Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Января 2012 в 22:56, контрольная работа
У ВКЛ у другой палове XV ст. манарх быý галоýнай асобай у дзяржаве i меý шырокiя ýладныя паýнамоцтвы: веý мiжнародныя справы, заключаý саюзы i мiрныя пагадненнi, стаяý на чале ýзброеных сiл, распараджаýся дзяржаýнай маемасцю, скарбам, прызначаý на пасады, вяршыý вышэйшы суд, мiлаваý асуджаных, узнагароджваý тытуламi i званнямi. Вялiкаму князю лiтоýскаму належала заканадаýчая iнiцыятыва, усе асноýныя законы i прававыя акты выдавалiся ад яго iмя i за яго подпiсам.
1. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання і сацыяльна-палітычны лад княства.
2. Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права.
3. Фарміраванне агульнай прававой сістэмы. Статуты 1529, 1566 гадоў. Судовая рэформа 1564 – 1566 гадоў.
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Беларускi
дзяржаýны тэхналагiчны унiверсiтэт.
Кантрольная работа па гiсторыi Беларусi
на тэму:
«Палiтычна-прававая
сiстэма Вялiкага княства
Лiтоýскага».
Мiнск, 2010.
Палітычна-прававая
сістэма Вялікага княства
Літоўскага.
Арганiзацыя
дзяржаýнага кiравання
i сацыяльна-палiтычны
лад княства.
Эвалюцыя дзяржаýнага ладу ВКЛ ад неабмежаванай манархii да мархii парламенцкага тыпу.
У ВКЛ у другой палове XV ст. манарх быý галоýнай асобай у дзяржаве i меý шырокiя ýладныя паýнамоцтвы: веý мiжнародныя справы, заключаý саюзы i мiрныя пагадненнi, стаяý на чале ýзброеных сiл, распараджаýся дзяржаýнай маемасцю, скарбам, прызначаý на пасады, вяршыý вышэйшы суд, мiлаваý асуджаных, узнагароджваý тытуламi i званнямi. Вялiкаму князю лiтоýскаму належала заканадаýчая iнiцыятыва, усе асноýныя законы i прававыя акты выдавалiся ад яго iмя i за яго подпiсам.
Тры ýмовы – спадчыннае права, воля папярэдняга ýладара i падтрымка вышэйшых дзяржаýных урадцаý – забяспечвалi прэтэндэнту на манархiчную ýладу яе прававое набыцце. Апошняя ýмова паступова набывала ýсе большую ролю, бо дзеля рэалiзацыi сваiх iнтарэсаý манарх павiнен быý праводзiць палiтыку, у якой была зацiкаýлена магнатэрыя. Падцвярджэннем гэтаму з’яýляецца iснаванне пря вялiкiм князю дарадчых устаноý, куды ýваходзiлi прадстаýнiкi найбольш заможных уплывовых родаý. Сведчаннi пра iх дзейнасць сустракаюцца ýжо ý часы Мiндоýга. Рада Вялiкага княства Лiтоýскага станавiлася важным звяном вышэйшай дзяржаýнай улады.
У XIV ст. рада не мела акрэсленага складу i фактычна не абмяжоýвала ýладу гаспадара. Аднак манарх заýседы карыстаýся паслугамi дарадцаý. Да таго ж менавiта найбольш аýтарытэтныя прадстаýнiкi магнатэрыi адыгрывалi значную ролю пры прыняццi важных рашэнняý.
Трэба ýлiчыць, што грамадзянская вайна 30-х гадоý XV ст. i забойства Жыгiмонта Кейстутавiча ý 1440 г. яшчэ больш аслабiлi ýладу гаспадара i паказалi яго залежнасць ад арыстакратыi, якая набiрала моц. Ужо да 40-х гадоý XV ст. былi створаны перадумовы для паслаблення велiкакняжацкай улады. Так, у вынiку ýступак шляхце ý прывiлеях 1387, 1432 i 1434 гг. павялiчылася магутнасць i незалежнасць магнатэрыi ад вярхоýнага ýладара. Асаблiвую ýвагу варта звярнуць на тое, што па Гарадзельскiм прывiлеi 1413 г. юрыдычна была замацавана выбарнасць вялiкага князя ý ВКЛ, улада за якiм захоýвалася пажыццева. З 1440 па 1506 г. улада князя абмяжоýвалася з боку Рады ВКЛ, што было замацавана ý прывiлеях 1492 i 1506 г.
У 1440 г. вялiкiм князем быý абраны 13-гадовы Казiмiр. «Панове-рада, князь Юрый Гольшански, а пан виленски, староста жомойтски Кезлаг, а Иван Гаштольд, а Миколай Немирович, а Остык, маршалок земски, поднесли королевича Казимира на Великое княство Литовское». Зразумела, што ýлада пры малалетнiм манарху знаходзiлася ý руках рады, якая фактычна стала кiруючым органам у дзяржаве. Але самай значнай падзеяй у працэсе станаýлення паноý-рады як вышэйшага органа дзяржаýнага кiравання ý ВКЛ было абранне ý 1447 г. Казiмiра Ягайлавiча польскiм каралем. У вынiку ен падоýгу адсутнiчаý у Вiльнi, а кiраýнiцтва практычна ажыццяýлялася радай, што спрыяла станаýленню яе адноснай самастойнасцi.
Абмежаванню ýлады манарха садзейнiчаý агульназемскi прывiлей Казiмiра, якi быý выдадзены ý Вiльнi 5 мая 1447 г. i з’яýляýся адным з асноýных дзяржаýных актаý ВКЛ. Артыкул 10 гэтага прывiлея скасоýваý абавязковую грашовую павiннасць – сярэбшчыну, якую год выплачвалi на карысць дзяржавы ýсе землеýласнiкi са сваiх уладанняý. Гэта нанесла моцны ýдар па фiнансавым магчымасцям уладара. Казiмiр i яго пераемнiкi павiнны былi ý кожным асобным выпадку звяртаецца да землеýладальнiкаý за дазволам на ýвядзенне надзвычайнага грашовага падатку на дзяржаýныя патрэбы.
Да канца XV ст. вялiкай патрэбы ý грашовых сродках не было, скарб пакрываý дзяржаýныя расходы. Але ý 80-90-я гады XV ст. па прычыне нападаý крымскiх татараý i сутыкнення з Маскоýскай дзяржавай наяýных грашовых рэсурсаý ужо не хапала. Асаблiва яскрава гэта праявiлася ý канцы XV – пачатку XVI ст., што вымушала вялiкага князя аддаваць у «заставу» (часовае трыманне) гаспадарскiя маенткi i iншую ýласнасць, каб атрымаць неабходныя грашовыя сродкi або лiквiдаваць запазычаннасць. Так, у 1499г. Сенька Плешкiн задаýгi вялiкiх князеý Казiмiра i Аляксандра Казiмiравiча атрымаý воласць Дземену на 3 гады. У 1503 г. пушкару Мацiяшу было перададзена 18 падданых у Полацку. «Заставы» вярталiся ва ýласнасць манарха толькi пасля выплаты доýгу.
Маенткi з велiкакняжацкага фонду былi той крынiцай, за кошт якой пашыралася зямельная ýласнасць феадалаý i царквы. У другой палове XV ст. адбывалася iх iнтэнсiýная раздача шляхце за верную службу.
Зямельныя наданнi, раздача залежных людзей рабiлiся па ýзгадненнi з радай.
Наданнi рабiлiся «до воли и ласки господарской» (гэта значыць у часовае ýладанне), «на вечность» (валоданне на працягу жыцця, або з правам перадачы ý спадчыну), цi «в отчину» (з правам перадачы ý спадчыну). Шмат прывiлеяý «до воли» прыпадаюць на часы панавання Казiмiра. Так, у 1442 г. Барысу Глiнскаму дадзены быý двор Дамыслiн. Наданнi «до воли» рабiлiся ý першыя два гады княжання Аляксандра i ва ýсходнiх раенах дзяржавы. У 1479 г. Iван Мажайскi атрымаý «в отчину» г. Бранск. У 1505 г. пану Барташу Табаровiчу быý дадзены «вечностью» двор Iзбляны. Такiм чынам, часовае валоданне ýласнасцю саступала месца спадчыннаму, пазбаýляючы тым самым манарха кантролю над прыватнымi ýласнiкамi.
Здавалася, што наданнi «до воли и ласки господарской» залежалi цалкам ад вялiкага князя, але на практыцы рашэннi аб гэтым прымалiся пад уплывам магнатэрыi. Невялiкая колькасць буйных землеýладальнiкаý фактычна манапалiзавала права атрымання значных уладанняý i пасад, якiя ý большасцi выпадкаý давалiся пажыццева i ý спадчыну.
Вызначальным у абмежаваннi манархiчнай улады стаý агульназемскi прывiлей, якi быý выдадзены вялiкiм князем Аляксандрам у Вiльнi 6 жнiýня 1492 г. адразу пасля абрання яго на велiкакняжацкi пасад. У iм надавалiся шырокiя паýнамоцтвы Радзе ВКЛ. Згодна з артыкулам 13 «падаткi з мытнiц, корчмаý i iншыя ад штрафаý i адкуль колечы прыхадзячыя да нас… павiнны выдаткоýвацца паводле ýхвалы паноý рад нашых на агульную земскую карысць. Калi ж не пагражае нiякая неабходцасць, то названыя падаткi намi без волi самiх паноý не павiнны выносiцца з скарбу… або iзымацца з правiнцыi». Артыкул 17 сведчыý, што «ýсе ýрады i дзяржавы, без нарады з нашымi раднымi нiкому намi не будуць раздавацца… Але без вiны мы не маем права пазбаýляць… пасады». Артыкул 20 дадаваý, што «дастоiнствы, дзяржавы i ýрады вайсковыя i грамадзянскiя у больш далекiх месцах… мы з панамi радамi нашымi… ý пэýны тэрмiн аддамо».
