Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Ноября 2013 в 22:50, шпаргалка

Краткое описание

Абрад - традыцыйныя дзеянні, якія маюць сакральны характар і суправаджаюць важныя моманты жыцця чалавечага калектыву; абрады, звязаныя з нараджэннем, вяселлем, смерцю, называюцца сямейнымі; сельскагаспадарчыя і іншыя абрады - каляндарнымі.
Абрадавая паэзія - творы вуснай народнай творчасці, звязаныя з каляндарнымі або сямейнымі абрадамі.
Абраднасць казачная - своеасаблівы мастацкі этыкет казкі, галоўным чынам чарадзейнай, які дасягаецца сродкамі формульнай і неформульнай стэрэатыпізацыі (зачыны, канцоўкі, пазасюжэтныя прыказкі, трохразовыя паўторы, песенныя ўстаўкі, антытэзы і г. д.).

Вложенные файлы: 1 файл

KAROTKI_SLOWNIK_FAL_KLORNA.docx

— 86.39 Кб (Скачать файл)

Жанр (франц. §епге - «род, від») - у фальклоры: асноўная адзінка вывучэння; гістарычна абумоўлены тып твораў, тыпавая структурная мадэль, якая валодае здольнасцю рэалізоўваць пэўную жыццёвую ўстаноўку.

Жніўныя песні - агульнае абазначэнне твораў, што адносяцца да летняга цыкла каляндарнага фальклору славян, звязаных тэматычна і функцыянальна са жнівом; у адпаведнасці з этапамі жніва падзяля- юцца на зажынкавыя, жніўныя і дажынкавыя.

«Жорсткі» (мяшчанскі) раманс — жанр гарадскога фалькло- ру сентыментальна-драматычнага характару, пераважна любоўнай тэматыкі, часам з крымінальнымі дэталямі; увайшоў у вясковы песен- ны рэпертуар.

Забаўлянкі (пацешкі, пястушкі) - жанр дзіцячага фальклору ў фор- ме прыгавораў ці песенек; суправаджаюць гульні дарослых з малымі, іх пеставанне, фізічныя практыкаванні.

Загадка - кароткі мастацкі твор, што пабудаваны на іншасказанні, метафары, алегорыі, апісанні прадметаў, з'яў у мудрагелістай форме і патрабуе разгадкі спецыяльна зашыфраванай інфармацыі.

Заклінальныя песні - абрадавыя творы імператыўнага характару і магічнай накіраванасці.

Заклінанне - кампазіцыйная частка замовы; слоўная формула ў форме загаду, просьбы, забароны і г. д.

Закрэпка - кампазіцыйны элемент, замоўная канцоўка, часта ў вы- глядзе ўстойлівай формулы.

Замова - найстаражытнейшы жанр фальклору; формульны тэкст магічнага характару, які ўжываўся для дасягнення жаданага выніку.

Зачын (ініцыяльная формула) - кампазіцыйны элемент, якім звы- чайна пачынаюцца творы тых фальклорных жанраў, у аснову якіх па- кладзены сюжэтны аповед: быліны, казкі, замовы, легенды.

Звужэнне вобразаў ступеньчатае - прыём народнай паэзіі, які за- ключаецца ў парадку апісання прыроды, жылля, сямейных і сацыяльных адносін і г. д. ад агульнага да прыватнага, ад множнага да адзінкавага.

Звычай - традыцыйна ўсталяваны парадак паводзін, замацаваны калектыўнымі звычкамі, аднаўляецца ў нязменным выглядзе на працягу доўгага перыяду.

Зімовыя песні - агульная назва каляндарна-абрадавых песень, што выконваліся ў зімовы перыяд; цыкл складаецца з піліпаўскіх, калядных, шчадроўскіх песень.

Зоамарфізм (ад грэч. гооп - «жывёла» + тогрНе - «форма») - пры- падабненне жывёлам па знешнім выглядзе.

Зычэнні-від выслоўяў, добрыя пажаданні ў форме кароткіх слоўных выразаў.

Ідэалізацыя - у фальклоры: спецыфічны спосаб стварэння мастац- кага хранатопу і вобразаў шляхам выключэння адмоўнага і ўзмацнення станоўчага.

Імправізацыя (ад лац. ітргоуізііз - «нечаканы, неспадзяваны») - у фальклоры: стварэнне тэксту народнага твора або яго асобных частак у момант выканання.

