Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Ноября 2013 в 01:52, контрольная работа
У сярэдзіне першага тысячагоддзя н.э. у жыцці насельніцтва Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі адбываюцца значныя змены. У славян адбываўся працэс разлажэння радавых адносін. Яшчэ захоўвалісь такія рэшткі радавых адносін, як вялікая патрыярхальная сям’я. Аднак славянскія плямёны, як аб гэтым гавораць іх назвы, складаліся на тэрытарыяльнай аснове і былі аб’яднаннем тэрытарыяльных абшчын. Неаднаразова даследчыкі адзначалі, што ў параўнанні са старой родавай арганізацыяй дзяржава адрозніваецца перш-наперш падзелам падданых дзяржавы па тэррытарыяльных дзяленнях. Такі тэрытарыяльны падзел складаўся ў славян у выглядзе тэрытарыяльна-племянной арганізацыі, якая аб’ядноўвала суседскія сельскія абшчыны.
1. Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV – VII cт.ст.
2. Рассяленне славян.
3. Эпоха ваеннай дэмакратыі.
4. Усходнеславянскія саюзы плямен(крывічы, дрыгавічы,радзімічы).
5. Славянская каланізацыя ў землях Панямоння.
6. Становішча на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-ХІІст.ст.
7. Полацкае княства – першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі.
8. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг.
9. Час Брачыслава.
10. Час Усяслава Чарадзея.
11. Заключэнне.
З дадзенай
мэтай у 1021 г. Брачыслаў ажыццявіў
імклівы паход на Ноўгарад. Горад
быў захоплены і разрабаваны.
Калі Брачыслаў вяртаўся з
Ноўгарада ў Полацк,яго
У 1044г. заканчваецца перыяд
княжання Брачыслава, пры якім
Полацкае княства вырасла
З’яўленне Усяслава
на палітычнай арэне ХІ ст.
было незвычайным. У летапісе
гаварыцца аб тым, што маці
нарадзіла яго ад чаравання
і “бысть ему язвено на главе
его”. Застаецца невядомым, якая
прыкмета была ў князя на
галаве, але яна спрыяла ўтварэнню
мянушцы князя – Чарадзей, якая
стала вынікам міфалагізацыі
сучаснікамі далейшай
У час княжання
Усяслава Чарадзея адносіны з
балцкімя плямёнамі насілі мірны,
дамоўны характар. Падтрыманне міру
з балтамі стала вынікам
У першыя два дзесяцігоддзі
свайго княжання Усяслаў не ўносіў
ніякіх змен і ў паўднёвы напрамак
палітыкі Брачыслава, развіваючы мірныя
стасункі з кіеўскім княствам, палітычная
стабільнасць і моц якога да 1054г.
падтрымлівалася Яраславам
Палітычная стабільнасць Полацкага княства ў гэты час абумовіла тэрытарыяльный рост самога Полацка. Прыкладна ў гэты час пачылося будаўніцтва Сафійскага сабора – як адлюстраваннемоцы дзяржавы і незалежнасці Полацкага княства.
1065 год стаўпаваротным
у палітычнай гісторыі
Адсутнасць супрацьдзеяння з паўднёвага боку схіліла Усяслава да ваеннай выправы на Ноўгарад. Ён разграміў ноўгарадскае войска і бесперашкодна авалодаў горадам. Захоплены Ноўгарад быў разрабаваны, у палон былі ўзяты жанчычы і дзеці, а з Сафійскага сабора зняты званы і панікадзілы.
Гэтыя дзеянні не маглі заставацца незаўважанымі з боку паўднёварсукіх князёў, і яны пачалі рыхтавацца да нападу на Полацкае княства. У склад кааліцыі ўвайшлі кіеўскі князь Ізяслаў Яраслававіч, чарнігаўскі князь Святаслаў Яраслававіч, пераяслаўскі князь Усевалад Яраслававіч. У лютым 1066г. вайскі Яраслававічоў рушылі да меж Полацкага княства.
Першым пад удар
трапіў Менск. Горад быў узяты
прыступам,разрабаваны і
Вялікім кіеўскім князём Усялаў быў усяго 7 месяцаў. У 1069г. Ізяслаў з дружынай польскага караля Баляслава рушыў на Кіеў. Жыхары Кіева сабралі войска.якое ўзначаліў Усяслаў Чарадзей. Войска кіеўлян падышло пад Белгарад, адкуль уначы, не чакаючы бітвы полацкі князь збег у Полацк.
У 1069г. Усяславу не ўдалося замацавацца князем у Полацку. Княжыць там стаў сын Ізяслава – Мсціслаў,які хутка памёр. Пасля смерці Мсціслава Ізяслаў пасылае ў Полацк свайго другога сына Святаполка. У 1071г. Усяслаў Чарадзей знянацку з’явіўся пад Полацкам і выгнаў Святаполка з горада.
З 1071 па 1073 г. назіраецца зацішша
паміж Полацкам і Кіевам. І толькі
у 1077г. Уладзімір Манамах(сын
Увосень 1078г. Чарадзей зрабіў самы рашучы крок у ажыццяўленні савёй усходняй палітыкі: напў на Смаленск і спаліў яго. Манамах спрабаваў дагнаць Усяслава, не дагнаў і ў адпомстку спаліў ваколіцы Лукомля, Лагойска і Друцка. У 1084-1085г. Уладзімір Манамах спрабуе нанесці яшчэ адзін удар па Полацкаму княству і разам з полаўцамі захапіў Менск.
Перыяд полацкай гісторыі, спалучаны з дзейнасцю Усяслава Чарадзея скончыўся ў 1101 г. разам з яго жыццём. Па-рознаму можна ставіцца да асобы Усяслава і яго дзейнасці, але адно застаецца бясспрэчным: гэта быў адзін з выдатнейшых палітычных дзеячаў старажытнай Беларусі. Асноўным вынікам палітычнай дзейнасці Усяслава трэба лічыць захаванне цэласнасці і палітычнай незалежнасці Полацкага княства – першай дзяжавы на беларускіх землях. Невядома, якім чынам князь, які прайграў шэраг ваенных сутыкненняў, пакінуў такі глыбокі след у народнай памяці.
З’яўленне славя на тэрыторыі Беларусі моцна паўплывала на ўсе астатнія плямены. Яны пераўзыходзілі іх па ўзроўню сацыяльнай арганізацыі, мелі больш развітую гаспадарку. Ў выніку інтэнсіўнага засваення славянамі тэрыторыі Беларусі, дзе раней жылі балты, у VIII - IX стст. склаліся этнічна блізкія паміж сабой племянныя звязы: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, часткова валыняне. На іх аснове ўтварыўся старабеларускі этнас. У яго фармаванні прынялі ўдзел яцвягі і некаторыя іншыя балцкія плямёны. Усходнія славяне прынеслі больш прагрэсіўную форму земляробства – ворную. Сем'і, аб'яднаныя агульнасцю гаспадарчага жыцця, утварылі сельскую (суседскую) ці тэрытарыяльную абшчыну. Апрацоўваная зямля, лясы і вадаёмы былі ўласнасцю ўсёй абшчыны. Сям'я карысталася асобным участкам супольнай зямлі - надзелам. У IX - XII стст. ва ўсходніх славян складаецца феадальны ўклад. Напачатку асноўная частка насельніцтва была вольнымі супольнікамі, якіх звалі «людзі». Іх сацыяльнае становішча паступова змянялася: частка трапляла ў залежнае становішча, частка заставалася адносна вольнай. Залежных людзей звалі «чэляддзю». У складзе чэлядзі былі катэгорыі насельніцтва, пазбаўленыя асабістай волі - халопы. Пра станаўленне класавага грамадства сведчыць не толькі залежнае становішча асобнай катэгорыі насельніцтва, але і наяўнасць лютвы. Дружыннікі (ці баяры) атрымлівалі ад князя права збіраць даніну з вызначанай тэрыторыі. Збор даніны з вольнага насельніцтва той тэрыторыі, якой «валодаў» князь, звалася палюддзем. Паступова даніна становіцца феадальнай рэнтай. Тым часам утворацца гарады. Адны выраслі з умацаванага сельскага гарадзішча як Полацак, іншыя як княжыя замкі - Менск, Гародня, Заслаўль. Трэція ўзнікалі на гандлёвых шляхах. Горад складаўся з частак: дзяцінца, умацаванага валамі, равамі, сценамі; пасаду - месца, дзе сяліліся рамеснікі і гандляры; і гандлю - месцы продажу і куплі тавараў. Славяне вызнавалі паганскую рэлігію. Яны верылі ў бога сонца, агню, Пяруна і інш. Памерлых хавалі ў ямах, насыпая над імі курганы. Верылі ў замагільнае жыццё. Упрыгожванні насілі з косткі, медзі, керамікі.
Невядома, колькі б часу заняў пуць пераходу да станаўлення дзяржаўнасці без уплывы славян.
Найвышэйшага росквіту Полацкае княства дасягнула пры князю Брачыславе (1001-1044гг.) і Ўсяславе (Чарадзею) (1044-1101 гг.). Тым часам пашырэлі межы княства. Яно займала тэрыторыю цяперашняй Віцебскай вобласці, паўночную частку Менскай і некалькі суседніх раёнаў. У васальнай залежнасці ад княства былі землі, якія распасціраліся па ніжняй плыні Заходняй Дзвіны, дзе знаходзіліся гарады Кукенойс і Герцике. Палачане кантралявалі гандлёвы шлях «з вараг у грэкі», збіралі даніну з балцкіх плямёнаў.
Паміж Полацкам і Кіевам вялася барацьба, якая працягвалася з перапынкамі больш 100 гадоў. Полацкія князі двойчы займалі Ноўгарад, вялі барацьбу за Пскоў і Смаленск. У 1067г. адбылася бітва на рацэ Няміга, ішла вайна з Уладзімірам Манамахам. У 1127г. сын Манамаха Вялікі князь Кіеўскі Ізяслаў арганізаваў вялікі паход кааліцыі паўднёва-рускіх князёў супраць Полацку. Затым полацкая зямля распалася на ўдзельныя княствы: Полацкае, Менскае, Друцкае, Изяславское, Лагойскае і інш. Так скончылася гісторыя самай першай і адной з самых моцных дзяржаў.