Старажытнае грамадства на тэрыторыи РБ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Марта 2013 в 22:08, контрольная работа

Краткое описание

Наш народ прайшоў шматвяковы шлях ад старажытных часоўпершабытнасці да сучаснасці. Можна пачуць сцвярджэнне, што Беларусь мае тысячагадовую гісторыю. Так, беларуская пісьмовая гісторыя пачала адмерваць сваё другое тысячагоддзе. Дапісьмовая ж налічвае тых тысячагоддзяў не адзін дзесятак. Свой адлік яна вядзе з часоў з’яўлення на нашай зямлі першых людзей.

Содержание

Уводзіны …………………………………………………………….. 3
Археалагічная і агульнагістарычная перыядызацыя эпохі першабытнага ладу…………………………………3
Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Рассляленне індаеурапейскіх плямёнаў па тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку…. 7
Распаўсюджанне славянскіх плямёнаў у перыяд жалезнага веку. Фарміраванне этнічных супольнасцей: крывічаў, дрыгавічоў і радзімічаў………………………………………………………………… 11
Зараджэнне рэлігійных вераванняў і узнікненне мастацтва………….. 13
Вызначэнне наступных паняццяў: асіміляцыя, татэмізм, неалітычная рэвалюцыя, паганства. ………14
Заключэнне .......................................................................................... 16
Літаратура……………………………………………………………… 17

Вложенные файлы: 1 файл

Готовая работа по стараж.грам..doc

— 141.50 Кб (Скачать файл)

Дрыгавічы, крывічы, радзімічы  з’яўляліся тэрытарыяльнымі культурна-этнічнымі  супольнасцямі і не сфарміраваліся ў народнасці.Яны ўяўлялі сабой не плямёны, як у раннім жалезным веку, а протанароднасці (“народцы”) і адначасова пачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні, ці протадзяржавы.

 

  1. Зараджэнне рэлігійных вераванняў і узнікненне мастацтва.

 

Рэлігіяй славян было язычніцтва з сістэмай мнагабожжа. Яны абагатваралі навакольную прыроду  – сонца і месяц, камяні і горы, рэкі і азёры, дрэвы і розныя расліны. Іх “духам” прыносілі ахвяры. Паступова складалася ўяўленне аб бажаствах, якія ўвасаблялі сабой стыхійныя з’явы прыроды. Богі ўяўляліся ў выглядзе людзей. Сварог – бог неба, Ярыла, Дажбог, Велес – сонечныя бажаствы, Пярун – бог грому і маланкі.

Паводле язычніцкіх вераванняў агонь быў свяшчэннай ачышчальнай  сілай. Яму аддавалі цела памершага  разам з рэчамі, якімі ён раней  карыстаўся. Лічылася, што ўпрыгажэнні, прылады працы, зброя спатрэбяцца  нябожчыку ў замагільным жыцці.

Язычніцкімі культавымі збудаваннямі былі капішчы (свяцілішчы), дзе адбываліся старажытныя абрады.

 

 

  1. Вызначэнне наступных паняццяў: асіміляцыя, татэмізм, неалітычная рэвалюцыя, паганства.

 

Асіміляцыя (ад лац. assimilatio - упадабленне, зліццё), працэс засваення адным народам культуры, мовы, этнічнай самасвядомасці другога народа, звычайна больш сацыяльна развітога і дэмаграфічна пераважаючага. Паняцце асіміляцыя  пачало выкарыстоўвацца з канца 19 ст. (найперш у амерыканскай сацыяльнай навуцы) і спачатку было сінонімам слова «амерыканізацыя». Да сярэдзіны 20 ст. тэрмін «асіміляцыя» выкарыстоўваўся ў кантэксце вывучэння інкарпарацыі індзейскіх плямёнаў у ЗША ў дамінуючую культуру белага насельніцтва. Выдзяляюцца 2 разнавіднасці асіміляцыі - натуральная і прымусовая. Натуральная асіміляцыя мае месца падчас міжэтнічных кантактаў, міжэтнічных шлюбаў. Прымусовая асіміляцыя адбываецца ў выніку штучнай палітыкі ўрадавых колаў. У выніку культурнай асіміляцыі адбываецца механічнае засваенне каштоўнасцей, традыцый, звычаяў, паглынанне (поўнае ці частковае) адной культуры другой. Звычайна больш «слабая» культура паступова нібы раствараецца ў больш «моцнай» культуры. Асобныя даследчыкі адрозніваюць аднабаковую асіміляцыю, пры якой культура меншасці поўнасцю выцясняецца дамінуючай культурай, і культурнае змешванне, калі элементы культур падначаленай і дамінуючай змешваюцца, што ў выніку можа прывесці да ўзнікнення якасна новай культуры. Выпадкі поўнай асіміляцыі сустракаюцца вельмі рэдка, звычайна мае месца паступовая трансфармацыя традыцыйнай культуры меншасці пад уплывам культур дамінуючай энічнай супольнасці. У Сярэднявеччы беларусы асімілявалі асобныя групы балцкага насельніцтва, татар, расейскіх перасяленцаў, а пазней і самі падвергліся асіміляцыі з боку польскіх і расейскіх місіянераў. На тэрыторыі Беларусі асіміляцыя балцкага насельніцтва працягвалася ажно да 12-13 ст. і нават пазней. У розных формах працэсы асіміляцыі беларускага насельніцтва мелі месца падчас узмацнення польскага і расейскага этнакультурных уплываў на працягу 17-20 ст.

Татэмізм (на мове паўночнаамерыканскіх індзейцаў племені аджыбве «от-атэм» - літар. «яго род»), комплекс вераванняў, абрадаў і рытуалаў у першабытным грамадстве, звязаны з уяўленнем аб роднасці паміж групай людзей (родам, племенем, фратрыяй) і татэмам (пэўным відам жывёл, птушак, раслін, радзей з'явай прыроды і неадушаўлёнымі прадметамі. Упершыню татэмізм быў выяўлены і даследаваны ў паўночнаамерыканскіх індзейцаў, аднак класічнай краінай яго пашырэння традыцыйна называецца Аўстралія. Рэшткі татэмізму зафіксаваны ў мінулым і ў сучасны перыяд у розных народаў Амерыкі, Азіі, Афрыкі, Акіяніі і Эўропы. Яны выяўляюцца ў разнастайных формах - выявы татэмічных жывёл на сценах дамоў, на дэталях адзення; звычай урачыстага пахавання памерлых татэмаў (напр., кошак у Эгіпце, сланоў у Індыі); выкарыстанні ў якасці абярэгаў асобных частак цела татэмных жывёл (скура, вушы, галава, пер'е, косці); клятва на частках цела татэмных жывёл; звычай пераапрананняў у скуру жывёл падчас розных свят, абрадаў, рытуалаў і цырымоній; татэмічныя рытуальныя танцы; існаванне легендаў, паданняў, казак пра паходжанне рода, племені ад пэўных татэмаў. Існуе некалькі канцэпцый узнікнення татэмізму.: боязь жывёл (найперш драпежных); адчуванне сваёй натуральнай еднасці з жывёламі, раслінамі ў той перыяд, калі першабытны чалавек лічыў сябе непадзельнай часткай усёй прыроды; жаданне забяспечыць сябе ежай дадзенага віда жывёлы.

У беларусаў захавалася нямала народных легендаў і паданняў, прыкмет і павер'яў, у якіх заўважаюцца  рэшткі старажытнага татэмізму. У асобных беларускіх фальклорных творах адзначаецца, што ў мядзведзяў, буслоў, ваўкоў часам ператвараліся (пераважна па волі Бога) звычайныя людзі. Праявай татэмістычных уяўленняў людзей з'яўляюцца наступныя вызначэнні асобных жывёл: мядзведзь называецца «бацюхнай», «царом», «продкам», «апекуном», бусел - «братам», а воўк - «царыкам» і да т.п. У беларускім фальклоры сустракаюцца звесткі пра мядзведзя, які быў самай паважанай жывёлай у славянскіх народаў лясной часткі Эўропы. У Беларусі нават працяглы час захоўвалася язычніцкае свята татэмнага паходжання «Камаедзіца», якое праводзілася вясной у гонар прабуджэння мядзведзя ад зімовай спячкі. Пад час яго ўстройваліся танцы ў вывернутых кажухах, прычым танцавальныя рухі імітавалі паводзіны мядзведзя. Спецыфічнай формай праяўлення татэмізму з'яўляецца таксама звычай пераапранання ў скуру казы, мядзведзя падчас розных народных святаў і абрадаў (напр., Каляд).

Неалітычная рэвалюцыя  - працэс трансфармацыі неалітынай гаспадаркі ад прысваяльнай формы (паляванне, збіральніцтва і рыбалоўства) да вытворчай (земляробству і жывёлагадоўлі), якая склала перадумовы для стварэння першых цывілізацый. На тэрыторыі Беларусі адбываецца ў 3-м тысячагоддзі да н.э. пад уплывам плямён-находнікаў. Лічыцца адной з трох галоўных рэвалюцыйных зменаў у эканоміцы – разам с прамысловай і навукова-тэхнічнай рэвалюцыямі.

 

Пага́нства (з лацінскае paganus, што азначае "мясцовы жыхар, мужыцкі") — сыстэма рэлігійных культаў, якія адухаўляюць навакольныя рэчы і зьявы прыроды (дрэвы, жывёлаў, Сонца, навальніцу і т.п.). У больш агульным сэнсе — рэлігіі, якія не прызнаюць монатэізм.

З прычыны шматзначнасьці этнолягі стараюцца пазьбягаць тэрміну «паганства», карыстаючыся больш канкрэтнымі азначэньнямі, такімі як політэізм, шаманства, пантэізм альбо анімізм. Гэты погляд зазнае крытыцы, якая даводзіць, што ўсе гэтыя тэрміны ёсьць толькі прыватнымі адрозьненьямі і не характарызуюць уласна рэлігію.

 

Заключэнне

Разгледжаная вышэй  эпоха старажытнага грамадства ў  гісторыі Беларусі змяняецца, як і ў  краінах Заходняй і Сярэдняй Еўропы, сярэднявеччам, якое мае свой ранні перыяд. У сваю чаргу беларускае ранняе сярэднявечча падзяляецца на два этапы: балцка-славянскі, калі славяне рассялялі на землях сярод балціх абарыгенаў, і полацкі. У полацкі перыяд у гісторыіі Беларусі адбываўся пераход да класавага грамадства і Полацкае княства з’ўлялася вытокам беларускай дзяржаўнасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Літаратура

Алексеев В.П.,Першиц А.И. История первобытного общества. М., 1990.

Археалогія і нумізматыка  Беларусі: Энцыклапедыя. М., 1993.

Гісторыя Беларусі: У 2ч. Ч.1. Ад старажытных часоў –  па люты 1917г.: Вычэб. дапам. // Пад рэд. Я.К. Новика, Г.С. Марцуля. – Мн., 1998.

Гісторыя Беларусі: У 6т. Т.1. Старажытная Беларусь: ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст..// Рэдкал: М. Касцюк (гал.рэд.) і інш. Мн., 2000

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.1.Мн., 1994.

 

 

 


Информация о работе Старажытнае грамадства на тэрыторыи РБ