Інварыянт (франц. іпуагіапі - «нязменны») - у матэматыцы: выраз, які застаецца нязменным пры пэўным пераўтварэнні пераменных, звязаных з гэтым выразам; у фальклоры: абагульненне істотных варыянт- ных прыкмет твора (яго зместу, структуры, стылю і г. д.) у абстрагаванні ад варыянтнай канкрэтыкі.

Інвереія (ад лац. іпуегзіо - «пераварочванне, перастаноўка») - па- рушэнне «натуральнага» парадку слоў, храналагічнай паслядоўнасці падзей.

Індывідуальны пачатак  у фальклоры - праяўляецца ў манеры выканання традыцыйных твораў, ва ўласнай, пераважна няказкавай празаічнай, творчасці, у характары імправізацыі.

Ініцыяцыя (ад лац. іпіііаііо - «здзяйсненне таінстваў, пасвячэн- не») - абрад родавага грамадства, які забяспечвае пасвячэнне, пераход яго членаў у новую ўзроставую або сацыяльную групу.

Інфарматар, інфармант (ад лац. іпГогшаІіо - «растлумачэнне, пера- каз») - асоба, якая дае інфармацыю; у фальклоры: выканаўца народных твораў, ад якога запісаны гэтыя творы ў навуковых мэтах.

Інцэст (ад лац. іпсезШш - «кровазмяшэнне») - палавая блізкасць паміж кроўнымі сваякамі.

Казачнік - выканаўца казак (з народа).

Казка - эпічны, празаічны твор чарадзейнага, авантурнага або по- бытавага характару з устаноўкай на вымысел.

Казкі марфалогія - вывучэнне казкі па складніках і адносінах ча- стак адна да адной.

Калектыўнасць - спецыфічная рыса фальклорнага працэсу, якая заключаецца ў сатворчасці пакаленняў пры стварэнні твораў на аснове традыцыі.

Калікі (калекі) перахожыя (ад лац. са1і§ае - «падарожныя боты з нізкай халявай») - вандроўкікі, паломнікі па святых хрысціянскіх мес- цах і манастырах, якія выконвалі духоўныя вершы і легенды.

Калыханкі - жанр дзіцячага фальклору, выконваліся маці і іншымі асобамі, каб супакоіць, закалыхаць дзіця, маюць нацыянальна адметную рытміку і мелодыку.

Калядаванне-калядны абрад наведвання дамоў групамі ўдзельнікаў (калядоўшчыкаў; каляднікау), якія віншавалі гаспадароў, выконваючы песні калядкі, і атрымлівалі за гэта ўзнагароду.

Калядная песня - абходная песня, якая адносіцца да зімовага цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі і суправаджае абрад калядавання.

Канапляная песня - твор, што суправаджаў уборку і апрацоўку канопляў.

Кантамінацыя (лац. сопіатіпаііо —«змяшэнне, злучэнне») — у фаль- клоры: злучэнне ў адным мастацкім творы двух і больш самастойных твораў і іх частак.

Канноўка (фінальная формула) - структурны элемент, што завяршае кампазіцыю эпіка-апавядальных твораў.

Канцэпт (лац. сопсерШз - «думка, паняцце») - ідэальны вобраз фрагмента рэчаіснасці ў свядомасці кожнага індывіда; той комплекс уяўленняў, паняццяў, ведаў, асацыяцый, перажыванняў, які суправаджае паэтычнае слова.

Каравайныя песні - творы, што суправаджалі абрад прыгатавання спецыяльнага вясельнага хлеба - каравая.

Каравайніца - вясельны чын, удзельніца абраду прыгатавання вя- сельнага каравая.

Карагод - найстаражытнейшы від народнага танцавальнага мастацт- ва; спалучае харэафафію з драматычным дзеяннем, танцам, песняй.

Карагодная песня - твор, што суправаджае карагод.

Карнавалізацыя - адмена сістэмы афіцыйных каштоўнасцей пад- час карнавалу і мастацкай творчасці з выкарыстаннем парадзіравання, фатэску, рэалізацыі метафары і да т. п.

Каштоўнасць - прадмет, з'ява або ўяўленне, якое мае вялікае зна- чэнне для фамадства або індывіда і выступае неабходнай умовай іх жыццядзейнасці.

