Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Января 2011 в 04:17, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы по дисциплине "История Республике Беларусь".
1.Особенности политического строя Полоцкого и Туровского княжеств.
Уключэнне Полацкага княства ў дзяржаву Рурыка не прывяло да поўнай страты ім дзяржаўнасцц Іахавалася тэрытарыяльная цэласнасць, улада мясцовых князёў, а да сярэдзіны X ст. Полацк адасобіўся Ід Кіева.Першы Полацки князь-Рагвалод.
Нядоўгім быў перыяд гвалтоўнага ўключэння (980 г.) Полацкага княства ў Кіеўскую дзяржаву пры Уладзіміры Святаславічы. У 988 г. незалежнасдь Полацка была адноўлена, адрадзілася мясцовая кня-
жацкая дынастыя. Гісторыя Полацкай зямлі XI — XII стст. — гэта перыяд пашырэння яе тэрыторыі, раўнапраўных саюзніцкіх адносін з кіеўскімі князямі або жорсткіх ваенных канфліктаў з імі, прычым ініцыятарам апошніх далёка не заўсёды быў Кіеў.
Беларусі была таго ж тыпу, што і ў іншых дзяржа-вах, якія складалі Кіеўскую Русь. Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі орга-наў цэнтральнага кіравання выконвалі службовыя асобы, такія як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.
Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ен стаяў на чале дзяржавы і выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку.
Уладарныя
паўнамоцтвы князя
Уступленне на прастол суправаджалася строгім рытуалам, у час якога прыносілася прысяга з абя-цаннем ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, дзейнічаць у адпаведнасці з мясцовымі дзяржаўна-прававымі звычаямі. Умовы ўступлення князя на пасаду афармляліся ў дагаворы-радзе, які заключаўся князем з вярхушкай пануючага класа. Напрыклад, полацкі князь абавязваўся не ўмешвац-ца ў царкоўныя справы, не адымаць маёмасці ў па-лачан, не пераглядаць старых рашэнняў судоў, не
Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Займац-ца правасуддзем князь мог толькі з сябрамі яго рады і іншымі службовымі асобамі. Такім чынам, абмя-жоўвалася і судовая дзейнасць князя.
Што сабой уяўляла рада князя? Па-першае, яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго жадаў, аднак не мог ігнараваць думкі найболып уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва службовых асоб цэнтральнага і двар-цовага кіравання.
Па-друтое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя. Практычна ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, ён абмяркоўваў са сваімі дарадчыкамі.
У палітычным жыцці Полацка пэўнае значэнне мела веча — агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастрл князёў і нярэдка праганяла іх з горада, устанаўлівала рас-кладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала най-болып важныя судовыя справы, вызначала лінію паводзін у міжнародных адносінах. Веча мела зака-надаўчую ўладу. В.Чаропка лічыць, што "па сутнасці Полацкае княства з'яўлялася феадальнай рэспублікай, у якой князь выконваў ролю выбарнага канстытуцыйнага валадара".
Як мы ўжо гаварылі, функцыі органаў кіравання выконвалі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.
Пасаднік
абіраўся вечам або прызначаўся
князем у ішпыя гарады дзяржавы,
дзе з'яўляўся яго намеснікам.
Знаходжанне ў горадзе
Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваен-нае кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апал-чэннем, а ў мірны — сачыў за падтрыманнем парад-ку ў горадзе. Падвойскаму даручалася сачыць за вы-кананнем рашэнняў веча і распараджэнняў князя.
Ключнік і цівун займаліся гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністрацыйньші пытаннямі ў дзяржаве.
Важным
элементам палітычнай сістэмы была
цар-ква, цесна звязаная з дзяржавай.
Па сутнасці, у яе веданні знаходзілася
ідэалагічная апрацоўка насельніцтва.
Вярхушка духавенства прьімала актыў-ны
ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы
і грамадства.
2. Становление права Древней Беларуси и его характеристика.
У 1-м тыс. н.э. ва ўсходніх славян фарміравалася ўстойлівая сістэма агульнапрынятых звычаяў, якая
вызначала правілы паводзін людзей. Паступова час-тка звычаяў пачала набываць рысы абавязковасці, нярэдка суправаджалася прымусам, які быў санкцы-янаваны родаплемянньші органамі і абшчынамі, і ўрэшце рэшт набыла якасці звычаёвага права. Яно выяўлялася, напрыклад, у кроўнай помсце за забой-ства родзічаў, у спосабах заключэння шлюбу і парад-ку атрымання спадчыны, у выгнанні з абіпчыны за
парушенне мiру.
Партыкулярызм права звязаны з наяўнасцю ў кожнай мясцовасці сваіх звычаяў, нормаў, правіл і адсутнасцю агульнадзяржаўнай прававой сістэмы. Напрыклад, у "Аповесці мінулых гадоў" гаворыцца аб тым, што насельніцтва кожнай зямлі "нмяху бо обычан свон н закон отец свонх н преданья каждо свой нрав".
Традыцыяналізм і кансерватпызм прававых нор-маў, іх нязменнасць у многім былі абумоўлены ўплы-вам царквы. Справа ў тым, што ў аснове старажыт-най прававой тэорыі ляжала царкоўнае вучэнне аб тым, што ў грамадстве і ва ўсім свеце наогул пануе нязменны, раз і назаўсёды ўстаноўлены Богам пара-дак. Усякія спробы крытыкаваць ці змяняць сацы-яльна-эканамічную, палітычную ці прававую сістэму лічыліся ерассю, выступленнем супраць царквы і Вога. Гэта значна абмяжоўвала заканадаўчую дзей-насць князя, бо ён не быў упаўнаважаны ствараць або змяняць нормы права. Нават у XV -- XVI стст. урад вымушаны быў абяцаць не парушаць традыцыі і не ўводзіць новых парадкаў. 3 традыцыяналізмам у звычаёвым праве цесна звязана іерархічнасць гра-мадства з яго складанай сацыяльнай структурай;і прававой рэгламентацыяй саслоўяў і сацыяльных груп.
У сувязі з гэтым асоба мела вельмі мала самастойнасці: жыццё кожнага чалавека павінна было ўкладвацца ў рамкі свайго класа, саслоўя, Са-цыяльнай або рэлігійнай групы.
Дуалізм (дваістасць) звычаёвага права заключаўся ў ідэі поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі ня-вольнай) і фармальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным стварэнні льгот і пераваг пануюча-му класу. Халопы, чэлядзь нявольная не прызнаваліся самастойнымі суб'ектамі праваадносін. Адноснае раўнапраўе свабодных гараджан, сялян-
Сярод відаў злачынстваў, прадугледжаных "Рускай Праўдай", няма злачьшстваў супраць дзяржавы. Нават князь як аб '-ект злачыннага замаху разглядаўся ў якасці фізічнай асобы і адрозніваўся ад іншых толькі сваімі болып высокім становішчам і прывілеямі.
3
канкрэтнымі суб'ектамі
"злачынства"
Нормы "Рускай Праўды" абаранялі прыватную ўласнасць (рухомую і нерухомую), рэгламентавалі парадак яе перадачы ў спадчыну па абавязацельствах і дагаворах. Адносіны па абавязацельствах маглі ўзнікнуць з прычыны нанясення шкоды ці ў. адпаведнасці з дагаворам. За парушэнне абавязацель-стваў даўжнік адказваў маёмасцю, а часам і сваёй свабодай. Дагаворы заключаліся пры сведках, на таргу ці ў прысутнасці мытніка.
Злачынства, па "Рускай Праўдзе", вызначалася не як парушэнне закона ці княжацкай волі, а як "крыўда", што значыць прычыненне маральнага ці матэрыяльнага ўрону асобе або групе асоб. Крымінальнае правапарушэнне не адрознівалася за-конам ад грамадзянска-прававога. Да аб'ектаў зла-чынства "Руская Праўда" адносіла асобу і маёмасць. Аб'ектыўны яго бок распадаўся на дзве стадыі: замах на злачынства (напрыклад, караўся чалавек, які вы-няў меч, хоць і не ўдарыў ім нікога) і закончанае зла-чынства. Суб'ектам злачынства магла быць любая фізічная асоба, акрамя халопа, за дзеянні якога караў-ся гаспадар. Аб узроставым цэнзе для суб'ектаў з'ла-чынства ў законе нічога не гаварылася. Суб'ектыўны бок злачьшства ўключаў намер і неасцярожнасць.
Як указвалася, "Руская Праўда" ведала толькі два родавыя аб'екты злачынства: асобу чалавека 1 яго маёмасць. Сярод крымінальных дзеянняў супраць асобы называліся забойствы, цялесныя пашкоджанні, пабоі, знявага дзеяннем. Да маёмасных злачынстваў адносіліся разбой, крадзёж (татьба), знішчэнне чу-жой маёмасці, падпал, канакрадства (як асобны від крадзяжу), злоены неплацёж доўгу і інш. Найболып дэталёва рэгламентавалася паняцце "татьба".
Сістэма пакаранняў была адносна простай і мяк-кай. Вышэйшая мера пакарання — "поток н разграб-
ленне". Часам гэта азначала смерць асуджанага і раз-бор яго маёмасці, іншы раз — продаж у халопы.
Наступнай па цяжкасці мерай пакарання была "віра" (штраф), якая прызначалася толькі забойцам.
("ордалнн");
прысягі.
3.Договор Смоленского,Пролоцкого, и Витебского княжеств с Ригой.
Акрамя "Рускай Праўды" найболып старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі з'яўляюцца граматы аб адносінах Смаленска, Полац-ка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама дагаворы 1229, 1263 і 1338 Іт. Гэтыя юрыдычныя помнікі з'яўляюцца каштоўнай крыніцаіі вывучэн-ня С'Гаражытнага права. Бакі, якія дамаўляліся паміж сабой, ^знаходзіліся прыкладна на адным узроўні эканамічнага і культурнага развіцця і таму нярэдка ўключалі ў сумесныя пагадненні нормы звычаёвага права сваёй мясцовасці. Для ілюстрацыі больш пад-рабязна разгледзім дагавор 1229 г., які навукоўцы называюць "Смаленская гандлёвая праўда". Гэта міжнароднае гандлёваё і палітычнае пагадненне паміж Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі, з аднаго боку, і Рыгай і Готландам — з другога. Дага-вор 1229 г. - - адзін з першых дайшоўшых да нас помнікаў права феадальнай Беларусі. Ен замацаваў прававыя нормы, якія гарантавалі і забяспечвалі
Ва ўступе да дагавора гаворыцца пра ўстанаўлен-не дружалюбных адносін паміж краінамі і пералічваецца склад пасольстваў, якія прымалі ўдзел у яго заключэнні. Тэкст дагавора складаецца з шэра-га артыкулаў, у якіх выкладзены нормы крымінальнага, працэсуальнага права і права па аба-вязацельствах, а таксама палажэнні, што рэгламентавалі парадак заключэння дагавораў куплі-продажу, правозу тавараў і інш. Дагавор устанаўліваў гарантыі недатыкальнасці іншаземных купцоў, уза-емныя прывілеі па тавараабмене, агаворваў умовы бесперашкоднага продажу тавараў. Найважнейшыя артыкулы вызначалі свабоду гандлю як для іншаземных "гасцей" на беларускіх землях, так і для беларускіх купцоў у Рызе і іншых гарадах, беспе-рашкодны праезд па тэрыторыі гандлюючых бакоў, а таксама дакладныя пошліны на тавары.
у адпаведнасці з дагаворам 1229 г. за забойства свабоднага чалавека з вінаватага спаганялася 10 грыўнаў серабра, за папа або пасла — 20, за халопа — 1 грыўна серабра.
'Заканадаўства
разглядаемага перыяду перш за
ўсё вылучае такія віды
Князі, іх пасаднікі, іншыя службовыя асобы выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму — віру (штраф).
Информация о работе Шпаргалка по "Истории Республике Беларусь"