Судовая дзейнасць таксама з’яýлялася адным з галоýных абавязкаý вярхоýнага ýладара, якi быý вышэйшым суддзею ý дзяржаве. Згодна звычаю манарх вяршыý суд разам са сваiмi дарадцамi. Аднак у адпаведнасцi з артыкулам 12 земскага прывiлея 1447 г. манарх абмяжоýваýся ý правах суда над прыватнаýласнiцкiмi падданымi. У iм гаварылася, што вялiкi князь не будзе пасылаць сваiх прадстаýнiкоý для суда над насельнiцтвам на «княжат, рытеров, шляхтичов, бояр, местичов… олиж бы первей от пана, которому ж тот поддан, которому кривду вчинил, правда пожадана была, ач бы он на рок не хотел к праву поставити; тогды наш децкий, а любо наших заказников имать быти послан; а виноватый, который вину заслужил – пану своему, а не иному будеть обязан заплатити». Як вынiкае з гэтага дакумента, толькi калi ýласнiк адмаýляýся вяршыць суд, манарх павiнен быý паслаць для гэтага сваiх слуг. Але судовыя штрафы i пошлiны, якiя прысуджалiся, вялiкi князь не атрымлiваý. Такiм чынам, ен губляý непасрэдны кантроль над значнай часткай насельнiцтва дзяржавы, а таксама судовыя пошлiны, якiя раней прыносiлi значныя прыбыткi.
Пры Казiмiры Ягайлавiчу пачалося юрыдычнае замацаванне правамоцтваý гаспадара i рады ý судаводстве. Артыкул 12 Судзебнiка 1468 г. прадугледжваý сумеснае вызначэнне вялiкiм князем з панамi-радай пакарання для тых, хто са злачынцы замест смяротнага пакарання возьме кампенсацыю, або выпусцiць, або наадварот – возьме ý няволю.
Прывiлей 1492 г. ужо юрыдычна замацаваý права манарха вяршыць суд разам з панамi-радай. У артыкуле 12 Аляксандр абяцаý разглядаць справы, якiя цягнулiся ад часоý яго бацькi i «ýчынiць усялякую справядлiвасць з панамi нашай радай». Артыкулы 29 i 33 сведчылi, што «важныя справы аб спадчынных добрах цi пакрыýджаннi iмя або гонару… цi iншыя больш цяжкiя» вялiкi князь павiнен быý разглядаць i прымаць канчатковую пастанову з панамi-радай, для гэтага вызначалiся «штогодна чатыры тэрмiны». Звычайна пря адсутнасцi рады ý поýным складзе, або нават калi найбольш уплывовыя яе члены адсутнiчалi, справа адкладвалася.
Вялiкi князь абмяжоýваýся таксама i ý заканатворчай дзейнасцi. Рада разам з Казiмiрам удзельнiчала ý падрыхтоýцы i выдачы агульназемскага прывiлея 1447 г. Абавязковае ýзгадненне заканадаýчых актаý манарха з панамi-радаю юрыдычна было замацавана прывiлеем 1492 г. У артыкуле 14 адзначалася, што гаспадар не будзе адмяняць цi змяняць пастаноý, зробленых сумесна з панамi-радаю.
Пытаннi дыпламатычных адносiн з iншымi краiнамi, асаблiва з Тэýтонскiм ордэнам, Казiмiр Ягайлавiч таксама вырашаý разам з радай. У 1444 г. магiстр Тэýтонскага ордэна Конрад фон Эрлiхсхаусэн прапанаваý яму прызначыць агульны з’езд для вырашэння памежных спраý. Вялiкi князь адказаý, што яму трэба абмеркаваць гэта пытанне ý радзе. У 1454 г. ужо магiстр Людвiк фон Эрлiхсхаусэн скардзiýся панам-радзе на вялiкага князя, якi пачаý вайну i прасiý iх утрымаць свайго гаспадара ад варожых дзеянняý. У 1473 г. магiстр Ордэна Хенрык фон Рыхтэнберг прасiý прабачэння ý рады за тое, што не выслаý дэпутатаý на з’езд для вырашэння спрэчных пытанняý, якi планавалася правесцi. А ý наступным 1474 г. ужо рада паведамляла магiстру, што з’езд для перамоý аб заключэннi мiрнага дагавора не можа адбыцца.