Клішэ (франц. сІісЬе - «малюнак, чарцёж») - першапачаткова: дру- каваная форма з рэльефным малюнкам, якая служыла для ўзнаўлення ілюстрацый; у фальклоры: адно з абазначэнняў паэтычных маўленчых стэрэатыпаў (традыцыйных формул, агульных месцаў і г. д.).

Красата (девья красота, красная красота) - у рускім фальклоры: вясельны атрыбут; прадмет, што сімвалізуе маладосць і прыгажосць ня- весты, яе паэтычны і міфалагічны двайнік (упрыгожанае дрэўца, вянок, каса і г. д.)

Кумулятыўная кампазіцыя сюжэта (лац. сшпіі1аІіо-«павелічэнне, назапашванне») - кампазіцыя, заснаваная на прынцыпе назапашвання ланцужкоў з аднаго і таго ж варыятыўна паўторанага матыву.

Купальская песня -твор, прымеркаваны да абраду ў гонар дня лет- няга сонцастаяння - Купалля.

Куставая песня - від заходнепалескіх веснавых песень, што выконваліся ў час жаночага абходнага афарна-магічнага абраду вад- жэння «Куста» на другі дзень Тройцы.

Легенда - (лац. 1е§епсіа - літар. «тое, што павінна быць прачытана або рэкамендавана да прачытання») - у фалькюры: празаічны твор, які фантастычна асэнсоўвае падзеі, што адносяцца да з'яў нежывой прыро- ды або да свету раслін, жывёл, людзей, і успрымаецца апавядальнікам і слухачом як верагоднае. Віды легенд: этыялагічныя, касмаганічныя, зааганічныя, гістарычныя, тапанімічныя і інш.

Летнія песні -у асноўным купальскія, пятроўскія, жніўныя.

Лірычныя песні - род песеннага фальклору, вызначальная рыса якога - наяўнасць лірычнага героя.

Лічылкі - жанр дзіцячага фальклору, невялікія вершаваныя творы, з дапамогай якіх арганізуецца пачатак гульні.

Лубок (ад «луб» - валакністая частка кары ліпы; з яе выраблялі кашы і паперу) - від народнай творчасці, асаблівага стылю малюнкі з тэкстам і без яго, выкананыя на грубай паперы; распаўсюджваліся ў XVIII -ХХстст.

Любоўныя песні - від пазаабрадавай лірыкі з адметным тыпам канфлікту, звязаным з перажываннямі лірычнай гераіні (героя).

Лялечны тэатр - від народнага тэатральнага мастацтва з акцёрамі- лялькаводамі і традыцыйным рэпертуарам.

Магія апатрапейная (ад грэч. ароігораіоз - «які адводзіць бяду») - абрады, звязаныя са звышнатуральнай верай у магчымасць папярэдзіць ад суроку, чаравання, наслання.

Магія прадуцыравальная (ад лац. ргосіцсепііз - «утваральны») - абрады, звязаныя з верай у магчымасць забяспечыць дабрабыт і ўрад- лівасць ва ўсіх іх праявах.

Масленічныя песні - цыкл твораў, што выконваліся ў час мас- ленічнага тыдня.

Матыў (ад познелац. шоііопз - «рух») - адзінка музычнай формы, мелодыя, напеў, асноўны элемент, з якога складаецца музычны твор; у фалыаіоры: прасцейшая дынамічная сэнсавая адзінка апавядання, структурны элемент сюжэтаскладання з уласнай тэмай (элементарны сюжэт або частка складанага сюжэта).

Матыфема - інварыянт матыву.

Мемарат (ад лац. шешогіа - «памяць, успамін») - вуснае апавяданне, што перадае ўспаміны выканаўцы пра падзеі, непасрэдным удзельнікам або сведкам якіх ён быў.

Месцы агульныя - устойлівыя матывы, сітуацыі, эпізоды, дэталі, якія выкарыстоўваюцца з твору ў твор, напрыклад, у казках, былінах, песнях.

Метад сублімуючы (ад лац. зііЫішаге - «узносіць») - творчы ме- тад фальклору: фальклорнае мастацтва ў працэсе ўсведамлення фактаў абмінае стадыю гіраўдападобнасці, адразу пераходзіць на ўзровень шы- рокага абагульнення.

Міграцыйная тэорыя - тлумачыла падабенства фальклору індаеўрапейскіх народаў запазычаннем твораў, міграцыяй вандроўных сюжэтаў з пэўнага культурна-гістарычнага цэнтра.

Міф (грэч. туіНоз - «апавяданне, паданне») - сістэма архаічных уяўленняў пра свет; апавяданні, якія ўвасобілі гэтыя ўяўленні.

Міфалагема - адзінка міфалагічнай сістэмы, якая мае самастойную семантыку; выяўлены ў мастацкім творы міфалагічны вобраз, матыў, сюжэт з традыцыйнай або крыху змененай семантыкай.

Міфалагічная школа - тэорыя ў заходнееўрапейскай і рускай на- вуцы, прадстаўнікі якой першаасновай народнай творчасці лічылі міфалогію і рэлігію, перабольшваючы ролю міфалагічных матываў у фальклоры; заслуга: распрацоўка параўнальна-гістарычнага метаду.

Міфалогія (ад грэч. туіЬоз - «апавяданне, паданне» + 1о§оз - «сло- ва, паняцце, вучэнне») - сістэма архаічных уяўленняў якога-небудзь на- рода пра свет; сукупнасць міфаў; навука, якая вывучае і рэканструіруе міфы.

Міфалогія ніжэйшая - гл. Дэманалогія.

Міфапаэтычныя матывы - запазычаныя з міфалогіі матывы і во- бразы ў фальклоры, якія адсылаюць да міфалагічнага семантычнага ядра, але падпарадкаваны новаму мастацкаму кантэксту.

Мнемоніка (ад грэч. тпетопікоп - «мастацтва запамінання») - су- купнасць прыёмаў, якія маюць на мэце аблягчыць запамінанне.

Напеў - мелодыя, гірызначаная для вакальнага выканання.

Нараталогія (ад лац. паггаге - «распавядаць») - тэорыя аповеду, што вывучае мастацкі твор як аўтаномную структуру, рэалізацыя якой ажыццяўляецца ў працэсе актыўнага «дыялагічнага ўзаемадзеяння» пісьменніка і чытача (у літаратуры), выканаўцы і слухача (у фаль- клоры).

Народная драма - форма народнага тэатра, прымеркаваная да Каляд, з такімі п'есамі, як «Цар Ірад», «Цар Максімілян», «Лодка» і інш.

Народная паэтычная  творчасць - слоўная частка фальклору з адметнай сістэмай жанраў і відаў вуснай творчасці.

Небыліцы -творы рознай жанравай прыналежнасці, што выяўляюць рэчаіснасць з наўмысным парушэннем храналагічнай паслядоўнасці падзей і ствараюць поўную недарэчнасцей мастацкую карціну свету.

Павер'е (прымхі, забабоны)-элемент народных ведаў, прымхлівае паданне, перакананне, заснаванае на такім паданні або прыкметах.

Паданне -у фальклоры: вуснае празаічнае апавяданне пра рэальныя або прыдуманыя падзеі і асоб мінулага, якія не адлюстраваліся ў захаваных пісьмовых крыніцах; сінонім гістарычнай ці тапанімічнай легенды.

Падблюдныя песні - рускія калядныя песні, якія выконваліся зімой у час асаблівай «падблюднай» калектыўнай варажбы.

Падтэкстоўка - песня, словы якой складзены на ўжо вядомую мелодыю.

Пазаабрадавая паэзія - від песеннага фальклору, сэнсава і функ- цыянальна не звязаны з традыцыйнымі абрадамі.

Пакосная песня - твор, які адносіцца да летняга цыкла каляндарна- абрадавай паэзіі і суправаджае касавіцу, уборку травы: касьбу, сушку і вываз сена.

Палілогія (ад грэч. раііп - «зноў, назад» + 1о§іа - «кажу») - падхопліванне, паўтор апошніх слоў папярэдняга радка ў пачатку наступнага, адзін з прыёмаў злучэння радкоў.

Паралелізм псіхалагічны -у народнай паэзіі: кампазіцыйны прыём, заснаваны насупастаўленні дзвюх вобразных карцін-з чалавечага свету і са свету прыроды па прыкмеце дзеяння, руху або стану.

Парэміі (фэч. рагоішіа - «прыпавесць», «выслоўе») - агульная назва малых  жанраў фальклорнай прозы (выслоўяў, прымавак, прыказак, загадак).

Партыцыпацыя (ад лац. рагіісіраііо - «саўдзел») - натуральны асноўны закон старажытных, пачуццё містычнага адзінства са сваёй сацыяльнай фупай і г. д.

Информация о работе Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў