Палiтычна-прававая сiстэма Вялiкага княства Лiтоýскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Января 2012 в 22:56, контрольная работа

Краткое описание

У ВКЛ у другой палове XV ст. манарх быý галоýнай асобай у дзяржаве i меý шырокiя ýладныя паýнамоцтвы: веý мiжнародныя справы, заключаý саюзы i мiрныя пагадненнi, стаяý на чале ýзброеных сiл, распараджаýся дзяржаýнай маемасцю, скарбам, прызначаý на пасады, вяршыý вышэйшы суд, мiлаваý асуджаных, узнагароджваý тытуламi i званнямi. Вялiкаму князю лiтоýскаму належала заканадаýчая iнiцыятыва, усе асноýныя законы i прававыя акты выдавалiся ад яго iмя i за яго подпiсам.

Содержание

1. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання і сацыяльна-палітычны лад княства.
2. Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права.
3. Фарміраванне агульнай прававой сістэмы. Статуты 1529, 1566 гадоў. Судовая рэформа 1564 – 1566 гадоў.

Вложенные файлы: 1 файл

контрольная по истории Беларуси.doc

— 224.50 Кб (Скачать файл)

    У кампетэнцыю гродскага суда ýваходзiлi i некаторыя адмiнiстрацыйныя функцыi. Так, у час работы сваей сесii i сесii земскага суда ен вызначаý дом для судовага пасяджэння, размяркоýваý кватэры для членаý земскага суда i iншых чыноýнiкаý, якiя прыязджалi на сесiю. Ен таксама выконваý i фiксаваý у актавых кнiгах некаторыя натарыяльныя дзеяннi: рабiý копii дакументаý, афармляý завяшчаннi, акты дарэння, куплi-продажу, залогу, пазыкi, усынаýлення.

    Найбольш  тыповым, аддзеленным ад адмiнiстрацыi саслоýным судом для шляхты быý земскi павятовы суд. У асноýным ен разглядаý грамадзянскiя iскi i крымiнальныя справы па абвiнавачаннi шляхты. Земскi суд выконваý таксама функцыi натарыята, запiсваý скаргi на незаконныя дзеяннi службовых асоб павета. Канчатковае прававое афармленне земскага суда праведзена Бельскiм прывiлеем 1564 г. i Статутамi 1566 i 1588 гг.

    У састаý земскага суда ýваходзiлi суддзя, падсудак i пiсар, якiя выбiралiся на з’езде з павятовай шляхты. На кожную пасаду з’езд вылучаý чатырох кандыдатаý з мясцовых аселых шляхцiцаý-хрысцiян, якiя валодалi беларускай граматай, ведалi права i не займалi духоýных i дзяржаýных пасад. З гэтага спiса вялiкi князь выбiраý i зацвярджаý аднаго кандыдата на месца. Суддзi прызначалiся пажыццева i нiхто, нават вялiкi князь, не мог вызвалiць iх ад абавязкаý. Iм таксама забаранялася сумяшчаць сваю працу з iншай службай. На першай сесii новы суддзя публiчна прысягаý, што будзе судзiць справядлiва, не зважаючы на грамадскае i матэрыяльнае становiшча людзей, асабiстыя адносiны да iх.

    Сесii земскага суда збiралiся тры разы на год: у студзенi, чэрвенi i кастрычнiку. Кожная доýжылася тры – чатыры тыднi. Судаводства вялося на падставе Бельскага прывiлея 1564 г. i Статутаý ВКЛ 1529, 1566 i 1588 гг. на старабеларускай, а пазней на польскай мове. Калi на судзе сярод прысутных былi людзi, дасведчаныя ý пытаннях права, то суддзi запрашалi iх да «рассудку праýнага», i яны мелi дарадчы голас пры вынясеннi судовых пастаноý. Кожны, хто быý на судзе, мог сказаць тое, што ведаý па разглядаемай справе, выказаць свой погляд на яе.

    Такiм чынам, стварэнне земскiх судоý – важны этап у развiццi судовага ладу i права ý феадальнай Беларусi. Гэтыя суды далi пачатак арганiзацыi судовай сiстэмы, заснаванай на аснове падзелу ýлад, «бо яны былi першымi судамi, цалкам аддзеленымi i незалежнымi ад мясцовай адмiнiстрацыi». Няма сумнення ý тым, што ýзнiкненне такiх судоý стала магчымым дзякуючы пашырэнню ролi нормаý пiсанага права, а гэта ý сваю чаргу абумовiла неабходнасць з’яýлення прафесii юрыста.

    Другiм судом, што быý аддзелены ад органаý дзяржаýнага кýравання, стаý падкаморскi суд, створаны ý 1566 г. Ен разглядаý зямельныя i межавыя спрэчкi феадалаý, што раней уваходзiла ý кампетэнцыю вялiкакняжацкага суда.

    Па  Статуце 1566 г. справы ý падкаморскiм судзе вырашаý суддзя-падкаморый з удзелам зацiкаýленых бакоý. З 1588 г. на павятовых соймiках на пасаду падкаморыя выбiралi чатырох кандыдатаý, аднаго з якiх зацвярджаý вялiкi князь лiтоýскi.

    Разгляд справы адбываýся на месцы спрэчных межаý. Падкаморый выслухоýваý тлумачэннi бакоý, дапытваý сведак, аглядаý дакументы i iншыя пiсьмовыя доказы, прымаý рашэнне i вызначаý на мясцовасцi межы землеýладання, а пасля, з дапамогай сваiх памочнiкаý, устанаýлiваý межавыя знакi. Рашэнне падкаморскага суда падлягала неадкладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ý вялiкакняжацкi суд цi ý трыбунал Вялiкага княства Лiтоýскага.

      Пастановы падкаморскага суда  i рэестры спраý запiсвалiся ý кнiгi земскага павятовага суда. Iскi аб праве землеýладання не адносiлiся да кампетэнцыi падкаморскага суда i разглядалiся земскiм цi камiсарскiм судом. Падкаморскiя суды на Беларусi iснавалi да Х1Х ст.

    На  новых прынцыпах выбарнасцi i ýдзелу прадстаýнiкоý гарадскога насельнiцтва стваралiся войтаýска-лаýнiцкiя i бурмiсцерскiя суды, якiя дзейнiчалi ý гарадах, што мелi магдэбурскае права. Iм былi падсудныя крымiнальныя i грамадзянскiя справы гараджан. Войтаýска-лаýнiцкi суд складаýся з войта, якi старшынстваваý на пасяджэннях, яго намеснiка i лаýнiкаý, якiя выбiралiся мяшчанамi. Нязначныя правапарушэннi i спрэчкi мяшчан разглядалi гарадскiя бурмiстры, якiя прызначалiся войтам цi выбiралiся мяшчанамi.

    Пры разглядзе спраý войтаýска-лаýнiцкiя i бурмiсцерскiя суды акрамя магдэбурскага права кiравалiся мясцовым гарадскiм правам, Статутамi ВКЛ.

    Некаторыя гарады дамагалiся аб’яднання войтаýска-лаýнiцкiх i бурмiсцерскiх судоý, а ý невялiкiх гарадах яны наогул не былi раздзельныя. У такiх прыватнаýласнiцкiх гарадах, як Слуцк, функцыi войтаýска-лаýнiцкага суда выконваý замкавы суд. На Беларусi Войтаýска-лаýнiцкiя суды былi скасаваны пасля яе далучэння да Расiйскай iмперыi.

    Такiм чынам, стварэнне незалежных ад мясцовай адмiнiстрацыi  выбарных судоý, хаця б i для некаторых саслоýяý, сведчыла аб новым этапе ý развiццi прававой культуры грамадства, iмкненнi да паступовага ýсталявання прававога парадку ý дзяржаве. Выбарны незалежны суд быý прасякнуты iдэямi служэння не толькi iнтарэсам дзяржавы, але i правам асобных людзей, задачамi абароны правапарадку нават ад органаý дзяржаýнай улады. Так, скаргi на незаконныя дзеяннi ваявод, старастаý i iншых службовых асоб маглi падавацца ý земскiя i гродскiя суды, а апеляцыi на iх пастановы – ý Галоýны суд. Гэты радыкальны паварот у прававой тэорыi i поглядах на ролю суда ý грамадстве Беларусi ý ХV1 ст. пачаý ажыццяýляцца ý Заходняй Еýропе толькi ý ХVII – XVIII стст. Статут 1588 г. у значнай ступенi паставiý дзейнасць мясцовай адмiнiстрацыi пад кантроль суда.

    Нельга  не згадаць аб iснаваннi на Беларусi спецыяльных каптуровых, а таксама сялянскiх копных судоý.

    Каптуровы суд, якi дзейнiчаý у перыяд бескаралеýя, быý надзвычайным, часовым судом, якi разглядаý справы феадалаý. Першыя каптуровыя суды з’явiлiся паводле пастановы сойма ВКЛ ад 29 студзеня 1587 г. У склад суда ýваходзiлi ваявода цý павятовы стараста або iх намеснiк, суддзя i пiсар замкавага суда, падкаморый, а таксама суддзя, падсудак i пiсар земскага суда. Суд лiчыýся правадзейным, калi на пасяджэннi прысутнiчала не менш пяцi яго членаý. Каптуровы суд разглядаý крымiнальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, нападах на маенткi, фальсiфiкацыi маемасных правоý, а таксама цывiльныя справы магнатаý, шляхты, манастыроý. Пастановы каптуровага суда, якiя прымалiся большасцю галасоý, былi канчатковымi i апеляцыi не падлягалi.

      Копны суд дзейнiчаý на падставе нормаý звычаевага рпава. Ен разглядаý галоýным чынам справы простых людзей: сялян, вольных пасяленцаý, мяшчан гарадоý, якiя не карысталiся магдэбурскiм правам. Збiраýся суд у пэýных месцах, якiя называлiся капавiшчамi.

    Судаводства мела дзве формы: звычайную i гвалтоýную. Звычайнага капа збiралася па iнiцыятыве зацiкаýленых асоб у загадзя вызначаныя тэрмiны. У асноýным на ей разглядалiся цывiльныя справы, а таксама межавыя спрэчкi, дробныя крадзяжы, сваркi, факты прычынення шкоды, чараýнiцтва. Суддзямi маглi быць усе жыхары мясцовасцi, але часцей за ýсе на капу збiралiся 10 – 20 копных мужоý i старцаý, а таксама прадстаýнiкi дзяржаýнай або панскай адмiнiстрацыi, якiя сачылi за правiльнасцю выканання нормаý копнага права. Пастанова суда была канчатковай i абскарджанню не падлягала.

    Гвалтоýная капа збiралася для разгляду забойстваý, падпалаý, нападаý. Пэýнага месца збора яна не мела. Пакрыýджаны чалавек «падымаý гвалту», i ýсе дарослыя, хто чуý, павiнны былi бегчы на месца здарэння, дзе i адбываýся суд. Калi злачынцу ýдавалася ýцячы цi схавацца, то ýся капа iшла па «гарачым следзе» i ý выпадку затрымання ý межах воласцi выносiла прыгавор, нават смяротны. Калi злачынец уцякаý у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы i перадавала «гарачы след» суседзям. Дзейнасць копнага суда на Беларусi пачала згортвацца ý XVII ст., але ý некаторых месцах ен працягваý iснаваць i ý першай палове XVIII ст.

    Дзейнасць судоý не распаýсюджвалася на феадальназалежных сялян, iх звычайна судзiлi ýладальнiкi. [8, с. 104] 

      
 

     

      
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 Спiс выкарастанай лiтаратуры: 
 

  1. Беларускi гiстарычны часопiс. Мiнск, 2004. (№6)
  2. Паноý, С. В. Матэрыялы па гiсторыi Беларусi. – Мiнск: Аверсэв, 2004.
  3. Доўнар, Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мінск: Амалфея, 2008.
  4. Асветнiкi зямлi беларускай. – Мiнск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006.
  5. Гiсторыя Беларусi ý кантэксце сусветных цывiлiзацый. Пад рэд. В. I. Галубовiча i Ю. М. Бохана. – Мiнск: Сучасная школа, 2007.
  6. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага княства Літоўскага /             Ю. Бохан – Мінск: Экоперспектива, 2008.
  7. Статут ВКЛ 1588. Пер. на бел. мову А. С. Шагун – Мiнск, 2002
  8. Вiшнеýскi, А. Ф. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi ý дакументах i матэрыялах. – Мiнск: Акад. МУС, 2003.

Информация о работе Палiтычна-прававая сiстэма Вялiкага княства Лiтоýскага