Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Ноября 2013 в 22:50, шпаргалка

Краткое описание

Абрад - традыцыйныя дзеянні, якія маюць сакральны характар і суправаджаюць важныя моманты жыцця чалавечага калектыву; абрады, звязаныя з нараджэннем, вяселлем, смерцю, называюцца сямейнымі; сельскагаспадарчыя і іншыя абрады - каляндарнымі.
Абрадавая паэзія - творы вуснай народнай творчасці, звязаныя з каляндарнымі або сямейнымі абрадамі.
Абраднасць казачная - своеасаблівы мастацкі этыкет казкі, галоўным чынам чарадзейнай, які дасягаецца сродкамі формульнай і неформульнай стэрэатыпізацыі (зачыны, канцоўкі, пазасюжэтныя прыказкі, трохразовыя паўторы, песенныя ўстаўкі, антытэзы і г. д.).

Вложенные файлы: 1 файл

KAROTKI_SLOWNIK_FAL_KLORNA.docx

— 86.39 Кб (Скачать файл)

Пашпарт фальклорнага тэксту - сукупнасць дадзеных, што ўфымліваюць інфармацыю пра збіральніка (прозвішча, імя, імя па бацьку), час фіксацыі фальклорнага твора (дата), месца яго запісу (вёска, горад, раён, вобласць), звесткі пра інфарматара (прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, нацыянальнасць, прафесія, адукацыя, месца нараджэння) і іншыя дадатковыя звесткі.

Паэтыка фальклорная - сістэма кампазіцыйных форм і прыёмаў, мастацка-стылявых сродкаў, якія складаюць адметны ад літаратурнага тып выказвання (фальклорны дыскурс).

Персаніфікацыя (ад лац. регзопа - «асоба» + Гасеге - «рабіць») - увасабленне-анфапамарфізацыя, наданне чалавечых уласцівасцей з'явам і аб'ектам прыроды.

Песні пра каханне - тэматычная фупа пазаабрадавых песень, звязаная з любоўнымі перажываннямі лірычнай гераіні (героя).

Постфальклор (ад лац. розі - «пасля») - адно з абазначэнняў познефадыцыйнага і найноўшага фальклору і культуры.

Прота... - першы кампанент складаных слоў, што абазначае «першапачатковы, першасны», напрыклад: прататэкст.

Прыгаворы - вербальныя заклінанні формульнага тыпу.

Прыказка - малы фальклорны жанр; афарыстычна сціслае, фа- матычна і лагічна завершанае выслоўе, рытмічна арганізаванай формы з павучальным сэнсам.

Прыказка (прнсказка) - кампазіцыйны элемент казкі, які папярэднічае зместу, непасрэдна не звязаны з асноўным зместам твора.

Прыкмета - элемент народных ведаў, заснаваны на ўстаноўленай вопытным шляхам адпаведнасці паміж дзвюма рэальнымі з'явамі.

Прымаўка - вобразны выраз, які ўпрыгожвае маўленне, элемент разважання, пазбаўлены абагульняльнага павучальнага сэнсу і аформ- лены няпоўным сказам.

Прыпеўка (частушка) - адна з назваў кароткіх, звычайна чатырох- радковых, рыфмаваных песень хуткага, «частага» тэмпу выканання.

Рабочы фальклор - вусна-паэтычная творчасць рабочых з адметнай тэматыкай.

Радзінная паэзія - від сямейна-абрадавага фальклору (песні, зычэнні, жарты), звязаныя са святкаваннем радзін.

Радзінныя песні - від сямейна-абрадавых песень з адметнымі вобразамі-персанажамі (парадзіха, дзіця, бацька, кум, кума, бабка).

Раёк - народны тэатр рухомых малюнкаў з каментарыямі да іх; малюнкі маглі выяўляць біблейскія сюжэты: напрыклад, выгнанне Ада- ма і Евы з раю.

Русальныя песні - невялікая па складзе група каляндарных песень, якія выконваліся на працягу Русальнага тыдня.

Рытуал  - форма складаных сімвалічных паводзін, упарадкаваная сістэма дзеянняў і слоў; унутраны змест абраду.

Рэгіянальны фальклор - цэласная адзінка ў складзе агульна- нацыянальнай традыцыі, вусна-паэтычная творчасць асобнага фальк- лорна-этнаграфічнага рэгіёна.

Рэмінісцэнцыя - прысутнасць у творы невідавочнай, ускоснай адсылкі да іншага тэксту, згадванне пра іншы мастацкі твор, факт культурнага жыцця.

Рэтардацыя (лац. геіагсіаііо - «замаруджванне, затрымка») - у фальклоры: замаруджванне сюжэтнага дзеяння, якое дасягаецца пры дапамозе разнастайных паўтораў.

Сакральнае  - «прысвечанае багам, свяшчэн- нае») - абсалютная, вышэйшая каштоўнасць, якая адносіцца да рэлігійнага культу і рытуалу, прынцыпова адрозніваецца ад звычайнай рэальнасці, існуе ў формах гіазітыўна-сакральнага і негатыўна-

сакральнага.

Сатыра народная (ад лац. заііга - «сумесь, усялякая ўсячына») - прынцып мастацкага ўвасаблення рэчаіснасці, заснаваны на камічным выкрыцці сацыяльных з'яў і тыпаў, іх вострым асмяянні.

Сацыяльныя песні - від пазаабрадавай лірыкі з сацыяльным тыпам канфлікту.

Святы - проціпастаўлены будням час з канцэптуальнай сістэмай звычаяў, забарон, прадпісанняў, абрадаў, гульняў, песень і г. д.

Сёмушныя песні - творы, якія выконваліся на Семіковым (або Зялёным) тыдні (сёмым тыдні пасля Вялікадня).

Сінаптычны (ад грэч. зіпоріікоз - «які аглядае ўсё разам») - зводны, аглядны, які дае агляд усіх частак складанага цэлага; сінаптычныя табліцы - табліцы, на якіх пазначаны адначасова дадзеныя рознага роду з мэтай больш нагляднага іх успрымання.

Сінкрэтызм (грэч. зупкгеіізтоз - «злучэнне, аб'яднанне») - злучанасць, нерасчлененасць, якая характарызуе першапачатковы стан першабытнага мастацтва, дзе танец, спевы, музыка, дзеянне існавалі ў адзінстве; водгалас гэтага адзінства захаваўся ў традыцыйных жанрах фальклору, напрыклад у абрадах, карагодах.

Сінтэз (ад грэч. зупіЬезіз - «злучэнне, спалучэнне, складанне») - у фальклоры: познія мастацкія злучэнні.

Сказ — фальклорная форма (у тым ліку вуснае народнае апавяданне), што знаходзіцца на мяжы побытавага маўлення і мастацкай творчасці.

Сказіцель - выканаўца былін (з народа).

Сказанне - агульная назва апавядальных фальклорных твораў гістарычнага і легендарнага характару.

Скамарохі - рускія сярэднявяковыя вандроўныя камедыянты, музыканты, спевакі, фокуснікі, танцоры, дрэсіроўшчыкі, якія ўдзельнічалі ў абрадах і народных святах.

Спеў частушачны - цыкл з рознай колькасці прыпевак (строф), які ўзнікае пры натуральным выкананні прыпевак.

Стылізацыя фальклорная - форма фалькларызму, мадэліраванне стылю розных фальклорных жанраў у ідэйна-мастацкіх мэтах.

Стыль фальклорны - адметны тып мастацкага выказвання з адметнай змястоўнасцю форм, прыёмаў, спосабаў увасаблення мастацкага свету.

Сугестыўнасць (лац. 5іі§§е5Ііо - «унушэнне, намёк») - працэс псіхічнага ўздзеяння на асобу праз мастацкі твор; адметная якасць мастацкага твору.

Сюжэт (ад франц. зіу* - «прадмет») - ход падзей, паступовае разгортванне якіх раскрывае змест твора і характары персанажаў у эпічных, драматычных і ліра-эпічных жанрах фалыклору і літаратуры.

Сямейныя песні - від пазаабрадавай лірыкі з бытавым тыпам канфлікту і адпаведнымі вобразамі.

Табу (палінезійск.) - абсалютная забарона, што накладвалася на якое- небудзь дзеянне, слова, прадмет; сістэма забарон, якія рэгламентавалі важнейшыя бакі чалавечага жыцця (як абрадавага, так і паўсядзённага), іх парушэнне каралася звышнатуральнымі сіламі.

Татэм (ад англ. Іоіеш (з мовы індзейцаў) - «яго род») - ва ўяўленнях нецывілізаваных плямёнаў Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі адзінкава- множны родапачынальнік і ахоўнік племені (жывёла, расліна, прырод- ная стыхія, з'ява, рэч і да т. п.), аб'ект ушанавання і пакланення, з якім племя і кожная асоба захоўвае містычную сувязь.

Татэмізм - з'ява дарэлігійнага перыяду развіцця культуры; аб'яднанне людзей і акаляючага свету па татэму; комплекс вераванняў і абрадаў архаічнага грамадства, звязаных з атаясамліваннем сябе з татэмам.

Травестызм (ад франц. ігауезіу - «пераапранаць») - у фальклоры: абрадавае змяненне полу, пераапрананне жанчын у мужчынскі касцюм, мужчын - у жаночы.

Традыцыйнасць (ад лац. Ігасііііо - «перадача», «апавяданне») - наяўнасць устойлівых кампанентаў на ўсіх узроўнях фальклорных твораў, у рамках якіх яны існуюць і ўзнаўляюцца.

Тыпалогіяўфальклоры(адфэч.Іуро5-«адбітак»,«узор»)-агульнае і істотнае ў фальклоры розных народаў; структурныя, ідэйна-змястоў- ныя, мастацкія супадзенні і універсаліі, абумоўленыя не культурнымі сувязямі і ўплывамі, а блізкасцю жыццёвых абставін, стадыяльнасцю фамадскага развіцця, агульнымі прынцыпамі функцыянальных, этна- фафічных і міфалагічных сувязей фальклору.

Тэзаўрус (фэч. іЬезаыгоз - «запас») - фармальная сістэматызацыя фальклору, яго элементаў.

Уюнішныя песні - рускія віншавальныя песні, што выконваліся ў суботу або нядзелю першага паслявелікоднага тыдня маладым, павянчаных мінулай зімой.

Фабулат (лац. ГаЬііІа - «апавяданне, гісторыя») - вуснае апавяданне, заснаванае на рэальных падзеях і жыццёвых назіраннях, але яно не з'яўляецца непасрэдным іх адлюстраваннем.

Фалькларэма-выяўленыўлітаратурным творы фальклорны вобраз, матыў, элемент з традыцыйнай або часткова змененай семантыкай.

Фалькларызацыя - засваенне фальклорнай традыцыяй літаратурнага твора, яго часткі (урыўка), сюжэта, вобраза, матыву.

Фалькларызм — другасныя формы існавання фальклорных твораў: у літаратуры, мастацтве, друку і іншых сродках масавай інфармацыі.

Фалькларыстыка - навука аб фальклоры, якая ўключае збіранне, публікацыю і вывучэнне набыткаў народнай творчасці.

Фальклор - вусная паэтычная творчасць народа; народная духоўная культура.

Фетыш (франц. ГеІісЬе - «амулет») - неадушаўлёны прадмет, які, па ўяўленнях вернікаў, надзелены звышнатуральнай сілай і служыць аб'ектам шанавання.

Фетышызм - рыса міфалагічнай свядомасці; шанаванне фетышаў.

Формула (лац. Гоггтшіа - «форма, правіла») - у фальклоры: устойлівая славесная канструкцыя, звычайна рытмічна ўпарадкаваная, дыферэнцыяльная адзнака стылю, нясе ў сабе прыкметы жанру.

Формула медыяльная - кампазіцыйны элемент апавядальных жанраў фальклору, што ўзнікае ў найбольш значных, ключавых момантах твора з мэтай атрыбуцыі персанажа, якасці, стану, дзеяння і г. д.

«Формула немагчымага» - архаічны прыём народнай лірыкі, разгорнутая метафара з выніковым значэннем «гэтага ніколі не будзе».

Функцыя (лац. йіпсііо - «дзейнасць») - у фальклоры: дзеянні перса- нажаў, неабходныя для развіцця сюжэта; прызначэнне фалыслорных твораў у абрадавым і пазаабрадавым побыце.

Функцыянальнасць-узаемасувязьфалькпору ізнешнягаасяроддзя; унутраныя ўзаемасувязі фальклору.

Хранатоп (ад гр. сКгопоз - «час» + Іоров - «месца») - узаемасувязь часавых і прасторавых характарыстык мастацкага свету у фальклорным творы.

Чарадзейна-фантастычныя казкі - жанравая разнавіднасць казкавай прозы з тыповымі структурай, сюжэтамі, персанажамі, паэтыкай.

Шлюб даманагамны (ад грэч. шопоз - «адзін, адзіны» + §ашоз - «шлюб») - групавы шлюб, што існаваў да вылучэння шлюбнай пары.

Шлюб экзагамны (ад грэч. ехо - «звонку» + §ато5 - «шлюб») - шлюб паміж прадстаўнікамі розных родаў; недапушчальны паміж кроўнымі сваякамі (унутры аднаго роду).

Этыялагічны (ад грэч. аіііа - «прычына» + 1о§оз - «слова, паняцце, вучэнне») - які тлумачыць прычыны і ўмовы ўзнікнення чаго-небудзь.

Этнас (фэч. еіЬпох - «народ») - гістарычна складзеная агульнасць людзей (племя, народнасць, нацыя).

Юраўская песня-веснавая песня,звязанаязабрадамі, прысвечанымі Юрыю - апекуну земляробства і свойскай жывёлы.

Ярынная песня — адносіцца да восеньскага песеннага цыкла; выконваецца ў час уборкі яравых сельскагаспадарчых культур.

 


Информация о работе Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў