Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Мая 2012 в 01:07, курсовая работа
Вечныя тэмы ў паэзіі - гэта неверагодная задума, асноўнае гучанне твораў, нераскладнае па сваёй структуры эмацыйна-сэнсавае ядро, якое аўтар спрабуе паднесці чытачу раскрытым з таго ці іншага боку.
Вечныя тэмы ў паэзіі існавалі заўсёды, існуюць цяпер, і будуць існаваць, верагодна, да самага захаду літаратуры. У гэтым і ёсць іх вечнасць.
Ва ўсе часы, не ў залежнасці ад краіны, ад палітычнага і сацыяльнага становішча народа, вечныя тэмы заўсёды заставаліся ў сваім ранейшым абліччы, толькі відазмяняючыся пад прыцэламі асобных вузкіх фактараў - такіх, як тэхнічнае развіццё, узровень жыцця, змена ідэалаў і прыярытэтаў нацыі ў агульным.
1. Уводзіны………………………………………………………………………….3
2. У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі?.......................5
3. Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у паэзіі XX і XI стагоддзяў…………………………………………………………………………..8
4.Раскрыццё вечных тэм у сучасных беларускіх паэтаў (на прыкладах)………………………………………………………………………..15
5.Заключэнне………………………………………………………………………23
6.Выкарастаныя літаратурныя крыніцы……………………………25
Трагічны вобраз Чарнобыля адбіваецца на сусветным раскрыжаванні шляхоў. Лес роднай зямлі і самой планеты Зямля аднолькава турбуе паэтаву свядомасць, бо рух жыцця ў маштабах Сусвету залежыць ад зямных асноў і пачаткаў. Таму паэы ўзіраюцца ў вечнае і зменлівае люстэрка зорнага неба. Гэтак жа, як чарнобыльскі атам знішчае жывыя ніці ўзаемасувязяў у навакольнай прыродзе, так апакаліптычны Чарнобыль на Зямлі можа разбурыць сістэму ўзаемасувязяў у межах усяго космасу. Вось,напрыклад, светлы ўспамін пра дажджлівыя дні маленства ў вершы В. Зуёнка «Дожджык, дожджык, сыпані...» перакрыжоўваецца з пачуццём сённяшняй няўтульнасці, непрыкаянасці пад дажджынкамі-кроплямі: «У твар страляў ізатопнай шрапнэллю Чарнобыль».
У 1990-ыя гады літаратура нстойліва шукае іншыя лекі для збалелай душы беларуса, яую можна супакоіць толькі захаваннем сувереэнітэту, статусу незалежнай дзяржавы, адраджэннем гістарычная памяці, мовы і культуры народа, выхаваненем нацыянальнаяй і чалавечай годнасці. Беларусская паэзія набывае абвострана- публіцыстычны характар, агрэсіўны заклік. Па-грамадзянскі пафасныя, драматычна-напружаныя радкі многіх вершаў прамаўляюцца ў сугучнасці з часам, з гадамі не трапляюць сваёй надзенасці і пераконваюць у бескампраміснасці і аб’ектыўнасці аўтарскай пазіцыі.
“Шлях мой зямны, Айчына...
На схіле
кожнай вярсты
Толькі ты за плячыма,
Наперадзе —
Толькі ты.
Існасць мая, Айчына...
Не дзякую за карэнні...
Дзякую за магчымасць
Сумнення
У несумненным.
Праўда мая, Айчына...
З прыцемкаў сутарэнняў
Бачацца
Далячыні
Светлага разумення.
Вера мая, Айчына...
Дадзена
птушцы і зверу
Блакітна крычаць вачыма:
— Веру!
Веру!
Веру!..
Вера мая... Айчына.”
У. Некляеў
У найноўшай плыні сучанай
Найбольш развітая з’ява у найноўшай беларускай літаратуры – плыня постмадэрнізму, якая у свій час, канешне ж, уздзейнічае на асаблівасці раскрыцця вечных тэм, як стылявое рэчышча.
Відавочна, что пост мадэрнізм стаў
актуальным для беларускай літаратуры,
у першую чаргу як адзін з сродкаў
барацьбы з “саўковасцю”, за якой –
татальная ўлада, правінцыяльнасць,
адсутнасць дэмакратыі, ментальнага
выбару. Адсюль выходзіць, штто асноўныя
змяненні ў паэзіі найноўшай плыні
– гэта засвабоджаннасць рухаў, думак,
яркая ўрбаістычнасць,
4.Раскрыццё вечных тэм у
У гэтым раздзеле мы падрабязна разбярэм асаблівасці раскрыцця вечных тэм на прыкладзе вершаў найноўшай плыні беларускай літаратуры.
Для поўнага разумення ідэйнага напаўнення вершаў і іх адметнасцей раскрыцця сэнсавага ядра варта разабрацца ў тэндэнцыях гадоў эпохі іх напісання (2009-2012 г.).
Сучасная эпоха вызначаецца не ў малой ступені такімі працэсамі, як глабалізацыя, ўніфікацыя сусветнай эканомікі, ўзаемапранікненне культур Захаду і Усходу. І все гэта адбіваецца на ўсіх зроўнях культуры – ад гіперіндывідулізацыі аўтарскага стылю да стварэння новых відаў мастацтва . Беларуская літаратура паступова адмаўляецца ад метанаратываў – “вялікіх гісторый”, ўсе болей аддаючы перавагу фрагментаваным гісторыям прыватнага жыцця , ўасяроджываючыся на сямейных хроніках, дзеннікавых нататках, падарожнай эсэістыцы, занімаючыся, па сутнасці “эпіізацыяй” паўсядзеннасці. Гэтая функцыя ў паэзіі прасочваецца дастаткова выразна, што сведчыць а б тым, что людзі, задаволенныя сваім сацыяльна-палітычным жыццем, пачынаюць займацца прыватным і праблематыка заўжды звязана з каханнем, смерцю ці жыццевымі выпрабаваннямі.
Варта бачыць і іншую тэндэнцыю, а менавіта спробы пераадолець сенняшні крызіс ў літаратуры не шляхам “даганяння” сусветных літаратур, а сур’езнай працай ў традыцыйным для беларусаў рэчышчы – рэалізме.
Адпаведна са спецыялізацыяй і профілем ўласных даследванняў навукоўцы называюць розныя , іншым разам даволі легка разнесеныя па часеі характары падзеі, якія сталі штуршком для пардыгмальных змен ў беларускай культуры і, адпаведна, складальнікамі тэматычных імкненняў :
Ідывідуялізацыя, каставанне людзей – з’ява, якую мы сустракаем даволі часта ў беларускай літраратуры. Выкарыстоўваецца гэты прыем для ментальнага аддзялення ад людей негатўнага рэзанансу, дзеля спачэння нацыяльна “згубленнай”, не вызначыўшайся моладзі. Што і з’яўляецца яркай арыентацыяй найноўшай плыні.
“Мы – пакаленьне «Ы!»,
альбо Посттутэйшыя
Мы – пакаленьне «Ы»!
Мы – мікс усіх легендаў,
у нас агульны гендэр —
мы — пакаленьне «Ы»!”
На сітуацыю палітычных праціваборстваў Беларусі і Еўропы маладыя аўтары рэагўюць падчас даволі іранічна, кранаючы тэматыку патрыятычнай любві з кропкі гледжання гумару.
“Сьвет вялікі — і хочацца й колецца:
але йдзі парадзіху прымусь!..
За здароўе Эўропы моляцца:
«Нарадзі, нарадзі Беларусь!»”
Любоўная тэма ў найношай плыні мае шмат адметнасцей раскрыцця: ад машыннага падыходу і перакладзе ўсяго на мову механізмаў і электронікі, бо чалавечыя рамантычныя адносіны ў наш час сталі падобныя да тых, што узнікаюць ў чалавеке, калі ен купляе сабе новае аўто, да адмаўлення ад усялякіх пачуццяў увогуле.
“Зручней за ўсё спаць як лыжкі,
І носам шыі кранацца.
Тады ты паходзішь крышку
На мяккую цёплую цацку.”
Любоўная тэматыка ў сучасных аўтараў
набывае таксама адценні бытавы
“Што мне рабіць з табою,
такой прыгожаю?
Калі ты стаіш на кухні
у аднаіх шкарпэтках
і варыш каву. мне.
