Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Мая 2014 в 19:57, контрольная работа
Краткое описание
У сакавіку 1921 г. па выніках савецка-польскай вайны было падпісана Рыжскае мірнае пагадненне. Адна з яго ўмоў – далучэнне да Польшчы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Плошча Заходняй Беларусі складала каля 113 тыс. кв. км (палова сучаснай тэрыторыі Беларусі). На гэтай тэрыторыі быў уведзены польскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. На беларускай тэрыторыі былі ўтвораны Віленскае, Навагрудскае, Палескае і Беластоцкае ваяводствы («Малапольшча», "Белапольшча", ці «ўсходнія крэсы»). Гэта 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва польскай дзяржавы – Другой Рэчы Паспалітай.[2 c.153]
Содержание
1.Каланіяльная палітыка польскіх улад 3 1.1. Нацыянальны прыгнёт 3 2.Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі 7 2.1. Развіццё прамысловасці 7 2.1.1. Грашовая рэформа 8 2.2. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі 9 2.2.1. “Закон аб ажыцяўленні зямельнай рэформы” 10 2.2.2. Насаджэнне асадніцтва 10 2.2.3. Аграрная рэформа 12 3. Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва 12 4. Культура Заходняй Беларусі ў 20 – 30-я гады 14 СПІС ВЫКАРЫСТАННАЙ ЛІТАРАТУРЫ
У другой палове 30-х гг. у прамысловасці
наглядалася ажыўленне, вызванае дзяржаўнымі
капіталаўкладаннямі ў ваенныя аб’екты
і ваенную прамысловасць, а так сама з-за
роста попыту на сусветных рынках на лесаматэрыялы.
У выніку дрэваапрацоўчая вытворчасць
становіцца вядучай галіной Заходняй
Беларусі замест харчовай. У 1939 г. колькасць
прадпрыемстваў і працуючых на іх рабочых
у 2 разы перавышала ўзровень 1913 г., але
адбыўся ўпадак у запалкавай вытворчасці
і вінакуранні з-за ўвядзення дзяржаўнай
манаполіі на вытворчасць спірту і канкурэнцыі
замежных вытворцаў запалак.[2 c.160]
2.2 Стан сельскай
гаспадаркі Заходняй Беларусі. У эканоміцы заходнебеларускіх
земляў пераважаў аграрны сектар. Больш
за 80% насельніцтва займалася сельскай
гаспадаркай, але пасля войнаў яна знаходзілася
ў заняпадзе. Скараціліся пасяўныя плошчы,
пагалоўе буйной рагатай жывёлы, коней.
У Заходняй Беларусі было адноўлена памешчыцкае
землеўладанне. На 1921 г. 3.402 памешчыкаў
(1% сельскага насельніцтва) валодалі польшай
часткай зямель. Серадняцкія сялянскія
гаспадаркі займалі 12,5% зямлі, бядняцкія
– 24,15%, кулацкія – 8,14%. Аднаўляліся буйныя
латыфундыі, прыклад – Давыд-Гарадоцкі
маярат Радзівілаў у 1925 г. дасягаў памеру
155.200 га.
Рознымі шляхамі развівалася сялянская
гаспадарка. Заможныя сяляне (кулакі) валодалі
ад 18 да 100 га зямлі, мелі 10-15 коней, 15-25 кароў
і шырока выкарыстоўвалі наёмную працу.
Гэтыя гаспадаркі былі таварнымі. Сераднякі
валодалі надзелам ад 8 да 18 га, ўтрымлівалі
2-3 каровы, аднаго – двух коней. Зямлю апрацоўвалі
самі. Бядняцкія гаспадаркі мелі 7-8 га
зямлі. Вымушаны былі арандаваць зямлю,
часта наймаліся да памешчыкаў ці кулакоў.
Сярод сельскагаспадарчых рабочых
найменьш правоў мелі ардынарыі –
найбольш шматлікая малааплачваемая група
батракоў. Зарплату яны атрымлівалі ў
выглядзе паліва, зерня, зямлі для пасеваў,
правам трымаць карову, жыллём. Пасынкі – дзеці
ардынарыеў, іх праца часта не аплочвалася. Сталоўнікі –
сяляне-беднякі з маленькай гаспадаркай.
За ўзнагароджанне ў выглядзе жылля, права
пасвіць жывёлу, часам за арэнду кавалачка
зямлі апрацоўвалі гаспадарку памешчыка.[2
c.161]
Відавочна было адраджэнне
рэшткаў феадальных адносін у форме дробнай
арэнды зямлі за адпрацоўкі або за частку
ўраджаю, адпрацоўкі за права карыстання
пашай, натуральная плата за працу, наяўнасць
сервітутаў, цераспалосіца. Усё гэта тармазіла
развіццё вытворчых сіл у аграрным сектары,
параджала сацыяльны пратэст часткі сялянства,
што несла сур’ёзную небяспеку для дзяржаўнага
ладу. Ад урада патрабавалася
прыняцце неадкладных мер па рэфармаванню
ў сельскай гаспадарцы.
Мэтай рэформы было даць магчымасць
сельскай гаспадарцы развівацца па капіталістычнаму
шляху, ліквідаваць феадальныя перажыткі.
Прадугледжваліся такія мерапрыемствы
як парцэляцыя, асадніцтва, камасацыя.
У ліпені 1925 г. быў прыняты “Закон
аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”.[2
c.161]
Згодна з ім ажыццяўляўся продаж
дробнымі ўчасткамі (парцэлямі) часткі
памешчыцкіх зямель, праводзілася камасацыя
(звядзенне у адзін участак дробных сялянскіх
палосак з адначасовым высяленнем на хутар)
сялянскіх гаспадарак, ліквідаваліся
сервітуты (сумесныя землі памешчыкау
і сялян), увадзілася асадніцтва, якое
было характэрна толькі для Заходняй Беларусі.[1
c.360]
Камасацыя – мерапрыемства, якое прадугледжвала
ліквідацыю цераспалосіцы шляхам масавай
хутарызацыі. Дзяржава абяцала павялічыць
надзелы малазямельных сялян, якія згаджаліся
на камасацыю. Аднак сяляне павінны былі
плаціць за землеўпарадкаванне кожнага
гектара ад 14 да 20 злотых, асобная плата
спаганялася за складанне праектаў меліярацыі,
утрыманне землеўпарадчыкаў, перанясенне
дарог і г.д. Працэс камасацыі меў два этапы
– да 1927 г. па дабраахвотнаму прынцыпу,
з 1927 г. – прымусовы.
Сервітут – права сялян на сумеснае
з памешчыкамі карыстанне зямельнымі
ўгоддзямі і лясамі. У 1927 г. сервітутамі
карысталася 10% сялянскіх гаспадарак.
Пад час правядзення рэформы сервітуты
ліквідаваліся, замест іх сяляне атрымлівалі
аднаразавую грашовую кампенсацыю.[2 c.162]
З дзяржаўнага фонду атрымлівалі
землі асаднікі – польскія
ваенныя каланісты, былыя афіцэры і ўнтэрафіцэры
польскай арміі. Яны атрымлівалі бясплатна
або па невялікім кошце зямельныя ўчасткі
з дзяржаўнага фонду па 15-45 га і доўгатэрміновыя
крэдыты на ільготных умовах на ўладкаванне
гаспадаркі, за кошт дзяржавы будавалі
жылыя памяшканні. Землі дзяржаўнага фонду
(парцэлі)
прадаваліся праз сельскагаспадарчы банк.
Памешчыкі, маёнткі якіх падлягалі парцэляцыі,
выкарыстоўвалі права выбару пакупніка
і рэалізавалі зямлю спекулянтам.[2 c.162]
Вайсковыя асаднікі - гэта ветэраны
польскай арміі, якія асабліва адзначыліся
пад час Савецка-польскай вайны 1919 − 1921
гг. У знак падзякі вайскоўцам (большасць
якіх складалі былыя сяляне і батракі)
за праяўленую ў баях з Чырвонай Арміяй
мужнасць і храбрасць, а таксама з мэтаю
ўздыму сельскай гаспадаркі Заходняй
Беларусі і Заходняй Украіны, забеспячэння
харчовай бяспекі дзяржавы, каланізацыі
новадалучаных зямель, барацьбы з партызанамі
і леварадыкальнымі элементамі, аховы
польска-савецкай мяжы, урад Польшчы (Другой
Рэчы Паспалітай) перадаваў асаднікам
на ільготных умовах ці навогул бясплатна
надзелы зямлі на гэтых тэрыторыях і аказваў
ўсялякую дапамогу ў абзавядзенні асабістаю
гаспадаркаю.
Насаджэнне вайсковага асадніцтва
на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921 −
1939 гг. распачалося на падставе закона
аб вайсковым асадніцтве, прынятым Сеймам
Другой Рэчы Паспалітай 17 снежня 1920 г.,
якім вызначаліся правілы пераходу ў дзяржаўную
ўласнасць зямлі шэрагу паветаў адроджанай
Польшчы і надзяленні зямлёю польскіх
вайскоўцаў, што адзначыліся ў вайне супраць
Савецкай Расіі.
Вайсковыя асаднікі вялі ў 1921
− 1939 гг. актыўную і даволі паспяховую
культурна-асветніцкую дзейнасць сярод
мясцовага насельніцтва з мэтаю распаўсюджвання
тут польскага ўплыву і хутчэйшай каланізацыі
краю. Неабходна аднак адзначыць, што разам
з безумоўным негатывам (асаднікі выступалі
перш за ўсё ў ролі каланізатараў), вайсковыя
асаднікі ўнеслі ў разглядаемы перыяд
значны станоўчы ўклад у павышэнне агульнага
культурнага і адукацыйнага ўзроўню заходнебеларускага
насельніцтва дзякуючы арганізацыі на
тэрыторыі Заходняй Беларусі розных курсаў,
і таварыстваў, правядзенню рознага роду
выстаў і мерапрыемстваў, стварэнню народных
дамоў, школ і бібліятэк. Значнай цяжкасцю
і перашкодаю вайсковым асаднікам ў іх
культурна-асветніцкай і грамадска-палітычнай
дзейнасці ў 1920-1930-я гг. стала малая колькасць
літаратуры, якая ў асноўным насіла агранамічны
характар, а таксама састарэлыя перыядычныя
выданні. Набываць новыя кнігі і перыядычныя
выданні вайсковыя асаднікі не мелі магчымасці
з-за абмежаваных фінансаў.[4 c.208-209]
Да 1934 г. на тэрыторыы Заходняй
Беларусі былі паселены 8742 асаднікі, якія
з`яуляліся апорай польскай буржуазіі
у краі.
Памешчыкі, кулакі і асаднікі
жорстка эксплуатавалі сялян, якія бяднелі
і масава разараліся. Многія з сялян выязжалі
у пошуках лепшай долі у краіны Заходняй
Еуропы, ЗША, Канаду. Толькі з 1925 па 1938г.
вымушаны былі эмігрыраваць у іншыя краіны
78 тыс. чалавек.[1 c.360]
У выніку рэформы на Беларусі
налічвалася 4.640 ваенных асаднікаў. Пакупку
зямлі ажыццявіла частка сярэдніх, бядняцкіх
гаспадарак і дробных арандатараў. Да
1935 г. (у параўнанні з 1921 г.) павялічылі
свае землеўладанні: бядняцкія гаспадаркі
- на 2,1 га, серадняцкія - на 2,7 га, кулацкія
- на 3,9 га. Памешчыцкае землеўладанне паменшылася
прыкладна на 13%. Прадажа-пакупка зямлі
працягвалася да 1939 г. Да 1939 г. на хутары
было выселена 43% гаспадарак (каля 50% сялянскай
зямлі). Да 1939 г. былі ліквідаваны сервітуты.
Большая частка сервітутнай зямлі перайшла
памешчыкам, сяляне атрымалі невялікую
грашовую кампенсацыю. Ад ліквідацыі сервітутаў
больш за ўсіх пацярпелі бядняцкія гаспадаркі.
Многія з іх ужо не мелі магчымасці трымаць
нават адну карову. Узровень вытворчасці
сельскай гаспадаркі 1913 года быў дасягнуты
толькі да 1929 года.
Аграрная рэформа мела буржуазны характар. Яна
садзейнічала ліквідацыі паўпрыгонніцкіх
адносін, канцэнтрацыі сельскагаспадарчай
вытворчасці. У яе выніку ўмацоўваўся
стан дробнай сельскай буржуазіі. Але
рэформа не знішчыла буйное памешчыцкае
землеўладанне, не спыніла збяднення вёскі.
Значнай праблемай была перанаселенасць
вёскі. На 1931 г. у заходнебеларускім краі
налічвалася прыкладна 700 тыс. чалавек
залішняй рабочай сілы. Прамысловасць
не развівалася, і немагчымасць рэалізаваць
сябе на радзіме вымушала да масавай эміграцыі.
