Халакост в Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2012 в 00:13, реферат

Краткое описание

У цяперашні час у пытанні вызначэння гітлераўскага генацыду народаў у гады акупацыі еўрапейскіх краін існуе некаторая тэрміналагічная блытаніна, звязаная з выкарыстанне слова «халакост».
«Тэрмін “Халакост” можна лічыць не зусім удалым, - піша амерыканскі гісторык Уолтар Лакер, - паколькі ён пазначае рэлігійную ахвяру, якая прыносіцца шляхам спальвання (грэцкае слова« holocauston » азначае «спальванне цалкам »). Але як бы ні трактаваць прычыны і значэнне масавага забойства яўрэяў і людзей іншых нацыянальнасцяў нацысцкім рэжымам, ахвярапрынашэннем яно ў любым выпадку не было ... Але ў англійскай свеце слова «халакост» ужо настолькі ўкаранілася, што замяняць яго ўяўляецца непрактычныя »

Содержание

УВОДЗІНЫ 3
Стварэнне Мiнскага гета i асаблiвасцi яго iснавання ў пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны 5
Мір паводле матэрыялаў вуснай гісторыі 11
ЗАКЛЮЧЭННЕ 22
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ: 24
Дадатак 18

Вложенные файлы: 1 файл

гісторыя.docx

— 126.72 Кб (Скачать файл)

9 лістапада 1941 г. болыш за паўтары тысячы мірскіх яўрэяў былі расстраляны ў пясчаным кар'еры на ўскраіне парка за замкам.У 1996 г. на магіле ўстанавілі абеліск , побач з’явілася мемарыяльная дошка з надпісам на іўрыце. У тым жа лістападзе 1941 года былі забіты яшчэ 700 яўрэяў на вуліцы Кастрычніцкай.

На  расстрэл іх гналі па нашай вуліцы [вул. 17 верасня]. Мужчыны капалі для іх магілы. Іх распраналі і расстрэльвалі. Некалькі тысяч [18.19]. Яўрэяў вялі толькі па рыштоках (каналах). Хадзіць па тратуары забаранялася [18.4]. Але, у асноўным, вельмі пакорна ішлі на расстрэл [18.9].

Тых, хто  адмаўляўся ісці, забівалі на месцы. Калі жанчына выпусціла з рук маленькае дзіця, немцы, каб не траціць куль, білі яго прыкладам" [18.15].

Пры расстрэле калона яўрэяў стаяла ад маста і да самага замка, толькі два паліцаі іх расстрэльвалі каля інтэрната ПТВ і скідвалі у яму, якая ўтварылася так: ганчары бралі для працы гліну з аднаго месца [18.1]. Грамыханне, выстралы. Яны цэлы дзень забівалі. Роў, дзе Мірскі замак, там была велізарная такая канава, вось, падыходзілі, станавіліся ў рад. Маці трымалі дзяцей. І пакорна прымалі смерць [18.9]. Я і сам бачыў. Памятаю, малымі на дрэва лазілі. Так яўрэі натоўпам стаялі на гары, а пасля калонай па 7 чалавек пад магілу падыходзілі, 7 чалавек заб'юць, іншыя чакаюць чаргі. Рабін іх усё суцешваў. І яго з імі таксама расстралялі [18.3].

У ліпені 1942 г. побач з Міром ва ўрочышчы Яблонаўшчына было расстраляна яшчэ 750 яўрэяў. У маі 1942 г. гета было створана ў замку, туды было пераведзена каля 850 яўрэяў.

Паліцаі і немцы хадзілі па вуліцах  і зганялі яўрзяў у замак. Частку расстрэльвалі адразу, частку гналі ў гета. Там, дзе бойня, звозілі ўсе яўрэйскія рэчы. Туды бралі людзей, каб яны перабіралі рэчы. Лепшае адпраўлялі ў Германію. Неразумныя  людзі таксама сабе бралі [18.17].

У 1942 іх сагналі ў замак, зрабілі  гета, загарадзілі вал. Сабакі, немцы, паліцаі – ўсе іх гналі [18.6].

Умовы жыцця насельнікаў гета сталі  яшчэ горшымі. Як сагналі іх у замак — ім не дазвалялася хадзіць [18.19]. Усё было абкручана кальчастым дротам — вал стаяў, будачка стаяла, дзе паставы стаяў, уверсе стаялі куляметы вакол па валу [18.12]. Яны не маглі пакідаць гета, толькі арганізавана выходзілі на працу і вярталіся. Выганялі з гета на працу, грузы грузілі на падводы, вывозілі куды-небудзь, на чорныя работы на якія [18.13].

Немцы ў гета яўрэяў не кармілі [18.17]. Самі яўрэі даставалі ежу [18.13]. У гета былі хворыя, знясіленыя [18.25]. Туды людзі перадачкі насілі, але немцы не пускалі [18.14].

Тыя страшэнныя падзеі забыць немагчыма. Калі немцы расстрэльвалі яўрэяў — тыдзень рухалася зямля [18.10]. Каля Яблонаўшчыны, дзе расстрэльвалі яўрэяў, раўчук працякаў, у ім вада чырвоная была ад крыві [18.16]. Жудасна было, калі яўрэяў стралялі [18.5]. Па сутнасці ўсю іх нацыю расстралялі: ад малога і да вялікага[18.18].

Загінула:

    • у Польшчы 3000000,
    • у Савецкім Саюзе 1100100,
    • у Нямеччыне 125000,
    • у Чэхаславакіі 277000,
    • у Венгрыі 402000,
    • у Францыі 83000,
    • у Бельгіі 24000,
    • у Люксембургу 700,
    • у Італіі 7500,
    • у Нідэрландах 106000,
    • у Румыніі 264900,
    • у Югаславіі 60000,
    • у Грэцыі 65 000,
    • у інш краінах 55000.

Усяго было зьнішчана каля 6 000 000 яўрэяў. Няма ў гісторыі чалавецтва злачынствы, роўнага гібелі амаль трэці ўсяго  яўрэйскага насельніцтва планеты[19, с.156-157].

Не  глядзелі, ці то пяленачны малы, ці то стары, ці то старая. Не глядзелі, расстрэльвалі іх ўсіх тут агулам. I толькі з дамоў ужо ніхто не выходзіў, баяліся. Шаленая куля не разбіралася, хто ты, што ты. Сядзелі, только чулі гэтыя стрэлы, стрэлы [18.7].

...Такім чынам, на момант вызвалення Міра савецкімі войскамі жывымі там засталося толькі каля 40 яўрэяў.

Гета ў замку было ліквідавана 13 жніўня 1942 года.

 У  памяць аб яўрэях мястэчка  Мір, загінуўшых у час Катастрофы, Яўрэйскі Нацыянальны фонд сумесна  з муніцыпалітэтам горада Іерусаліма  стварылі адзіны лясны масіў  у паўночным Іерусаліме — лес  Мір. Першыя 1000 дрэваў былі высаджаны  ў пачатку 80-х гадоў [18].

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Вайна пакінула мноства крывавых слядоў на зямлі Беларусі. Тут адбылося маштабнае знішчэнне яўрэйскага народа. Самы сумны вынік Вялікай Айчыннай вайны для беларускіх яўрэяў - гэта Катастрофа беларускага яўрэйства. Існуюць розныя падыходы да ацэнкі наступстваў Халакоста, але самым важным з іх, несумненна, з'яўляецца дэмаграфічны. З 990 тысяч яўрэяў, якія жылі ў даваеннай Беларусі, загінула 810 тысяч, гэта значыць амаль 82% доваеннага яўрэйскага насельніцтва. Калі лічыць, што ў гады вайны на тэрыторыі Беларусі загінула 1,4 млн. мірнага насельніцтва, то выходзіць, што больш за палову з іх складалі яўрэі.

Варта сказаць, што Халакост разбурыў арганізацыйныя структуры  ўсходнееўрапейскага яўрэйства  і знішчыў шматвяковыя культурныя традыцыі. На спадчына гэтых традыцый у новых супольнасцях (Ізраіль, ЗША, краіны Паўднёвай Амерыкі) моцна  паўплывала новае асяроддзе. Такім чынам, Катастрофа азначала і наймоцны ўдар па нацыянальнай культуры .

Колькі б вы ні чыталі нават такія ўзрушальныя кнігі  пра Халакост, як «Дзённік Ганны  Франк», дзяўчынкі, якая апісала Халакост, колькі б ні глядзелі такія фільмы, як «Спіс Шындлера», маштаб трагедыі Халакоста не ўмяшчаецца ў прытомнасць. Халакост застаецца менавіта «неўяўляльным  » і свядома ці неўсвядома выцясняецца цэлымі краінамі і людзьмі з патоку гісторыі. Іншымі словамі, пра Халакост забываюць, як імкнуцца забыць пра жудасную хваробу людзі.

Але ёсць іншае пытанне. Чаму, напрыклад, павінны былі загінуць 90% яўрэйскіх дзяцей Еўропы, якім у 1939 г. было менш 15 гадоў? Мы не можам на яго адказаць сёння, як не маглі адказаць ахвяры Халакоста. Не выклікае сумневаў - чалавецтва ніколі не зможа цалкам асэнсаваць Халакост.

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ:

  1. Лакёр У. Вместо предисловия.// Холокост: Энциклопедия. Пер. с англ. – М.,2005.
  2. Уроки Холокоста: история и современность. Вып.3. Сост. и ред. – Я.З. Басин. – Минск: Ковчег,2010.
  3. Кнатько Г.Д. Минское гетто (июль 1941 - октябрь 1943) // Старонкi ваеннай гiсторыi Беларусi. – Мн., 1998.
  4. Гроссман В., Эренбург И. Чёрная книга. - Вильнюс, 1993.
  5. Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии. 1941 – 1944. Документы и материалы. - Мн., 1963.
  6. Холокост в Беларуси. 1941 – 1944. Документы и материалы. – Мн., 2002.
  7. Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь(НА РБ). Ф. 4683. Воп. 3. Спр. 937.
  8. НА РБ. Ф. 359. Воп. 1. Спр. 8.
  9. Рубенчик А. Правда о Минском гетто. Документ. повесть узника гетто. - Тель-Авив, 1999.
  10. НА РБ. Ф. 359. Воп. 1. Спр. 19.
  11. Трейстер М. Проблески памяти // Актуальные вопросы изучения Холокоста на территории Беларуси в годы немецко-фашистской оккупации. Сборник научных работ.- Мн., 2005.
  12. НА РБ. Ф. 845. Воп. 1. Спр. 21.
  13. Жизнь и гибель Минского гетто (Публикация Музея истории и культуры евреев Беларуси) // Авив. 2003. № 10. 19 октября.
  14. Иоффе Э. Минское гетто: Основные этапы истории // Мiнскае гета. 1941 – 1943 гг.: Трагедыя. Гераiзм. Памяць. Матэрыялы мiжнар. навук. канферэнцыi. – Мн., 2003.
  15. М.Носовский. По стопам еврейских работорговцев . - Режим доступа: //http://berkovich-zametki.com/2005/Zametki/Nomer12/MN78.htm
  16. С.Букчин. Список Сугихары//БДГ. 27 октября 1999.
  17. Е.Ляйтнер. Спасение Торы из огня катастрофы. Эпопея ешив Восточной Европы в годы мировой войны. – Иерусалим, 1991.
  18. І.Махоўская, І. Раманава, Халакост у мястэчку Мір паводле матэрыялаў вуснай гістрыі//Мірскі замак/навук. рэд. А.У.Карпенка. – Мінск: Белпрынт,2008. с. 139 – 151.

Спіс інфармантаў:

  1. А.А.,1920
  2. Ацэцкая Надзея Федараўна, 1923
  3. Багдановіч Бікір Мустафавіч, 1928
  4. Гаральскі Ігар Іванавіч, 1931
  5. Гірыс Міхаіл Уладзіміравіч, 1943
  6. Жызнеўскі Георгій Уладзіміравіч, 1932
  7. Кавалевіч Мікалай Лявонцьевіч, 1923
  8. Лабаза Уладзімір Уладзіміравіч, 1922
  9. Лабоцкая Лідзія Іосіфаўна, 1930, г. Мінск
  10. Лабоцкая Ніна Пятроўна, 1928
  11. Мацэль Любоў Фёдараўна, 1934
  12. Мулярчык Вера Сідараўна, 1935
  13. Неглюевіч Вера Якаўлеўна, 1922
  14. Сакевіч Данута Адольфаўна, 1932
  15. Саковіч Павел Якаўлевіч, 1923
  16. Самец Соф'я Іллінічна, 1929
  17. Стома Ларыса Аляксандраўна, 1924
  18. Цімашэвіч Марыя Канстанцінаўна, 1926, в. Пагарэлка
  19. Шуміцкая Часлава Аляксандраўна, 1928

 

  1. Коваль Л.И. Книга спасения, ч.2- 398 с.

 

 

 

Дадатак


Информация о работе Халакост в Беларуси