Калi гаспадар ВКЛ знаходзiýся ý Польшчы, паны-рада самi ажыццяýлялi дыпламатычную дзейнасць. Так, у 1472 г. вярыцельная грамата пасла ВКЛ да магiстра Ордэна была выдадзена ý адсутнасць вялiкага князя ад iмя Рады Вялiкага княства Лiтоýскага. Паны-рада ý часы панавання Казiмiра Ягайлавiча выпраýлялi паслоý у Арду. У 1479 г. магiстр Ордэна Марцiн Трухсэс фон Вэтзхаусэн веý перамовы ý Вiльнi з «лiтоýскiмi панамi». Аднак рада заýседы дзейнiчала са згоды i ведама вялiкага князя.
Дагаворы заключалiся ад iмя ýладара i рады. Вялiкi князь сумесна з панамi-радай прысягаý на iх. У 1442 г. малдаýскi гаспадар заключыý дагавор «з великим князем Казимиром… и з его паны и з его радою». Дагаворная грамата заканчвалася наступнымi словамi: «на крепость… печать нашу привесили… и панове рада наша… свои печати привесили к сему нашому листу». У 1447 г. дагавор памiж Ордэнам i ВКЛ быý замацаваны прысягай вялiкага князя Казiмiра, князеý i паноý. Дагавор 1470 г. з Ноýгарадам быý заключаны ад iмя Казiмiра, але дагаворная грамата заканчвалася наступнымi словамi: «а на том всем, честны король, крест целуй… - за все свое княжество и за всю раду литовскую».
Як бачым, манарх да 1492 г. фактычна ажыццяýляý дыпламатычную дзейнасць разам з радай. Прывiлей 1492 г. толькi юрыдычна замацаваý такi парадак. Артыкул 13 прадпiсваý вялiкаму князю накiроýваць паслоý у iншыя краiны з ведама паноý-рады.
Крынiцы i пасля 1492 г. цалкам пацвярджаюць супрацоýнiцтва ýладара i рады ý дыпламатычнай сферы. У 1493 г. вялiкi князь Аляксандр з панамi-радай даваý iнструкцыю вялiкiм паслам, якiя адпраýлялiся ý Маскву для заключэння дагавора аб мiры.
Акрамя абмежавання правоý вярхоýнага ýладара ý асобных галiнах дзейнасцi артыкул 15 прывiлея 1492 г. утрымлiваý наступнае абяцанне Аляксандра: « Калi-б якiя колечы пастановы i справы былi перададзены для абгаворвання ý раду з нашымi панамi i самiм панам не спадабалiся, то за гэта мы не павiнны iх гневацца, але бедзем мы выконваць тое, што яны радзiлi нам». Такiм чынам, падкрэслiвалася значная залежнасць манарха ад паноý-рады ва ýсiх справах унутранай i знешняй палiтыкi.
Яшчэ ý канцы 40-х гадоý XV ст. Казiмiр Ягайлавiч казаý, што ý справах, якiя датычылiся ВКЛ, ен нiчога не мог вырашаць без згоды рады. Пры панаваннi Казiмiра адбылося фактычнае аслабленне манархiчнай улады i ýзмацненне буйных землеýладальнiкаý, з якiх складалася Рада Вялiкага княства Лiтоýскага. Прывiлей 1492 г. толькi замацаваý гэта i юрыдычна абмежаваý уладу манарха ý ВКЛ, дзейнасць якога ставiлася ý жорсткiя рамкi. Названы акт быý вынiкам абрання пасля смерцi Казiмiра новага ýладара – яго сына Аляксандра. Апошнi прыняý раду такой, якая яна была пры бацьку i такiм чынам пазбавiýся магчымасцi замяняць ураднiкаý, г. зн. самому фармiраваць гэты орган улады. Пасля 1492 г. рада афiцыйна з дарадчай ператварылася ва ýстанову, якая фактычна i юрыдычна абмяжоýвала велiкакняжацкую ýладу.
Падводячы
вынiк, трэба звярнуць увагу на тое, што,
нягледзячы на значнае абмежаванне ýлады
вялiкага князя ВКЛ, якое адбылося ý
другой палове XV – пачатку XVI ст., яна была
яшчэ дастаткова моцнай. Пазiцыя манарха
ý вырашэннi тых цi iншых пытанняý па-ранейшаму
заставалася больш вызначальнай, чым пазiцыя
самых заможных i ýплывовых асоб дзяржавы.
[1, с.44]
Информация о работе Палiтычна-прававая сiстэма Вялiкага княства Лiтоýскага