Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Апреля 2014 в 23:39, курсовая работа
Мэтай курсовой працы з'яўляецца дослед прычынаў і працэсу утварэння Рэчы Паспалитай.
Зыходзячы з мэты працы неабходна разглядзець наступныя задачы:
− разглядзець адміністрацыйны лад і кіраванне на пачатку XVI стагодзя;
− даследаваць шлях да Люблiна i Утварэнне Рэчы Паспалітай;
− расчыніць грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай.
Уводзiны 3
1.Адміністрацыйны лад і кіраванне на пачатку XVI стагодзя 5
2.Шлях да Люблiна. Утварэнне Рэчы Паспалітай 12
2.1.Лівонская вайна 12
2.1.Утварэнне Рэчы Паспалітай 14
3.Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай 23
Заключэнне 26
Спiсак выкарыставанных выданняу 28
Супрацьпраўныя акты Жыгімонта Аўгуста, разбурэнне адзінага фронту барацьбы за незалежнасць княства з-за пазіцыі ўкраінскіх паслоў і сенатараў зламілі супраціўленне магнатаў. У чэрвені на пагрозлівы выклік караля яны вярнуліся ў Люблін, дзе пратэставалі супраць далучэння спрадвечных земляў ВКЛ да Польшчы. Дзённік Люблінскага сойма апісвае, што паслы — магнаты Хадкевіч, Радзівіл і іншыя - малілі караля, каб ён не рабіў крыўды іх гаспадарству, не паніжаў яго і не адрэзваў ад яго векавечных зямель. Яны з плачам кінуліся на калені перад Жыгімонтам, просячы яго не губіць княства і не аддаваць у "ляскую няволю". Але кароль не выказаў спагады. Скарыстаўшы тое цяжкае становішча, у якім знаходзілася ВКЛ, і раскол яго дэлегацыі, Жыгімонт загадаў беларуска-літоўскім дэпутатам без лішніх размоў і прамоў прыняць унію і прысягнуць Польшчы. Калі магнаты пераканаліся, што іх справа прайграна, яны паншлі на згоду.
1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт уніі. Сенатары і паслы ВКЛ былі прыведзены да прысягі на вернасць ёй. Як сведчыць відавочца, яны чыталі тэкст прысягі, абліваючыся слязьмі. Сутнасць заключанага саюза была, ці павінна была быць у тым, што "каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адно непадзельнае і неаддзельнае цела, а таксама не асобную, але агульную рэспубліку, якая злучылася і з'ядналася ў адзін народ з дзвюх дзяржау і народаў ". Новая злучаная дзяржава атрымала назву Рэч Паспалітая, што ў перакладзе з лаціны значыць рэспубліка. Унія была заключана на наступных умовах [5, c. 338]:
1. Злучаныя
дзяржавы маюць аднаго
Яго пасада была не спадчыннай, а выбарнай. Абіраюць яго народы абедзвюх дзяржаў разам, для гэтай мэты збіраецца сойм у Варшаве. Каранацыя караля адбываецца ў Кракаве. Літва не мае права абраць для сябе асобнага вялікага князя.
2. Для вырашэння
найважнейшых дзяржаўных спраў
збіраецца агульны сойм Рэчы
Паспалітай. Ён складаецца з дэпутатаў,
абраных на павятовых сойміках.
Пасяджэнні сойма праходзяць
на польскай зямлі. Скліканне
асобных соймаў для ВКЛ і
для Кароны не
3. Усе нязгодныя
з умовамі уніі ранейшыя
4. Падданыя
абедзвюх дзяржаў маюць права
купляць і валодаць нерухомай
маёмасцю і ў Літве, і ў Польшчы.
Кароль можа жалаваць сталовыя
маёнткі на тэрыторыі ВКЛ
5. Валынь, Падолія і Падляшша аддзяляюцца ад ВКЛ і далучаюцца да Польшчы. Лівонія аб'яўляецца сумесным валоданнем княства і кароны.
6. Грашовыя
знакі абедзвюх дзяржаў
7. Дзяржавы праводзяць агульную знешнюю палітыку.
Разам з тым, княству не адводзілася роля нейкай каланіяльнай ускраіны. Люблінская унія захоўвала пэўную самастоннасць ВКЛ. Яно мела сваё войска, асобнае ад Польшчы заканадаўства і судовую арганізацыю, захоўвала даўні адміністрацыйны апарат і сваю пячатку. Польшча і ВКЛ захоўвалі самастойныя назвы і да канца XVII ст. мелі розныя дзяржаўныя мовы. Афіцыйнай дзяржаўнай мовай ВКЛ заставалася беларуская, у Польшчы — лацінская. Нягледзячы на ўмовы уніі, у XVI — першай палове XVII ст. грошы ў Кароне і княстве былі асобныя.
Для іншых дзяржаў Рэч Паспалітая была адзіным цэлым утварэннем, але ўнутры яе існавала дзяленне на Карону, або Польшчу — у яе склад уваходзілі польскія і ўкраінскія землі, і Княства, ці Літву — яна складалася з летувіскіх, беларускіх і некаторых рускіх зямель. Так на карце Еўропы з'явілася новая дзяржава, да таго ж адна з самых вялікіх і магутных. Яе ўтварэнне зрабіла значны ўплыў на стан усіх еўрапенскіх спраў.
Нават у польскай гістарыяграфіі існуе вялікі спектр думак наконт дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай: ад прыхільнікаў яе унітарнага характару да прызнання федэратыўнага характару. Ю.Бардах, напрыклад, разглядае Люблінскую унію як кампраміс дзвюх дзяржаў і вынік іх двухсотгадовага сумеснага развіцця. Х.Лаўмяньскі і Е.Ахманьскі не лічаць яе раўнапраўным саюзам дзяржаў. Сучасная беларуская гістарыяграфія схіляецца да вываду, што нельга трактаваць Люблінскую унію як паглынанне Польшчай ВКЛ [5, c. 340]. Рэч Паспалітая была федэрацыяй дзвюх дзяржаў, у складзе якой княства існавала да канца XVIII ст., калі Рэч Паспалітую падзялілі Расія, Аўстрыя і Прусія. Іншая справа, што Польшча на той час была ў лепшым палітычным і эканамічным становішчы і таму валодала ўнутрыпалітычнай ініцыятывай у Рэчы Паспалітай. Яна магла ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў дачыненні да ўсходнеславянскага насельніцтва Вялікага княства.
Люблінская унія з'яўлялася добраахвотным аб'яднаннем дзвюх дзяржаў. Аднак трэба мець на ўвазе, што гэтая добраахвотнасць з літвінскага боку была выклікана пагрозай развалу ВКЛ. Рэальная пагроза палітычнага і ваеннага краху вымусіла феадалаў ВКЛ нават ва ўрон сваім інтарэсам зноў вяртацца да ўмацавання саюза з Польшчай. Цяжкае становішча княства скарыстала Польшча. Унія, адзначае У.М. Ігнатоўскі, была "эгаістычнай" з яе боку. У выніку Люблінскай уніі ВКЛ апынулася ў залежным становішчы. У межах княства польскія феадалы і каталіцкае духавенства атрымалі неабмежаванае права набыцця зямлі. Прызначэнне на вышэйшыя дзяржаўныя пасады феадалаў ВКЛ здзяйснялася каралём, пры гэтым асобы, якія прызначаліся, павінны былі прысягаць яму на вернасць. У склад Рэчы Паспалітай ВКЛ увайшло значна абкарнаным у тэрыторыях — яно згубіла каля трэці сваіх зямель.
Першае ўражанне ў княстве ад вынікаў уніі было шокавым. Прычым як для магнацтва, так і для шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Польшчай. Для вышэйшай уплывовай знаці Люблінская унія пагражала поўнай згубай былога палітычнага вяршэнства. У ВКЛ сойм, дзе магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрыдычна перастаў існаваць. У агульны ж сенат Рэчы Паспалітай шмат былых радных проста не трапілі. Ды і тыя нешматлікія галасы сенатараў з княства заглушаліся моцным рокатам больш мнагалюднага польскага прадстаўніцтва ў сенаце Рэчы Паспалітай. Тое ж самае адбывалася і ў сойме, дзе са 180 выбраных на сойміках па ўсёй Рэчы Паспалітай паслоў толькі 46 прыходзіліся на ВКЛ [5, c. 341].
Палітычная дыскрымінацыя дапаўнялася эканамічнай. Цяпер прадстаўнікі шляхецкага саслоўя ВКЛ не маглі атрымліваць землі ў раёнах, гвалтоўна адарваных Польшчай у 1569 г. Дазвол польскай шляхце атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах княства стварыў небяспечнага канкурэнта для мясцовай шляхты.
Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент — каронны, г. зн. "польскі", сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у яго ўваходзілі найболын знатныя свецкія і духоўныя феадалы. Колькасць іх не перавышала 150 чалавек [4, c. 177]. Першае месца ў сенаце належала арцыбіскупу гнезненскаму, прымасу польскай каталіцкай царквы, за ім ішлі біскупы, кашталяны, ваяводы і г. д. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з'яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пасля кароннага сейма зноў збіраліся рэляцыйныя павятовыя сеймікі, дзе паслы рабілі справаздачу аб ходзе кароннага сейма і сваёй дзейнасці. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.
Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закону. Пастановы прымаліся адйагалосна. Груца дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць "не дазваляю", і пастанова прыпынялася. Гэта права Іівеrum vеtо (свабоднае вета) разглядалася як адно з найважнейшых "залатых шляхецкіх вольнасцей". Але, яно было небяспечнае для дзяржавы, бо ўносіла анархію, хаос, падрывала дзяржаўную ўладу.
На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. Кароль узначальваў сенат, "паспалітае рушэнне" (пазней на чале абароны дзяржавы стаў каронны гетман), склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэнняў, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады. Ён ажыццяўляў знешнюю палітыку дзяржавы, за якую адказваў перад вальным сеймам.
Улада караля была істотна абмежавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі". Побач са свабодным вета шляхта заключала з прэтэндэнтамі на польскі прастол "Пакта канвента" - дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. У 1573 г., у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацаваны "Генрыхавы артыкулы", згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г. д. [4, c. 178]. Адначасова ён абавязваўся: склікаць сеймы раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; пры перанясенні вайны за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў; мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў, які фактычна кіраваў не толькі краінай, але і асабістым жыццём караля. "Тенрыхавы артыкулы" былі ўведзены толькі пры выбранні Стэфана Баторыя (1576), а затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай.
Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шляхам склікання канфедэрацый (саюзаў узброенай шляхты) ці "рокашы" - узброенага паўстання супраць караля. Свабоднае вета і канфедэрацыі былі магутнай зброяй барацьбы розных феадальных груповак за ўладу ў дзяржаве, легальнай формай феадальнай анархіі. Пасля смерці караля пачынаўся перыяд безуладдзя, які цягнуўся ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіцкай царквы. Ён склікаў для абрання новага караля тры сеймы: 1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатамі; 2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне "Пакта канвента"; 3) каранацыйны, на якім ажыцяўлялася каранацыя і кароль прыносіў прысягу захоўваць усе правы і выконваць умовы пагаднення [10, c. 211 - 212].
Рэч Паспалітая з'яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. Юрыдычна як паны, так і шляхта былі роўныя паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з'яўляліся паны. Яны складалі сенацкае саслоўе (вышэйшыя духоўныя і свецкія феадалы: арцыбіскупы і біскупы, ваяводы і кашталяны), і ўсё кіраванне дзяржавай знаходзілася ў іх руках. Толькі паны і шляхта мелі права валодаць зямлёй. Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціц не мог быць арыштаваны без дазволу суда, і яго мог судзіць толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з'яўлялася вайсковая служба.
У склад пануючага класа ўваходзіла "белае" і "чорнае" духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. У выключных выпадках яно плаціла аднаразовы падатак, які зваўся "доброхотное даянне". Між тым духавенства само збірала дзесяціну з каралеўскіх і шляхецкіх маёнткаў.
Такім чынам, Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай саслоўнай манархіяй, у якой улада размяркоўвалася паміж двухпалатным парламентам (магнатамі і шляхтай) і каралём. Іншыя саслоўі ніякіх палітычных правоў не мелі.
Больш за двух стагоддзяў беларускія землі ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Гэта быў вельмі складаны перыяд у айчыннай гісторыі: паланізацыя шляхты, запрыгоньванне сялянства, знішчальныя войны, асабліва ў XVII ст. Польскі культурны ўплыў і пранікненне каталіцызму прывялі да таго, што сацыяльна-класавы падзел беларускага грамадства дапоўніўся размежаваннем па нацыянальнай і рэлігійнай прыкмеце. Паланізацыя і акаталічванне прывялі да адрыву ад беларускай народнасці яе вышэйшых слаёў, ускладнілі працэс яе фарміравання і развіцця.
Люблінская унія прадвызначыла далейшы лёс беларускага і іншых народаў, якія насялялі Рэч Паспалітую. Унія фармальна была анулявана Канстытуцыяй 3 мая 1791 п, але фактычна існавала да 1795 г.
1. У пачатку XVI ст. знешнепалітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага стала больш складаным. На ўсходняй яго граніцы мацнела Руская дзяржава. Яна шмат разоў давала зразумець, што лічыць заходнія землі, якія ўваходзілі ў Вялікае княства, сваёй гістарычнай спадчынай. На поўдні і паўднёвым усходзе над межамі Вялі'кага княства Літоўскага злавеснай хмарай навісалі полчышчы крымскага хана.
2. Да сярэдзіны XVI ст. Вялікае княства Літоўскае па свайму дзяржаўнаму і грамадска-палітычнаму ладу набліжалася да Полыпчы. I хаця гэтыя працэсы былі яшчэ далёкія ад завяршэння, палякі мусілі спяшацца з інкарпарацыяй. Такая паспешлівасць была выклікана шэрагам гістарычных умоў.
Па-першае, палякі баяліся, што са смерцю апошняга з дынастыі Ягелонаў Жыгімонта II Аўгуста асабістая унія, якая злучала дзве краіны, спыніцца канчаткова, таму што Жыгімонт II, хаця і быў яшчэ не стары (крыху больш за 40 гадоў), але не меў нашчадкаў.
Па-другое, у Вялікім княстве Літоўскім за дзвесце гадоў саюзных адносін склаўся пэўны пласт з дробнай шляхты, які падтрымліваў унію. Прыхільнікам уніі ў ВКЛ з'яўляўся і "прышлы" польскі элемент (каралеўскія служкі, беглыя польскія сяляне і інш.). Аб гатоўнасці гэтай часткі насельніцтва падтрымаць унію сведчыла канфедэрацыя пад Віцебскам, скліканая ў 1562 г.
Па-трэцяе, дзяржаўны і палітычны лад Польшчы і Вялікага княства Літоўскага зблізіліся, што было станоўчай умовай зліцця гэтых краін.