Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Мая 2014 в 19:57, контрольная работа

Краткое описание

У сакавіку 1921 г. па выніках савецка-польскай вайны было падпісана Рыжскае мірнае пагадненне. Адна з яго ўмоў – далучэнне да Польшчы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Плошча Заходняй Беларусі складала каля 113 тыс. кв. км (палова сучаснай тэрыторыі Беларусі). На гэтай тэрыторыі быў уведзены польскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. На беларускай тэрыторыі былі ўтвораны Віленскае, Навагрудскае, Палескае і Беластоцкае ваяводствы («Малапольшча», "Белапольшча", ці «ўсходнія крэсы»). Гэта 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва польскай дзяржавы – Другой Рэчы Паспалітай.[2 c.153]

Содержание

1.Каланіяльная палітыка польскіх улад 3
1.1. Нацыянальны прыгнёт 3
2.Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі 7
2.1. Развіццё прамысловасці 7
2.1.1. Грашовая рэформа 8
2.2. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі 9
2.2.1. “Закон аб ажыцяўленні зямельнай рэформы” 10
2.2.2. Насаджэнне асадніцтва 10
2.2.3. Аграрная рэформа 12
3. Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва 12
4. Культура Заходняй Беларусі ў 20 – 30-я гады 14
СПІС ВЫКАРЫСТАННАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Вложенные файлы: 1 файл

КОНТРОЛЬНАЯ.docx

— 58.65 Кб (Скачать файл)

У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі беларускага археолага і этнографа І.Луцкевіча па ініцыятыве Беларускага навуковага таварыства (1918–1939) быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей. У навуковай і культурна-асветніцкай рабоце актыўна ўдзельнічалі В.Ластоўскі, А.Станкевіч, Б.Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш.[2 c.167]

У час, калі ў БССР пачаўся працэс згортвання палітыкі беларусізацыі, супрацьстаянне прымусовай паланізацыі ў Заходняй Беларусі садзейнічала актывізацыі і аб’яднанню беларускай інтэлігенцыі. Нацыянальны фактар вызначаўся як галоўны ў сацыяльна-палітычнай барацьбе. У канцы 20-х – 30-я гады палітыка польскага ўрада канчаткова павярнулася да ліквідацыі беларускіх нацыянальных асяродкаў (выдавецтваў і выданняў, культурна-асветніцкіх арганізацый). У 1937 годзе ўлады забаранілі дзейнасць ТБШ.

Для заходнебеларускай літаратуры характэрна перавага паэтычнага жанру, які адзначаецца эмацыянальнай рэакцыяй на падзеі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй аўтараў (М.Танк, В.Таўлай, М.Засім), а таксама рамантызмам і лірызмам (Н.Арсеннева, К.Сваяк, У.Жылка і інш.). Выяўленчае мастацтва адметна касмічнымі, гістарычнымі і сімволіка-алегарычнымі карцінамі Я.Драздовіча (“Дух зла” і інш.), бытавымі палотнамі М.Сеўрука і П.Сергіевіча, партрэтам і пейзажам (Г.Семашкевіч), карыкатурамі Я.Горыда. Сур’ёзную працу па збіранні і прапагандзе беларускага фальклору праводзілі Р.Шырма, г.Цітовіч. Утвараліся хоры (адзін з самых папулярных – хор Беларускага саюзу студэнтаў у Вільні), рэпертуар якіх складаўся пераважна з беларускіх песень. Значны ўнёсак у музычную культуру зроблены кампазітарамі К.Галкоўскім, Л.Раеўскім, оперным спеваком і выканаўцам народных беларускіх песень М.Забэйда-Суміцкім.[2 c.167]

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры:

  1. Гісторыя Беларусі/ А.Л. Абецэдарская, П.І. Бругадзін, Л.А. Жылуновіч і інш; пад рэд.А.Г. Каханоускага і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1997-496 с.
  2. Гісторыя Беларусі курс лекцый Частка ІІ С.Ф. Шымуковіч – 2-е выданне – Мн.: Акад. пры Прызідэнце Рэспублікі Беларусь, 2005 – 247с.
  3. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоу – па 2008г.: вучэб. дапам./ Я.К. Новік, І.Л. Качалау, Н.Я. Новік; пад рэд. Я.К. Новіка. – Мінск: Выш. шк., 2009-512 с.
  4. Вырастка, А.Ф. Сучасныя погляды на культурна-асветніцкую дзейнасць асаднікаў / А.Ф. Вырастка // под общ. ред. А.Н. Нечухрина. - Гродно, ГрГУ, 2008. - 239 с.

 

 


Информация о работе Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва