Старажытнае грамадства на тэрыторыи РБ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Марта 2013 в 22:08, контрольная работа

Краткое описание

Наш народ прайшоў шматвяковы шлях ад старажытных часоўпершабытнасці да сучаснасці. Можна пачуць сцвярджэнне, што Беларусь мае тысячагадовую гісторыю. Так, беларуская пісьмовая гісторыя пачала адмерваць сваё другое тысячагоддзе. Дапісьмовая ж налічвае тых тысячагоддзяў не адзін дзесятак. Свой адлік яна вядзе з часоў з’яўлення на нашай зямлі першых людзей.

Содержание

Уводзіны …………………………………………………………….. 3
Археалагічная і агульнагістарычная перыядызацыя эпохі першабытнага ладу…………………………………3
Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Рассляленне індаеурапейскіх плямёнаў па тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку…. 7
Распаўсюджанне славянскіх плямёнаў у перыяд жалезнага веку. Фарміраванне этнічных супольнасцей: крывічаў, дрыгавічоў і радзімічаў………………………………………………………………… 11
Зараджэнне рэлігійных вераванняў і узнікненне мастацтва………….. 13
Вызначэнне наступных паняццяў: асіміляцыя, татэмізм, неалітычная рэвалюцыя, паганства. ………14
Заключэнне .......................................................................................... 16
Літаратура……………………………………………………………… 17

Вложенные файлы: 1 файл

Готовая работа по стараж.грам..doc

— 141.50 Кб (Скачать файл)

Посуд быў даволі высокі з нізкай канічнай або яйкападобнай доннай часткай. Край посуду заставаўся вертыкальным або крыху адгінаўся вонкі. Вышыня звычайна большая за дыяметр, дасягае 35-50 см, сценкі тоўстыя, нехайна загладжаныя. Выкарыстоўвалася многа рознатыповых крамяневых прылад.

Нарвенская культура была распаўсюджана ў поўначнай  частцы тэрыторыіі Беларусі. Вытворчасць  керамікі — вельмі характэрная прыкмета эпохі неаліту, якая наступіла спачатку на паўдневым захадзе Беларусі. Мясцовыя плямены пад уплывам насельніцтва Валыні і, магчыма, Павіслення, навучыліся вырабляць гліняны посуд. Яны ўдасканалілі спосабы рыбнай лоўлі і палявання, а потым пачалі паступова пераходзіць да вытворчай гаспадаркі — жывелагадоўлі, земляробства. Земляробства прыйшло на тэрыторыю Беларусі ад плямен Балканскага паўвострава, з Дуная і Дняста, праз Валынь. Ім аваладоалі спачатку плямены, якія жылі на паўдневым Захадзе (неманскай культуры) і ў Падгяпроўі (днепра-данецкая культуры).

Да канца эпохі неаліту  на тэрыторыіі Беларусі жыло каля 5-6 тысяч  — у сярэднім па 10 – 40 чалавек  на кожнай з 200 адначасова існаваўшых стаянак (1 чалавек на 30 км2). Трэба падкрэсліць, што былі заселены толькі рачныя даліны больш-менш вялікіх рэк, у пэўных, найбольш зручных мясцінах. На тэрыторыі Беларусі арэалы культур у асноўным супадалі з басейнамі рэк Заходняй Дзвіны(нарвенская), Дняпра (верхнедняпроўская). Прыпяцкае палессе падзялілі дзве культуры — неманская і днепра-данецкая.

Неалітычныя плямены  падзяліліся паміж сабой. Гаспадарка адных, хаця і заставалася прысвойваючай, зрабілася высокаспецыялязаванай, засноўвалася на развітым рыбалоўстве. Другія распачалі пераход да прымітыўнага земляробства. На гэтай аснове паглыбляўся буйны грамадскі падзел працы. Усе больш разгортваўся абмен паміж абшчынамі , родамі і нават пляменамі. Нягледзячы на ўсе гаспадарчыя дасягненні і ўдасканаленне сродкаў вытворчасці, прадукцыйнасць працы заставалася недастатковай для таго, каб сям’я магла здабываць сабе ўсе неабходнае. Па-ранейшаму большую частку прадуктаў давалі калектыўныя формы рыбалоўства і палявання. Сям’я магла ашчаджаць нейкую маемасць, ствараць запасы. Тым самым яна паслабляла сваю залежнасць ад абшчыны, рабілася больш трывалай.

