Вобраз Васіля

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Апреля 2014 в 17:44, сочинение

Краткое описание

Васіль Дзятлік — адзін з галоўных герояў рамана. Калі мы ўпершыню знаёмімся з Васілём, ён яшчэ амаль падлетак. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара.
Аўтар падкрэслівае незвычайную працавітасць Васіля, які зусім не ведае стомы. Хлопец правіць гаспадарку, ды не абыяк, а з стараннем: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне — парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын.