Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Мая 2012 в 01:07, курсовая работа
Вечныя тэмы ў паэзіі - гэта неверагодная задума, асноўнае гучанне твораў, нераскладнае па сваёй структуры эмацыйна-сэнсавае ядро, якое аўтар спрабуе паднесці чытачу раскрытым з таго ці іншага боку.
Вечныя тэмы ў паэзіі існавалі заўсёды, існуюць цяпер, і будуць існаваць, верагодна, да самага захаду літаратуры. У гэтым і ёсць іх вечнасць.
Ва ўсе часы, не ў залежнасці ад краіны, ад палітычнага і сацыяльнага становішча народа, вечныя тэмы заўсёды заставаліся ў сваім ранейшым абліччы, толькі відазмяняючыся пад прыцэламі асобных вузкіх фактараў - такіх, як тэхнічнае развіццё, узровень жыцця, змена ідэалаў і прыярытэтаў нацыі ў агульным.
1. Уводзіны………………………………………………………………………….3
2. У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі?.......................5
3. Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у паэзіі XX і XI стагоддзяў…………………………………………………………………………..8
4.Раскрыццё вечных тэм у сучасных беларускіх паэтаў (на прыкладах)………………………………………………………………………..15
5.Заключэнне………………………………………………………………………23
6.Выкарастаныя літаратурныя крыніцы……………………………25
Курсавая праца
Па дысцыпліне: «Тэорыя літаратуры»
На тэму :
«Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі. »
Выканала : студэнтка 2 курса 10 групы
Спецыяльнасці “Літаратурная работа. Творчасць.”
Рычага Віялета Раманаўна
Навуковы кіраунік:
Кавалеўскі Арцем Мікалаевіч
Інстытут Журналистыкі БДУ
Змест
3. Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных
тэм у паэзіі XX і XI стагоддзяў……………………………………………………
4.Раскрыццё вечных тэм у сучасных беларускіх
паэтаў (на прыкладах)……………………………………………………
5.Заключэнне………………………………………………
6.Выкарастаныя літаратурныя крыніцы……………………………25
1. Уводзіны.
Вечныя тэмы ў паэзіі - гэта неверагодная задума, асноўнае гучанне твораў, нераскладнае па сваёй структуры эмацыйна-сэнсавае ядро, якое аўтар спрабуе паднесці чытачу раскрытым з таго ці іншага боку.
Вечныя тэмы ў паэзіі існавалі заўсёды, існуюць цяпер, і будуць існаваць, верагодна, да самага захаду літаратуры. У гэтым і ёсць іх вечнасць.
Ва ўсе часы, не ў залежнасці ад краіны, ад палітычнага і сацыяльнага становішча народа, вечныя тэмы заўсёды заставаліся ў сваім ранейшым абліччы, толькі відазмяняючыся пад прыцэламі асобных вузкіх фактараў - такіх, як тэхнічнае развіццё, узровень жыцця, змена ідэалаў і прыярытэтаў нацыі ў агульным.
Але што б там ні было, вечныя тэмы, праходзячы праз гістарычныя бязладзіцы, войны, кардынальныя змены ў літаратуры і мастацтве, існуюць і па сёння.
Людзі любяць і ненавідзяць, паміраюць і нараджаюцца, паважаюць і няславяць прыроду, шануюць і абясцэньваюць час - гэта тое, што не гледзячы на ніякія змены ў чалавецтве, застаецца з ім, як непадзельная і важная частка яго быцця.
Што натуральна, гэтыя метамарфозы заўсёды будуць захаваныя ў мастацтве у тым выглядзе, у якім іх застаў аўтар той эпохі у якіх яны мелі месца. Цікава, адна і тая ж вечная тэма раскрываецца зусім па-рознаму ў розныя часы і ў розных месцах.
Пра гэта і пойдзе гаворка ў дадзенай курсавой працы - пра асаблівасці раскрыцця вечных тэм менавіта ў найноўшай плыні паэзіі беларускіх аўтараў. Даследаванне ахоплівае перыяд з 2009 па 2012 гады : творы з'явіліся на свет у гэты часавы адрэзак у Беларусі.
Выбрана 10 аўтараў, якія працавалі ў гэты перыяд, і праз іх творчасць прасочана раскрыццё асноўных вечных тэм.
Вечныя тэмы, якія будуць ахоплены дадзеным даследаваннем : каханне, час, смерць .
Імёны і ўзрост аўтараў будуць наўмысна схаваныя, каб пазбегнуць іх гендэрнага і ўзроставага падзелу: дадзеныя меры прадугледжаны для таго, каб як мага больш поўна зразумець і адчуць цэласнасць асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускіх пісьменнікаў.
2.У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі
У "Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы" /1999г.,2-е выданне.(І.М. Бінчук, М.Н. Крыўко, З.М. Кудрэйка і інш.) падаюцца лексічныя значэнні слоў, якія намінуюць вечные тэмы у беларускай паэзіі.
Вельмі важна засвоіць сапраўднае дакладнае значэнне гэтых слоў каб аналіз раскрыцця іх сэнсавага ядра быў больш глыбокі і поўны.
Любоў,( ж.) - Пачуцце сардэчнай прыхільнасці, адданаці каму-небудзь, чаму- небудзь. (Любоў да радзімы. мацярынсая любоў.)
Час, (м.) - Працягласць быцця (філас.).Гэта форма быцця, якая вымяраецца хвілінамі,гадзінамі, днямі, гадамі, як мера працягласці усяго,што здзяйсняецца.
Смерць,(ж.) - Спыненне жыцця, гібель і распад арганізма. Згуба, спыненне, знішчэнне (книжн.).
Найвышэйшай праявай духоўнасці асобы, яе своеасаблівага азарэння з’яўляецца стан закаханасці. Здольнасць кахаць сведчыць пра багацце і шчырасць душы. Каханне – дарунак лёсу, знак Боскае волі.
Яно ўключае ў сабе шматлікія аспекты, найперш псіхалагічныя, маральны-этычныя, эстэтычныя, сацыяльныя, эрэтычныя, фізіялагічныя, сэксуальныя.
Духоўнасць кахання, як найвышэйшага дасягнення цывілізацыі стала асноўным зместам псіхалагічнага трактата “Пра каханне” Стэндаля – выдатнага французскага пісьменніка XIX стагоддзя. “ Каханне – цуд цывілізацыі, - сцвярджаў ён. – У народаў дзікіхабо занадта варварскіх мы находзім толькі фізічную любоў, і прытым вельмі грубую; а сарамлівасць дапамагае каханню шляхам уяўлення : гэта ўсе роўна, што даць яму жыцце. “
Сусветная літаратура стварыла непераўзыдзеныя вобразы каханых : Беатрычэ (А. Дантэ), Лауры (Ф. Пятрарка), Рамэа і Джульеты (У. Шэкспір), Джэйн Эйр і містэра Рочэстэра (Ш. Брантэ), Наташы Растовай і Ганны Карэнінай (Л. Талстой), Ганны Царнушкі і Васіля Дзятла (І. Мележ) і інш.
А ці маем мы любоў у сучаснай беларускай літаратуры, менавіта ў паэзіі. Так , алеж я відазменена часавымі абставінамі і людзьмі. Сэнс яе ад гэтага не змяніўся.
Праблема асэнсавання часу, перажыванне часу, спроба знайсці магчымасці прымірэння чалавека з няўмольным часам - усё гэта актуальна у пазіі, не гледзячы на эпоху. Матывы, звязаныя з перажываннем часу - традыцыя з шырока распаўсюджанымі вершамі аб мітусні і тленнасці зямнога і існуючага. У беларусскай паэзіі шмат прыкладаў паэтычных тэкстаў розных жанраў, у якіх так ці інакш выяўляюцца матывы часу і вечнасці.
Розныя падыходы да асэнсавання часу можна разгледзець на прыкладзе вершаў, створаных рознымі паэтамі, але прысвечаных адной і той жа тэме, актуальнай для ўсіх літаратурных кірункаў і груп: гэта праблема паэтычнага спасціжэння кароткачасовасці чалавечага жыцця і непазбежнасці смерці. Ці ў гэтым выяўляецца тэма часу у беларускай сучаснай паэзіі?
Смерць – з’ява непазбежная, якая не мінае ні багатага, ні беднага. На пытанне “Што чакае усіх за мяжой, дзе знаходзіцца смерць?” у першую чаргу намагаюцца адказаць усе вераванні і рэлігіі свету. Вучоныя-філосафы жадаюць асэнсаваць праблему смерці ўжо шмат стагоддзяў. Сваё бачанне пытанне прапаноўваюць і шматлікія пісьменнікі і паэты. Яны раскрываюць гэтую праблему як з трагічнага боку, так і з боку, адлюстроўваючы мастацкімі сродкамі смерць на Зямлі, так і з містычнай, паказваючы тагачаснае жыццё ў тым выглядзе, як яны сабе гэта ўяўляюць. Але, як бы то ні было, такая тэма вельмі неадназначная ў разуменні для канкрэтнага чалавека, які звярнуўся да яе. Складанасць дадзенай тэмы - у незвычайным успрыманні гледачом вобраза, створанага аўтарам. Усё, што ведае звычайны чалавек пра смерць, альбо падгледжана з жыцця, альбо ўзята з рэлігійных вераванняў ці твораў разнастайных аўтараў – пісьменнікаў і мастакоў. Сёння вялікі ўплыў на фармаванне вобраза смерці ў свядомасці людзей аказваюць створаныя на гэтую тэму карціны. Моцнае ўздзеянне інфармацыі ў сучасным свеце таксама аказваюць жывапіс, графіка, фатаздымак і, безумоўна, тэатр і кіно. Таму можна сказаць, што сёння ўспрыняцце і ўсведамленне смерці як спадарожніка жыцця ствараецца з большага менавіта мастакамі і людзьмі мастацтва, якія ў сувязі з асаблівасцю сваёй дзейнасці маюць моцны ўплыў на розум людзей.
Як змянілас расрыцце тэмы смерці у сучасных беларускіх паэтаў у параунанні з папарэднімі эпохамі?
На усе пастаўленныя пытанні вы знодзіце адказы у наступных раздзелах курсавой працы.
3.Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у паэзіі канца XX і XI стагоддзяў.
“Мастацтва нараджаецца пры сутыкненні эпох і поглядаў”,- сказаў Васіль Розанаў. І сапраўды, паэзія - гэта рэакцыйны прадукт,лакмусавая паперка зменаў.
Што відавочна, беларуская паэзія развіваецца досыць арганічна і актыўна вось ужо на працягу колькіх эпох.
Паэтычнае слова і думка займае сваімі струменямі тое рэчышча, у якое іх штурхаюць палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя і светапоглядныя абставіны. Вечныя тэмы паэзіі змяняюць спосабы, вуглы і ўзроўні свайго раскрыцця ў кантэксце эпохі. Пры гэтым тэматычная парадыгма не зрушваецца.
Асноўным зменам падвяргаюцца: стыль, форма, змястоўныя гарызонты, ідэйныя сэнсазместы.
Сучасная бел паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоў. Вялiкi ўплыў на яе развiцце аказау грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоуных каштоўнасцей на зямлi. Сучасную беларускую паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыуна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопаў.
Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтаў:
1. Паэты старэйшага пакалення:
М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоускi i iнш.
2. Паэты сярэдняга пакалення:
С. Законнiкау, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, А. Разанау, Я. Янiшчыць, А. Грачанiкау, У. Някляеу, М. Дукса i iнш.
3. Паэты малодшага пакалення:
А. Пiсьмянкоу (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (пра маленства, прыроду, гiсторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця i часу, прырода i экалогiя), А.Разанау (паэт-фiлосаф), У.Някляеу, А.Сыс, В.Шнiп, А.Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Мар’ян Дукса, Зiнаiда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давiдовiч i iнш.
І найноўшая плыня беларускіх паэтаў.
На прыкладзе 1970-х, 1980-х, 1990-х, 2000-х гадоў мы прасочым за тым, як мяняюцца асаблівасці раскрыцця вечных тым у беларускай паэзіі.
На пачатку 1970ых паэтаў як ніколі цягне за сабой хваля цікавасці да нацыянальнага адраджэння, аднаўлення самасвядомасці белаусаў, адметвання беларускага сувереэнітэту і культурнага уздымку, але ж гэта толькі рэшткі былога уздыху нацыянальнай паэзіі.
Тэма кахання , сапраўды вечная, у гэты час не займае месца першынца сярод шэрагу іншых. Любоўная тэматыка пранізана нацыянальнысцю, патрыятызмам больш чым за інтымныя і міжчалавечыя ноткі. Але ж без каання нікуды і у радках тагачасных паэтаў яно з’яўляецца прывідам давера і пакою людзей, якія нібы часткі пазлу згубленыя у кутках сваей жа каробкі :
“Звыклі ўсе да ахвяр у нязвыклай ахвярні,
Чырванець перасталі сырыя муры,
Ашукацца прыйшлі ў
Пані трошкі ў гадах і ліхвяр нестары.”
Р. Барадулін
Пачынаючы за канца 1970-х гадоў пасля яшчэ і хвалі эйфарыі ўслаўлення дасягненняў навукова –тэхнічна рэвалюцыі ўсе часцей з’яўляюцца глыбокія сумненні наконт выключнай добраахвотнасці і разумнага выкарыстання іх на патрэбу чалавека. Разам з тым увага скіроўваецца да таямніц чалавечай душы і іх непасрэднай залежнасці ад акаляючага асяроддзя:
“Нам, байцам тэхнічнага прагрэсу,
Не забыцца б на прагрэс душы. “
С. Законнікаў.
У сілу уступае палеміка аб тым, што ў агульную кучу ўсяго безаблічнага , так званага навакольнага асяроддзя, без разбору інтэгруюць не толькі зробленае чалавечымі рукамі, але і ўсё жывое на планеце – тварэнне вышэйшага розуму. Вызначаюцца адрозненні паміж неарганічнымі і арганічнымі працэсамі, праявамі ў прыродзе:
“Асяроддзе ёсць машын і прэсаў,
Пра прыроду ж гэтак…
Не грашы”
З канца 1980-х гг. у беларускай літаратуры была паднятая тэма сталінскіх рэпрэсій. Ужо ў аповесці Васіля Быкава «Знак бяды» (1985 г.) прасочваецца трагічная сувязь паміж калектывізацыяй, рэпрэсіямі і вайной на тэрыторыі Беларусі. Вострая тэма — праблема вяртання былога палітвязня са зняволення назад у грамадства. Таму вельмі гаворкай ў гэты час ставновіцца тэма Смерці ў творах беларускіх паэтаў.
У канцы 1980 на поўны голас загаварылі пра экалагічныя праблемы, вастрыня пастаноўкі якіх не змяншаецца і ў 1990 гады. І разам з гэтым на парадак дня было пастаўлена пытанне “экалогіі душы” чалавека, яго духоўнай сутнасці.
Вялiкi ўплыў на развiцце беларускага пэтычнага слова 1990-х гадоў аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей на зямлi. Паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыўна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяўляе глыбокую трывогу за стан прыроды.
Урбаністычная тэматыка, звязаная па-перш з любоўю ці наадварот з нелюбоўю – адны з самых папулярных у гэты час, калі ад вясковага жыцця Беларусі засталіся адбіткі, што давяць высокімі тхналогіямі ды цягай да вышэйшага ўзроўня жыцця.
“Мне падабаецца: мікрараён —
Жалезны дух у канструктыўным целе,
Дзіцячы пляц і школьны стадыён...
Мне падабаюцца шурпатыя панелі.
Люблю метро, асветлены вагон
I колы, што на грукат захварэлі.
Люблю, калі састаў бярэ разгон
У доўгім, як працоўны дзень, тунэлі.
Мне да душы падмуркі ў катлаване,
Абмазаныя ў чорную смалу.
Мне да душы ісці па рыштаваннях
На самы найвышэйшы дах. Люблю
Убачыць на дарожным
Рассыпаную з кузава зямлю.”
А. Глобус
Таксама ў гэты ж перыяд з’яўляецца шэраг твораў, прысвечаных часаваму перыяду,які адмераны людзям. Тэма часу раскрываецца трагічна часцей за усё, бо людзі адзначаюць для сябе пад уплывам СМІ і практычнага ведання, што прамысловае тэхнічнае развіцце і прагрэс электрычнасці над натуральнымі здабыткамі цывілізацый праводзяць чалавецтва у турму экалагічнай небяспекі і знішчэння здаровых умоў існавання.
Информация о работе Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі