Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Июня 2013 в 00:08, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по «Истории Белоруссии»
ВОПРОС№30:Образование, наука и литература конца 18-нач 19в.
Асветніцтва і рамантызм - асноўныя напрамкі развіцця культуры Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст. Перыяд з канца XVIII па 10-я гг. XIX ст. адносіцца да эпохі Асветніцтва ў Беларусі. Ідэйнай асновай дадзенай эпохі сталі працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на рацыянальных, гэта значыць разумных, пачатках. Яны лічылі, што прычына ўсіх пакут народа - не-вуцтва Прыкладна з 10-х гг. XIX ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку - рамантызму. У Заходняй Еўропе рамантызм узнік раней. Ён адлюстраваў расчараванне тымі вынікамі, якімі скончылася французская буржуазная рэвалюцыя канца XVIII ст. Пераўтварэнне гра-мадства шляхам, прапанаваным філосафамі, не прывяло да стварэння «Царства розуму» на Зямлі. У процівагу асветніцка-му рацыяналізму светапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам. Пад уплывам асветніцкіх ідэй адукацыя паступова пазбаўлялася царкоўнага ўплыву, пераходзіла ў пад-парадкаванне да дзяржавы і набывала свецкі характар. Гэ-та абумовіла правядзенне ў апошняй трэці XVIII - пачатку XIX ст. шэрагу рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі. Да гэтага часу ў Беларусі склалася даволі заблытаная сетка навучальных устаноў, пазбаўленых адзінага кіраўніцтва і не звязаных паміж сабой. У 1802 г. было ўтворана Міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка Расіі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначальваў прызначаны царом папячыцель. Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, якую ўзначаліў магнат Адам Чартарыйскі. Навуковым і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт. У выніку рэформ павялічылася сетка школ, трывалае месца ў вучэбных планах занялі прыродазнаўчыя дысцыпліны. Станоўчымі вынікамі з'яўляліся адносная даступнасць пачатко-вых навучальных устаноў, адсутнасць абмежаванняў нацыя-нальнага, веравызнальнага і ўзроставага характару, забеспя-чэнне дзяўчынкам права наведваць школу. Важную ролю ў сістэме школьнай адукацыі працягвалі адыгрываць каталіцкія навучальныя ўстановы У шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне рускага ўплыву ў краі, было закрыццё ў 1832 г. Віленскага універсітэта і часовая ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі (да 1850 г.). У школах у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове. Аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай па-и скорыла закрыццё каталіцкіх манастыроў і іх навучальных устаноў.Адбывалася зараджэнне прафесіянальнай адукацыі на Бела-русі. У 1840 г. пачала дзейнічаць Горы-Горацкая земляробчая школа. У 1848 г. на яе базе адкрыўся Горы-Горацкі земляробчы інстытут - першая ў Расіі і адна з першых у Еўропе вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў. Літаратура. Беларуская літаратура першай паловы XIX ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва і рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы. Менавіта рамантычны светапогляд з яго ўвагай да нацыянальнай культу-ры спрыяў развіццю фалькларыстыкі, выкарыстанню ў мастац-кай творчасці народных песень, казак, паданняў, што і прывяло да ўзнікнення першых твораў на беларускай мове.
Варта адзначыць, што частка ўраджэнцаў Беларусі працава-ла на карысць польскай культуры. Найбольш вядомай постаццю сярод іх з'яўляецца Адам Міцкевіч. Свае творы ён пісаў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі і фальклору. Ян Баршчэўскі амаль усё сваё жыццё прысвяціў збіранню народнай творчасці. Ён стварыў некалькі вершаў на беларускай мове і паэму «Рабункі мужыкоў». У сваім галоўным творы «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастыч-ных апавяданнях», напісаным на польскай мове, аўтар літара-турна перапрацаваў фальклорны матэрыял. Паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў пераход ад польскай літаратурнай традыцыі да ўласна беларус-кай.
ВОПРОС№31:Искусство Белоруси в 18-19ст.
Асветніцтва і рамантызм
- асноўныя напрамкі развіцця культуры
Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст.
Перыяд з канца XVIII па 10-я гг. XIX ст.
адносіцца да эпохі Асветніцтва
ў Беларусі. Ідэйнай асновай дадзенай
эпохі сталі працы філосафаў-
Валенцій Ваньковіч увайшоў у гісторыю беларускага жыва-пісу як прадстаўнік рамантызму. Майстэрня Ваньковіча ў Мін-ску была цэнтрам, вакол якога групаваліся лепшыя мастацкія сілы горада. Мастак стварыў шэраг іх партрэтаў у стылі раман-тызму. Палатно Ваньковіча «Міцкевіч на скале Аюдаг» з'яў-ляецца тыповым прыкладам рамантычнага партрэта.
Мастак Ян Дамель пакінуў значны след амаль ва ўсіх жан-рах выяўленчага мастацтва. Найбольш вядомы ён як майстар гістарычнага жанра. Ян Дамель добра ведаў айчынную і антыч-ную гісторыю Мастак стварыў такія карціны, як «Смерць князя Панятоўскага», «Смерць Глін-скага ў няволі», «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы», «Адступ-ленне французаў праз Вільню ў 1812 г.» і інш Аўтарам класічных твораў беларускага жывапісу з'яўляецца Іван Хруцкі. За нацюрморт «Кветкі і садавіна» ён атрымаў званне акадэміка. Хруцкі напісаў шмат нацюрмортаў, пейзажаў і партрэтаў.
3 эпохай Асветніцтва звязана ўсталяванне сты-лю класіцызму ў архітэктуры. Архітэктары паступова адмаўля-ліся ад празмернай складанасці і заблытанасці архітэктурных форм, характэрных для стыляў барока і ракако. У архітэктур-ных кампазіцыях пачалі выкарыстоўвацца выразныя геамет-рычныя формы. Набывалі распаўсюджанне антычная ордэрная сістэма і простыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Станаўленне класіцызму найперш было звязана з інтэнсіў-ным развіццём горадабудаўніцтва. У беларускіх гарадах пача-лі з'яўляцца новыя тыпы жылых і грамадскіх будынкаў (канцылярый, бальніц, гімназій), якія вылучаліся на фоне сярэд-невяковай забудовы сваімі правільнымі абрысамі. Упершыню горадабудаўніцтва стала разглядацца як адзіная прасторавая сістэма, спланаваная на рацыянальных пачатках. Горадабу-даўніцтва станавілася дзяржаўнай справай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў.
Найбольш значная з
культавых пабудоў эпохі
Класіцызм панаваў у архітэктуры Беларусі да сярэдзіны XIX ст. Альтэрнатывай класіцызму выступаў рамантызм, які праявіўся пераважна ў пейзажна-паркавым мастацтве.
ВОПРОС№32:Промышленный переворот в странах Зап Европы. Отмена крепостного права.Буржуазные реформы 1860-1880г.
Дзве галоўныя прычыны
абумовiлi адмену прыгоннага права ў
Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала
эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне
антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе
сярод сялянства, пагражала моцным
сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна,
што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi
значна праiграе капiталiстычнай.Ва ўрадавых
колах у рэшце рэшт зразумелi,
што час адмены прыгоннага права
наспеў. Рэформу вырашана было пачаць
з заходнiх губерняў.19 лютага 1861 г.
Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя
акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага
права i звярнўся да народа з “Манiфестам”.
У адпаведнасцi з “Манiфестам”
селянiн адразу атрымлiваў асабiстую
свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.
Рэформа 1861 г. Лiквiдавала прыгоннае
права. Аднак гэтага было не дастаткова.
Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага
ладу. У 60–70-я гады ўрад шэраг пастаноў
аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай,
гарадской, ваеннай, у галiне народнай
адукацыi i друку. Самай радыкальнай
была судовая рэформа (20 лiстапада 1864
г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў,
незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны
характар, спаборнасць i галоснасць судовага
працэсу. Пры разглядзе крымiнальных
спраў прадугледжваўся ўдзел
у судовым працэсе прысяжных
засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў.
На Беларусi судовая рэформа пачалася
толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых
судоў.Земская рэформа, прынятая 1 студзеня
1864 г., прадугледжвала стварэнне ў
паветах i губернях выбарных устаноў
для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай,
народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем
насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага
характару. На Беларусi была праведзена
гарадская рэформа (прынята ў 1870,
а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала
прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах
органаў гарадскога самакiравання.
Права выбіраць і быць абранымі ў
гарадскую думу атрымалі толькі тыя,
хто плаціў гарадскія падаткі.Рэфармаванне
армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi
ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны
тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з
была увядзена усеагульная воiнская
павiннасць.Буржуазны характар насiлi
школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы.
Школа абвяшчалася
ВОПРОС№33: Особенности развития экономики Б после отмены крепостного права во второй половине 19 в.
После отмены крепосного права
основой экономики Бел.с/х.Капитализм
в с/х развивался благодаря росту промышленностиэгородов.
На Беларусi памешчыцкае землеўладанне не толькi пераважала, але i мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкi валодалi дзесяткамi i сотнямi тычяч дзесяцiн зямлi, а сялянскiя надзелы былi значна меншымi.Пераход да капiталiстычнага земляробства на Беларусi адбываўся паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку прыйшла змешаная сiстэма гаспадаркi.Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусi ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак перайшло на капiталiстычны шлях развiцця. Разам з тым, многiя памешчыкi самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду.У першыя два дзесяцiгоддзi пасля рэформы важнейшай галiной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа. Аднак у вынiку сусветнага аграрнага крызiсу 80–90-х гг. цэны на яго рэзка панiзiлiся. Гэта прымусiла беларускiх памешчыкаў пераходзiць на вытворчасць такiх прадуктаў, якiя давалi большы прыбытак. У 90-я гг. галоўнай спецыялiзаванай галiной у сельскай гаспадарцы Беларусi стала малочная жывёлагадоўля. Спецыялiзацыя памешчыцкай гаспадаркi праявiлася ў пашырэннi вытворчасцi тэхнiчных культур. Сярод iх першае месца займала бульба. Значнае месца ў канцы ХIХ ст. у беларускiх губернях займала прамысловае садаўнiцтва i агароднiцтва.Прамысловасць Беларусi развiвалася ў цеснай сувязi з агульнарасiйскай, але мела i свае асаблiвасцi. У прамысловасцi Беларусi iшоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство i мануфактуру паступова выцясняе капiталiстычная фабрыка.Значна адставала Беларусь ад Расii па ўзроўню канцэнтрацыi вытворчасцi. Дробныя прадпрыемствы складалi на Беларусi асноуную частку усiх фабрык i заводаў. Значнае развiцце на Беларусi атрымалi запалкавая i папярова-кардонная вытворчасць.Вельмi шмат было на Беларусi прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравiны. Iснавалi таксама кафляныя i шклозаводы.Значнаму павелiчэнню тэмпаў развiцця прамысловасцi Беларусi спрыяла стварэнне густой сеткi чыгуначных дарог.Важную ролю ў эканомiцы Беларусi адыграваў рачны транспарт.