Мацярынскі род набыў  у неаліце сталыя формы, найвышэйшага развіцця дасягнуў родаплемянны лад. Жонка  магла браць за сябе толькі супляменніка. У неаліце асабліва развівалася  першая форма ўласнасці — племянная. Кожнае племя займала пэўную тэрыторыю, мела свае рыбалоўчыя і паляўнічыя, а потым і земляробчыя ўчасткі. Усувязі з павялічэннем колькасці насельніцтва частка родаў была нярэдка вымушана аддзяляцца і пераходзіць на новыя месцы. Паступова стваралася група плямен, якія размаўлялі на блізкіх мовах.

Рассляленне індаеурапейскіх плямёнаў па тэрыторыі  Беларусі ў бронзавым веку.

 

Культура шнуравай керамікі

Каля 200 гадоў да н.э. Пачаўся брогзавы век, спачатку ў паўдневай Беларусі. На паўночную частку ен распаўсюдзіўся некалькі некалькі пазней.

Вельмі важнай рысай бронзавага веку з’яўлялася паўсюднае распаўсюджванне  жывелагадоўлі і першабытнага земляробства, прычым удзельная вага жывелагадоўлі  была больш значная. Невялікія ўчасткі  зямлі апрацоўваліся каменнымі  і рогавымі матыкамі. Жалі крамяневымі сярпамі, зерне расціралі з дапамогай ручных зерняцерак. Больш разнастайным па вызначэнню стаў гліняны посуд. Змянілася форма пасудзін. Іх дно было акруглым, затым сплошчаным і, нарэшце, зусім плоскім, што тлумачыцца з’яўленнем ачага з роўным подам і стала. Разам з тым узнікла маемасная няроўнасць, вылучылася рода-племянная знаць.

У бронзавым веку вылучаецца некалькі перыядаў. Сярэдні — прыпадае на прамежак часу 1600-1000 год да н. э. Тэрыторыя  Беларусі ўвайшла ў арэал культур  шнуравай керамікі, які працягнуўся ад Урала да Рэйна і паўдневай Скандынавіі.

Посуд сярэднядняпроўскай культуры рэзка  адрозніваўся ад неалітычнага, рабіўся  з шчыльнага глінянага цеста, у якое дамешвалі пясок, кварц. У  звычайных гаршках арнаментавалася  толькі верхняя частка і шыйка.

Насельніцтва Прыбалтыкі і паўночнв заходніх раенаў Беларусі ў 2200-1800 гг. да н. э. Належала да адной культуры —  баявых лодкападобных сякер, якую таксама  называюць прыбалтскай, жуцаўскай, або вісланеманскай. Для гэтага адгалінавання культуры шнуравой керамікі былі характэрныя могільнікі, або адзінакавыя пахаванні ў дастаткова глыбокіх ямах. Памершых клалі на бок у скручаным стане. Калі гэта быў мужчына, яго забяспечвалі прыладамі працы і зброяй — свідраванай сякерай, сякерай-клінам, лукам са стрэламі, часам гарпуном, долатам. Пры жанчыне амаль заўседы знаходзяцца каралі-падвескі з бурштыну, зубоў, каменя.

Культура шнуравай керамікі Палесся і Валыні ўсталявалася на паўдневым захадзе Беларусі, Валыні і ў прылеглых раенах Польшчы (па Бугу). На паселішчах выяўлены прамавугольныя двухкамерныя жытлы даўжыней да 12 м  пры паглыбленні звыш 1 м, якія размяшчаліся ў 1-2 рады. Дах быў двухсільным, абапіраўся на бакавыя слупы, падлога глінабітная. Вогнішчы былі ў куце кожнай камеры. Больш вывучаны пахаванні пад курганамі, даволі часта групавыя, сямейныя. Пад насыпам і ў самім насыпе — рэшткі вогнішчаў. Інвентар бедны — пасудзіны, некаторыя каменныя прылады, упрыгожванні, зусім рэдкія мэталічныя вырабы.

Сярод рабочага інвентара — крамяневыя сярпы некалькіх тыпаў, дробныя наканечнікі стрэл, трохвугольныя з увагнутай асновай або з чаранкамі, каменныя зерняцеркі, свідраваныя сякеры і сякеры-кліны, ліцейныя формы і ціглі (прыкмета металургіі). Шпількі, бранзалеты, фібулы, кольцы розных тыпаў дапаўнялі вопратку. Насельніцтва разводзіла буйную і дробную рагатую жывелу, коней, свіней, займалася земляробствам.

У бронзавым веку адбывалася пранікненне плямен з культурамі шнуравой керамікі ў вобласць, якая была па-ранейшаму занята неалітычнымі пляменамі. Спярша яны накіроўваліся ў Прыбалтыку, Панямонне, а пазней, каля 2 тысяч год да н. э. — у верхняе Падняпроўе, непасрэдна з Валыні — у паўднева-заходнія раены Беларусі.

У адрозненні ад аселага  неалітычнага насельніцтва плямены  культур шнуравой керамікі былі больш  рухомымі. Іх спосаб гаспадарання —  у асноўным жывелагадоўля — рэзка  адрозніваўся ад прысвойваючай гаспадаркі (рыбалоўства) мясцовых жыхароў, таму карэнныя супярэчнасці паміж імі развіцця не атрымалі.

Упершыню ў 1500-2000 гг. да н. э. уся паўдневая Беларусь была аб’яднана адной, тшцінецкай культурай ( і яе разнавіднасцямі — сосніцкай, камароўскай, лебядоўскай), якая займала  абшары ад Польшчы да басейна Дзясны. Павялічэнне колькасці насельніцтва і статкаў, адначасовае пагаршэнне ўмоў для жывелагадоўлі прымушалі плямены перасяляцца на новыя землі. Такія вандроўкі (міграцыі) адбываліся хвалямі. Разрастанне і цеснае ўзаемадзеянне плямен у бронзавым веку адбывалася на фоне больш глыбіннага працэсу, узнікнення маемаснай няроўнасці паміж супляменнікамі (сем’мі), родамі і пляменамі. Мацярынска-родавыя адносіны былі выціснуты патрыярхальнымі, шлюбы з чужаземцамі паялічвалі разнастайнасць антрапалагічных тыпаў, узбагачалі генафонд, судзейнічалі паяўленню пакаленняў, больш здатных для паскоранага развіцця.

У народднай культуры беларусаў захаваліся некаторыя  ўяўленні, характэрныя для мацярынска-родавага ладу, татэмізму. Многа стражытных рысаў  у “каравацным” вясельным абрадзе. Значную ролю адыгрываюць жывелы — дзеючыя асобы фальклору: пярэваратні, буслы, мядзведзі... Вытокі геамітрычных арнаментаў легка прасачыць сярод узораў неалітычнага посуду.

 

3. Распаўсюджанне  славянскіх плямёнаў у перыяд  жалезнага веку.

Майстры-металургі

Пачатак жалезнага веку звязаны з асваеннем людзьмі  спосабаў атрымання жалеза і вырабу з яго разнастайных рэчаў для  гаспадаркі, побыту і ваеннай справы. Здабываць жалеза на тэрыторыіі Беларусі людзі пачалі ў 700-600-я гады да н. э., а ў паўночнай яяе частцы, на тры-чатыры стагоддзі пазней. Яны маглі самі вынайсці спосабы яго здабычы або запазычыць гэта ў суседзяў.

Узровень развіцця вытворчых  сіл і грамадства прынята параноўваць  з еўрапейскім Гальштатам — перыядам ранняга жалезнага веку (900—400-я гг.да н. э.), які змяніўся Латэнам, што існаваў да пачатку нашай эры. Старажытныя майстры-металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. Аднак яны вынайшлі больш просты спосаб здабываць яго з балотных руд. Балотную руду “варылі” ў пячах-домніцах. Такая печ рабілася з гліны і мелу ў папярэчніку 0,5 м. Ля самага дна знаходзіліся адтуліны, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі — соплы. У прымітыўную домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і згадзя раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз соплы ўдзіламі халоднае “сырое” паветра. Пагэтаму працэс, які адбываўся ў печы, даследчыкі называюць сырадутным.

Многія каменныя і  бронзавыя прылады працы ў  жалезным веку былі заменены жалезнымі. З дапамогай жалезнай сякеры можна было ачышчаць ад лесу значныя дзялянкі, якія былі неабходны для падсечнай (ляднай) сістэмы земляробства, характэрнай для ранняга жалезнага веку ў лясной паласе. Ссечаныя дрэвы спальвалі і попелам угнойвалі глебу. У яе высявалі зерне і баранавалі “сукаваткай”, якую рабілі з верхавіны дрэва. Вырошчвалі проса, пшаніцу, бабы. Калі ўраджай рэзка зніжаўся, дзялянку пакідалі і пераходзілі на іншую, загадзя падрыхтавану. Кінутае поле зарастала хмызняком і травой, станавілася “лядай”. Ляднае земляробства паступова ператварылася ў галоўны занятак старажытных плямен. Развіцце земляробства павысіла гаспадарчае значэнне жывелагадоўлі (гадавалі рабочую жывелу).

Жалеза з’яўлялася асноўным матэрыялам, з якога выраблялі  зброю — наканечнікі стрэл  і дзідаў (коп’яў), баявыя сякеры, нажы ды шмат што іншае. З дапамогай жалезных сякер і цяслаў уводзілі больш трывалыя, чым раней, жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Жалезныя прылады працы забяспечылі далейшае развіцце іншых галін хатняга рамяства — апрацоўку дрэва, косці і рога жывел. Значнага развіцця дасягнула апрацоўка бронзы і іншых каляровых металаў, з якіх звычайна выраблялі ўпрыгожанні.

Разлажэнне першабытнаабшчынных  адносін, сутычкі паміж родамі і  пляменамі знайшлі адлюстраванне  ў характары ўмацаваных паселкаў, рэшткі якіх называюцца гарадзішчамі. Побач з многімі гарадзішчамі знаходзіліся неўмацаваныя селішчы, на якіх жыла большасць мясцовых жыхароў. У час небяспекі яны знаходзілі прытулак за равамі і валамі гарадзішчаў.

Археалагічныя культуры ранняга жалезнага веку

У раннім жалезным веку на тэрыторыіі Беларусі знаходзіліся некалькі вялікіх груп плямен са сваімі асобнымі прыкметамі матэрыяльнай культуры і рытуалам пахавання. Паўдневую Беларусь засялілі плямены мілаградскай і паморскай культур. У сярэдняй і паўночнай частцы рэспублікі была пашырана культура штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінская.

Мілаградская культура належала пляменам ранняга жалезнага  веку, якія ў 7-3 стст. Да н. э. Жылі ў Сярэднім і Верхнім Паднапроўі на тэрыторыіі сучасных Гомельскай, Магілеўскай, усходзе Брэсцкай, поўдні Мінскай абласцей, поўначы Украіны. Насельніцтва жыло на гарадзішчах і неўмацаваных паселішчах. Мілаградцы карысталіся дзідамі ды стрэламі з жалезнымі наканечнікамі, жалезнымі сякерамі, сярпамі, нажамі і нават брытвамі. Шматлікія віды ўпрыгожанняў звязаны з адзеннем. У асобных мясцовасцях насілі маніста з прывазных шкляных пацерак. Посуд у плямен мілаградскай культуры кругладонны, верхняя частка якога арнаментавалася ямкамі, насечкамі, зашчыпамі. Памершых плямены мілаградскай культуры хавалі на бескурганных могільніках каля гарадзішчаў (даследавана 150 пахаванняў). На раннім этапе бытавалі абрады трупапалажэння і трупаспалення. Вядомы пахаванні ў курганах. Мілаградская культура існавала да рубяжа нашай эры і на познім этапе суіснавала з зарубінецкай культурай.

З канца першага тысячагоддзя да н. э. у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі, там, дзе раней знаходзіўся асноўны  арэал мілаградскай культуры, склалася зарубінецкая культура, пляменам якой належыць значная роля ў гісторыі насельніцтва ранняга жалезнага веку. Зарубінецкая культура была пашырана ў межах Гомельскай, Магілеўскай, часткі Брэсцкай, Менскай абласцей.

У пачатковы перыяд існавання  зарубінецкай культуры асноўным тыпам  пасяленняў былі гарадзішчы. Каля гарадзішчаў  узніклі селішчы і бескурганныя могільнікі. На кожным зарубенецкім паселішчы выяўляюцца прыкметы здабычы і апрацоўкі жалеза. Упрыгожанні з бронзы таксама рабілі на месцы, што пацвярджаюць гліняныя тыглі для плаўкі каляровых металаў, формы, у якіх адлівалі вырабы. Сярод глінянага посуду вылучаюцца тры групы: кухонныя гаршкі, міскі ды невялікія кубкі з ручкамі.

Фарміраванне  этнічных супольнасцей: крывічаў, дрыгавічоў і радзімічаў.

У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VIII – X стст. узніклі новыя этнічныя славянскія супольнасці, якія часта ўпамінаюцца ў сярэдневековых пісьмовых крыніцах. Гэта – дрыгавічы, радзімічы, крывічы.

Дрыгавічы займалі большую частку Паўднёвай і значную частку Сярэдняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” адзначаецца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. У іх культуры пераважалі славянскія элементы. Мова была славянскай. Аднак у іх тагачаснай культуры зафіксаваны і балцкія элементы – спіральныя пярсцёнкі, змеегаловыя бранзалеты, падковападобныя спражкі. З геаграфічнай асаблівасцю тэрыторыі дрыгавічоў звязана і паходжанне слова “дрыгва” ў беларускай мове, што ў перакладзе на рускую азначае “трясина”.

Радзімічы, паводле звестак з “Аповесці мінулых гадоў”, займалі землі паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал іх рассялення – басейн р. Сож. Як і дрыгавічы, радзімічы сфарміраваліся ў выніку змяшэння славянскага і балцкага насельніцтва, асіміляцыі апошняга. У культуры пераважалі славянскія элементы. Мова была славянская. Разам з тым ў археалагічных помніках адзначаны і балцкія элементы: шыйныя грыўны, бранзалеты са тылізаванымі змяінымі галовамі, прамянёвыя спражкі. На думку шэрага аўтараў (М. Піліпенка, Г. Хабургаеў), тэрмін “радзімічы” выяўляе блізкасць з балцкім тэрмінам “знаходжанне”.

Крывічы займалі поўнач Беларусі і суседнія раёны Падзвіння і Падняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). Яны жылі ў вярхоўях рэк – Заходняй Дзвіны, Дняпра і Ловаці – і былі найбольш шматлікім усходнеславянскім насельніцтвам. Культура крывічоў дзялілася на дзве вялікія групы: полацка-смаленскую і пскоўскую. У этнічным абліччы пераважалі славянскія рысы. Мова была славянскай.

Информация о работе Старажытнае грамадства на тэрыторыи РБ