Абласное свята-конкурс майстроў па ткацтве і пляценні паясоў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Ноября 2014 в 16:47, реферат

Краткое описание

Беларуская традыцыйная народная культура, самабытная і непаўторная. Аднак на сучасным этапе, ва ўмовах пашырэння сусветных працэсаў глабалізацыі і сацыядынамікі культуры (працэсаў культурагенезу, акультурацыі, асіміляцыі, адаптацыі), існуе пагроза знішчэння ў цэлым, альбо пазбаўлення адметных асаблівасцей, культуры беларускага народа. Адным з асноўных накірункаў дзейнасці устаноў культуры рэніёнаў з’яўляецца захаванне, падтрымка і развіццё народнай культуры ва ўсіх яе праяўленнях.

Вложенные файлы: 1 файл

Коломиец Социокультурный проект Беларуский пояс.doc

— 151.00 Кб (Скачать файл)

 

(Канцэртная праграмма фальклорнага калектыва”Церніца” Старобінскага ГДК Салігорскага раена)

 

СКВЕР

 

Гэй дзяўчаты-весялушкі

Заспявайце нам частушкі.

І людзям не да гамонак

Заграе як гармонік.

 

1: Слухай даражэнькая, а дзе гэта  твой благаверны, ці не захварэў  ён?

2: Ды захварэў, цешча пракляла…

1: Ды як гэта так?

2: А ён жа ведаеш якая зараза: “Даражэнькая цешчанька, ужо нас пакідаеце, ад’яжджаеце?”, а мая мамка і кажа: “Дай бог табе разбагацець, дарагі зяцёк! Каб у цябе было 60 дамоў, а ў кожным доме по 60 кватэр, а ў кожнай кватэры па 60 ложкаў стаяла і каб цябе ліхаманка трэсла 60 раз удзень”

1: Ты б яго кінула.

2: Ды я кідала, а тады назад  вярнулася і яшчэ прабачэння  папрасіла. А ён мне, за тое  што збегла – прашчаю, а за  тое што вярнулася – ніколі  не прабачу.

1: Ну суседачка, добры мужык на  дарозе не валяецца, ён валяецца толькі на канапе. Ой даражэнькая, мы з табою загаворыліся і можам спазніцца на наступны канцэрт. Ведаеш, адзін чалавек спазніўся на канцэрт і паспяшае на сваё месца пытае ў суседы:

  • Што выконваюць?
  • Пятую сімфонію Бетховена
  • Ужо пятую? Гэтак спазніўся…А зараз на сцэне калектыў мастацкай самадзейнасці г.Смалявічы “Смаляночка”

 

(Канцэртная праграмма ”народнага” калектыва ”Смаляначка” Смалявічскага РЦК)

 

СКВЕР

 

Ой вясёлае сёння свята

І гасцей у нас багата

Не выдзержваюць падлогі

Спявай душа, скачыце ногі

 

1: Ой суседачка, столькі ўсяго  прыгожага бачыла, з добрымі людзямі  нагаварылася, на цэлы год уражанняў  хопіць.

2: Сапраўды, дай бог ім здароўя, каб ім ручкі ніколі не балелі. Суседачка, на табе кілюшку. Хачу  кільнуць за артыстаў, якія выйдуць  на гэту сцэну.

1: Дык я ж не магу.

2: У вочы мне глядзі, самагонку  варыш?

1: Чаму вару, я яе так п’ю.

2: Давай вып’ем я настайваю!

1: На чым настайваеш?

2: На клюкаўцы.

1: Тады давай клюкнем

2: А ці ведаеш ты чым славяцца  Старыя дарогі?

1: Кожнаму рэгіёну ёсць чым  ганарыцца!

2: Эй не суседачка, такой самагонкі, як у Старых дарогах няма  нідзе. Хлебная, чыстая, як сляза  “Разумоўка” завецца.

1: А чаму “Разумоўка”?

2: Таму што чалавек розум не  страчвае, як вып’е, прымаецца, як  лякарства.

1: Суседачка, калектыў ужо даўно чакае выхада на сцэну, а ты усё гаворыш – не спыніць. Ой прабачце людцы за гэту балбатуху. На сцэне “народны” калектыў “Таліца” Старадарожскага раённага Цэнтра культуры, мастацкі кіраўнік…………………………………………

 

(Канцэртная праграмма “народнага” калектыва ”Таліца ” Старадарожскага РЦК)

 

1: Гэтае свята – не толькі  незабыўныя сустрэчы, яно раскрывае  людзям вочы на хараство, якое  іх акружае, абуджае цікавасць  да творчасці.

2: Усплывае песня ціха

    І над кроснамі, у цішы

    Песню тчы сваю ткачыха,

    Песню светлую душы.

    Тчэ зялёным, быццам травы,

    Жоўтым сонечным цяплом

    Залацістыя купавы,

    Ночы цемру, звон дубраў.

    Замірае песня ціха,

    І ў прадранішняй цішы

    Здыме з кроснаў цуд  ткачыха

    Песню светлую душы.

1: Паважаныя гледачы і майстры, зараз наша журы, якое ўвесь гэты час сачыла за працай майстроў, пойдзе падводзіць вынікі, а наша свята працягваецца. На сцэне “народны” ансамблю народнай песні “Зборная субота” мастацкі кіраўнік Людміла Казей.

(Журы падводзіць вынікі.Выступленне  “народнага” калектыву “Зборная субота”)

 

Вядучая: Паважаныя сябры, шаноўныя госці і удзельнікі конкурсу. Вось і настаў час, калі на сцэну для падвядзення вынікаў мы запрашаем наша  журы.

(журы падводзіць вынікі, ідзе  узнагароджванне)

 

2: Паважаныя госці і гледачы, мы з вамі шмат аб чым пагутарылі сёння. Былі і танцы і спевы і гумар і пачастункі.

1: Але як гаворыцца: Сонца ў тучку. Госці ў кучку, пара да двара.

2: Гасцям пажадаем: жыці – пажываці, каб ім нівачка радзіла,кКаб былі багаты, як зямля

    Каб былі здаровы, як вада!

1: Дзякуй, людзі добрыя, што завіталі да нас. Гасцілі, майстэрствам дарылі

    Скакалі, спявалі і пра  працу не забывалі! Вялікае вам дзякуй за ўсё! Да пабачэння!

(гучыць вясёлая народная музыка)


Информация о работе Абласное свята-конкурс майстроў па ткацтве і пляценні паясоў