Вобраз Васіля

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Апреля 2014 в 17:44, сочинение

Краткое описание

Васіль Дзятлік — адзін з галоўных герояў рамана. Калі мы ўпершыню знаёмімся з Васілём, ён яшчэ амаль падлетак. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара.
Аўтар падкрэслівае незвычайную працавітасць Васіля, які зусім не ведае стомы. Хлопец правіць гаспадарку, ды не абыяк, а з стараннем: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне — парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын.

Вложенные файлы: 1 файл

Vasil.docx

— 22.07 Кб (Скачать файл)

1.Васіль Дзятлік — адзін з галоўных герояў рамана. Калі мы ўпершыню знаёмімся з Васілём, ён яшчэ амаль падлетак. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара. 
Аўтар падкрэслівае незвычайную працавітасць Васіля, які зусім не ведае стомы. Хлопец правіць гаспадарку, ды не абыяк, а з стараннем: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне — парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын. 
З дзяцінства ў характары Васіля выспяваюць рысы сапраўднага гаспадара, які не толькі не баіцца цяжкай працы, але і знаходзіць у ёй сапраўднае задавальненне і асалоду. У працы, якая з'яўлялася маральна-філасофскай асновай вобраза Васіля, раскрываецца прыгажосць душы, характару героя. 
2.Ён жыве ў беднай сям'і з маці, старым дзедам і малодшым братам Валодзькам (бацька загінуў на імперыялістычнай вайне). Таму на худыя плечы хлапчука кладуцца клопаты па гаспадарцы.  
Ва узаемоадносiнах з аднавяскоуцамi выяуляецца перш за усе недавер'е да людзей, iмкненне стаяць у поравень з "гаспадарамi". В. Д. у кожным выпадку стараецца пастаяць за сябе, асаблiва калi адбываецца перадзел зямлi: ен спрабуе самавольна захапiць кавалак Глушакоускай зямлi. 
3.У душы героя шмат цеплынi, шчырасцi, мяккасцi, такi ен у сям'i, у адносiнах да мацi, да Ганны, якую пакахау на усе жыцце, такi у працы. Асаблiва прываблiвае у В. Д. працавiтасць. У сцэнах касьбы, пiлавання дроу, малацьбы Мележ выяуляе духоуную моц i маральнае хараство. Жыцце В. Д. прайшло на улоннi прыроды. Юнак чуйна адклiкаецца на яе праявы. Ен не раз праводзiць паралель памiж сваiм настроем i прыродай. 
4,8.Любоў да штодзённай працы перадалася Васілю ад бацькоў і дзядоў. Змалку загартоўваючыся ў працы, ён добра ведаў, што "жыццё —не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгі і клопатны будзень". Герой твора не чакае ад жыцця ніякай палёгкі і працуе да горкага поту, да здранцвення рук, спадзеючыся, што ўдасца падрамантаваць хату, купіць лепшага каня, адборнага зерня. Толькі не пад сілу гэта Васілю, бо на пустой ніве нічога не родзіць, а ўраджаю нават не хапае для сябе. І таму зразумелай становіцца мара Васіля прыдбаць кавалак глушакоўскага поля каля цагельні, дзе з году ў год збіраўся добры ўраджай. Гэта жаданне настолькі моцнае, што, не зважаючы на пагрозы Карчоў і новай улады, ён уначы самавольна заворвае поле, а пасля ўступае ў бойку з Яўхімам. Гэты ўчынак Васіля, як і пазнейшая сутычка за зямлю з Міканорам, успрымаюцца драматычна, выклікаюць шчымлівы боль і спачуванне герою Зямля для Васіля — ято жыццё, радасці і гора, светлыя мары і горкія пакуты. Зямля — ён сам. Ён ідзе да свайго поля, як "на сустрэчу з каханай". У адносінах да зямлі Васіль нагадвае Міхала з "Новай зямлі". "Усе сілы чалавека — у зямлі, — разважае Васіль. — І сіла ўся, і радасць. Няма зямлі— няма, лічы, чалавека".  
9,10.Прыгажосць і шчырасць душы Васіля асабліва раскрываюцца ў каханні да Ганны, Калі Ганна стала для яго дарагім чалавекам, то жыццё напоўнілася новым, радасным зместам, свет быццам перайначыўся, зазіхацеў рознымі фарбамі. З захапленнем і замілаваннем расказвае пісьменнік гісторыю кахання маладых і шчаслівых людзей, апісвае іх сустрэчы пад шапаткімі грушамі, раскрывае глыбіню пачуццяў, народжаных сярод цяжкай працы і вечных клопатаў пра кавалак хлеба. Здавалася, шчасце будзе бясконцым. Але ў жыцці ўсё склалася інакш. Першае каханне, трапяткое і нясмелае пачуццё, абразіў сам Васіль. Паверыўшы ў брыдкія плёткі, ён растаптаў усё тое прыгожае, што існавала паміж імі. І Ганна, абражаная і пакрыўджаная, насуперак свайму жаданню выходзіць замуж за Яўхіма, спадзеючыся на спрадвечнае "сцерпіцца — злюбіцца". Але не злюбілася і не сцярпелася... Васіль жа, згубіўшы сваю радасць, сваю прыгожую "рабіну", ажаніўся з багатай Маняй, якую ніколі не кахаў. Багаты пасаг нявесты ёй прамяняў на каханне Ганны. Жыццёвы прынцып героя заключаны у тым, жаданне стаць заможным гаспадаром, "набіць снапамі гумно", завесці "пяць кароў і стаенніка" перамагае. З-за зямлі і багацця Васіль з вялікім унутраным болем, але свядома і канчаткова адмаўляецца ад Ганны. Але яшчэ доўга ён будзе пакутаваць, і пякельны боль ад страты каханай увесь час будзе нагадваць аб сабе. 
 
Васіль досыць цікавы образ. Яго любоў да прыроды і працы натхняе чытачоў, матывуе і дае магчымасць адчуць i акунуцца ў тую атмасферу, якая далёкая ад нашага разумення і магчымасцяў.  
Мне спадабаўся гэты персанаж Менавіта тым, што ён бачыць у прастаце-прыгажосць, у працы-задавальненне, а ў жыцці-змаганне. 
 


Информация о работе Вобраз Васіля