у маёй кватэры, —
Глядзець на цябе.”
“ісці па асфальце ў ботах
і думаць пра мора
кратаючы вейкамі
ужо цёплую скуру ветра
спыніцца
і доўга выбіраць кветку
пад колер вачэй тваіх
ірыс”
Ў час апеляцыі да культуры і рапаўсюджвання розных родаў адносін паміж людзьмі яшчэ з малога ўзросту, аўтары, якія раслі на адкрытасці адносінаў паміж жанчынай і мужчынай не цураюцца эратызмаў ў творах :
“доктар майго цела
спіць са мною ў ложку
ён як доктар мусіць заўсёды быць побач
доктар майго цела ўстае па будзільніку
і цягне мяне пад душ
ён як доктар можа бачыць мяне голай
доктар майго цела
прабівае мой квіток у тралейбусе
ён як доктар у транспарце ездзіць бясплатна
на працы доктар садзіць мяне на крэсла
і адразу лічыць пульс
і адразу мерае ціск
і адразу ставіць кропельніцу
і глядзіць на мяне сур'ёзна
праз свае акуляры
вось так
яшчэ адзінаццаць тысяч
тваіх маладых суайчыньнікаў
за цэлы год
не паглядзяць ніводнага фільму
Мілаша Формана.”
Тэма часу у найноўшай плыні вельмі ёмкая, яна уключае ў сабе тэндэнцыі выбуху замежных культур і інфармацыйную плыню, якая займае усе жыцце чалавека, не даваючы продыху, займаючая усвесь вольны час.
“Частавалі нас кавай
ветліва і ласкава,
налівалі гарэлку...
ці то ангельскі ром?
Ля кавярні "Ла Скала"
лашчыла-мілавала,
абурыўшы суседзяў
справа
каленку яе пад сталом.
Ці паспеем мы усе.”
Праблема і цяжкасці самавызначэння сучаснай моладзі, канцэпцыя “усё ужо напісана да нас” складае вылікае рэчышча адметнасцей раскрыцця вечнай тэмы часу .Рытэйк.
“мы будзем прыпальваць проста ад зорак
а нашыя словы падхопіць вецер
і панясе іх urbi et orbi
распавядзе ўнукам і дзецям. “
Згубленнае ў інфармацыйным кіберпрасторы дзяцінства наступных пакаленняў – таксама адметнасць тэмы часу.
“зваротны адлік
тры, два, адзін
дзесьці ўгары
ўдарыць гадзіньнік
забомкае
валяцца зьнічкі ўніз
вярніся ў дзяцінства”
У эпоху непазбежных і непрырыўных камунікацый часта узнікае запатрабаваасць у вольнасці і адзіноце, што яўляе сабою індывідуалістычнасць, як характарыстыку літаратуры:
“Раз уночы з ноўтбукам я вучыўся розным штукам,
Задрамаў, ды гучным стукам абудзілі праз акно.
Я падумаў: «Што такое? Нават у маім пакоі
Не пакінуць у спакоі! Грукаюць, бы ў даміно.
Што патрэбна гэтым гоям? Можа быць, маё майно?
Kurwa! Merde! Shit! Говно!»”
Гістарычныя тэмы раскрываюца іранічна, амаль што саркастычна, за жосткасцю і брутальнасцю, характэрнай сучаснай моладзі. Супрацьлегласць з стандартамі светапогладаў – рызома.
Mein kampf – енчыць і шкадаваць
я майстар пахавальных працэсій
час ад часу цябе
прабач прадбач
перацягні мяне папругай да
а не пасля
зрабі з мяне ката
і не пушчай у хату
зрабі з мяне сабаку
і не пушчай на двор
я шляхціч і мужык
давай на недатканым
Апісанне нават дня чалавека пралягае ў рэчышчы стылістычных выпрабаванняў сучаснасці – англіцызмы, наватворы, жарганізмы. Простыя, вечныя тэмы раскрываюцца з пункту гледжання быту і паўсядзеннасці. Маральныя праблемы сучаснасці набываюць тыя ж адметнасці. “Трэш”
“што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз
бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны
ведаюць, што ты далёка; і таму як раз
так адзінока.”
“Смешна- у сэкандзе ўстрэціць сяброўку,
У аднолькавых сукнях танчыць на вечарыне.
Смешна- і радасна, і няёмка.
Смешна, калі без прычыны.”
“Напішу, ў аўтобусе як слышу,
Як па ціліфону гавару.
Пусць грамаціка таўпы мне пішчай —
Я затое словам не саўру.
Так крычаць у магазіне цёткі,
Вечарам ругаюцца дзядзькі,
Шчэ с утра паддаўшы добра воткі
І надзеўшы гразные парткі.”
“Усё паводле гульні:
бл*дзь найперш зьдзьмувае пыл са сваёй "чысьціні",
слабак выдае на героя, рыхтуючы пяткі,
мараліст, пракляты, патрабуе патакі,
бог is absent today - ні табе разнастайнасьці... ні-
чога сьвятога: усё па панятках.”
Трагічная манера падачы псіхалагічных праблем чалавека з укючэннем метафары працэсаў біялагічных і ментальных, вызыванне бурных эмоцый у чытача любымі сродкамі мовы – тэнэнцыя даволі шырокая.
“Высьпела роспач,
высьпела,
зьзяючай язвай на целе выступіла,
рапсодыяй высыхлай,
срэбраным выстрэлам,
вызнала,
вылезла,
задзірліва чорныя кветкі выставіла,
выскараскалася -
высьпела…”
Кацэпцыя “усе,што ты маеш можна прадаць” – адназ найбольш наяуных у раскрыціі вечных тэм ў сучаснасці.
“Высьпела роспач, вые нямая,
і проста так да яе не падойдзеш,
ды скажыце усім: чалавек, што складае,
мае танную роспач на продаж.”
Іронія над плёнамі культуры:
А калі зазьзяе сонка,
Скінуць футры ўсе ў пару,
Я чароўныя трусёнкі
Фэтышыстам падару.
Тэндэнцыя ўсхваленняў простага чалавека , “адычнасці” абсалютна не характэрная беларускай літаратуры з’явілася ў найноўшай плыні.Тут так сама прасочваецца тэма смерці і раскрыцце яе простае, побытавае,набліжанае да кожнага з нас.
“І ўвесь сёньняшні вечар з вамі на корце — Макс Мірны.
Рукі ягоныя — золата, пот яго — ладан і сьмірна.
Прэс ягоны — тымпан, ногі яго — кіпарысы.
Водар навокал — сандал, што з чрэслаў ягоных выпарыўся.
Грудзі ягоныя — узвышшы гарналыжнага комплексу «Сілічы».
У першых радах манэжу — людзі, якіх ён вылечыў .”
Рэлігійная тэматыка з кантэкстамі і павуцінамі трагізму і адчуванняў смерці – тэндэнцыя, па сутнасці, распаўсюджаная,а ле ж часцей за ўсе сустракаецца ў палітычна-накіраваных вершах.
Дрэнна, калі міратворца страляе ў паветра.
Добра, калі міратворца стварае міра.
Проста з паветра, поўную блакітную каску,
на патрэбы як простых вернікаў, так і кліру.
Бо калі міратворца спраўна стварае міра -
то тады цудатворца спраўна стварае цуды,
і паводле пляну ўсё: плача Божая Маці,
і цалуе Юда, і пасьміхаецца Буда.
5. Заключэнне
Відавочна, што даследванні асаблівасцей вечных тэм ў беларускай літаратуры найноўшай плыні павінны весціся з улікам тых зменаў, якія выявіліся ў культуры постмадэрнісцкай прасторы. Перш за ўсе таму, што тлумачыць ці хаця б класіфікаваць многія з’явы сучаснай літаратуры за дапамогай метадалагічнага апарату, прыстасаванага для аналізу прынцыпова іншай кльтурнай мадэлі, аказалася немагчымым. Айчыннае літаратуразнаўства павінна быць “ў тэме” і прызвычайвацца да таго, што са з’яўленнем новай літаратуры і тэрміналогія для яе крытыкі таксама аднаўляецца : рытэйк, рызома, трэш, блогерства, брутал, ваніль, інтэртэйк і інш.
Информация о работе Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі