Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Ноября 2014 в 16:47, реферат
Беларуская традыцыйная народная культура, самабытная і непаўторная. Аднак на сучасным этапе, ва ўмовах пашырэння сусветных працэсаў глабалізацыі і сацыядынамікі культуры (працэсаў культурагенезу, акультурацыі, асіміляцыі, адаптацыі), існуе пагроза знішчэння ў цэлым, альбо пазбаўлення адметных асаблівасцей, культуры беларускага народа. Адным з асноўных накірункаў дзейнасці устаноў культуры рэніёнаў з’яўляецца захаванне, падтрымка і развіццё народнай культуры ва ўсіх яе праяўленнях.
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ»
Кафедра менеджменту СКД
САЦЫЯКУЛЬТУРНАЕ ПРАЕКТАВАННЕ
БЕЛАРУСКІ ПОЯС
на тэму: «Абласное свята-конкурс майстроў
па ткацтве і пляценні паясоў»
Распрацаваў:
Студэнт факультэта завочнага навучання,
411 б групы
Каламіец Алег Мікалаевіч
Праверыў:
Кандыдат культуралагічных навук, дацэнт
Карнажыцкая Таццяна Вадзімаўна
2013 г.
Тэарэтычнае абгрунтаванне праекта
Беларуская традыцыйная народная культура, самабытная і непаўторная. Аднак на сучасным этапе, ва ўмовах пашырэння сусветных працэсаў глабалізацыі і сацыядынамікі культуры (працэсаў культурагенезу, акультурацыі, асіміляцыі, адаптацыі), існуе пагроза знішчэння ў цэлым, альбо пазбаўлення адметных асаблівасцей, культуры беларускага народа. Адным з асноўных накірункаў дзейнасці устаноў культуры рэніёнаў з’яўляецца захаванне, падтрымка і развіццё народнай культуры ва ўсіх яе праяўленнях.
Сярод незлічонай колькасці відаў народнага мастацтва вылучаюцца самыя значныя i характэрныя для Беларусі. Па-першае, гэта народны касцюм. Традыцыйнае нацыянальнае адзенне беларусаў – гэта яркая i самабытная з'ява матэрыяльнай культуры нашай краіны. Пояс лічыцца асноўным элементам нацыянальнага касцюма беларусаў. Важнае месца адводзілася поясу ў абрадах і звычаях, ёе, таксама, з’яўляецца сваеасаблівым абярэгам. Пояс і сёння працягвае сваё жыццё і ўсё больш прыцягвае ўвагу як рэч народнага мастацтва.
Хатлянскі сельскі дом культуры - цэнтр ткацтва і пляцення паясоў Узденскага раёна Мінаскай вобласці. Канец 1995 года лічыцца годам пачатку работы аматарскага аб’яднання “Хатлянскія паясы.” За кароткі час аб’яднанне вырасла, стала шматлюдным і рознабаковым і стала называцца студыя “Скарбніца” (кіраўнік Курэйчык Л.А.).
Ёсць у Хатлянскім сельскім Доме культуры цудоўная калекцыя паясоў, узоры якіх прадстаўляюць амаль усе куточкі нашай рэспублікі. А таксама паясы, якія выраблялі ў свой час хатлянскія майстрыхі. Дзе б ні выстаўлялі свае работы ўдзельнікі самадзейнай студыі “Скарбніца”, калекцыя паясоў Беларусі заўсёды прыцягвае ўвагу наведвальнікаў выстаў.
У сувязі з гэтым вызначаецца актуальнасць правядзення першага абласнога свята-конкурсу па ткацтве і пляценню паясоў “Беларускі пояс” на Уздзенскай зямлі.
Мэта праекта – захаванне, развіццё і папулярызацыя нацыянальных традыцый ткацтва і пляцення паясоў.
Мэта праекта абумоўлівае рашэнне наступных задач:
- удасканаленне выканаўчых
- захаванне лепшых мясцовых узораў ткацтва і пляцення;
- выяўленне і падтрымка носьбітаў традыцыйнага ткацтва і пляцення паясоў;
- далучэнне дзяцей і моладзі
да заняткаў традыцыйнымі
- абмен вопытам сярод майстроў народнай творчасці.
Змест праекта
Традыцыйная культура беларусаў – галоўная тэма праекта. Вельмі важна захоўваць і развіваць традыцыйную народную культуру Беларусі на сучасным этапе, асабліва на рэгіянальным узроўні. Зберажэнне і развіццё яе не толькі важная культуралагічная, але і духоўная задача, вырашэнне якой мае непасрэдныя адносіны да нацыянальна-культурнага адраджэння, стварэння станоўчага іміджу рэгіёна, вобласці, краіны і захаванне культурнай самабытнасці беларускага народа. Рэалізацыя праекта "Беларускі пояс" дазволіць вялікай колькасці спецыялістаў, жыхароў і гасцей г. Узда даведацца аб майстрах ДПМ Уздзеншчыны і падыме аўтарытэт сферы культуры рэгіёна.
Праграма праекта
Месца правядзення – Мінская вобласць, г. Узда, сквер каля сш. № 2 імя Кандрата Крапівы.
Дата і час правядзення – 14 ліпеня 2013 года ў 11.00 ч.
Мэтавая аудыторыя – жыхары, госці г. Узда, удзельнікі свята, майстры.
Конкурс праводзіцца ў два этапы:
I этап – выстаўка гатовых работ, прывезеных удзельнікамі конкурсу;
II этап – конкурс на хуткасць і якасць выканання твору.
Кожны майстар прывозіць на конкурс свае інструменты і матэрыялы. На працягу трох гадзін удзельнік выконвае ці завяршае пачаты твор, адпаведна з абранай намінацыяй. У рамках свята адбудуцца:
- урачыстае шэсце майстроў – удзельнікаў свята-конкурсу
- майстар-класы і урокі майстэрства па ткацтву і пляценню паясоў рознымі тэхнікамі (на ніту, на бердзечку, на дошчачках);
- кірмаш-продаж вырабаў ДПМ;
- канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці Старадарожскага, Смалявічскага, Старобінскага і Уздзенскага раёнаў;
- дэфіле стылізаваных жаночых касцюмаў вырабленых творчай групы Уздзенскага раённага Цэнтра культуры.
Для ўсіх удзельнікаў свята-конкурсу будзе прапанавана бяспройгрышная латарэя. ІП Шытыка Д.В. прапануе дзіцячыя атракцыёны, пракат дзіцячых квадрацыклаў і продаж салодкай ваты.
План падрыхтоўкі і правядзення першага абласнога свята-конкурсу па ткацтве і пляценню паясоў “Беларускі пояс”
Назва мерапрыемства |
Тэрмін выканання |
Адказны |
Стварэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да свята-аглядзе |
14.02.2013 |
Дырэктар Уздзенскага РЦК Малашевіч А.Б. |
Распрацоўка Палажэння аб правядзенні свята-конкурсу "Беларускі пояс" |
01.03.2013 |
Загадчык метадычнага аддзела Каламіец А.М. |
Арганізацыйна-гаспадарчае і тэхнічнае забеспячэння мерапрыемства |
На працягу ўсяго тэрміна |
Начальнікі аддзелаў Галоўны інжэнер аддзела культуры Бабейкін У.Ф. |
Выраб эскізаў, сцэнічных дэкарацый і афармлення сцэны |
01.04.2013 |
Метадыст Уздзенскага РЦК Аўтушкова С.А. |
Выраб даведніка, афішы і пакета дакументаў праекта |
01.05.2013 |
Метадычны аддзел РЦК, мастак Курдюкоў У.П. |
Падрыхтоўка і выпуск буклета “Хатлянскія паясы” |
15.05.2013 |
Метадычны аддзел РЦК, метадыст Аўтушкова С.А. |
Збор заявак і падрыхтоўка спісу удзельнікаў свята-конкурсу |
01.06.2013 |
Загадчык аддзела КДД Цвірко Л.К. |
Распрацоўка і напісанне сцэнарыя праекта “Беларускі пояс” |
15.06.2013 |
Загадчык аддзела КДД Цвірко Л.К. |
Музычнае афармленне праекта |
20.06.2013 |
Гукарэжысёр Уздзенскага РЦК Зыблюк А.М. |
Падрыхтоўка сцэнічных касцюмаў і аддзення сцэны |
25.06.2013 |
Касцюмер Уздзенскага РЦК Андруховіч Л.М. |
Відэа – і фотаздымка праекта |
Па факту правядзення |
Кручко О.П., Прахарэнка П.М. |
Інфармацыйная справаздача |
Па факту правядзення |
Газета “Чырвона зорка” Андросік А.А. |
Падрыхтоўка канцэртнай праграмы “народнага” ансамбля народнай песні “Зборная субота” |
01.07.2013 |
Мастацкі кіраўнік Уздзенскага РЦК Казей Л.А. |
Арганізацыя куратарства дэлегацый раёнаў – удзельнікаў свята |
01.07.2013 |
Метадыст РЦК Шчэрбач С.А. |
Інструктаж па тэхніцы бяспекі удзельнікаў мерапрыемства |
10.07.2013 |
Бабейкін У.Ф. |
Забеспячэнне супрацьпажарнай бяспекі |
14.07.2013 |
Старшы інспектар аддзела МНС Цітко А.Д |
Забеспячэнне бяспекі на працягу шесця майстроў па вул. Савецкай |
14.07.2013 |
Намеснік начальнака Уздзенскага ДАІ Мікалаевіч А.П |
Захаванне грамадскага парадку падчас правядзення мерапрыемства |
14.07.2013 |
Начальнік Уздзенскага РАУС Бярозка С.У |
Арганізацыя дастаўкі майстроў Уздзенскага раёна на свята |
14.07.2013 |
Дырэктар аўтаклуба Емельяновіч І.М. |
Адзнака работ і ўзнагароджванне
Па выніках конкурсу журы вызначае аднаго лаўрэата і I, II, III месца ў кожнай з наступных намінацый:
Асобна будуць адзначаны:
10 лаўрэатаў і прызёры (I, II, III месца) узнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі, 3 удзельнікі атрымліваюць заахвочвальныя прызы, астатнія ўзнагароджваюцца дыпломамі за ўдзел.
Акрамя таго 4 аддзелы культуры райвыканкамаў, якія прадставяць на конкурс лепшую дэлегацыю майстроў , адзначаюцца дыпломамі ў намінацыі “За падтрымку мастацтва вырабу паясоў”.
Кожны майстар мае праваперадаць адну ці некалькі сваіх работ з хатняй калекцыі ў ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пяць лепшых работ з анатацыяй аўтара перадаюцца ў ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”.
Работы майстроў прадстаўленныя на конкурс застаюцца у калекцыі пакоя-музея беларускага пояса Уздзенскага раёна.
Рэсурснае забеспячэнне
Нарматыўны рэсурс
Рэалізацыя праекта ажыццяўляецца у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь і на падставе наступных нарматыўна-прававых
дакументаў:
- Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;
- Закона аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь;
- Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
- Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
- Пастаноў і распараджэнняў кале
- Рашэнняў, загадаў, інструкцый і актаў
Уздзенскага райвыканкама;
- Палажэння аб аддзеле культуры Уздзенскага
райвыканкама;
- Палажэння аб Савеце пры аддзеле культуры
Уздзенскага райвыканкама;
- Службовых інструкцый работнікаў устаноў
культуры клубнага тыпу аддзела культуры
Уздзенскага райвыканкама;
Матэрыяльна-тэхнічны рэсурс
- сквер на вуліцы Савецкай каля сш. № 2 імя Кандрата Крапівы агульнай плошчай 6000 кв.м знаходзіцца ў падпарадкаванні жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада;
- сцена разборная: вышыня – 1 м, шырыня – 8 м, глыбіня – 6 м;
- афармленне сцены: 4 шчыта памерам 2×1,5 м, тканіна для драпіроўкі: зялёная - 15 м, жоўтая – 15 м, красная – 20 м, мешкавіна – 10 м;
- сталы-парты для майстроў – 20 шт., табурэткі – 30 шт.
- ткацкі станок – 2 шт.
- гукаўзмацляльная апаратура: мікрафоны «Shure» – 6 шт, радыёмікрафоны – 2 шт., акустычная сістэма «Biema» – 1 камплект, мікшэрскі пульт, прайгравальнік міні-дыскаў, DVD-прайгравальнік, ноутбук, камутацыя.
- Транспартныя паслугі: перевозка сцэны – грузавы аўтамабіль Уздзенскага ЖКГ, астатнее – аўтаклуб Уздзенскага РЦК;
- кейтерінгавыя паслугі ажыцяўляе калектыў сталовай сш. № 2.
Інфармацыйна-творчы рэсурс
Кадравы рэсурс
РЦК сумесна с калектывам Уздзенскай сш. № 2, Уздзенскага ЖКГ, аддзела культуры, аддзела адукацыі, аддзела па справам моладзі, ідэалагічнага аддзела пры фінансавам забеспячэнні Уздзенскага райвыканкама і МЦНТ;
- распрацоўка і напісанне сцэнарыя мерапрыемства – Цвірко Л.К. (зав. аддзела КДД)
- рэклама і мастацкае афармленне: Аўтушкова С.А. – метадыст РЦК, Шчэрбач С.А. – метадыст па ДПМ РЦК, Курдюков В.П. – мастак РЦК;
- мантаж сцэны: хоз. група аддзела культуры;
- канцэрт: “народны” ансамбль народнай песні “Зборная субота” (мастацкі кіраўнік Казей Л.А.)
- майстры ад Уздзенскага раёна: Курэйчык Л.А. – кіраўнік студыі “Скарбніца” Хатлянскага СДК, Шчэрбач С.А. – метадыст Уздзенсага РЦК, Шчэрбач Ю.Ю. – кіраўнік аматарскага аб’яднання Сямёнавіцкага СДК.
Бюджэт праекта
Расходы (в беларускіх рублях):
Информация о работе Абласное свята-конкурс майстроў па ткацтве і пляценні паясоў