З 1925 па 1938 г. эмігрыравала 78,1 тыс. чалавек.
Штогод дзесяткі тысяч працоўных выязджалі
ў іншыя краіны на сезонныя
работы.
Аграрная вытворчасць Заходняй
Беларусі знаходзілася ў складаным становішчы.
Ствараліся ўмовы для развіцця па капіталістычнаму
шляху, але аграрныя рэформы не саправаджаліся
аднаўленнем усёй эканомікі краю. Да таго,
развіццё капіталістычных адносін у вёсцы
ішло па вядомым “прускім шляху”, з захаваннем
буйнога памешчыцкага землеўладання і
шматлікіх рэшткаў феадалізму.[2 c.163]
Узровень матэрыяльнага
дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі
ў 1921-1939 гадах
Роля Заходняй Беларусі як каланіяльнай
акраіны Другой Рэчы Паспалітай асуджала
значную частку насельніцтва на нізкі
жыццёвы ўзровень і беднасць. Агульнай
праграмы развіцця сацыяльнай сферы краю
не існавала, дабрабыт насельніцтва залежыў
ад умоў развіцця гаспадаркі, якая залежыла,
ў сваю чаргу, ад перыядычных эканамічных
крызісаў.
Вельмі цяжкімі былі ўмовы працы
для рабочых прамысловых прадпрыемстваў.
Адсутнічала тэхніка бяспекі і аховы працы,
наглядаўся рост траўматызму. Працягласць
працоўнага тыдня афіцыйна складала 8
гадзін, фактычна – 10-12, у сельскай мясцовасці
– 16 гадзін.[2 c.164]
З 1929 г. ва ўмовах крызісу адбываюцца
масавыя звальненні, зніжаецца заработная
плата, павялічваецца працягласць працоўнага
дня, адмяняецца сацыяльнае страхаванне.
Законы 1933 г. далі прадпрымальнікам правы
павялічваць рабочы дзень, скарачаць водпуск
з 8 да 4 дзён, ліквідаваць сістэму сацыяльнага
страхавання. Дапамога па хваробе скарачалася
з 39 да 26 тыдняў.
У гады крызісаў зніжаўся рэальны
заробак рабочых. У 1931 г. ён склаў каля
70%, а ў 1933 г. – каля 40% ад узроўню 1928 г. Адначасова
сярэдні заробак беларускага рабочага,
а гэта каля 20 злотых у тыдзень, складаў
ад 30 да 50% сярэдняга заробку рабочых цэнтральнай
Польшчы. Часта яна выдавалася ў выглядзе
талонаў у магазін і крамы, дзе рабочыя
павінны былі купляць тавары і прадукты
па завышаных цэнах. Аплата працы жанчын
складала 25-50% ад заробку мужчын. Сельскагаспадарчыя
рабочыя атрымлівалі заработную плату
пераважна сельскагаспадарчай прадукцыяй.
Афіцыйная колькасць беспрацоўных
у Заходняй Беларусі на 1936 г. склала 25,5
тыс. чалавек (улічваліся толькі прамысловыя
рабочыя). Рэальнае беспрацоўе было значна
большым. Не ўсе афіцыйныя беспрацоўныя
атрымлівалі дапамогу, малымі былі яе
памеры: у 1936-1937 гг. на аднаго беспрацоўнага
ў месяц выдаткавалася 4-5 злотых, для сям’і
з 4-5 чалавек – 12-14 злотых, для сям’і з
6 і больш чалавек - 16-20 злотых. Той, хто
атрымліваў гэтую дапамогу, павінен быў
працаваць на грамадскіх
работах. Беспрацоўе –адна з прычын
масавай эміграцыі.[2 c.164]
Існавалі дзесяткі розных падаткаў
і збораў (пазямельны, царкоўны, капытковы,
меліярацыйны, падаходны, дарожны, маставы,
канцылярскі, ураўняльны і інш.). Агульная
сума падаткаў у 1931 г. было больш у 4 разы
за 1913 г. Падатковая стаўка пазямельнага
падатку складала з гаспадаркі ад 5 да
15 га – 2,15 злотых з га; з гаспадаркі ад
60 да 100 га - 2,03 злотых з га; з гаспадаркі
памерам звыш 2000 га - 1,01 злоты з гектара.
За сваечасовым выкананнем сачылі фінансавыя
інспектары (секвестратары) і судовыя
выканаўцы. Пры невыкананні падатковага
абавязку выкарыстоўвалі канфіскацыі
маёмасці, экзекуцыі і ліцытацыі (распродаж
усёй маёмасці ці яе часткі на публічных
таргах).[2 c.165]
Гандлёвая палітыка манаполій
адмоўна адбівалася на спажыванні.
У 1928 г. для пакупкі аднаго плуга трэба
было прадаць 100 кг жыта ці 28 кг свініны,
а ў 1935 г. – ужо 270 кг жыта ці 41,5 кг свініны.
Нават у заможных сялян з 1930 па 1934 г. спажыванне
скарацілася на 70%.
Грамадскія фонды
спажывання (выдаткі на адукацыю, культуру,
ахову здароўя і інш.) мелі мізерныя памеры.
У 1929 г. у заходнебеларускім краі на 3,3
млн. насельніцтва налічвалася 75 бальніц,
якія засталіся з часоў Расійскай імперыі.
Лячэнне было платным, таму для асноўнай
колькасці людзей недаступным.
Насельніцтва заходнебеларускіх
земляў у перыяд знаходжання ў складзе
Польшчы пакутавалі як ад сацыяльных бедстваў,
так і ад нацыяльнага прыгнёту.[2 c.165]
Культура Заходняй
Беларусі ў 20–30-я гады
Зместам нацыянальна-культурнай
палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх
землях была прымусовая паланізацыя і
асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Так,
да 1938/39 навучальнага года ў заходнебеларускіх
ваяводствах не было ніводнай беларускай
школы (на 1919 г. іх было каля 400). Насельніцтва,
якое валодала беларускай мовай, лічылася
непісменным, пазбаўлялася выбарчых правоў.
Навучанне вялося ў польскамоўных установах.
На 1927/1928 навучальны год было 3,455 школ,
дзе вучылася 292,9 тыс. вучняў і 85 гімназій
(17,8 тыс. вучняў); на 1937/1938 навучальны год
колькасць школ склала лічбу ў 4.421 (гэта
546,6 тыс. вучняў), гімназій – 54 (15,9 тыс. вучняў).
Высокая плата за навучанне (220 злотых
за год у гімназіі) абмяжоўвала магчымасці
асветы.[2 c.166]
Супраць гэтай сітуацыі выступіла Таварыства беларускай
школы (ТБШ) – масавая культурна-асветніцкая
арганізацыя, створанная у 1921г. У пачатку
1930-х гг. ТБШ налічвала каля 500 гурткоу
і за 30 тыс. актывістау. Таварыства змагалася
за пісьменнасць насельніцтва, за адкрыцце
новых і захаванне існуючых беларускіх
школ, стварала клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні,
арганізовывала мастацкую самадзейнасць,
народныя хары, выдавала падручнікі, спеунікі.
Актыуна працавалі сярод насельніцтва
драматычныя гурткі, створанныя мясцовымі
адзеламі ТБШ.[3 c.369]
Яно дзейнічала на працягу 1921-1937
гг. У розны час яго ўзначальвалі Б.Тарашкевіч,
І.Дварчанін, Р.Шырма, П.Пестрак і інш. У
канцы 20-х гг. пад націскам грамадскасці
было адчынена 18 беларускіх школ. Ідэйным
кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар,
аўтар "Беларускай граматыкі для школ"
(1918 г.) Браніслаў Тарашкевіч.
Сапраўднымі асяродкамі беларускай
мовы і культуры становяцца Беларускі інстытут
гаспадаркі і культуры (1926-1936 гг.),
беларускія гімназіі ў Вільні (1914-1944), Наваградку,
Нясвіжы, Радашковічах, Клецку, Будславе
(зачынены ў канцы 20-х – пачатку 30-х гг.).
У віленскіх выдавецтвах выходзяць “Хрэстаматыя
беларускай літаратуры ХІ век – 1905 год”
М.Гарэцкага (1922 г.), “Хрэстаматыя новай
беларускай літаратуры (ад 1905 г.)” І.Дварчаніна
(1927 г.), падручнікі для беларускіх школ
С.Рак-Міхайлоўскага, С.Паўлоўскага, беларускамоўныя
часопісы і газеты (“Маланка”, “Шлях
моладзі”, “Летапіс ТБШ” (“Беларускі
летапіс”), “Беларуская крыніца” і інш.).[2
c.166]