ці інакш звязаны з газетай "Наша Ніва". Нараджэнне "Нашай Нівы" адносіцца да ліку пераломных падзей у жыцці беларускага народа. Яно паклала пачатак новаму перыяду ў гісторыі Беларусі, багатаму па сваім нацыянальным змесце і па сваёй плённасці, а газета была галоўнай спружынай, якая рухала яго развіццё і з'яўлялася яго духоўным асяродкам, розумам і сэрцам.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………………………...3
1. Перадумовы ўзнікнення “Нашай Нівы”………………………………………………5
2. Структура газеты і склад яе рэдакцыі:
• Першы нумар “Нашай Нівы”, яе выдавуцкия праграмы…………………………7
• Склад рэдакцыі, яе ідэйная скіраванасць…………………………………………...7
• Умовы выдання “Нашай Нівы”……………………………………………………...8
• Структура і жанрава-тэматычная разнастайнасць “Нашай Нівы”………………..11
3. Дзейнасць газеты “Наша Ніва”:
• Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты……………………………………….14
• Дзве плыні ў “нашаніўскім” руху…………………………………………………...14
• Роля ў станаўленні нацыянальна-гістарычная адукацыі ў Беларусі………………17
Заключэнне…………………………………………………………………………………..20
Спіс выкарыстанай літаратуры………………………………………………………….21

Вложенные файлы: 1 файл

Наша нива.doc

— 130.50 Кб (Скачать файл)

 

Тым не менш, рэдакцыя газеты зрабіла ўсё магчымае, каб  рэалізаваць пастаўленыя задачы. Ва ўмовах палітычнай рэакцыі яна  не магла адкрыта выступаць супраць  вялікадзяржаўнай палітыкі царызму ў Беларусі і засяродзіла сваю ўвагу на паслядоўным ажыццяўленні  культурна-асветніцкай дзейнасці. Прадстаўляецца неабходным вылучыць асноўныя напрамкі  культурна-асветніцкай дзейнасці “Нашай нівы” :

  • Барацьба за стварэнне нацыянальнай школы. Царскі ўрад не прызнаваў існаванне беларускага народа і яго права на навучанне на роднай мове, у адрозненне ад іншых народаў Расіі, якім у час рэвалюцыі была дадзена магчымасць навучацца на роднай мове, хаця б і ў пачатковай школе. Нягледзячы на гэта, ідэя аб заснаванні беларускіх школ, выказаная газетай атрымала падтрымку сярод пэўнай часткі беларускага грамадства і такія паўлегальныя прыватныя і нядзельныя школы з’яўляюцца ў розных кутках Беларусі, сведчаннем чаго з’яўляюцца матэрыялы публікацый у газеце.
  • Стварэнне народных бібліятэк і хат-чытальняў, якія, па сведчанні газеты, адчыняліся па ініцыятыве інтэлігенцыі пры народных школах у вёсках і фальварках. У іх чытачы побач з рускамоўнай літаратурай маглі знаёміцца з беларускімі перыядычнымі выданнямі і нешматлікімі тады беларускімі кнігамі.
  • Стварэнне беларускіх культурна-асветніцкіх суполак і таварыстваў, якія пачалі ўзнікаць сярод беларускага студэнцтва і інтэлігенцыі  ў Пецярбургу,  Маскве, на Украіне, ў Прыбалтыцы і ў навучальных установах на тэрыторыі Беларусі. Спробы стварэння такіх таварыстваў прасочваюцца таксама па матэрыялах газеты ў павятовых гарадах, мястэчках , асобных вёсках і фальварках. Члены гэтых таварыстваў не толькі падтрымлівалі з газетай перапіску, праводзілі яе ідэі на месцах, але і фінансава дапамагалі ёй.
  • Пашырэнне беларускага  кнігадрукавання. Газета імкнулася расказаць чытачу аб усіх выданнях, якія паяўляліся на беларускай мове, друкаваць урыўкі з іх, каб зацікавіць чытачоў ў іх набыцці. Яна шукала і знаходзіла магчымасці  пашыраць сваю ўласную выдавецкую дзейнасць. Намаганнямі рэдакцыі пачалі выдавацца часопісы: для моладзі – “Лучынка” і для сялян – “Саха”. Па ініцыятыве рэдкалегіі газеты ў Вільні пачаў выдавацца “ Беларускі каляндар”.

Безумоўна, шматгранная  культурна-асветніцкая і грамадская дзейнасць газеты не абмяжоўвалася пералічанымі вышэй напрамкамі. Само выданне газеты стала важнейшай з’явай у гісторыі беларускай культуры, якая ў многім перадвызначыла яе развіццё ў пачатку XX стагоддзя. Больш таго “Наша Ніва” становіцца цэнтрам, вакол якога аб’ядналіся ўсе нацыянальна- свядомыя сілы беларускага грамадства, намаганнямі якіх ажыццяўлялася адраджэнне беларускай мовы і культуры і фарміравалася ўсведамленне беларусаў як самастойнай нацыі з багатай шматвякавой гісторыяй.[3, с. 10-11]

 

      Другая плынь у нашаніўскім руху – літаратурная. Літаратуру пачатку ХХ стагоддзя нярэдка называюць “нашаніўскай”. Такая назва, лічаць даследчыкі, самая дакладная, бо пафас і змест большасці твораў пачатку мінулага стагоддзя самым непасрэдным чынам быў абумоўлены ідэалогіяй “Нашай Нівы”. У першых жа нумарах газеты беларускі народ быў вымаляваны як “скрыўджаны”, самы цёмны паміж народаў Расійскай Імперыі. І хаця такі выраз быў недакладны, калі мець на ўвазе, што ўзровень адукаванасці сялян у беларускіх губернях складаў 30%, а ў расійскіх – 25%, услед за вызначэннем рэдакцыі вобразы занядбанага беларуса, забытага і абдзеленага Богам краю паланілі фантазію беларускіх творцаў. У гэтым сэнсе наша літаратура пачыналася як літаратура дэкадэцкая, літаратура ўпадку і разбурэння, расчаравання і адчаю.

Нягледзячы  на цяжкія ўмовы, у 1908 годзе было створана выдавецства “Наша Хата”, якое існавала з 15(28).12.1908 да 1911. У склад рэдакцыйнай  рады “Нашай Хаты” ўваходзілі В. Бонч-Асмалоўскі, А. Уласаў, Б. Даніловіч, І. Луцкевіч, Я. Манькоўскі, А. Уласаў, К. Цэтэрман і іншыя.[4, с. 316-317]

Адной з найпершых  мэтаў, якую паставіла перад сабою  суполка, было выданне буквара-лемантара  і хрэстаматыі-чытанкі. Дзякуючы іх руплівасці ў 1909 годзе было выдадзена  “Другое чытанне для дзетак беларусаў” Якуба Коласа. Таксама “Наша Хата” выдала першы зборнік Коласа “Песні жальбы”. Выданне кніг на беларускай мове было нялёгкай справай, але ж выходзілі адзін за адным зборнікі Альберта Паўловіча, Максіма Багдановіча (рэдактар Вацлаў Ластоўскі), Гальяша Леўчыка (рэдактар Янка Купала). Выйшла пасля году друку ў “Нашай Ніве”  “Кароткая гісторыя Беларусі” Вацлава Ластоўскага. З 1910 года рэдакцыя выдае “Беларускі каляндар”, які быў разлічаны на вясковага чытача. Тыраж выдання дасягаў 20 тыс. экземпляраў. Выдаваліся часопісы “Саха” і “Лучынка”. Апошні быў зроблены ў 1914 годзе, пры падтрымцы нашаніўцаў, адмыслова для беларускай моладзі. Аўтары і рэдакцыя ставілі перад сабой мэты асветы моладзі на роднай мове і на нацыянальным матэрыяле. Рэдактарам была Цётка (Алаіза Пашкевіч). У першым нумары яна пісала: “Трэба больш агню ад маладых сіл. Дровы, з якіх шчапаецца “Лучынка”, залішне слязьмі-доляй зацягнула, дык слаба гараць”. “Нашаніўцы” ўдзельнічалі таксама ў выпуску грамадска-палітычнага альманаха “Маладая Беларусь”. Была ўтворана “Беларуская кнігарня”, якую з 1914 да 1918 года вёў уласнік Вацлаў Ластоўскі.

Паводле дадзеных за 1906-1908 гады было надрукавана 960 уласных  карэспандэнцый з 489 населеных пунктаў, 246 вершаў 61 песняра, 91 апавяданне 36 пісьменнікаў, а ўжо за адзін 1910 год – 666 карэспандэнцый ад 427 аўтараў.[1]

 

3.Роля “Нашай Нівы” ў станаўленні нацыянальнай  гістарычнай адукацыі ў Беларусі

Станаўленне нацыянальнай сістэмы адукацыі ў Беларусі, у  тым ліку і гістарычнай , адбывалася ў вельмі неспрыяльных гістарычных умовах. Па-першае, пры адсутнасці беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай школы, па-другое, пры поўным адмаўленні з боку  ўрада Расійскай імперыі беларусам у праве ра культурна-нацыянальную самастойнасць і афіцыйнае ўжыванне ў  грамадска-культурным жыцці, у тым ліку і ў школе,  роднай мовы. Нягледзячы на гэта, станаўленне нацыянальнай школы ішло і было заканамерным таму, што дзякуючы намаганням інтэлігенцыі Беларусі другой паловы XXI ст., у пэўнай часткі насельніцтва ў пачатку XX ст. ўжо сфарміравалася нацыянальная свядомасць.

Другой важнейшай  перадумовай узнікнення нацыянальнай гістарычнай адукацыі стала фарміраванне беларускай гістарыяграфіі ў канцы  XXI – пач. XXст. У гэты час вяліся грунтоўныя даследаванні па гісторыі , эканоміцы, этнаграфіі і краязнаўству Беларусі. Шырока вядомымі становяцца працы М. В. Доўнар-Запольскага,  Я. Ф. Карскага ,  Д. І. Даўгялы,  А. П. Сапунова,  Я. Р. Раманава,  А. Я. Багдановіча і іншых выдатных даследчыкаў роднага краю.

Знаёмства новага пакалення беларускай інтэлігенцыі, якое сфарміравалася з народных настаўнікаў-выпускнікоў Маладзечанскай, Нясвіжскай, Свіслачскай і Полацкай настаўніцкіх  семінарый, з працамі гэтых даследчыкаў стварыла перадумовы  станаўлення беларускай нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі, у тым ліку і гістарычнай.

Але вырашальная  роля ў стварэнні нацыянальнай школы  і сістэмы гістарычнай адукацыі належыць “Нашай Ніве” , якая з першых нумароў пачала барацьбу за права  беларусаў гаварыць і вучыцца  на роднай мове. Дзякуючы намаганням яе выдаўцоў, узнікаюць першыя беларускія школы для дзяцей беларусаў, а разам з імі патрэба ў вучэбных дапаможніках для яе. Нягледзячы на намаганні адміністрацыі не дапусціць іх стварэння, школы адкрываліся і існавалі за кошт сродкаў прыватных асоб з ліку свядомай беларускай інтэлігенцыі.

Беларускія  прыватныя паўлегальныя школы мелі вострую патрэбу ў  абагульняючай  працы па гісторыі, якая б была даступнай  і зразумелай дзецям, і не толькі дзецям, бо ў пачатку XX ст. наогул не існавала ніводнай напісанай з нацыянальна беларускіх пазіцый абагульняючай працы па гісторыі Беларусі. Такой працай стала “Кароткая гісторыя Беларусі” В. Ластоўскага. Гэты вучэбны дапаможнік набыў шырокую вядомасць у Беларусі дзякуючы “Нашай Ніве” , якая ў 1910 г. пачала друкаваць яго на сваіх старонках. Публікацыя зместу кнігі ў газеце была з’явай не выпадковай, бо бачанне В. Ластоўскім гісторыі свайго народа поўнасцю супадала з задачамі рэдакцыі па фарміраванні нацыянальнай свядомасці ў насельніцтва краю і ў першую чаргу інтэлігенцыі, большасць якой знаходзілася пад уплывам вялікарускай або вялікапольскай ідэалогіі. Праца В. Ластоўскага стварала магчымасць думаць катэгорыямі нацыі і верыць у магчымасць яе самастойнага існавання. Ён імкнуўся данесці чытачам, што беларускі народ мае сваю ўласную багатую шматвякавую гісторыю,  якую трэба ведаць і якой можна ганарыцца. Ім упершыню з нацыянальных пазіцый выкладзена гісторыя нашай Бацькаўшчыны. Вацлаў  Ластоўскі стаў пачынальнікам стварэння нацыянальнай сістэмы школьнай гістарычнай адукацыі ў Беларусі.

Аб тым , што  гэта кніжка з’яўляецца першым вучэбным дапаможнікам па гісторыі Беларусі сведчыць тое, што аўтар змясціў у ёй ілюстрацыі, партрэты, фатаграфіі і суправадзіў іх аўтарскім тэкстам. У прадмове да кнігі ён піша: “Працу гэту ахвярую сынам маладой Беларусі, каб хаця з гэтай кароткай і няпоўнай працы маглі пазнаваць гісторыю бацькаўшчыны ў  сваёй роднай мове”.

Менавіта “Наша  ніва” забяспечыла шырокую вядомасць  працы В. Ю. Ластоўскага, зрабіла  яе папулярнай сярод чытачоў газеты, а праз іх і сярод беларускай грамадскасці ў цэлым. У тым жа годзе кніга “Кароткая гісторыя Беларусі” выйшла ў свет асобным выданнем і першай вучэбнай кнігай па гісторыі нашай Радзімы.[3, с. 6-9]

Такім чынам рэдакцыя газеты “Наша Ніва” зрабіла ўсё магчымае, как газета была цікавай і нягледзячы на ўсе цяжкасці, яна зрабіла ўсё магчымае, каб рэалізаваць ўсе пастаўленныя задачы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Не было, бадай, ніводнай значнай праблемы, што хвалявала  грамадства, якую б не закранала "Наша Ніва". Таму аўтарытэт газеты з кожным годам павышаўся, раслі яе тыраж, колькасць падпісчыкаў, пашыралася геаграфія распаўсюджвання. Падпісчыкі былі ў Льежы (Бельгія), Львове, Празе, Брно, Парыжы, ЗША. Такім чынам, "Наша Ніва", на першай старонцы якой было напісана "першая беларуская газета", паклала пачатак гісторыі найноўшага нацыянальнага друку, стала сапраўднай легендай беларускай журналістыкі. Я лічу, што на старонках газеты былі сфармуляваны галоўныя ідэі, задачы і перспектывы нацыянальнага адраджэння, закладзены асноўныя кірункі развіцця беларускай мастацкай літаратуры

За няпоўныя дзесяць годаў выдання “Нашай Нівы” (лістапад 1906 – жнівен 1915) у  асноўным сфарміраваўся літаратурны  варыянт беларускай мовы, былі распрацаваны яе багатыя мастацка-выяўленчыя сродкі, асвоены многія паэтычныя і празаічныя жанры. Таксама “Наша Ніва” стала прапагандыстам народнай асветы на Беларусі. Дзякуючы намаганням рэдакцыі, былі зроблены значныя крокі ў беларускім нацыянальным кнігадрукаванні, даследванні этнаграфічнай спадчыны.

Намаганнямі нашаніўцаў і іх супрацоўніцтвам з украінскімі адраджэнцамі, літоўскімі дзеячамі культуры і расійскай дэмакратычнай інтэлігенцыяй быў пакладзены пачатак міжнароднага прызнання факта існавання беларусаў як самабытнага этнасу, арыгінальнасці яго культуры і яе каштоўнасці ў суквецці славянскай, еўрапейскай і сусветнай культуры. Сабраны лепшыя творчыя сілы беларускага народа.

Такім чынам, “Наша ніва” ўнесла велізарны ўклад у культурную спадчыну беларускага народа. Газета садзейнічала развіццю нацыянальнай мовы і адукацыі, падаравала шмат пісьменнікаў і публіцыстаў, здолела захаваць беларускую даўніну. Заклікі, якія зыходзілі са старонак “Нашай нівы”, сталі падмуркам для абуджэння ўсяго беларускага народа. І менавіта “Наша ніва” стала тым зернем, якое і праз стагоддзе гістарычнага развіцця дае багатыя парасткі беларускай культуры

 

 

 

 

Спіс  выкарыстаных крыніц

  1. Сайт www.nn.by
  2. “Наша Ніва”: першая беларуская газета (факсімільнае выданне газеты выпуск 1. 1906-1911Мн., 1992)
  3. Беларусь у эпоху рэвалюцыйных узрушэнняў: да 100-годдзя  выхаду ў свет газеты "Наша нiва": матэрыялы Рэспублiканскай  навукова-тэарэтычнай канферэнцыi, г.Мiнск, 10 лiстапада 2006 г. / Беларускi дзяржаўны педагагiчны унiверсiтэт iмя М.Танка; Рэд. Жытко А.П.- Мiнск:  БДПУ,2006.- 149 с.
  4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мн., 1999. Т. 5., с. 313-317.
  5. А.У. Унучак  “Наша ніва”  і беларускі нацыянальны рух   (1906-1915 гг.) Мінск, 2008г.

 


Информация о работе Нашаніўскае адраджэнне