Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Апреля 2014 в 23:39, курсовая работа
Мэтай курсовой працы з'яўляецца дослед прычынаў і працэсу утварэння Рэчы Паспалитай.
Зыходзячы з мэты працы неабходна разглядзець наступныя задачы:
− разглядзець адміністрацыйны лад і кіраванне на пачатку XVI стагодзя;
− даследаваць шлях да Люблiна i Утварэнне Рэчы Паспалітай;
− расчыніць грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай.
Уводзiны 3
1.Адміністрацыйны лад і кіраванне на пачатку XVI стагодзя 5
2.Шлях да Люблiна. Утварэнне Рэчы Паспалітай 12
2.1.Лівонская вайна 12
2.1.Утварэнне Рэчы Паспалітай 14
3.Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай 23
Заключэнне 26
Спiсак выкарыставанных выданняу 28
Па-чацвёртае, склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам за выхад да Балтыйскага мора. У 1559 г. магістр ордэна Кетлер звярнуўся за дапамогай да Вялікага княства Літоўскага. Паміж ордэнам і ВКЛ быў заключаны саюз, ордэн перайшоў пад патранат княства. Але захаваць у час вайны сваю тэрыторыю ордэн не здолеў. Частку зямель захапіла Данія, частку - Швецыя, а Курляндыя і Земгалія, стаўшы наследным герцагствам, з 1561 г. аказаліся ў залежнасці ад княства. 3. Галоунай прычынай перамоў у Любліне сталася цяжкае становішча ВКЛ і надзея, што вялікі князь літоўскі (які быў адначасова і польскім каралём) не знішчыць уласнае гаспадарства. Гэта надзея падтрымлівалася ўсімі вышэйназванымi актамі Жыгімонта II Аўгуста і касцёла. У грамадскай свядомасці ВКЛ фарміраваўся вобраз польскага сябра.
4. 28 чэрвеня
1569 года адбылося падписанне
1 ліпеня 1569 г. адбылася прысяга на унію, а затым малітва ў касцёлах.
5. Такім чынам, Люблінская унія — вынік шматгадовай барацьбы Польскага каралеўства з Вялікім княствам Літоўскім (з 1385 г.) за інкарпарацыю апошняга ў Польскую Карону. Вялікую ролю ў гэтай барацьбе адыграла стратэгія і тактыка Ватыкана, накіраваная на прасоўванне каталіцызму на Русь.
Люблінскі акт — гэта вынік складанага ўнутранага і знешняга становішча ВКЛ у сярэдзіне XVI ст.: расколу грамадства па канфесійнай прыкмеце, рэлігійнай барацьбы, пашырэння польскага ўплыву, здрады вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста, а таксама грабяжу і гвалту шматгадовага "саюзніка" — Польскага каралеўства, аслаблення ў выніку войнаў з Крымскім ханствам і барацьбы ВКЛ за лівонскую спадчыну.
Люблінская унія — гэта анексія і інкарпарацыя княства ў Польскае каралеўства. Для Беларусі люблінскі акт — гэта пагроза поўнага акаталічвання і паланізацыі краю.